Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад

Краткое описание

Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.

Файлы: 1 файл

часть ответов по нар тв-ву.docx

— 154.85 Кб (Скачать)

...Прыспары  мне, спарыш, і ў доме, і ў  полі,

І ў гумне, і  ў двары, і ў клеці, і ў печы,

І ў клеці  карабом, і ў печы пірагом,

І ў печы пірагом, і на стале пірагамі.56

Магічная функцыя  песні відавочна. Не так выразна  яна выяўляецца ў песнях з вобразам рая: яго толькі шануюць, частуюць. Тым  не менш і спарыша і рая ёсць усе падставы лічыць міфалагічнымі  зоаморфнымі істотамі, на якіх у  старажытнасць ўскладалі надзеі на іх дапамогу ў земляробчым плёне. Пазней гэтыя персанажы не ўспрымаліся  як боствы, а як персаніфікаваныя паэтычныя  вобразы.

Цікава персаніфікуецца  ўдажынкавых песнях жыта: яно гаворыць чалавечым голасам, што не можа "у  полі стаяці, каласоў дзяржаці":

Толькі ж  я магу

А ў полі снапамі,

А ў гумне  стагамі,...

У закрамах зярнамі...57

У гэтай жа песні, пабудаванай як псіхалагічны паралелізм, у другой частцы "маладая  Манечка" гаворыць свайму "татульку, што не можа ў яго "жыці", а ў свёкра, гэта значыць, хоча браць шлюб.

Дажынкі звычайна заканчваліся песнямі, у якіх славіўся Бог і выказвалася падзяка  за дажынкі:

Дзякуй Богу за дажынкі,

Было піва і  гарэлкі.

Што пілі і  з'елі - прыспарай, Божа,

Што каму далі - напаўняй, Божа.58

Не выпадкова  том "Жніўныя песні" заканчваецца ў тэкставай частцы выказваннем  заклапочанасці земляроба аб будучым  урад-жаі ў песні "Да на гарэ вецер  вее". Сейбіт, сеючы жыта, просіць  Бога: "-Зарадзі, Божа, жыта, //На прышлае  лета, //Да на корань караніста, //Да на колас  каласіста, //Да на ядро ядраніста, //Да на таку умалотам, //А у млыне прымалотам, //А у дзяжы пады-ходам, //А ў  печы румяна, //Да на стале кахана, //Да на стале, як сонейка, //Гаспадарам на здаровейка."59.

Такім чынам, летні  цыкл беларускага земляробчага календара  багаты адметнымі нацыянальнымі  абрадамі, дасканалымі паэтычнымі творамі, якія вызначаюць асаблівасці этнасу беларусаў і адыгралі ў фарміраванні яго і нацыянальнага менталітэту немалаважную ролю.

 


 

Восеньскі цыкл.

Восеньскі цыкл земляробчага календара ў беларусаў  адрозніваецца ад іншых народаў  больш багатай паэзіяй, што вы-мусіла даследчыкаў аднесці яе да нацыянальнай спецыфікі беларускага фальклору, як і валачобныя, хрэсьбінныя песні. Да гэтага цыкла адносяцца завяршальныя работы земляроба на полі, якія адлюстраваліся ў восеньскіх песнях. Але дыяпазон ахопу рэчаіснасці, звязаны з  гэтай парой года, значна шырэйшы: апрача песень ярынных, ільняных і канапляных, якія прымяркоўваліся да ўборкі яравых культур, а таксама да збору ягад, грыбоў, арэхаў, да гэтага цыкла адносяцца  песні, у якіх адлюстроўваецца перадшлюбная і сямейная тэматыка, што абумоўлена павелічэннем у гэты час вяселляў. Часам да восеньскіх адносяць і пастуховыя песні, але ж гэтыя песні выконваюцца  і вясной, і летам.

Ярынныя песні  таксама не абмяжоўваліся адлюстраваннем уборкі яравога жыта, яравой пшаніцы, ячменю, аўса, грэчкі і іншыхзернавыхкультур, але і многія з іхпрысвячаліся тэме кахання, шлюбу, непазбежнасці  расставання дзяўчыны з сям'ёй і  невядомасцю лёсу сярод "чужынцаў". Магчыма, з-за прадчування блізкай  разлукі дзяўчына асабліва прачула  выказвае свае пачуцці да маці ў  песні "На даліне", у якой "тры  Кацярыны ячменьжнуць", а лірычная гераіня звяртаецца да Бога з просьбай "зраўнуваць гару і даліну раўненька" і прынесці яе "мамочку раненька". Глыбокія пачуцці да маці выказваюцца  ласкавымі словамі: "Я сваю мамач-ку, //Ай, па галасочку //Спазнаю, //Па галасочку //I па платочку //Спазнаю."1. А песня "Ой, на гарэ ячменьжала" толькі пачы-наецца са жніва ячменя, а ў сваім асноўным змесце раскрывае ўзаемаадносіны дзяўчыны з "бел малодчыкам". Яна "каго верна любіла, праўды не казала". "Бел малодчык" пагражае ёй:

...Будуцьтвае  русы косы

Пад маёй нагою.

Будуць твае русы косы

Усе паразвяваны,

Будуць твае дробны слёзы

Усе паразліваны...2

Падобна гэтай  песні толькі называецца яравая культура ў во-сеньскай песні "А пшанічка - ярыца, ярыца", яе ж асноўны змест  у жартоўным плане адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж дзяўчы-най  Агаткай і хлопцам Юзэткам. Па сутнасці першы радок песні іграе  ролю адной паралелі і сінтаксічнага  паралелізму, так сама, як і ў далейшым тэксце: "А пад мастом рыба з  хвастом, //Вадзіца лілее, лілее". У далейшым песня будуецца на антытэзе: супрацьпастаўленні Юзэткі і Агаткі: "А Юзэтка - п'яніца, п'яніца, //А  Агатка міленька, міленька, //Прытуліся  блізенька, блізенька...". Выяўляецца, што і Агатка не бездакорна: яна "прасці не ўмее, ... //Шыць, мыць - не наўчыць, не наўчыць, //А жаць - не прыг-нецца, не прыгнецца, //Як увідзіць Юзэтку, //Так  і прыхінец-ца..."3. У многіхварыянтахбытавала песня "Авясец, мамачка, авясец'". у якой завяршальныя восеньскія работы абумоўлівалі шлюбныя настроі. Лірычная гераіня песні пытае ў маці, калі да яе "Бог сватоў прынясець?", маці ж адказвае:

-Пажнем, дачушка,  авясец,

Тады к табе Бог сватоў прынясець,

Судзі, Божа, каноплі  пабраць,

Тады будзем вяселле гуляць.4

У іншых песнях дзяўчына або выконвае ўмову маці і зжынае "авясец". выбірае каноплі, а сваты не прыязджаюць, ці адмаўляецца жаць "авясец" і збіраецца чакаць сватоў ("Дзевяць каля варот аб'едзе,//А восем заедзе"5). У некаторых песнях дзяўчына паслухмяна робіць усё, што загадвае маці і бярэ шлюб, але адразу ж разчароўваецца:

…У чацвер авясец дажала,

У пятніцу канапельку дабрала,

У суботу сватоў даждала,

У нядзелю вяселле  згуляла,

У панядзелак з замужжа ўбрала.6

У варыянце песні  замест Бога фігуруе чорт, на якога  спадзяваюцца, што ён "прынясе" сватоў. Дзяўчына часам звяртаецца не да матулькі, а да таткі, які таксама  абнадзейвае дачку, што ўвосень  сваты "будуць ездзіць па восемь", але калі яны "сыплюць золата": "Татка золата не бярэць,//Мяне, маладу, не аддаець"7, з роспаччу гаворыць гераіня песні.

Распаўсюджаны быў матыўивыбару дзяўчыны хлопцам. Народная песня мудра раіць хлопцу выбіраць дзяўчыку не "на рынку", а на ніўцы ў час жніва ярыны:

Да на рынку дзевчкі хваслівы,

А на ніўкі дзевачкі праўдзівы.

У каторай постацька  шырэй,

У каторай снапочкаў  часцей,

У каторай галоўка  гладзей,

У каторай кашулька бялей.8

У некаторых  песнях прыгожа паэтызуецца восень: яна паўстае ў персаніфікаваным міфалагізаваным вобразе, па-чалавечы размаўляе:

-Ой, восень  мая, восень,

Восень сцюдзёная,

Чаго ты рана захаладала?

-Я й не  раненька,

Я й не позьненька –

Калі мая  пара прышла.

Лісточак апаў, зямельку ўслаў –

Вот мая і  пара прышла.

Рэчкі сталі, пазамярзалі  –

Во мая й другая пара.9

Значную эстэтычную ролю ў восеньскіх песнях адыгрывае прырода, паэтычныя малюнкі якой садзейнічаюць паказу эмацыянальна-псіхалагічнага стану персанажаў, іх унутранага свету, душэўных перажыванняў у адказны час, калі вырвшвўся лёс дзяўчыны, хлопца - іх шлюбу. Асабліва ў песнях, кампазіцыя якіх грун-туецца на псіхалагічным паралелізме. Даследчык восеньскіхпесень А.С.Ліс слушна адзначыў асаблівасці паэтызацыі прыроды ў іх:

"Развітальны  покліч журавоў, пачуты жнеямі  з яравой пожні, неспакойнае  рыканне мядзведзя ў пошуку  прыстанішча на зімоўку, кляновы  ліставей, ягадна-зорны пажар каліны  пад вет-рам, залатая даспелая  макаўка на градзе - жывыя прыкметы  во-сені, яе вобразы-знакі, што  леглі ў паэтычную тканіну  восеньскіх песень, вызначаюць іх  вобразны каларыт, танальнасць.  Па сутнасці, у каляндарнай лірыцы  восені ідзе паэтызацыя прыроды,  эстэтызацыя яе, якія не з'яўляюцца  самамэтай, а падпарадкаваны галоўнай  задачы творцаў традыцыйнай культуры - паўней рас-крыць духоўны свет  чалавека, змадэліраваць ідэал, які  б успры-маўся праз эмоцыі, перажыванні  і быў узорам для дзеяння"10.

Лірычнай эмацыянальнасцю  прасякнуты ільняныя песні, у якіх адлюстроўваецца  нялёгкая праца - браць лён. Для маладой  жанчыны ў многіх песнях браць  лён са свёкрам, свякрухай, ят-роўкай, залвіцай - "не бранне - гараванне". Толькі з мілым браць лён для  яе "не рванне - мілаванне"11. Лён для сялян быў важней-шай культурай: з яго рабілі тканіну і для адзення, і для абрусаў, і для пасцелі і да т.п. Таму ён хораша ўвасабляўся ў адухаўлёны во-браз: "Бедаваў зялёны лён: //-Ай, бяда мая, бяда, //Што дроб-ныя дарожанькі, //Што буйныя ветрыкі, //Не даюць вырасці, //Ні цвяточкам выцвісці!" Гэта першая частка псіхалагічнага пара-лелізму, якая выразна адцяняла перажыванні лірычнай гераіні песні, што адлюстроўваліся ў другой частцы паралелізму:

Ай, бяда мая, бяда,

Што частыя госцейкі,

Што часценька  прыязджаюць,

Моладу намаўляюць,

А матульку спадманываюць.

Не даюць  ні вырасці,

Ні касіцы выплесці.12

Персаніфікаваны лён у многіхпесняхскардзіцца, што  яго з "карэннем ірвуць, не даюць... вырасці, сінім цветам адцвісі", што  яго "б'юць і караюць", ірвуць "з карэннейкам", б'юць "яго  галовачкі, сцелюць... на пожаньцы".13 Такія вобразы ўваходзілі амаль ва ўсіхпесняху псіхалагічныя паралелізмы і адьгрывалі важную мастацка-выяўленчую ролю ў раскрыцці духоўнага свету лірычных герояў. Падобна гэгаму персаніфіка-ваўся вобраз канапелечкі: яна таксама па-чалавечы скардзілася на ціхія ве-тры, на іхпавевы, у выніку якіхяе абламалі ("Ой, гаварыла канапелечка"14). У песні 'Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце"15 канапелькі бядуюць, што зверху "клююць вераб'і, з ісподу канапелькі вада падамала, а ў сярэдзіне канапелькі хваля зламіла". І ў гэтай песні дыялог з канапелькамі ўваходзіць у псіхалагічны паралелізм, у другой частцы якога невясёлая дзевачка ў танку заклапочана сваім лёсам: ці браць шлюб, ці ісці ў "чор-ны чарнушкі", г. зн. у манастыр.

Песні, якія выконваліся  пры збіранні ягац, арэхаў і грыбоў, адначасова з аадюстраваннем збіральніцай працы раскрываюць пачуцці лірычнай гераіні да яе "міленькага", разважанні аб долі, шлюбе і інш. У многіх песняхпаказваюцца паводзіны дзяўчыны пры сусірэчы з казакам у лесе, калі яна заблуцзіла, і ў іншыхт жыццёвых сітуацыях.

Важна адзначыць, што восеньскія песні не звязаны  так з аб-радамі, як песні іншых  каляндарных цыклаў, і маюць іншую  функ-цыянальнасць, у іх адсутнічае магічная функцыя, за выключэннем тых  песень, у якіх гучыць праклён або  пажаданне. Асноўнымі функцыямі  восеньскіх песень з'яўляюцца: сугестыўная, дыдактычная, выхаваўчая, эстэтычная, пацяшальная. У восеньскіх песнях пераважаюць  творы элегічнага мінорнага характару.

Падводзячы  высновы аналізу восеньскіх песень, А.С. Ліс прыйшоў да вывадаў, што  восеньскі цыкл песень уступае толькі веснавому па разнавіднасці песенных груп. Ён слушна адзначыў узмацненне псіхалагізацьгі  вобраза чалавека і лірызму, што  спрыяла "нацанню яму своеасаблівага вобразнага каларьпу, мінорнай дамінанты"16.

Разам з тым мы толькі ўмоўна адносім  восеньскія песні да абрадавай паэзіі, таму што яны ўваходзяцьу земляробчы цыкл, якіамальнемеўса-кральныхабрадаў  у час іхзапісу, хоць не выключана, што ў далёкім міну-лым такія  абрады былі з пэўнай вербальнай часткай. Рэшткі іхзахаваліся ў восеньскай сяўбе  азімых(напрыклад, выкарыстоўвалі асвечаныя  ў царкве зёрны з апошняга зжатага  сналка).

Такім чынам, беларуская каляндарна-абрадавая паэзія - важная частка народнай паэтычнай творчасці, якая, як і ў украінцаў, лепш захавала свае традыцыі, чым іншыя славянскія народы, мае свае на-цьіянальныя  адметнасці і ўяўляе сабой надзвычай  багатую спадчыну. Гэта спадчына - важны  ўклад у сусветную фальклорную  скарбніцу.

 


 

Сямейна-абрадавая паэзія

Радзінная паэзія

Да спецыфічных  з'яў беларускага фальклору адносіцца  радзінная паэзія. Аднак і да гэтага часу яна дэталёва не даследавана, таму сканцэнтруем увагу на гэтым жанры  сямейна-абрадавай паэзіі.

Шмат забабонаў  і забаронаў, прыкмет і абмежаванняў было звязана перш за ўсё з паводзінамі  цяжарнай жанчыны. Ёй нельга было, напрыклад, займацца ніякай справай (акрамя прыгатаван-ня ежы і прыбірання хаты) у час  Каляд і ў іншыя святочныя  дні (у нядзелю, на Св.Духа, Тройцу, Вялікдзень, тыдзень пасля Вялікадня), лічылася, што калі ў такі недазволены час  жанчына, напрыклад, прышывае гузікі да кашулі і нехта гэта ўбачыць, та-ды дзіця абавязкова народзіцца з гузікам (барадаўкай) на твары або на вуху. Калі ж жанчына на свята прасуе кашулю (і гэта не-хта пабачыць), то ў дзіцяці будзе ўвесь бок  чырвоны. Інфарматары паведамляюць, што такія выпадкі мелі месца  на самой справе. Некаторыя з такіх  забабонаў былі заснаваны на жыццёвым вопыце і мелі практычны характар.

Напрыклад, цяжарная жанчына павінна была пазбягаць  спалохаў і не трымаць доўга рукі ўзнятымі ўверх, інакш яна магла  страціць дзіця. Будучай маці нельга было глядзець на нябожчыка, нават калі паміраў хто-небудзь з самых  блізкіх людзей, бо навароджаны будзе хворы і бледны. Калі ў вёсцы здараўся пажар, ця-жарныя жанчыны хаваліся ў сваіх хатах, каб не спалохацца і раптам не схапіцца рукамі за твар або за іншую частку цела, таму што тады дзіця можа нарадзіцца з чырвонай плямай на гэтым самым месцы.1

Информация о работе Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл