Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад

Краткое описание

Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.

Файлы: 1 файл

часть ответов по нар тв-ву.docx

— 154.85 Кб (Скачать)

Ой, не жаль жа мне, што п'яніцу ўзялі, Ой, жаль жа мне, што нямоцна звязалі. Баронь, Божа, развяжацца, уцячэ, Ён жа маё бела ліцо пасячэ...10

У шматлікіх  сатырычна-гумарыстычных песнях п'яніца-муж  трапляе ў камічнае становішча: ён прапівае "каня варанога", "ідзе дамоў па другога", "прапівае коніка з аброткаю, прыходзіць дамоў за намёткаю" і г.д. У песні "Захацела мяне маці за харошага аддаці" бацька аддаў дачку за п'яніцу, ён п'е "нядзелю. П'е п'яніца друіую"... Знаходзіць яго жонка ў карчме: даведваецца, што ён: "Прапіў каня і сядло, //Прапіў усё сваё дабро, //Прапіў хату і святліцу, //Ссушыў мяне, маладзіцу. //Прапіў каня і карову, //Прыбіў мяне, чарнаброву, //Прапіў грошы, серабро, //Прапіў усё  маё дабро. //Прапіў штаны і сарочку, //А сам стаіць у куточ-ку"... Пашкадавала п'яніцу кума:

Абабралася  кума

-Штаны й  сарочку дала,

 

Штаны й сарочку  дала,

Вывела із сорама.

 

-Ідзі, кумок,  дадому,

Не хваліся  нікому.11

Значна менш бытавала песень, у якіх муж кахае, шкадуе жонку і заступаецца за яе, абараняе ад ліхой свякрухі, жорсткага  свёкра: "...-Не журыся, жоначка //Мая  маладзенькая: //Я коніка напасу, //Я  вадзіцы прынясу, //Я свайму бацьку //Я ўсё угаджу"12, - суцяшае муж жонку, якой свёкар дае непасільныя для яе за-данні.

Часам на загады маці біць жонку муж імітуе расправу з ею, хаця на самой справе шкадуе і кахае яе. У гэтых адносінах  характэрна песня "А шумела, гудзела  сасоначка ў бару". На папрокі  маці, чаму ён не б'е жонку, муж "павёў  жонку ў клеці, //Як стаў жану біці, //Як стаў навучаці. //А не біў жа па плечыках, //А па голых сценачках, //А не біў жа па жонушцы, //А па белай падуш-цы. //-А крычы, жана, душа, //Кабы маці пачула, //А хвала та-бе, Божа, //Што жаны не калечыў, //Сваю мамку  пацешыў".13

Яшчэ менш песень, у якіхмуж прама адмаўляецца  выконваць загад маці біць жонку. Ён катэгарычна пярэчыць ёй:

-За што мне  сваю жынку біці?

Яна ўмее ўсё  дзела рабіці,

Яна ўмее шыці да бяліці,

Яна ўмее прасці і ткаці,

Яна ўмее свёкру наравіці.14

Востра крытыкуецца  ў народных песнях здрада мужа або  жонкі (часцей за ўсё у сямейна-бытавых  песнях здраджвае муж). На папрокі  жонкі муж нярэдка прызнаецца, што пакахаў другую жанчыну, напрыклад, у песні "А на гары соўнейка": " -Адступ, адступ, мілая, //Не нада ты мне: //Ёсць у мяне мілая, //Лепш за цябе. //А звара вячэрачку - //Смачней  за цябе, //Пасцеле пасце-лечку -//Мягчэй за цябе, //Скажа яна словачка - //Вярней за ця-бе. //Ляжа яна спатачкі -//Бліжэй за цябе"15. Падобнае прызнанне робіць муж і ў песні "Выйду за вароты - махі ды балоты"16; а ў песні "А ў бары сасна тонка вырасла" жонка з усёй душой ставіцца да мужа, на світанку, калі ён вяртаецца ад другой, яна выходзе, за ручаньку "ўводзе", а яе "мілы не дбае, ён друтую мае". Ён груба адказвае ў пасцелі, калі жонка просіць павярнуцца да яе. Каб сем раз пацалаваць яго:

-А бадай  ты, міла, таго не даждала. 

Каб ты маё  ліцо сем раз цалавала.17

Зрэдку ў  песнях і нявестка мяняе адносіны да свякрухі з не-навісных да спагадлівых. Але гэта здараецца тады, калі свякруха памірае пасля праклёну яе нявесткай, якая прагла стаць гаспадынькай ў  хаце. Але "пасыпаліся ...дзеткі дробныя. Няма часу ў карчомку хадзіці, //Няма за што гарэлачку піці..." Стала  нявестка на магільніку "свякровачку  будзіць":

-Устань, устань, мужыкова маці,

Памажы мне  гора гараваці.

Памажы мне  гора гараваці,

Памажы мне  дзетак гадаваці.

 

-Ой, не ўстану  я, мужыкова маці,

Ой, не памагу гора гараваці,

Ой, не памагу дзетак гадаваці,

Бо не ўмела  мяне шанаваці.18

Сярод разнастайных па зместу сямейна-бытавых песень вылучаюцца творы аб благім мужу, за якога часцей за ўсё выдавалі замуж без згоды  дзяўчыны. Нярэдка здаралася, што  дзяўчына не толькі не адчувала да яго  пачуццяў любові, але і раней не бачыла. Тэма шэрагу песень - шлюб маладой  жанчыны са старым мужам. Да таго ж  у песні "Ох, ізвіўся палын і  з травою" апавядаецца не толькі пра шлюб старога з маладою, але  і пра яго п'янку ("Ідуць людзі  з поля з гарання, //А мой мілы з карчмы з гуляння"). У роспачы  жанчына просіць бацьку прадаць  паўбочкі пшаніцы і выкупіць яе ад п'яніцы.Аднак бацька не можа выкупіць яе ад ліхога мужа-п'яніцы нават калі прадасць "коніка, другога"19. Наадварот паводзяць сябе стары муж і маладая жонка ў песні "Ой, звіўся баркун і з травою": муж прадуе ў полі, а жонка гуляе ў карчме.20 Здзе-куецца жанчына з мужа "недаростка": звязвае яму ручкі-ножкі, каб не мог "наругацца"21, прывязвае яго "да сасны ачыма, да сябе плячыма"22, адносіць яго звязанага ў чыста поле, а праз тры тыдні пераконваецца, што яе "недаростка ваўкі з'елі"23. Драматызм узае-маадносін такой пары раскрываецца па-рознаму яшчэ ў многіх песнях. Увогуле тэматычная разнастайнасць сямейна-бытавых пе-сень такая ж бязмежная, як само жыццё ў сям'і. Ахарактарызаваныя намі песенныя сюжэты - толькі частка багатых зместам беларускіх народных песень, але і з гэтых прыкладаў відаць шырыня адлюстравання ў песняхсямейнага жыцця і побыту беларускага народа.

 


 

Сацыяльна-бытавыя песні.

3 усіх відаў  пазаабрадавай лірыкі пазней  узніклі сацыяльна-бытавыя песні.  У адрозненне ад песень пра  каханне і сямейна-бытавых змест  многіх сацыяльна-бытавых песень  дазваляе з пэўнай доляй дакладнасці  вызначыцьчас іхузнікнення (напрыклад,  пахо-джанне рэкруцкіх песень  звязана з увядзеннем рэкруцкага  набору, г. зн. не раней 1699г., калі  Пётр 1 выдаў указ аб рэкрутчыне  і па-жыццёвай службе салдата,  заменены ў 1793 г. на 25-гадовую  службу, пазней - яшчэ на больш  кароткі тэрмін).

Сацыяльна-бытавыя  песні дыферэнцыруюцца на рэкруцкія  і салдацкія, казацкія, антыпрыгонніцкія, чумацкія, бурлацкія (батрацкія), прымацкія.

Рэкруцкія і  салдацкія песні амаль не разлічаюцца, таму што рэкрут (навабранец) станавіўся салдатам і павінен быў верна  служыць цару і айчыне. Рэкруцкі набор праводзіўся па нараду: ад пэўнай колькасці сялянскіх душ  або двароў браўся рэкрут (з 250 душ  або дваццаці сялянскіх двароў, у  залежнасці ад часу набору). Для маладога хлопца служба ў царскім войску была цяжкай павіннасцю: ён разумеў, што  развітваецца з сям'ёй, нявестай назаўсёды, а калі вернецца, то мала каго застане. Таму развітанне з рэкрутам суправаджалася плачам, галашэннямі. Існавала вялікая  сацыяльная несправядлівасць пры выбары рэкрута з сельскай абшчыны, што  яскрава адлюстравалі народныя песні. Бага-тыя заўсёды маглі адкупіцца ад набору ў войска. Не жадаючы ісці на пажыццёвую салдацкую катаргу, хлопцы спрабавалі ўцячы, схавацца, але іх лавілі, закоўвалі ў кайданы і везлі як злачынцаў на пункт прыёму навабранцаў. У многіх рэкруцкіх песнях падра-бязна адлюстроўваецца практыка набору. Соцкі і войт у песні "У нашага караля" раяцца паміж сабой, "каго ў рэкруты аддаць":

Дзе чатыры - падзялілі,

А дзе пяць - не узяць,

А дзе тры - там пайшлі,

А дзе два - там няма.

А ў удоўкі адзін сын,

Ён у рэкруты  спасобен1 (у другіх варыянтах: "І той выйшаў пад аршын").

У рэкруты, такім  чынам, трапіў самы абяздолены селянін. Драматычна паказаны ў той жа песні  працэс набору: "маладзец", прызначаны ў навабранцы, спрабаваў уцячы, але  яго "ўзялі, назад рукі звязалі, за фурманкаю паслалі". Пасля горкага  развітан-ня павезлі хлопца да прыёму і нягледзячы на тое, што "рэкрут меры не дайшоў", яго забралі: "Барын  з сумаю прыйшоў, //Рэкрут меруперайшоў...//Памінай, маці, якзвалі. //Не вярнуцца маладцу, //Як каменню з калодцу".2

У песні "Ой, у лесе пры дарозе" дэталёва адлюстроўваецца  не толькі парадак прыёму ў рэкруты, стрыжка-брыццё яго, але і душэўныя перажыванні навабранца, нараканні  на мацi

-Чаму, мамка,  не ўтапіла,

Як ты мяне нарадзіла?

Чаму з печы не сапхнула

І ручак, ножак  не звіхнула?

Вот пастрыглі, вот пабрылі,

Да прыёму падвадзілі.

Адзін крыкнуў: "Рост жа пяты!"

Закрычалі ўсе: "Пракляты!"

Закрычалі, запісалі

Да й на Сібір  адаслалi...3

Не менш горкія перажыванні маці, бацькі, жонкі, родных, якія развітваліся з навабранцам. Яны  добра разумелі, што надзеі на яго  вяртанне марныя, што выразна адлюстравалася ў шэрагу песень. На пытанне, калі сын  будзе госцем, навабранец адказвае:

"Якусеняхна  памосце, травіца выросце", або: "Вазьмі, маці, пя-ску жменю... //Пасей,  маці, на каменю...//Як той пясок  жытам будзе...//Тады твой сын  з войска прыйдзе".4

Рэкрут добра  разумее, што яго чакае на службе ў войску, але суцяшае маці і  бацьку: "Не плач, маці, ні айцец, //Я  ж не адзін маладзец... //Нас пагоняць, павядуць, //Па казармахразашлюць, //Нам  вінтовачкі дадуць". У гэтай і  ў многіх іншых песнях ён вы-казвае негатыўныя адносіны да вайсковай службы:

Лепей дома хлеб аўсяны,

Чым на вайне  пытляваны.

Лепей дома з  грабелькамі,

Чым на вайне  з шабелькамі.

Лепей дома цэпам  стукаць,

Чым на вайне  муштраў слухаць.5

Пашыранай тэмай  салдацкіхпесеньз'яўляецца тэма гібелі салдата. У некаторых песнях ён "тры  войскі збівае", а на чацвёртым  геройскі пагібае. У песні "Было ў  маманькі да тры дочанькі" па салдату  смуткуюць людзі, прырода:

Плакалі бабушкі, цела мыючы,

Плакалі малодушкі, яго радзячы,

Плакалі малойчыкі, дом яму робячы.

Іржаў сівы конік, яго везучы,

Кракаў чоран  воран, за ім летучы.

Вяроўкі стагналі - ў яму спускалі,

Зямліца стагнала: на ёй стаўлялі.6

У іншых варыянтах "конікі стогнуць, цела везучы", "саколікі свішчуць, за ім летучы", "кукавала зязюля", "шчабяталі ластаўкі", "стагнала дарожачка, яго дзержачы", "стагнала зямелечка, ў яму кладучы", "салаўі спяваюць, за ім летучы"; "хорці  скавычуць, за ім бегучы" і г.д. Нярэдка, паміраючы, салдат просіць каня дабегці  да маці і сказаць, што ён "ажаніўся: пабраў жонку-падалянку - ў чыстым полі жоўту ямку, пабраў жонку-валыначку - ў чыстым полі магілачку"7. Размова паміраючага салдата з персаніфікаваным канём, смерць як шлюб - папулярныя дэталі ў салдацкіх песнях ("...Занясі ты, мой конь, айцу, мацеры паклон, //Не скажы ж ты, мой конь, //Што я ўбіты ляжу, //А скажы ж ты, мой конь, што жанаты хаджу. //Ажаніла мяне //Куля быстрая, //Абвянчала мяне шабля войстрая"8).

Характэрна, што  ў песнях па-рознаму адлюстроўваецца  рэакцыя маці. сясцёр і жонкі на гібель салдата. Яны ўвасабляюцца ў  птушак, прылятаюць на магілу і садзяцца: адна ў "галовачках", другая - "у  ножачках", "трэццяя пала да на сэрцайка". Гэта адпаведна: маці. сёстры, жонка:

Маці плача - аж рэкі цякуць,

Сястра плача - аж лужы стаяць.

Жана плача - улыбаецца,

На другога  спадзяваецца (у некаторых варыянтах: "Жана плача - расы няма").

Часам замест салдата ў песнях на той жа сюжэт  фігуруе казак, асабліва на тэму: гібель героя. Казацкія песні таксама былі папулярнымі на Беларусі. Па свайму паходжанню яны старэйшыя за салдацкія (складзены ў XVI - XVII стст.) Л.С.Мухарынская адзначыла, што ў Беларусі фарміраваўся ў той час новы песенны пласт "з своеасаблівай стылістыкай - казачай харавой песні"9.

Пра наяўнасць  беларускіх казакаў, іх жыццё, дзейнасць, удзеле ў антыфеадальнай барацьбе слушна напісала Г.А.Пятроўская ў манаграфіі "Беларускія сацыяльна-бытавыя песні" (1982. С.26 - 45).Героі казацкіх песень гераічна змагаліся за свабоду супраць са-цыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. Многія песні перайшлі з Украіны, але набылі шмат адметных беларускіх нацыянальных рыс, выкарысталі беларускія традыцыйныя вобразна-выяўленчыя сродкі. Характэрны ў гэтых адносінах песні пра гібель казацкага есаула Нестара Маразенка, якому прысвечаны ўкраінскія і бела-рускія песні. Сярод казацкіх песень бытавалі балады ("У чыстым полі снег ідзець", "Аз-пад лесу, лесу цёмнага", "Эй, у Амэрыцы, а ў Амэрыцы случылася бяда", "Эй, у Слуцку-горадзе, эй, у Слуцку-горадзе"10). Асабліва багатая ў гэтыхпесняхсімволіка, якая садзейнічае больш глыбокаму раскрыццю душэўнага стану герояў. Шырока выкарыстоўваецца псіхалагічны паралелізм, гіпербалізацыя, персаніфікацыя і іншыя мастацкія прыёмы і сродкі.

Сацыяльныя  адносіны асабліва востра адлюстроўваюцца  ў антыпрыгонніцкіх песнях. У томе БНТ "Сацыяльна-бытавыя песні" да іх аднесены ў адпаведным раздзеле некалькі жніўных песень, якія звычайна разглядаюцца ў летнім цыкле каляндарна-абрадавых песень. Гэтыя песні амаль не звязаны з абрадамі, таму правамер-на аналізаваць іх і ў пазаабрадавай лірыцы. Антыпрыгонніцкія ма-тывы ярка адлюстроўваюцца ў іншых песнях гэтага раздзела. 3 песні "Не плач, маё дзіцятка" паўстае антыпатычнае аблічча тыпа прыгнятальніка-войта: "на татку, на мамку //Ён бізун нясе. //У тым бізуне //Скураты увіты, //На тым бізуне //Слёзкі паліты. //Тыя слёзкі крывавыя //Зсэрца раненага".11 Нібы ў адказ на здзекі войта ў песні "Ой, Васілька, Васілёк" герой яе радуецца не з-за нейкай асаблівай прыемнай навіны ("Ці не жонка радзіла, //Ці кароўка цяліла"), а таму, што "войта-дабрадзея" хваробка ўхапіла. //Крычыць-вые "дабрадзейка", //Ёрзае на печы, //Ёрзае на печы,

дрыгае нагамі". Але герой  песні не толькі не спачувае войту-"дабрадзею", а праклінае яго:

Ой, сашлі ж  ты, Божа,

Войціку здароўя:

Прыдбаў яму  веку

Крычаць-ёрзаць на пячынцы

Ды без адпачынку.

Информация о работе Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл