Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад
Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.
Можа ж, нашы слёзанькі
Трохі перасохнуць,
Можа ж, нашы ручкі-ножкі
Троху адпачынуць.12
Праклён пану гучыць у песні "Бадай пану ў дварэ страшна": "Бадай пана не схавалі, //Каб сабакі разарвалі, //Пахавалі пры даліне, //Ды каб па ім ваўкі вылі! //Бадай пана громы ўбілі, //Як мы ручкі патамілі!"13 У другой песні таксама праклён : "Няхай паны з прыгонамі //Ў хваробе сканаюць"14. Нянавісцьда паноў у песнях аб прыгоне найбольш востра і дасціпна выказваецца ў сатырычнай форме, нярэдка іранічна-саркастычнай, як напрыклад у песні "Ой, ляцела паншчына". "Паншчына", нібы жывая істота, ляцела "аж горы трасліся", на просьбу "акунома" вярнуцца адмовілася: "Трэба было шанаваць, //Як сардэнька свое... //Нагай-кай не біці..."15
Антыпрыгонніцкія песні, як і іншыя сацыяльна-бытавыя, маюць вялікае пазнавальнае значэнне: мы даведваемся аб бяс-праўным становішчы сялян, іх адносінах да паноў і прыганятых:
непрымірымай нянавісці да іх.
Блізкія па сацыяльнай вастрыні адлюстравання рэчаіснасці з'яўляюцца бурлацкія, батрацкія і прымацкія песні. Бурлацкія і батрацкія песні ў беларускай вусна-паэтычнай творчасці па зместу не адрозніваюцца, таму што наёмных работнікаў-батракоў у Беларусі называлі бурлакамі. Бурлацкімі песнямі называлі і тых работнікаў, якія цягнулі на лямках баркі, баржы ўверх па рэках пад рытмічныя воклічы і песні. Такія песні называліся і стругоўскімі.16 Бурлацкія песні больш актыўна бытавалі у Расіі.
У песнях бурлакоў і батракоў адлюстроўваецца цяжкае і бяспраўнае іхстановішча ў грамадстве, бедны побыт, слабы сацыяль-ны пратэст. У многіх песень, першыя радкі якіх пачынаюцца з пытання "Дзе ж ты, бурлак, валачыўся" выяўляецца, што ён "па полі валачыўся, дай па пояс намачыўся, па дарогах натаміўся", але пасля цяжкай працы яго нават не пакармілі. У адной з песень бурлак з адчаю праклінае бацьку і маці: "Ой, ты маці, мая маці, //Нашто мяне нарадзіла, ... //Бурлаком мяне хрысціла?"17
У многіх песнях выказваецца думка, што нікому так цяжка не бывае, як бурлаку маладому: гаспадары адказваюць яму ў харчаванні, але не паспеў ён легчы спаць, як гаспадар падымае яго гнаць у поле валы. Аб цяжкасцях працы бурлака (батрака) відаць з наступнага ўрыўка з песні "А нікому, не такому...":
Бурлак арэ, паганяе,
Аж пот вочы залівае, ...
Бурлак матку праклінае:
-Як ты мяне бела мыла,
Чаму тады не ўтапіла?
Як ты мяне спавівала,
Чаму долі не давала?18
Жыццё батракоў,
наёмныхработнікаў
Па сацыяльнай накіраванасці блізкія да батрацкіх прымацкія песні. Прымак, па сутнасці часцей за ўсё быў батраком у сям'і жонкі і такі ж бяспраўны. Працаваў без ніякай аплаты, пераносіў здзекі гаспадароў - бацькоў жонкі. Нездарма ў многіх песнях сцвярджаецца: "А хто ў прымах не бываў, той гора не знае". Пасля цяжкай працы на полі яго прымушаюць выконваць самую цяжкую і брудную работу ў хаце і гаспадарцы. Але яму не дзякуюць за шчырую працавітасць, а несправядліва папракаюць за дрэннае аранне і інш. Як і батрак, прымак скардзіцца на сваю ліхую долю.
Разгляд пазаабрадавай
лірыкі мы заканчваем кароткай характарыстыкай
чумацкіх песень. У даследчыкаў сацыяльна-
Існаванне чумацкага промыслу на тэрыторыі Беларусі даказалі М.Я.Грынблат у манаграфіі "Беларусы: Нарысы паходжання і этнічнай гісторыі" (1968, С. 204 - 206) і Г.А.Пятроўская ў кнізе "Беларускія сацыяльна-бытавыя песні" (1987, С.92 - 115) і ахарактарызавалі іх. Слова "чумак", па сведчанню ўкраінскага фалькларыста А.І.Дэя, паходзіць ад старажытнарускага "чум" - скураная або драўляная пасуда або "коўш" для перавозкі солі. Чумацкія песні больш распаўсюдзіліся на Украіне, дзе і промысел быў больш развіты. Але чумакі з Украіны вазілі соль і ў Беларусь і адначасова перадавалі свае песні, якія былі ўспрыняты беларускімі чумакамі і праз іх бытавалі не толькі ў асяроддзі чумакоў. Гэтыя песні набылі нацыянальныя рысы і таксама, як і ўкраінскія, адлюстравалі нялёгкую працу чумакоў. Дарога ў Крым за соллю была не толькі цяжкай, але і небяспечнай, таму сям'я заўсёды развітвалася з чумаком з сумам, плачам. У песні "Да пашоў чумак у дарогу" пры развітанні "малы дзеткі плачуць, ацец-матка тужыць"21. А ў песні "Захмурнела сем пар валоў сівых" хворы чумак прадчувае сваю гібель і звяртаецца да таварыша, каб ён пахаваў яго пад "белай бярозаю, кудою чумакі ідуць", і яны яго будуць памінаць22. Смерць на чужбіне заўсёды лічылася самай цяжкай, асабліва калі ў чумака заставаліся маладая жонка і дробныя дзеткі, як у песні "Забалеў казак"23. Смерцю чумака заканчваюцца многія песні. У іх адлюстроўваюцца перажыванні яго самога пры развітанні з таварышамі, гора і смутак жонкі, маці. У песні "Ой адзін жа чумачэнька" маці пераўвасабляецца ў зязюленьку, пры-лятае на магілу сына, гаворыць: "Ку-ку! Падай, падай, мой сыночак, хоць правую руку". Нябожчык у песні адказаў: "Ой, рад бы я, маці, //Абедзве падаці, //Навярнулі сырой зямлі, - //Не магу падняці".24
Правамернае абагульненне тэматычнага зместу і каларытнага вобраза чумака зрабіла Г.А.Пятроўская: "Заднаго боку, гэта абяз-долены, бяспраўны, забіты працаўнік, вымушаны пераносіць голад, холад, небяспеку у час сваіх нялёгкіх паездак. Здругой, чумак - гэта моцны, мужны і смелы чалавек, здольны пастаяць за сябе, даць адпор сваім ворагам. Нягледзячы на тое, што ў жыцці чумака было больш цяжкага і смутнага, чым вясёлага, у чумацкіх песнях адлюстраваўся і аптымізм народа, вера ў лепшае будучае, у перамогу справядлівасці".25
Некаторыя чумацкія песні захаваліся ў памяці народа да сённяшніхдзён і запісаны многімі фалькларыстамі.
Такім чынам, рэкруцкія, салдацкія, казацкія, антыпрыгонніцкія, бурлацкія, батрацкія, прымацкія, чумацкія песні адлюстравалі рэаліі жыцця: нялёгкую працу абяздоленых працаўнікоў, сацыяльную няроўнасць і пратэст супраць несправядлівасцей у грамадстве. Для ўсіх гэтых разнавіднасцей песень характэрна тэматычная разнастайнасць і агульнасць асобных сюжэтаў. Сацыяльна-бытавыя песні актыўна ўплывалі на свядомасць народа, выхоўвалі ў народа нянавісць да эксплуататараў.
Узнікшыя пазней
за іншыя віды народнай лірыкі сацыяльна-бытавыя
песні адрозніваюцца сваім
Балады
Народныя балады
- лірычныя песні драматычнага зместу
аб трагічнай падзеі сямейнага, асабістага
або сацыяльнага характару. Тэматыка
балад прысвечана асуджэнню зла,
здрадніцтва, неапраўданай нянавісці
і жорсткасці, злачыннасці. Гібель герояў
баладных песень, выкліканая несправядлівымі
злачыннымі ўчынкамі іх антыподаў, успрымаецца
часцей за ўсё як маральная перамога,
якая вымушае пакаяцца носьбітаў
зла. Балады ў большасці выпадкаў
не ўваходзілі ў калявдарныя або
сямейныя абрады і выконваліся ў
любы час. Разам з тым бытавалі
нешматлікія балады, прымеркаваныя
да вясення-летніх абрадаў. У выніку
эвалюцыі балада як жанр змянялася, у
ёй фарміраваліся унутрыжанравыя разнавіднасці,
найбольш важныя з якіх наступныя: балады
з міфалагічнымі матывамі, традыцыйныя
класічныя балады, гістарьгчныя, легендарна-казачныя,
новыя, сямейна-бытавыя. У зборніку
рускіх балад, выдадзеным у 1963 г., вылучаюцца
ўнутрыжанравыя групы: балады сямейна-бытавыя,
балады гістарычныя і сацыяльна-
Л.М.Салавей
у двухтомным выданні беларускіх
балад у серыі БНТ
У фупе балад з міфалагічным зместам асабліва папулярныя былі творы з метамарфозай герояў: у іх вылучаецца сюжэт "дачка-птушка", шырока распаўсюджаны не толькі сярод беларусаў, але і іншыхсуседніхнародаў. У аснове сюжэта метамарфоза - ператварэн-не жанчыны ў птушку. Л.М.Салавей налічыла 120 беларускіхзапісаў балад гэтага сюжэта, 1400 запісаў - літоўскіх. У баладнай песні ад-люстроўваецца нешчаслівы лёс дачкі, якую аддалі далёка замуж у чужую сям'ю і не дазволілі некалькі гадоў прыязджаць да бацькоў. Але хутка засумавалі і бацькі, і дачка. Дачка ператварылася ў зязюльку і паляцела ў бацькоўскі сад, стала кукаваць. На яе жалоснае кукаванне ў розных баладахродныя ёй людзі рэагуюць неаднолькава: у адных у яе хоча "стральнуць" яе брат, але яму не даюць бацька або маці; яны пазнаюць у птушцы дачку; у другіх - бацька, маці не па-чулі кукавання зязюлі, пачуў толькі яе брат, які запрасіў яе ў двор; у трэціх - пачуў зязюльку старшы брат і меціўся страляць, аднак ся-рэдні брат не даў яму забіць сястру: адабраў ружжо, і г.д. Асабліва пранікнёна паказваюцца перажыванні дачкі-птушкі пасля наведван-ня двара бацькоў: яна так горка плакала, што лугі затапляла або "бары глушыла..., палі тапіла"; "лугам ляцела, слёзкі ўраніла, увесьлуг затапіла, борам ляцела, пёрка ўраніла - увесь бор запаліла"; "чыраз бары ляцела - бары сушыла, //Чыраз лугі ляцела - лугі тапіла. //Ба-ры яна сушыла сваёю красой, //Лугі яна тапіла горкаю слязой"6.
Зязюлька-жанчына не прымае запрашэння маці або брата ляцець на двор або ісці за стол (часам тлумачыцца тым, што яна не пачула ці не даслухала "матчыныхразмоў"), ляціцьубор, садзіцца на "дрэве сухім" і спявае "песеньку жалабна на ім", размаўляе:
А што ж у цябе, дрэвачка, Бог лісце забраў, А мне, маладзенечкай, Бог долі не даў.7 У некаторых баладных песнях асабліва поўна перадаецца гэты сюжэт (часам праз кантамінацыю). Напрыклад, у баладзе "-Рабіна, рабіна, рабіна мая" маці, не падумаўшы, аддала дачку замуж у "вёсачку невядомую", у "сямеечку невясёлую": Дачка "на трэці гадочак зажурылася", зрабілася шэрай зязюляй і паляцела ў госці "да мамачкі". Маці пачула, як жаласна пяе птушка і запрашае яе: "Калі маё дзіцятка, ляці ка мне ў двор, //А зязюля шэрая, ляці ў шчыры бор". //Не дачула дачка матчыных размоў, //Зрабілася птушкаю, паляцела ў бор". Але на гэтым балада не за-канчваецца: птушка прылятае ў матчын сад і пяе "песеньку громка, жаласна". Маці будзіць траіх сыноў і паведамляе ім пра птушку ў садочку. Большы і "серадзейшы" брат бяруць стрэльбы, але "мен-шы братачка страляць не дае", прапануе вынесці цясовы стол, па-сыпаць "белай пшоначкі, ... а на другім кончыку - рыжа золата"... Калі сіва зязюля, пшонку паклюе, Эй, калі наша сястрыца, золата збярэ... Калі сіва зязюля, ляці ў шчыры бор, Эй, калі наша сястрыца, ідзі к нам на двор.8 У шэрагу балад лёс карае большага і сярэдняга брата: перша-га аддаюць у салдаты, другога закоўваюць у "кандалы", а "меншы брацейка на волі жывець, што ў садах птушачак ніколі не б'ець"9.
У некаторых іншых песнях зязюльку-сястрыцу браты забіваюць: "Ой, старшы брацейка стрэльбу да купіў, //Серадольшы братка тую стрэльбу набіў. //Самы меншы брат тую птушку забіў". І ўсе браты жорстка караюцца "за сівую зязюльку, за родну сястронку": "Найстарэйшага братка ў жаўнеры аддалі. //Серадольшага да няволі ўзялі, //Самаму меншаму з плеч галоўку знялі"10. Значна менш зафіксавана баладных сюжэтаў, калі жанчына па-раўтвараецца ў зязюлю, каб даведацца, як да яе ставіцца нялюбы муж, свёкар і свякроўка. У іх жанчына пераўтвараецца ў зязюльку, падлятае пад вакно, слухае, як плачуць яе дзеці, а муж іх усцішвае, гаворыць, што мамка прыдзе з чужой нівы і накорміць іх. У баладах на гэты сюжэт адсутнічае паказ трагічнага лёсу персанажаў, але няшчасная доля жанчыны адлюстроўваецца асабліва выразна, як, напрыклад, у баладзе, запісанай у 1963г., у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Гераіня балады "скідваецца"сераю зязюляй і ляціць пад вакно, каб паслухаць, што пра яе гавораць. Свёкар і свякруха яе аблайваюць і загадва-юць нялюбаму ёю мужу біць "жану нагайкаю, што б была хазяй-каю", біць "жану дубінаю, што б была гаспадыняю"11.