Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад

Краткое описание

Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.

Файлы: 1 файл

часть ответов по нар тв-ву.docx

— 154.85 Кб (Скачать)

Пераўтвараецца  ў некаторыхбаладаху птушку маці, каб наве-даць дачку, якую ўкралі або  паланілі татары.12 Становяцца зязюлямі маці, сястра і жонка загінуўшага малодчыка, каб аплакаць яго гібель. Традыцыйна ў баладах, якіў некаторыхіншыхпеснях, іх душэўныя перажыванні паказваліся па-рознаму: маці садзіцца каля сэрца, сястра - каля галавы. А жонка - каля ног; "маці пла-чыць быстрай рэчанькай", "сястра плачыць, як руччы льюцца", "жонка плачыць - дробны дожджык ідзець". У іншых баладах іх плач паказваецца па-рознаму, напрыклад: "А дзе матушка плача, там рака цячэ, //А дзе сёструшка - там калодзезі, //А дзе жонка плача, там расы няма. //Да матушка плача да век да веку. //А ся-стра плача да год да году, //А жана плача дзень да абедзейка"13.

Шырокае распаўсюджанне мелі балады, героі якіх пераўтва-раюцца ў расліны, часцей за ўсё ў выніку закляцця або пакарання з-за непавагі да бацькоў  ці атручвання. Атручвае часцей за ўсё  свякруха нявестку, але памылкова  і сына. Загінуўшыя пераўтвараюцца ў расліны: сын у "зелен дубочак", нявестка - у белую бярозу.14 У іншыхпеснях: сын - у явар (у большасці твораў), часам у бярозу, каліну, нявестка - у ліпу, асіну, шыпшыну і да т.п.

У многіх баладах  сын жэніцца на чужаземнай жанчыне. Радзей, па волі маці, якая, аднак, "нявестачкі не злюбіла. Спаткала сына зялёным віном, //А нявестачку - горкай атрутай. //Сын  віна не піў, пад каня выліў, //Горку  атруту ўполу падзяліў. //А як напіўся, і з каня зваліўся, //Сваёй матулі да ног скланіўся: //-Умела, маці, нас  спаткаці, //Умей жа, маці, нас пахаваці. //Не хавай нас парознічку, //Хавай  нас у водным местачку, //У вад-ной  ямачцы перад цэркаўкай". Маці ж  пахавала іхасобна: сына -перад цэркаўкай, нявестку - за "цэркаўкай". На магіле сына вы-рас "зялён дубочак", на магіле нявестачкі - "бела бяроза". "Ай, раслі, раслі, пахіліліся //Цераз  цэркаўку сашчапіліся. //3 таго людзі  дзівіліся,//Што на тым свеце палюбіліся". Гэта маці не спадабалася: "Узяла сякеру да й парубала", злажыла ў ламок і спаліла. "Пайшоў дымок на той святок,//З чаго людзі ўсё дзівіліся//Што на тым свеце палюбіліся".15

Матыў адлюсравання яднання сына з нявесткай на тым  свецепраз сашчаплене галінак дрэў, якія выраслі на іх магілках, паўтараецца ў многіх баладах як сімалізацыя шчырага кахання. І ніякія злачынныя ўчынкі свякроўкі (маці) не здольныя перашкодзіць адносінам нявесткі і сына ў замагільным свеце. У многіх баладах, заснаваных на метамарфозе, у выніку якой чалавечы вобраз пераўтвараецца ў расліну (дрэва, кветку і інш.), вельмі пашыраны сюжет ва ўсіх усходнеславянскіх народаў пра нявестку-таполю. Сюжет гэтых балад, як і многіх іншых, грунтуецца на анімістычных уяўленях старажытных люзей, міфічныя персаніфікацыя якіміраслін і жывёл выкарыстоўвалася пазней у якасці мастацкіх сродкаў. Балада пра нявестку-таполю зафіксавана ў звыш 100 беларускіх, 140 украінскіх баладах. А.І.Дэй – вядомы ўкраінскі фалькларыст – адзначаў, што першая фіксацыя гэтай усходнеславянскай балады належыць З.Даленга-Хадакоўскаму і адносіцца да 1810 г.16 Прыведзеную ім версію ўкраінскай балады ён параўноувае з падобнымі расійскімі і беларускімі і прыходзіць да высновы аб аднатыпнасці іх сюжэтаў і падобнасці вобразнай сітэмы,17 што пацвярджаецца багатымі фальклорнымі матэрыяламі.

Трагічны лёс  нявесткі ўбаладзе дэтэрмінаваны нялюбасцю  свякрухі, якая ажаніла сына "ды не па няволі", а "ўзяла нявестку да не па любові". Адправіўшы сына "ў большую дарогу", яна паслала нявестку браць лён і закляла яе: не ісці дпдому, пакуль не выбярэ лёну. Ператварылася нявестка ў таполю і, калі вяруўся яе мілы, здзівіўся, што на іх полі "вырасла таполя, тонка і высока, лісцейкам шырока". Маці загадала сыну ссекчы таполю "пад самы карашочак".

Першы раз рубануў  – толькі пашатнулась,

Другі раз рубануў  – кроўка палілася,

Трэці раз рубануў  – словечка сказала:

-Дай Бог  тваёй маці так лёгка дыхаці,

Як мне, маладзенькай, у полі стаяці.18

Свякруха ў  многіх баладах пасылае залятую  нявестку ў поле, каб яна стала  там пры дарозе дрэвам: не абавязкова таполяй, а нярэдка рабінай, былінаю, калінаю і інш, Характэрна, што таполя, быліна, рабіна, каліна персаніфікуюцца, вымаўляюць словы пра віноўніцу сваёй гібелі, сцякаюць кроўю. У баладзе выкарыстоўваюцца традыцыйныя прыёмы народнай паэзіі: трохкратнае сячэнне дрэва, анімістычнае адухаўленне яго, стэрэатыпная сюжэтная развязка і інш.

Да міфалагічных сюжэтаў блізкія казачныя і легендарныя. І ў іх трагізм герояў нярэдка  абумоўліваецца сямейнымі калізіямі. Жорсткая мачаха пасылае, напрыклад, сярод  ночы падчарыцу па ваду, і яе разрываюць ваўкі: "Каму ручка, каму ножка, //А  старо-му ваўку ўся галовачка". Воўк занёс "галовачку на таткаву  дамовачку". Рэакцыя на гібель дзяўчыны адэкватная адносінам да яе пры жыцці:

Татка коніка сядлае, ручкі ламае.

Сястра вышывае  і прычытывае,

Мачаха кросны тчэ - усміхаецца.19

Да гэтай  групы Л.М.Салавей адносіць і балады з міфалагічнымі персанажамі  долі, гора. Іх можна з поўным правам аднесці і да папярэдняй групы. Міфалагічныя істоты ў выніку персаніфікацыі надзяляюцца  людскімі якасцямі: яны неадчэпны  ад тых, да каго "прывязаліся", "прыюціліся", "прыкаціліся'". Маладая жанчына "ў горы не радзілася", але да яе "гора прыкацілася", і яна  нцдзе не можа ад яго пазбавіцца: ні ў чыстым полі, ні ў "шчырым бары", ні ў "сінім моры", а толькі ў  жоўтым пясочку, што сімвалізавала  гібель гераіні.20 Такой жа ўчэпістай паказваецца і ліхая доля: яе нельга ўгапіць, ад яе немагчыма збегчы, таму дзяўчына ў роспачы просіць маці, якая дала ёй ліхую долю, звесці і ўтапіцьяе самую: яна плакаць не будзе.21

Лстарычныя  падзеі адлюстраваліся ў баладах  у сувязі з набегамі татар, турак  і іншых чужаземцаў, якія захоплівалі  ў палон нашых людзей. У баладзе  пра трохдачок, якія пайшлі ў лес  па яга-ды, большая сястра ўтапілася, серадольшу звяры з'елі, саму меншу  татары ўзялі. Асабліва шкадавала маці меншую дачку, якая трапіла ў татарскі палон. Скінулася яна зязюлькаю  і паляцела ў татарскі сад; там  убачыла, што яе "дзіцятка па садочку  ходзіць, татаранятка за ручку водзіць"22. Міфалагічныя матывы ў гэтай ба-ладзе спалучаюцца з адлюстраваннем гістарычнай з'явы.

Вялікую групу (жанравую разнавіднасць) складаюць  навелістычныя балады (другая кніга  балад серыі БНТ прысвечана ба-ладам  гэтай групы). Многія з іх адлюстроўваюць сямейныя канфлікты, гібель сына-салдата  на вайне, нявернае каханне, ашуканне дзяўчыны, якую падмаўляюць казакі ілюзорнымі абя-цаннямі, паланенне татарамі цешчы  і інш. Вылучаюцца таксама шматлікія  варыянты балады пра Бандароўну, пра  пана Данілу на вайне. У іх раскрываецца высокая маральная чысціня простых  людзей, самаахвярнасць, нязломнасць  у адстайванні сваіх ідэалаў. На прыкладзе гэтых балад можна  згадаць, які плённы ўплыў аказалі  яны на развіццё беларускай літаратуры.

Такім чынам, народна-песенныя традыцыі ўвасобіліся ў жанры  балады надзвычай шырока і яскрава. У баладных песнях, поўных паэтычнага хараства і адлюстравання велічы душэўных перажыванняў простых людзей у сувязі з трагічным лёсам  герояў, адбілася высакароднасць іх стваральнікаў, непрымальнасць імі ўсякага злачынства, несправядлівасці і насілля.

 

 

Дзіцячы фальклор

У фалькларыстыцы адрозніваецца ўласны дзіцячы фальклор - фальклор створаны самімі дзецьмі, і  фальклор для дзяцей - творы, складзеныя дарослымі, якія звычайна і выконваюць іх для дзяцей. ГА.Барташэвіч, якая глыбока  даследавала беларускі дзіцячы  фальклор і апублікавала манаграфію аб яго асноўных жанрах, а таксама  том у серыі БНТ, дзе змясціла лепшыя ўзоры дзіцячай вуснай паэзіі, дае такое азначэнне спецыфічнай  мастацкай творчасці:

"Фальклор для дзяцей - гэта  складаная сукупнасць жанраў, розных  па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай  прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіця-чым фальклоры  наступныя жанры: "калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя  зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячьм  анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца  ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі".1

Як відаць з  гэтага пераліку жанраў, дзіцячы фальклор цесна звязаны з традыцыйнай  вусна-паэтычнай творчасцю наогул, мае аднолькавыя жанры. Аналіз твораў розныхжанраў дзіцячага фалькло-ру дазваляе зрабіць выснову аб шырокім  выкарыстанні ў ім традыцыйных мастацкіх  прыёмаў, выяўленчых сродкаў, рытмікі, стэрэатыпных вобразаў з паэзіі "дарослых". Але ў большасці жанраў выяўляецца спецыфічная для дзіцячага фальклору  мастацкая форма адлюстравання  рэчаіснасці, своеасаблівая вобразная  сістэма. Характэрная асаблівасць  многіх твораў дзіцячага фальклору - спалучэнне мастацкага тэкста з гульнёй  з перавагай дыдактычнай функцыі, хаця ўвогуле ў іх праяўляюцца, апрача гэтай, пазнавальная, мнеманічная, эстэтычная, этычная функцыі, г.зн., што мы з  поўным правам можам назваць дзіцячы  фальклор поліфункцыянальным.

Некаторыя даследчыкі вылучаюць мацярынскі фальклор2, атаясамліваючы яго па сутнасці з фальклорам для дзяцей, і адносяць да яго калыханкі, забаўлянкі (пестушки, потемки, поскакушки), прыгаворкі і іншыя творы.

Калыханкі - песенькі, якія спявае маці для дзіцяці, каб яго ўсыпіць. Назва песні абумоўлена яе выкананнем: спяваецца ў час калыхання калыскі з дзіцем. Калыханкі старажытныя па свайму паходжанню і ўстойлівыя па бытаванню: яны не страцілі сваіх функцый і папулярнасці і ў наш час. Мэта калыханкі - супакоіць дзіця - дасягаецца ўсім яе зместам і манерай выканання: ласкава і пяшчотна заклікаецца дзіця спаць, спасылаючыся пры гэтым на жывёльных персанажаў - "памочнікаў" у хаце, здольных узяць на сябе ўсё ліха, каб дзіця было здаровае. У наступнай калыханцы гучыць своеасаблівая замова:

Пайдзі, коця, на вулку,

А дзіця у  люльку.

На ката варкота,

А на дзіця  дрымота.

На ката безгалоўе.

А на дзіця  здароўе.

На ката ўсё  ліха,

А ты, дзіця, спі  ціха.

Ты, коця, не вурчы,

А ты, дзіця, спі-маўчы.3

Самымі распаўсюджанымі  персанажамі беларускіх калыханак  апрача ката, як у прыведзенай песеньцы, з'яўляюцца куры, пеўнік, галубы. Г.А.Барташэвіч слушна заўважыла: "Надзвычайная напеўнасць, пяшчотнасць у калыханках ствараецца паўтарэн-нем асобных слоў, гукаў, ужываннем слоў з памяншальна-ласкальнымі  суфіксамі. Не апошняе месца тут  належыць і гукаперайманню. Бадай  што самымі распаўсюджанымі паўторамі  ў калыханках з'яўляюцца алітэрацыі і асанансы"4.

Такім жа папулярным жанрам у дзіцячым фальклоры былі забаўлянкі, або пацешкі, якімі не толькі забаўляюць дзіця, каб яно не плакала, але і вучацьяго ўдзельнічаць у простыхгульняхз пальчыкамі, ручкамі, ножкамі. Напрыклад, песня "Лады, лады, ладкі" выконваецца пад пастукванне ладонькамі адна аб адну дзіцяці, якія трымае дарослы:

Лады, лады, ладкі.

Паедзем да бабкі,

Паедзем да бабкі

Па цёплую шапку,

Па новыя  боты

Харошай работы,

Па цёпленькі  кажушок,

Па кілбаску у мяшок...5

Своеасаблівай гульнёй з'яўляецца лічылка. Лічылкі  ўяўляюць сабой гумарыстычныя вершы, якія вымаўляюцца або спяваюцца  з мэтай вызначыць чарговасць удзельнікаў гульні. Напрыклад:

Раз, два, тры,чатыры, пяць,

Выйшаў зайчык пагуляць.

А за зайчыкам луна,

Просіць выйсці калдуна.6

Або:

Ішоў баран

Па крутым гарам,

Вырваў траўку,

Палажыў на лаўку.

Хто яе возьмець,

Той вон пойдзець.7

Той, хто вымаўляў лічылку, указваў па чарзе на кожнага  ўдзельніка, і пры словах "Просіць  выйсці калдуна" або "Той вон  пойдзець" і інш., выходзіў удзельнік  гульні, на якога гэтыя словы выпалі, і станавіўся вядучым або выконваў іншую ролю - выбываў з гульні (у залежнасці ад умоўленасці).

Разнастайнымі па тэматыцы з'яўляюцца дзіцячыя песні, галоўнай функцыяй якіх была пацяшальная. Гэтаму садзейнічаў цікавы змест, нярэдка ірэальны, асабліва ў песнях, персанажы якіх адносяцца да жывёльнага свету, але паводзяць сябе як людзі і дзейнічаюць часам у звычайных сялянскіх бытавых умовах. Для гэтых песень характэрны гумар. Прывядзем прыклад:

А ў нашага верабейка

Жонка маленька.

Сядзіць на калочку,

Прадзе сарочку.

Што выведзе  нітку,

То вымае  світку.

Як астануцца  канцы -

Верабейку штанцы8.

 

У ката-варкута 

Была мачаха ліха;

Яна біла яго 

І журыла яго:

-Хадзі, каток,  начаваць,

Майго Іваначку катаць,

А я ж табе, кату,

За работу заплачу:

Дам куўшын малака

І кусок пірага9.

Некаторыя дзіцячыя песні маюць кумулятыўную структуру падобную да кумулятыўных казак. Яны ўяўляюць сабой суцэльнь дыялог. Прывядзем урывак:

Сіўка-варонка

Да-лі-гойда? (паўтараецца  пасля кожнага рацка)

Куды паляцела?

-К кавалю  на двор.

-Нашто табе  каваль,

-Косы каваці.

-Нашто табе  косы?

-Траўку касіці.

-Нашто тая  траўка?

-Каровак карміці.

-А нашто  кароўкі?

-Млечка даіці...10

Дасціпным гумарам, часам з'едлівым, вылучаюцца невялікія  дзіцячыя вершы дражнілкі, для якіх характэрна насмешка з пэўнай рысы характару або знешняга аблічча чалавека ці персаніфікаванай жывёліны, і інш.: "Васька-кабаська, //Куцы пара-сёнак: //Ножкі гнуцца, //Кішкі валакуцца. //Семдзесят парасят, //Толькі ножкі вісяць"11; "Іван-балван //На сасне дран, //На ліпінке луплен, //За тры грошы куплен"12; "-Жук, жук, дзе твой дом? //-.Пад гумном. //Ехалі татары, //Жука растапталі".13

Информация о работе Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл