Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад
Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.
Дару табе палатно белае, чыстае, доўгае,
Каб жыццё тваё было добрае.
Хай яно сцеліцца шляхам да нявесты,
Добраю дарогаю вясельнаму паязду...
Шмат песень, якія спяваюцца ў гэты час, прысвечаны каню жаніха, напрыклад, жаніх раіцца з канём, па якой дарозе яму ехаць да нявесты:
Ой, мой коню, коню вароны,
Ты скажы, як хутчэй ехаць да каханай:
Ці лесам, ці полем, ці зялёнай дуброваю?
У некаторых песнях жаніх сам ператвараецца ў сокала або шэрага ваўка, каб хутчэй быць побач з нявестаю. Каб задобрыць ваўкоў, калі вясельны поезд павінен быў ехаць праз лес, вымаўлялі пэўную замову.
Ваўкам пакідалі ў лесе ежу, але закідвалі яе далей ад дарогі. Па дарозе спявалі песні пра русую касу, па якую ехаў жаніх. Нявесту ў песнях не называлі прама, а толькі іншасказальна. Каб не пачулі лясныя духі і лешукі і не ўкралі нявесту.
Ой, упраглі залатую калясачку.
Паехалі па русую косачку,
Па белую стужачку.
Новую сукеначку...
Лес і падковы павінны папярэдзіць цешчу аб тым, што едзе поезд. Многія песні раяць жаніху абавязкова падкаваць каня (падкова - сімвал шчасця) на шчаслівую дарогу.
Жаніха і нявесту ўсхвалялі ў песнях, называючы князем і княгіняю, баярынам і баярыняю. Людзі верылі, што калі ў велічальных песнях называюць простых людзей князямі, дык яны і жыць будуць як князі, калі бедных і непрыгожых называць багатымі і прыгожымі, то яны такімі і стануць. Тут адбілася вера ў магічную сілу слова.
Перад прыездам жаніха нявесту абавязкова павінны былі схаваць. (Каб жаніх шукаў сваё шчасце, таму што калі шчасце сапраўднае, дык яно адразу ў рукі не даецца). Нявесту хавалі сваякі ў хаце, якая знаходзілася ні ў якім выпадку не праз дарогу і аба-вязкова стаяла на ўсход сонца.
Прыязджае жаніх. Дружка з боку жаніха (або "старшы сват") вядзе жаніха ў дом нявесты. Паднявесніцы і свахі замест нявесты "садзяць" старую бабу. Яе прыбіраюць, закрываюць пакрывалам (гэта павінна быць незамужняя або ўдава). Дружка скідае з яе пакрывала і падводзіць да яе старога дзеда і кажа: "Па нявесце і жаніх". Спраўляюць жартоўны шлюб дзеда і бабы (гэта на пацеху злым духам, каб адвесці іх ад маладых). Госці спяваюць ім іранічныя велічальныя песні.
Пасля жаніх шукае нявесту. Першы паджанішнік або дружка можа яе ўкрасці і тады сваякі і паднявесніцы застаюцца "без выкупу". Але лічыцца добрай прыкметай для нявесты, калі яе выкупяць (грашамі або гарэлкай). Пасля гэтага дружка аддае руку нявесты жаніху і з гэтага моманту ніхто не павінен прайсці паміж імі, пакуль нявеста не здыме белую сукенку, інакш ім не будзе добрага жыцця. Пасля маладыя ехалі вянчацца (зараз - распісвацца). Перад тым як ехаць, маладых пасыпаюць ільном, зернем, канап-лёй (каб былі багатыя, каб жыта радзіла і г.д.). Добра, калі ненадоўга пойдзе дождж. Гэта значыць, што ў маладых многа будзе дзяцей. Вельмі цікавыя рытуалы звязаны з нявестай. 3 ёй звяза-ны вобраз пярсцёнка, вянка, каравая, хусцінкі. Вянок - сімвал кахання (маладыя раней мяняліся не пярсцёнкамі, а вянкамі, а пярсцёнак часам жаніх дарыў нявесце на заручынах), чысціні, дзявоцкасці. 1 каравай, і вянок, і пярсцёнак - круглай формы, як сонца (і наогул кола, як сімвал жыцця, жыццёвага кола). Бе-лую хусцінку істужку, якую нявеста выплятала з касы, яна пакідала маці. Калі хустка будзе чыстай, значыць добра жыве дзяўчына ў новай сям'і, а калі не, тады стужка будзе дарогаю маці да дачкі. Вера ў магічныя сілы асабістых рэчаў чалавека. Сувязь яго з імі і на адлегласці адбілася на гэтым рытуале. Вясельны поезд маці жаніха сустракала ў вывернутым кажуху (адбітак татэмізму). Маладыхізноў пасыпалі зернем. Маці "ганяла" сына ва-кол хаты і біла яго пугаю за тое, што прывёў у хату новую гаспадыню (гэта рабілася дзеля таго, каб свякроў, раз аблаяўшы маладыхпры людзях, не трымала злосці на нявестку і сына).
Калі вясельны поезд прыязджаў да нявесты, яе маці кідала на падлогу белы абрус. І хто першы на яго ступіць (жаніхці нявеста), той і будзе "трымаць верх" у сям'і. Маладых ізноў благаслаўлялі хлебам-соллю. У каравай торкаюць грошы (на гэты раз - залатыя). Маладыя кідаюць грошы пад печ, каб задобрыць дамавіка, у хаце жаніха нявеста кідае тры капейкі, а жаніх толькі дзве (жанчына часцей знаходзіцца ў хаце і таму ёй трэба мець лепшыя адносіны з дамавіком).
Перад тым як сесці за стол, самая старэйшая жанчына чытае "Дванаццаць запаведзей" - галоўныя парады ад старых маладым, яны датычацца гаспадаркі, павагі да бацькоў, добрых адносін. Пасля маладыхзвязваюць паясамі (або ручнікамі), як бы звязваюць іх на ўсё жыццё. За стол іх "садзяць на кут" - самае пачэснае месца. Яны сядзяць на вывернутым кажуху або на скуры мядзведзя (сімвал дабрабыту). Пасля першай чаркі жаніх павінен назваць маці нявесты і яе бацьку сваімі бацькамі. Рытуальная ежа жаніха і нявесты кураціна (белае чыстае мяса), але без солі і хлеба (ім яш-чэ рана есці, яны павінны зарабіць гэта сваёй сумеснай працай).
За сталом спяваюць шмат жартоўных песень. Гэта робііша, каб адагнацьзлыхдухаў. Гумарам розных адценняў, здзеклівай насмешкай, вясёлымі жартамі прасякнуты песні пра сватоў, дружак, свашак, паднявесціц, нават пра жаніха і нявесту. Вось, напры-клад што паднявесніцы спяваюць шаферу (паджанішніку):
Паджанішнічак, наш сакол,
Не садзіся ты між вакон.
Там мышыны пералёт,
Заляціць табе мыш у рот.
Ты не цісні яе зубамі,
Пацалуй яе губамі;
Жартоўныя песні прысвячаюцца розным удзельнікам вясел-ля.'свату, дружку, нават жаніху і нявесце. Але часцей жаніх і нявеста ідэалізуюцца, узвялічваюцца, у вясельных песнях ствараюцца прыгожыя паэтычныя вобразы маладых:
Малады наш сокал Ванечка,
Маладая галубка Леначка.
Маладыя як ясныя зорачкі,
Як кветачкі на адной ветачкі.
Вельмі цікавы рытуал продажу нявесцінай касы. Гэты рытуал не выконваецца толькі тады, калі замуж бяруць удаву або калі жанчына выходзіць замуж не першы раз.
"За касой"
становяць сястру або брата
нявесты, або каго-не-будзь з
родных нявесты (але каб
Пасля продажу касы пачынаюцца "маладухі". Прададзеную касу расплятаюць (раней адразалі), свякрова здымае з нявесты вянок (яе волю). Нявесце завязваюць хустку маладухай і садзяць яе на дзяжу разам з паднявесніцамі. Іх пакрываюць пакрывалам. Жаніх павінен пазнаць сваю нявесту. Ён пазнае яе па хустцы (гэта значыць, што ён заўсёды пазнае сваю жонку сярод іншых). Паджанішнік хавае нявесцін абутак. Паднявесніцы шукаюць: тая дзяўчына, якая першая знойдзе чаравічкі нявесты, першая з усіх дзяўчат выйдзе замуж. Пасля нявеста "дорыць" падарункі жаніховай радні. Потым маладых "адорвае" нявесціна радня.
У некаторых вясельных песнях нявесту параўноўваюць з калінай:
Непраўдзівая каліна,
Казала: цвісці не буду,
Белага цвету не пушчу,
Буйных ягадак не ўзраджу.
Як прыйшла пара, зацвіла,
Белага цвету пусціла,
Буйныя ягадкі ўзрадзіла.
Непраўдзівая Леначка,
Казала: замуж не пайду,
Маладога Ванечку не злюблю.
Як прыйшла пара, так пайшла,
Маладога Ванечку злюбіла.
У песнях нявеста параўноўваецца з галубкаю, зорачкай, курачкай, ярачкай, калінаю, белаю лябёдушкай, жаніх - з арлом, сакалом, голубам, таполяй, ясным месячкам.
Маці благаслаўляе дачку ад'язджаць. (Раней існаваў такі звы-чай: бацька нявесты біў яе па спіне трыма лазінамі, яна галасіла, пасля бацька перадаваў іхжаніху, той біў яе толькі адзін раз, яна павінна была маўчаць. Гэтыя лазіны жаніхзабіраў сабе. Але зараз гэты звычай не выконваецца).
Нявеста едзе
да жаніха. Яна плача (абдымае бярозку
або каліну каля роднай хаты), каб "ехаць
са слязамі, а жыць з вясёласцю".
Нявеста застаецца са свёкрам
і свякровай, а жаніх з дружком
і паджанішнікамі вяртаюцца за нявесціным
пасагам (зараз - гэта "пасцель" нявесты:
пярына, дзве падушкі, коўдра і прасціна).
Пярына павінна быць з пуху, вельмі
мяккай, каб добра было спаць маладым
(калі ўсё будзе добра ноччу, усё
будзе добра і днём). Пярына з
пуху - гэта таксама і сімвал дабрабыту,
таму што пухрабілі з "пуховыхгусак",
а іх трымалі нябедныя людзі. Пасля
куплі-продажу нявесцінага
Разыйдзіцеся, шэрыя тучкі,
Выйдзі, Сонейка, на неба,
Паглядзі на нашу Леначку,
Дай ёй долечкі, дай ёй шчасційка.
Раніцой маладых будзілі, пераконваліся ў цноце нявесты (за-раз гэтыя рытуалы наогул не выконваюцца). Калі яна не захава-ла цноты, тады на цешчу надзявалі хамут, дружка браў пугу і га-няў яе вакол хаты, пакуль малады не даруе граха нявесце. Калі маладая захавала дзявочую чысціню, зяць едзе за цешчай з чырвоным бантам. Зяць вядзе да сябе бацькоў нявесты і ўсіх яе родных. На застоллі пасля першай чаркі нявеста (яе ўжо называюць маладуха) павінна папрасіць дазволу называць маткай і бацькам бацькоў мужа.
На другі дзень вяселля песні ў асноўным прысвечаны маладой жонцы:
Учора была, як роза цвіла,
А сёння стала, як баба стара.
Учора была я дзевачка,
Хадзілі за мной з гарэлачкаю.
А сёння стала маладзіцаю,
Пасылаюць мяне за вадзіцаю.
Раней існаваў такі рытуал. Нявеста павінна была памыць слязамі (вадой) усе лаўкі ў хаце свякрові, каб больш ніколі не плакаць.
Другі дзень вяселля называюць "цешчын гасцінец". Цешча, калі едзе да зяця, вязе з сабой гарэлку і ежу: хлеб, сала, каўбасу, пірагі і іншыя стравы. Нясе гэта яна на шчасце сваёй дачцэ. Цешча і цесць вітаюцца са сватамі. У гэты час спяваюць:
Кумычкі-галубычкі, чалом вам,
Ці не залятала наша курачка к вам.
Хоць залятала, хоць не залятала - няхай вам.
Круп насыпайце, вады налівайце, прывучайце.
Ці не заязджала наша Леначка к вам,
Ці заязджала, ці не заязджала - няхай вам.
Маладуху прымушалі ісці за вадой, падмятаць хату, калі яна пачынала што-небудзь рабіць, ёй перашкаджалі, пакуль яе не выкупаў малады.
Цешча павінна пачаставаць усіх вясельнікаў, сватоў і маладых. Цешчыным гасцінцам заканчваецца вяселле.
Як мы бачым,
вясельныя абрады маюць цесную сувязь
з магічнымі дзеяннямі, міфалогіяй,
язычніцтвам. Рэшткі міфа-лагічнага
мыслення славян можна знайсці у
кожным рытуале вяселля. Старажытны
вясельны абрад утварае цікавае
і вясёлае дра-матызаванае
Хаўтурныя галашэнні.
Хаўтурныя, або
пахавальныя, галашэнні вылучаюцца
з жанрава-відавой сістэмы
Галашэнні гучалі
таксама і пры наборы рэкрутаў,
і на вяселлі пры развітанні нявесты
з роднай сям'ёй. У іх, як і ў
хаўтурных галашэннях, выкарыстоўваліся
традыцыйныя фальклорныя
Хаўтурныя галашэнні ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, грунтаваліся на веры ў бессмяротнасць душы, на кульце продкаў, мелі дамінантную магічную функцыю, мэта якой задобрыць нябожчыка, каб ён не шкодзіў жывым, а дапамагаў ім з "таго свету". Паступова гэта функцыя страчвалася, узмацняліся эмацыянальная, валюнтатыўная (уздзеяння) і цырыманіяльная функцыі, якія сталі пераважаць і ў наш час у галашэннях і пахавальным рытуале наогул.
Пахавальны рытуал, звычаі і хаўтурныя абрады складваліся на працягу стагоддзяў, увабралі ў сябе міфалагічныя і рэлігійныя ўяўленні людзей, прымхі і забабоны. Змены ў рытуале і ўспрыняцці іх семантыкі не былі застыўшымі, яны абумоўліваліся развіццём грамадства, навукі і культуры, але шматлікія традыцыі засталіся ўстойлівымі, выконваюцца і зараз. Пры гэтым многае ў іх мае агульнаславянскую аснову і разам з тым нацыянальную і мясцовую адметнасць.
Галашэнні выконваліся
каля труны нябожчыка, калі яго выносілі
з хаты, калі везлі на могілкі, пры
развітанні з ім на могілках і апусканні
труны , а таксама ў час памінкаў
праз 9, 40 дзён 1 праз год. Пачыналі галасіць
па нябожчыку пасля таго, як патухне
свечка, якую давалі паміраючаму ў
рукі пры агоніі (часцей за ўсё грамнічную).
Жанчыны прытульваліся да нябожчыка,
галасілі, але імкнуліся плакаць
так, каб слёзы не капалі, таму што
баяліся пагоршыць яго