Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад

Краткое описание

Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.

Файлы: 1 файл

часть ответов по нар тв-ву.docx

— 154.85 Кб (Скачать)

Воран грача, сыра з'еўшы,

Дзеўка плача, сына меўшы…42

Змест некаторых  вяснянак пераклікаецца з валачобнымі  песнямі, у якіх валачобнікі спяваюць пра незвычайны ураджай на ніве гаспадара. Параўнаем вяснянку з урыўкам валачобнай песні:

Вяснянка:

Благаславі, Божа,

Вясну красную пеці

На ціхае лета,

На буйнае жыта.

Каб наша жыта

У трубы павілося.

У трубы павілося,

Набок схілілося.

На полі снапамі,

А ў гумне тарпамі,

У агародзе прысыпна,

А у млыне прымолна,

А у дзяжы падходна,

А у пячы пячыста,

А на стале краіста.44

 

 

 

 

 

Урывак з валачобнай песні:

…Во дай, Божа, умалоціста,

А ў арудзе во насыпіста,

А з аруда невыборыста,

А у мельніцы намеліста,

А у дзежцы падыходіста,

А у століку укроіста…43

Я шчэ адзін урывак з валачобнай песні:

-Вярніся ж дамоў, пане гаспадару,

Ужо твоё поле абгледжана,

На адной ніўцы ў трубу  завілося.

А на другой там жнейкі жнуць…

…Дай жа, Божа, пане гаспадару.

З поля звезці і ў торпы злажыці.

У торпы укладна, на таку умалотна,

У арудак прысыпна, у пячы прысушна,

А ў млыне прымольна, а ў дзяжы  падходна,

А ў печы румяна, на стале сытна,

А ў сям'і мірна.45

 

 

Растлумачыць  гэту з'яву можна некалькімі прычынамі. Па-першае, і вяснянкі і вачобныя песні адносяцца да аднаго і таго ж цыкла земляробчага каляндара. Па-другое, веснянкі спявалі і ў карагодах і нават, як сведчыць В.Дз. Ліцьвінка, пры абыходзе хат:

"На Міншчыне  зафіксаваны абход хат са спевамі,  гуканнем вясны і заскокваннем-затанцоўваннем  яе. Гурт моладзі ішоў у канец вёскі і па чарзе ля кожнага двара вадзіў карагод "Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць".46

Нарэшце трэццяя  прычына: агульнасць магічнай функцыянальнасці і ў прыведзенай вяснянцы, і  ў валачобнай песні.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Летні цыкл.

Да летняга  цыкла беларускага каляндарна-абрадавай  паэзіі адносяцца купальскія, пятроўскія, жніўныя і дажынкавыя песні.

Паходжанне  свята Купалы і яго назвы большасць  сучасных даследчыкаў звязваюць  з ачышчальным агнём і салярнымі  ўяўленнямі старажытных людзей. Традыцыйна святкуецца як дзень летняга сонцастаяння. Купальскія вогнішчы мелі сакральнае значэнне: здольныя былі "даваць ураджай, выганяць смерць не самі па сабе, а таму што ўвасабляюць сонца"1, - адзначаў А.А.Патабня. Купалле святкавалася ўсімі еўрапейскімі народамі, у тым ліку славянскімі. Л.Вінаградава і С.Талстая ў складаным комплексе рытуалаў і вераванняў вылучаюць: "1. збор траў і кветак, упрыгожван-не зелянню дамоў і гаспадарчых збудаванняў, людзей, жывёлы; 2. халжэнне да вады, купанне, абліванне вадой, пусканне па вадзе вянкоў і траў; 3. падпальванне вогнішчаў, танцы, пераскакванне праз агонь, сімвалічнае знішчэнне нячыстай сілы і г.д.;. 4. вы-сочванне і адпужванне ведзьмы; 5. начныя бясчынствы; 6. павер'і пра "ігру" сонца і іншых цудах прыроды"2. Па народнаму календа-ру Купалле святкуецца 24 чэрвеня (7 ліпеня), а галоўным чынам у ноч перад гэтым днём. У гэты ж дзень царква адзначае дзень на-раджэння Іаанна Хрысціцеля. Хрысціянская царква асуджала традыцыйнае народнае святкаванне Купалля.

А.С. Ліс па функцыянальна-тэматычнаму прынцыпу падзя-ляе купальскія песні на пяць груп: "І.Песні пачатковага перыяду  купалля... 2.Песні і карагоды, што  выконваліся каля купальскага вогнішча...З.Купальскія песні абраднага зместу. 4.Купалле  любоўнай і сямейнай тэматыкі. 5. Купальскія балады."3

Г.В.Таўлай у  манаграфіі "Беларускае купалле" (1986) грун-тоўна даследавала функцыянальныя асновы купальскіх песень, тыпалогію  песенных структур, музычна-паэтычны сінтэтызм, пе-сенна-вершавыя сістэмы. Асаблівую  ўвагу яна звярнула на функ-цыянальную сістэму купальскай песні, важнейшай  вылучыла ка-мунікатыўную функцыю, якая абумовіла шэраг іншых функцый, перш за ўсё музычную, (апатрапеічную (ахоўную), мантычную (варажба), катартычную (ачышчальную), сімільную (імітатыўную) магію)4.

Святкаванне Купалля  мела свае асаблівасці ў розных народаў  і ў асобных рэгіёнах краіны. Па словах П.А.Бяссонава, "Беларусь захавала ў абрадзе купальскай урачыстасці  і ў песнях, якія яе суправаджаюць, адгалоскі самай сівой старажытнасці, як нідзе ў славян"5.

На Віцебшчыне і ў іншых месцах для вогнішча хлопцы ўсцяг-валі на елку старое калясо, аблівалі яго дзёгцем, прывозілі  і пры-носілі шмат старога хламу, дроў, ускідвалі на касцёр (і тут  відавочна ачышчэнне ад старога, непатрэбнага). Звычайна месца для  вогнішча выбіралі на ўзгорку, недалёка ад вады. На думку многіх даследчыкаў (А.С.Ліса, В.Иванова, Г.В.Гамарэлідзэ), кола сімвалізавала сонца, якому пакланяліся. А.С. Ліс выказвае гіпо-тэзу аб тым, што  Купала святкавалася ў гонар летняга  сонцаваро-ту. "Салярны культ у  ім дамінантны"6. Імітацыяй руху сонца лічыцца і ваджэнне карагодаў вакол вогнішча. Менавіта да сонца і звяртаецца купальская песня:

Сягодня й Купала, заўтра Ян,

Да зайграй, сонейка, зайграй нам,

Каб зялёны лугі шумелі,

Каб сырая зямля  стагнала.

Каб сырая зямля  стагнала

Да й ад дзявоцкага гуляння,

Да й ад дзявоцкага гуляння.

Да й ад жаноцкага  спявання.7

У купальскіх песнях адлюстраваліся пажаданні моладзі, каб у святочную ноч Бог  даў пагоду і каб ночка была вясёлая з музыкай і спевамі, а дзяўчаты маглі начаваць у гаі, віць вяночкі, збіраць зёлкі, гуляць.

Міфалагічны вобраз Купалы часам персаніфікаваўся: уяўляўся дзяўчынай, якая "сядзіць на плоце", а "яе галоўка ў зло-це"8. Купалка кліча "Івана на вулку" або яе клічуць, яна ж кажа:

"Не маю  часу - трэба хадзіці мне каля  жыта"9. Песні пацвярджа-юць, што абрады і паэзія Купалля мелі магічную утылітарную функцыю, накіраваную на павышэнне ўраджайнасці і абарону нівы ад злыхсіл. У адной з песень клічуць Івана ў поле з мэтай "па межаххадзіць, жыта радзіць", каб яно было "густа, ядраніста, ядраніста, каласіста. //Ядро - з вядро, колас - з бярно, //А жыцінка, як бабінка. //Саломінка, як трасцічынка"10. У другой песні просяць Купалу не ісці ў сяло, а начаваць у жыце, "каб туды змяя не залятала, //Ў жыцечку споры не выбірала"11. Такую ж ахоўную засцярагальную функцыю выконвае Іван-Іванішча, якога Купалка заве "на вулку", але ён адмаўляецца:

Купалка-сястра, мне часу няма:

Пільную сяла, новага двара,

Каб ведзьмішча не хадзіла,

Чужых кароў не даіла.12

Ахоўна-ачышчальным  быў абрад пераскоквання праз купаль-скае вогнішча пар хлопцаў  і дзяўчат, перагон праз агонь  кароў. У некаторых месцах ролю Купалкі  іграла прыгожая дзяўчына, якую выбіралі з свайго асяроддзя дзяўчаты вёскі  і з ёю на чале ішлі да прыгатаванага  хлопцамі вогнішча. 3 купальскай ноччу  звязаны ўяўленні, якія адлюстраваны ў народных творах, што ў гэты час раз у год зацвітае папараць, і той, хто знойдзе кветку, адшукае  скарбы і будзе разумець гаворку  птушак, жывёлы.

Не менш значнае  месца ў купальскіхпеснях, чым  аграрна-га-спадарчая тэматыка, займаюць тэмы кахання, сямейна-бытавых адносін. Мноства песень пра каханне абумоўлена распаўсюджанасцю фрывольнасці ў паводзінах удзельнікаў святкавання. Невы-падковай таму была ў купальскіхпесняхтэма страты дзяўчынай вя-ночка, што сімвалізавала  страту дзявоцкасці. У песні "А  Купал-начка дачку біла" дачка  прызнаецца, што яе вяночак узяў "бялявы хлопец", "красны моладзец"13.

Папулярнымі былі шматлікія песні жартоўнага характару, якімі абменьваліся дзяўчаты і хлопцы. Дзяўчаты, напрыклад, вы-смейвалі хлопцаў  за ашуканства ("Колькі ў рэшаце вады ёсць, //Столькі ў малайца праўды ёсць"14), прыпісвалі ім недарэчныя ўчынкі ("Ля рыначку хадзілі, //Сучку на лычку вадзілі, //Лычка на лычка мянялі, //Сучцы на лапцы паклалі"15) і ў той жа час у ідэальным выглядзе паказвалі сябе.

У сатырычна-гумарыстычных  купальскіх песнях найбольш з'едліва высмейваюцца хлопцы: іх чорт за "хахол" (часам "чуб") трасе, кідае праз паркан; дзяўчаты гоняць "сваіх хлопчыкаў  на папар"16. Пры гэтым часцей за ўсё не дабіваюцца ад іхпраўды, і нават чорт не можа яе дабіцца:

Іван, Іван да Мар'я,

А на гарэ купалля.

А пад гарой  купарос рос,

А чорт мальцоў  за хахол трос.

А ён іх трос і  калаціў,

1 шчырай праўды  дахадзіў.

Шчырай праўды не дайшоў,

Ён заплакаў і пайшоў.17

А вось дзяўчат "трасе за хахол" не чорт, а Бог  і дабіваецца праўды:

...А дзевак  Бог за хахол трос.

А ён жа трос-калаціў,

У дзевак праўды дахадзіў.

Ён ў іх праўды дайшоў,

І засмяяўшы  пайшоў.18

Дзяўчаты здзекваюцца  з хлопцаў, прадракаюць ім "ліха": тыя пагоняць кошак у поле, "кошкі  на елкі скакалі, //Хлопцы на ко-шак брахалі"... Дзяўчаты "будуць кошак даіці... і  хлопчыкаў карміці"19. Падобных гумарыстычных песень шмат, у іх хлопцы трапляюць у такое камічнае становішча, што не магло не выклікаць смех, якога і дабіваліся дзяўчаты. Смехам, жартамі, спевамі, танцамі і поўніліся гулянні ў купальскую ноч.

Зусім іншую  рэакцыю выклікалі купальскія балады. У эпічным стылі ў іх герой  трагічна гіне: "Ды едуць баяр'я  ўсе разам, //Вязуць Міхала на кані, //А  яго галоўка на мячы..."20. Смерць героя (казака, белмалойчыка), як і ў іншых баладах, прымеркаваных да іншыхцыклаў і свят, аплакваюць па-рознаму:

...У галовачках- рана мамачка,

А на грудзечках - родна сястрыца,

А ў ножачках - то жонка яго.

А маці плача  век да веку,

Сястра плача  год да году,

А жана плача  дзень да вечар:

"На вулку  пайду - другога найду, 

А цябе, малайца, усё забуду".21

На Купалле  нярэдка рабілі чучала, якое тапілі ў вадзе або спальвалі. Па апісанні Галамбёўскага, на захадзе сонца  ў зямлю забівалі кол, які абвязвалі  саломай і называлі гэты пук саломы Купалай. Яго спальвалі пад песні, танцы і смех, неслі ў раку дрэўка і заклікалі расці такім жа высокім, як хварасціна, лён.22 Смех і іншыя абрадавыя дзеянні мелі сакральнае значэнне: яны павінны былі магічна ўздзейнічаць на знішчаных, каб яны адрадзіліся ў но-вым жыцці. Весела расставаліся з усім старым, аджыўшым (нездарма ў многіхмесцахна купальскае вогнішча звозілі і зносілі розны стары хлам, які спальвалі разам з чучалам). Зразумела, што ў пазнейшыя часы купальскіх святкаванняў магічная роля традыцыйных абрадаў страцілася, уступіла месца пацешлівай.

Блізкімі да купальскіх з'яўляюцца пятроўскія песні, некаторыя з іх маюць агульныя сюжэты. Пераважае ў пятроўскіх песнях шлюбная і бытавая тэматыка, лірызм, адлюстраванне перажыванняў дзяўчыны. Структура, рытміка, мастацкая вобразнасць  у многім падобная да купальскіх песень.

Грунтоўны аналіз паэтычнай сістэмы купальскіх і  пятроўскіх песень, іхтэматычную разнастайнасць і сувязь з рэчаіснасцю найбольш поўна і дасканала ажыццявіў  А.С. Ліс у сваіх працах "Купальскія песні" (1974), "Каляндарна-абрадавая  творчасць беларусаў" (1998) і іншых.

У летнім цыкле  земляробчага календара значнае  месца займала жніво.

У Гродзенскай  губерні "адкрывала" жніво адна жняя, якая несла кавалак хлеба, нявестка - палатно, якім абкручвала першы сноп. Сноп неслі, ставілі на покуці, а  ўвечары гаспадар спраўляў зажынкі.23 У Мінскай і Віцебскай губернях адбывалася "пакрыванне поля": яшчэ да ўсходу сонца маладзіца ішла на поле і ў прысутнасці дзяўчат нажынала снапок жыта, абвівала яго намёткаю або ручніком, падкідвала ўверх і прыгаворвала:

Пакрыла ніўку

На добрую спажыўку;

Парадзі, Божа,

Наша збожжа!..

Дзяўчаты спявалі, пляскалі ў далоні, кружыліся;

Пашлі, Божа, многа  збожжа!

Моладзі хлеба  пры дарозе;

Штоб было ўсім гожа

І не пуста  на кожным возе.

Крыта, крыта!

Поўна, сыта!

Божа, памажы,

Хлеба ўрадзі.!24

Маладзіца і  дзяўчаты ішлі да гаспадыні, поле якой "пакрывалі" і аддавалі ёй снапок. Гаспадар іх частаваў. Праз два дні  пас-ля гэтага адбываліся зажынкі. Дачка  гаспадара з дзяўчатамі са спе-вамі ішлі на поле, дзе яны частаваліся  яечняй, сырам, гарэлкай, зразалі па каласку і звязвалі снапок, які  называлі снапок гаспадара, палівалі яго  гарэлкай і неслі з песнямі  гаспадару нівы. Ен падкідваў снапок уверх, ставіў на покуце, клаў чатыры манеты, кланяўся, частаваў дзяўчат, яны ж  славілі гаспадара.25 Няцяжка заўважыць, што і ў абрадзе, і ў песняхдамінавала магічная функцыя, мэта якой - спрыяць багатаму ўраджаю. Магічная роля на-давалася і снапку гаспадара: захоўвалі да Прачыстай, калі яго аб-малочвалі, прыносілі зерне ў царкву, пасвячалі і засявалі поле - "некаторыя на Прачыстую, а іншыя на другі ці на трэці дзень пасля свянцання; пры засеўках звоняць манетамі, якія былі пакладзены пад снапком..."26.

У песнях зажынак  славілі жнеяк, гаспадара, першы  снапок. Яго вобраз ствараўся з  выкарыстаннем трапных параўнанняў, эпітэтаў, гіпербалы: "Снапок красны, //Як месячык ясны, //Яшчэ высшы ад плота, //Яшчэ дарожшы ад злота, //Яшчэ высшы ад гары, //Ясней ад зары"27.

Информация о работе Каляндарна-абрадавая паэзія Зімовы цыкл