Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад

Краткое описание

Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.

Файлы: 1 файл

часть ответов по нар тв-ву.docx

— 154.85 Кб (Скачать)

Памінальны  жалобны стол у большасці месц Беларусі адбываўся пасля пахавання  нябожчыка. Працэсія ішла ў пэўным парадку: "Уперадзе хто-небудзь з "крыжом" у адной руцэ і званком у  другой; ён званіў амаль няспынна ад дома да могілак. За ім неслі "прочесу", непасрэдна за якою следавала труна; замыкалі процэсію ўсе прысутныя.  Само сабой зразумела,  што "галасяшчыя" жанчыны ішлі бліжэй да труны, прычым часам яны трымалі рукі на труне. Кончыўшы "галашэнне" ўступалі месца  новым плакальшчыцам"3.

М.Я.  Нікіфароўскі заўважыў яшчэ адну асаблівасць пахавальнага рытуалу: "Калі нябожчыка заносілі ў царкву для адпявання, то, як паведаміла жыхарка Гарадокскага павета, усе  родныя жанчыны і жонка нябожчыка, трымаючы адна другую за рукі, вераніцаю  праходзілі пад труною ў той час, калі ён знаходзіўся на шляху ад катафалка да дзвярэй"4.

Пасля вяртання з могілак быў звычай падыйсці да печы, пагладзіць тры разы рукамі і сказаць: "Няхай паміраюць  прусакі да тыраканы, а не людзі", а потым памыць рукі5.

Магічны сэнс гэтага звычаю несумненны, як і абрад, які выконваўся ў Бродзецкай воласці  Ігуменскага павета. Калі выносілі труну з хаты: сваячка нябожчыка  кідала жытнія зёрны ўслед памершаму, "каб ён і пасля смерці сваёй  не пазбаўляў жывых радных, якія засталіся, надзённага хлеба". У некаторых  вёсках таго ж павета пасля вынасу нябожчыка ставілі васковую свечку. Гаспадар прыходзіў з могілак  і гэтай свячой удараў крыжападобна ў верхні касяк дзвярэй і кідаў  ад сябе. Насыпаны на месце авёс, дзе  ляжаў памершы, збіралі і высыпалі туды, куды ніхто не хадзіў. Старэйшая  жанчына брала акраец хлеба, паварочвалася  да дзвярэй і звярталася да раней  памершых дзядоў, бабулек і іншых, каб прынялі нябожчыка і жылі з ім у згодзе на "тым свеце"6. Гэта сведчыць не толькі аб перакананні сялян у замагільным жыцці, але і шанаванні імі продкаў, веры ў залежнасць ад іх жывых.

Паводле апісання М.Я. Нікіфароўскага, цікава ўшаноўваўся  конь, які адвозіў нябожчыка на могілкі ў некаторых паветах  Віцебскай губерні: гэтаму каню кланяліся  да зямлі, месцамі цалавалі яго капыты, вялі яго не за павады, а за ручнік, або пояс, якімі замяняліся павады. У в.Ратуцічы Станіслаўскай воласці  Барысаўскага павета Мінскай губерні  старшая дачка нябожчыка, труну  з якім выносілі і ставілі ў  воз, кланялася да зямлі каню, цалавала яго ў капыты і прыгаворвала нараспеў:

Мой конек варанюсенькі,

Вязі татку  памалюсенькі;

Яго костачкі балючыя,

Штоб яны  не здрыгануліся,

Штоб яны  не скалыхнуліся!7

У галашэннях адлюстраваліся ўяўленні аб "тым  свеце", жыцці ў ім памершых, глыбокім смутку па нябожчыку, яго лепшых якасцях, ролі сям'і і ўзаемаадносін з  ім, умовах жыцця і побыту і інш.

У галашэнні  ўдавы па мужу гучыць папрок Богу, які  разлучыў яе з мужам, і нябожчыку - навошта ён пакідае яе з дробнымі дзеткамі. У шэрагу рытарычных пытанняў жонка пытаецца, куды ён "прыбраўся? У якую дарогу?" Адкуль яго ждаць, калі ён у госці прыдзе, ці зімовай  парой, ці летняй... з роспаччу бедная ўдава галосіць:

А мой гаспадарок! Куды ты пойдзеш...

Ці ты касіць пойдзеш, ці араць пагонісься?

Куды мне  табе несці абедаць, а на якую паласу?

А мой гаспадарчык! Ці ты ня чуеш,

Што твае конікі ірзуць і волікі рыкаюць?..

Нібы і хатнія жывёлы чуюць смерць гаспадара, а "дзеткі плачуць", удава прадракае здзекі над імі чужых людзей і яшчэ больш жаласліва звяртаецца да нябожчыка  і называе яго ласкавымі словамі:

А мой гаспадарочык, а мой яварочык!

А мае ножачкі! Дзе ж вы хадзіць будзеце?

А мае ручачкі! Што ж вы рабіць будзеце?

Смерць мужа яна абумоўлівае прыроднымі стыхіямі:

Отчаго ты от мене отваліўся?

А ці цябе ветры подвалілі?

Ці цябе дожджы падмылі?

А мой гаспадарочык, а мой яварочык!

Збудовалі табе свяцёлачку цёмною. Нявідною –

Німа ні дзвярэй, ні вакошачык...8

Народ надаваў  сур'ёзнае значэнне галашэнням. Па словах настаўніка народнага вучылішчы  М.Нікалаевіча, "вераць, што пасля  рыданняў нябожчык атрымлівае адпушчэнне грахоў... Плач старых больш паважаецца, чым плач маладых жанчын, плач дарослай дачкі па бацьку мае большую вагу, чым плач жонкі па мужу, плач жа малалетніх лічыцца яшчэ больш важкім"9.

Няўцешная ўдава  ў іншых галашэннях шчыра выказвае свой балючы смутак у сувязі са смерцю мужа і пачуцці любові да яго:

"А мой  родненькі, а мой мілюсенькі", "А мой ты галубчык!", "Мой  жа ты сакалочэк", "Сакалочык  жа ты мой ясьненькій!", "Мой  мілы салавеічка",  "Мой галубчык  сізінькі",  "Мой шчымялечык"... Галашэнні розняцца па зместу. У залежнасці ад таго, калі  напаткала смерць - зімой, вясной, летам; ад таго, колькі засталося  дзетак-сіротак; ад таго,  наколькі  яны забяспечаны матэрыяльна,  і г.д.

Горкі смутак па бацьку гучаў у галашэннях дзяцей-сірот: "А мой ты татулечка, а мой  ты родненькі". Задчаем яны звяртаюцца да памершага: "А як ты нас пакідаеш, няшчасных і бедных сіротачак?.." Яны баяцца, што не будзе каму за іх заступіцца, магчыма, толькі ён абароніць  іхна тым свеце10.

Асабліва душэўна  і пранікнёна аплаквала смерць бацькі дачка:

Татулечка мой родненькі!

Нашто ты нас пакідаеш?

Як нам цяпер жыць?..

Як нам цяпер прабыць?..11

Як і ў  галашэннях па мужу, у галашэннях дзяцей пачуцці да бацькі выяўляюцца ў памяншальна-ласкальных словах: "А мой татачка", "А  мой татулечка, мой кукулечка", "Мой татачка, мой залаценькі", "Татачка мой любенькі, татачка  мой дарагенькі", "А мой жа ты татачка, а мой жа ты зязюлёк, а  мой жа ты галубок, а мой жа ты родненькі, а мой жа ты лябедзіку, а мой жа ты салавейку, а мой  жа ты кроліку" і да т.п.

Такімі ж  задушэўнымі пачуццямі і прачулымі  былі традыцыйныя галашэнні дзяцей па маці. Дачка называе нябожчыцу: "мамулечка мая, галубачка мая  залатая" і выказвае свае пачуцці  да яе: "ручачкі міленькія", "ручачкі  любенькія", "ножачкі дарагія", і г.д.12

Шчыры адчай,   горкія перажыванні адчуваюцца ў  эмацыянальных воклічах дачкі да памершай маці: "Мамулечка ж мая  родненькая... Галовачка ж мая  буйная... А ручанькі ж мае белыя!.. А пчолачка мая дарагая!" Характэрна, што ў тым жа галашэнні выяўляюцца міфалагічныя ўяўленні плакальшчыцы:

Откуль жа мне  цябе дажыдаці?

Откуль жа мне  цябе пазіраці?

Ці ты ранняю зарей ускінешся, ці ты позднею?

А мамулечка  ж ты мая родная!

Ці ты ко мне  жаркім солненьком ускоцішся?

Ці ты ка мне  ясным месяцэм?

Ці ты, мая  мамулечка, дробнымі звёздамі?

Ці мне ж  цябе по гаворунцэ спазнаваці,

Ці мне ж  цябе по походушке узнаваці?..13

У гэтым галашэнні  выкарыстаны не мастацкі прыём, а выказана старадаўняе міфалагічнае ўяўленне аб метамарфозах, якія грунтуюцца на анімістычным успрыняцці свету і прыроды.

Надзвычайнае  ўражанне пакідаюць галашэнні маці по дзіцяці, эмацыянальнае ўзрушанне  ад якіх не можа пакінуць без суперажыванняў нікога з прысутных. Такое ўздзеянне  дасягаецца выказваннем бязмежнага гора маці, падборам эмацыянальна насычаных  звароткаў, эпітэтаў:

Яблочко мое  недоспелое,

Ягодка моя  недозрелая!

Детунько мое  міленькое!

Детунько мое  любенькое!

Лісточек мой  зелененькій,

Цветочек мой  чырвоненькій!

Без поры ты отпадаеш,

А мне печаль покідаеш.

Пташэчка моя  любенькая!

Соловеінька шырэнькій, шчэбецяннічэк мой!

Ты ж гаворыш, як соловейко шчэбечэш.

Ты ж хоцев  быть татку перэменочка,

А цяпер проці  лецічка цеплаго,

Сделав нам  перэломуньку вялікую.

Усе пташэчкі заспеваюць,

Усе казявочкі  поотжываюць,

Усе мурашэчкі  павыповзуць.

Усе рэбяткі  на вулку павыбегаюць,

А цябе нідзе  не будзець:

У пясочэк закопаюць...14

У гэтым урыўку з галашэння, запісанага ў Высокагарадзецкай  воласці Сенненского павета, выразна  адлюстроўваецца душэўнае перажыванне  маці, страціўшай свайго малалетняга  сына, на якога сям'я ўскладала  надзеі ў будучым. Галашэнне ўяўляе сабой яркі ўзор таленавітага выкарыстання традыцыйнай паэтыкі, што дазваляе адчуць трагізм маці, у якой смерць адняла самае дарагое для яе - роднае дзіця.

Мы не можам  разгледзець усе ўзоры асноўных груп галашэнняў з-за абмежаванасці  аб'ёму, але і прыведзеных прыкладаў  дастаткова для таго,  каб пазнаць  жанравыя своеасаблівасці    беларускіх   галашэнняў,    тэматычную разнастайнасць іх зместу і мастацкую дасканаласць паэтыкі.

 

 

Сямейна-бытавыя песні.

У пазаабрадавай  народнай лірыцы значнае месца займаюць сямейна-бытавыя песні, якія, як лічаць даследчыкі, узніклі паз-ней за абрадавыя  і песні пра каханне. Разам  з тым многія сямей-на-бытавыя  песні генетычна ўзыходзяць да каляндарна- і сямейна-абрадавых як па зместу, так і па мелодыі. Яны страцілі сувязь з абрадамі і пачалі выконвацца ў любы час.

Некаторыя тэмы песень пра каханне развіваюцца  ў сямейна-бытавой лірыцы. Асабліва шырокае адлюстраванне атрымала тэма долі-шчасця, бяздолля, нядолі - няшчасця, гора, бяды. У сямейна-бытавых песнях пераважае паказ ліхой, няшчаснай  долі жанчыны ў замужжы: у чужой  сям'і, дзе да яе варожа ставяцца свякруха, свёкар, дзевер, муж. У песні "Як пайду  я ў крыніцу" няшчасную долю сімвалізуе палын - "горкая трава, //Хто  ідзець - палын ірвець, //Палын горкая трава"1. У другой песні: "Ой, па-лын, палын, трава горкая, //Долечка мая яшчэ горшая"2.

Паэтычна вобразна раскрываецца становішча жанчыны ў  чу-жой сям'і з дапамогай дасціпнага параўнання ў песні "Ой ты, мілы мой, дружына мая":

А маё жыццё, як у полі трава,

Як у полі трава, на траве раса:

Сонейко ўзыдзе - раса адпадзе,

Так маё жыццё  марно прападзе.3

Выразна характарызуецца  доля маляўнічымі эпітэтамі ў  розных песнях пра жыццё дзяўчыны (жанчыны) у шлюбе: доля добрая, ліхая, худая, горкая, нешчаслівая. У некаторых песнях доля паўстае ў выглядзе персаніфікаванай міфалагічнай істоты. У песні "Парадзіла мяне мама ў правадную нядзелю" лірычная гераіня папракае маці, што дала ёй ліхую долю. Яна хоча пазбавіцца ад яе і вядзе прадаваць, але "людзі знаюць, што ліхая (доля), не хочуць купляць". Цікава, што доля паводзіць сябе, як чалавек: кладзецца спаць, патрабуе есці. Адзінае выйсце для жанчыны: утапіць долю. Але намаганні жанчыны марныя, доля яе папярэджвае:

-Ой, хоць жа  ты мяне ўтопіш, я не ўтаплюся,

Як ты прыйдзеш хусты мыці - за рукаў я ўхаплюся.4

Становішча  ў чужой сям'і найбольш выразна  раскрываецца пры супастаўленні  з ранейшым жыццём у родных бацькоў.

Таленавіта  выкарыстоўваюцца пры гэтым антытэза, параўнанні: "...Расла я ў мамкі; //Як сад на пагодзе... //Як сад на пагодзе, //Як вішанька ў гародзе... //Аддала мяне мамка //За сіняе мора... //За сіняе  мора, //У вялікае гора..."5

Ва ўзаемаадносінах  з нявесткай выразна раскрываюцца харак-тэрныя рысы свякрухі і свёкра, якія ў большасці песень неўзлюбілі яе. Свякруха жорстка здзекуецца з  нявесткі, прымушае працаваць ад цямна  да цямна, груба звяртаецца да яе: " - Уставай, нявест-ка, //Бадай ты не ўстала!.. //Ой, маўчы, нявестка, //Не раздзімай  губы: //Як вазьму палена, //То павыб'ю  зубы..."6 Не лепш адносіцца да нявесткі і свёкар: ён не дае ёй адпачыць, іранічна "гаворачы":

-Спі, шэльма, спі, 

Спі, не рабі:

І цяляткі не поены,

І кароўкі не доены,

Спі, шэльма, спі,

Спі, не рабі!7

Нярэдка ў песнях свякруха патрабуе ад сына біць жонку, і ніхто яе не ратуе. У песні "Мужык  жонку катуе", напрыклад, свякроўка  дае сыну качалку, каб ён біў жонку, і ён паслухмяна выконвае загад. Не выратоўвае яе і свёкар, які падаў  сыну палку; не паспачуваў і дзевер - не дайшла да яго сумлення і сэрца  просьба: "Дзевярочак-браточак, паратуй  ты мяне, маладу", - ён падаў бра-ту рэмень з такім жа прыгаворам, як і яго папярэднікі: "-Бі, бра-ток, бі, бі, навучай"... І толькі залувіца кінулася брату ў ногі з заклікам:

Кінь, браток, біць, кінь навучаць

-Мне самой  гэтага не мінаваць.8

Жорсткія здзекі мужа з жонкі паказваюцца ў  многіх песнях у розных сітуацыях. Жанчына  скардзіцца на несправядлівыя адносіны да яе мужа: "...Я ж яму кашыцу з маслам, //А ён мяне паломнікам ляснуў... //Я ж яму ды кашуліцу шыю, //А  ён мяне кулаком у шыю. //Я ж  яму рэчы ні паўрэчы, //А ён мяне кулаком  у плечы..."9

3 вялікім паэтычным  майстэрствам адлюстроўваецца ў  песнях жыццё жанчыны з мужам-п'яніцай. Некаторыя з гэтых песень узніклі  ў той час, калі існаваў рэкруцкі  набор, што вынікае са зме-сту  твора: жанчына "не раз, не  два праз акенца ўцякала //Да  й не раз, не два пад страхою  начавала...", таму і запісала "п'яніцу  ў сал-даты". Забралі "п'янічаньку  ў набор", але жонка баіцца, каб не ўцёк:

Информация о работе Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл