Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 19:29, доклад
Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюцьразгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.
Зразумела, што пазней магічная функцыя абрадаў, гульняў, спеваў, страцілася і ўсе тэатралізаваныя прадстаўленні з сакральных ператварыліся ў пацешлівыя. Адраджаючы традыцыйную культуру, трэба помніць, што зараз ужо нельга аднавіць яе першапачатковую семантыку, успрыняцце старадаўняга сэнсу народных традыцый. Гэта немагчыма ды і патрэбы такой у наш цывілізаваны час няма.
Веснавы цыкл
Веснавы цыкл аграрнага календара яшчэ больш цікавы і раз-настайны сваімі абрадамі і мноствам відаў паэзіі. функцянальна звязанай з земляробчымі, гаспадарчымі. сямейнымі клопатамі сяляніна, яго перажываннямі, уяўленнямі і ўспрыняццям навакольнага свету. Сяляне чакалі вясну, гукалі, каб паскорыць яе прыход, радаваліся, што яна "адмыкае зямліцу, выпускае травіцу на ранняе лета, на буйнае жыта"1.
Да веснавога цыкла адносяцца песні: вяснянкі, валачобныя, вялікодныя, юраўскія, траецкія, або сяміцкія, куставыя, русаль-ныя. Да іх можна дабавіць карагодныя і талочныя песні, якія вы-конваліся ў рознью часы веснавога цыкла. Паўсюдна, пачынаючы часцей за ўсё з Дабравешчання, дзяўчаты залазілі на горкі, стрэхі будынкаў і гукалі вясну:
Благаславі, Божа,
На ўзгорачку сесці
Вясну гукаці,
Лецечка адмыкаці,
Зіму замыкаці:
Лецечка цяпленька,
Зіма сцюдзёная,
Лецечка ў каточку,
Зіма ў палазочку.2
Гуканне вясны
спалучалася ў многіх вяснянках
з заклінаннем карысці ад яе прыходу
людзям: "Дай, Божа, на жытачка род,
//На статак прыплод, //Людзям на здароўе".3
У шматлікіх весна-
"-Шаўковую траву на вясну, //Буйнае жыта на лета. //Малым дзеткам па яечку, //Старым дзедам па кіёчку, //Маладым малод-кам па бёрдзечку..."4. У другіх -персаніфікаваная вясна адказвае, што яна прынесла: "Тры карысці ў радасці: //Першая карысць бортнічкам, //А другая й аратаму, //А трэцяя пастушкам.."5 У трэціх: "-Прынесла хлопцам па лясачцы, //А малым дзецям па кружочку, //Маладанькам па чэпчыку, //А дзевачкам па кветач-цы..."6 і г.д.
Але вясна прынесла не толькі радасць, а і нястачу:
- Зпунькі сянцо
Вынесла, вынесла,
Зтоку саломку
Вытрасла, вытрасла,
Зклеці зярно
Вымела, вымела.7
3 веснавых
песень асаблівай мастацкай
Валачобныя
песні, як і восеньскія, а таксама
хрэсьбінныя песні, вызначаюць жанрава-бытавую
спецыфіку беларускага
А.С. Ліс, як і
многія іншыя даследчыкі, лічыць паходжанне
на-звы гэтых песень ад слова "валачыцца"
валачобнікаў, якія абходзілі вясковыя
двары і спявалі гаспадарам песні,
за што ім дарылі пра-дукты харчавання,
грошы. Гурт валачобнікаў, у які ўваходзілі
пачынальнік, падхопнікі, музыка, механоша
- усяго 8-15 чалавек -спяваў песні пад
вокнамі сялянскіх хат. Прыход валачобнікаў
быў жаданым для вяскоўцаў: яны
з цікавасцю слухалі
"Гурт валачобнікаў
звычайна становіцца пад акном
хаты паўкругам, усярэдзіне - пачынальнік;
гэты апошні пад акампане-мент
скрыпкі запявае перш верш "лалыма";
падхватнікі спяваюць прыпеў "Хрыстос
васкрос, сын Божы!", за прыпевам
спяваецца другі верш, за ім
зноў прыпеў і так да канца.
Запявала нярэдка суправаджае
сваё сола адпаведнымі рухамі
цела, а падхватнікі ў час прыпеву
пляскаюць у далоні. Пасля заканчэння
песні кім-не-будзь з гурту,
а часам і змешанымі галасамі
многіх гаворыцца кароткае
Сяляне чакалі валачобнікаў не толькі таму, што ім падабала-ся іх віншаванне і велічанне ў песнях, але і ў надзеі на здзяйснен-не пажаданняў, выказаных імі. У далёкім мінулым яны верылі ў магічную сілу слоў валачобных песень, пазней па традыцыі пры-малі валачобнікаў як таленавітых спевакоў, ад выступлення якіх сяляне атрымлівалі эстэтычную асалоду. Магічна-утылітарная функцыя страціла дамінантнае значэнне, але не знікла зусім. Структура велічальных валачобных песень падобная на структуру велічальных народных калядных песень. Гэта заўважылі А.А.Па-табня, Я.Ф.Карскі. Зімі не зусім згодзен А.С.Ліс, які прышоў да высновы: калі "разглядаць кожную структурную частку калядак і валачобных асобна, канкрэтна, то выяўляецца больш разыход-жанняў, чым збліжэнняў"10. Але гэтыя адрозненні выяўляюцца ім у дэталях. Да таго ж ён не вылучае жанравыя разнавіднасці вала-чобных песень па эстэтычнаму прынцыпу, а класіфікуе песні па іх функцыянальна-тэматычнаму прынцыпу і вылучае пяць груп "на падставе адрасата, да каго звернуты, каму прысвячаюцца, або ах-вяруюцца (у народнай тэрміналогіі)"11.
Калі ж класіфікаваць
валачобныя песні па эстэтычнаму
прынцыпу, то можна вылучыць не толькі
велічальныя, але і закліналь-ныя.
Аднак не ўсе яны поўнасцю адпавядаюць
эстэтычным крытэрыям. Многія з іх маюць
рысы і той і другой разнавіднасці
або эпічна-апавядальную самабытную
жанравую своеасаблівасць, а ў некаторых
творах - элементы ліра-эпічнасці. М.М.Нікольскі
дас-ледаваў міфалогію і
На наш погляд,
калі пагадзіцца з класіфікацыяй
М.М.Нікольскага і вылучаць песні
жытняга цыклу і свят-
Адной з самых
аб'ёмістых валачобных песеньз'яўляецца
песня, запісаная П.П.Дземідовічам і
апублікаваная ў "Віленскім весніку"
(1895, №73-74), якую ён назваў "надзвычай
цікавай", сваім зме-стам складае
"царкоўна-сельскагаспадарчы
Дай, Божа, гаспадарам здароўя,
Дай, Божа, каб жыта радзіла
На ніве - капамі, а ў гумне скірдамі,
На таку - умалотна, а ў арудзе - спорам,
А ў арудзе - намолам,
У дзяжы - падходам, а ў печы - ростам,
На стале - сыццём!13
Фальклорны час у валачобных песнях часта не адпавядае рэаль-наму, таму ўжо вясной жыта паспявае і малюецца карціна яго жніва:
...Жнуцьжнейкі маладзенькія,
Іхсярпочкі залаценькія.
Густа-густа зор на небе,
Гусцей таго снапоў у яго (гаспадара)...14
У заключнай частцы, апрача пажаданняў, нярэдка выказва-лася просьба адарыць валачобнікаў:
...Песенька спета, напроці лета:
А будзь жа весел, як вясна красна,
А будзь жа ціхі, як ціха лета,
А будзь жа багаты, як багата восень.
А ты, гаспадынька, усё дагадайся:
Скавародку - ў печ, па яечкі - ў клець,
Кусок сала пакрышыці,
А каўбаскаю абгарадзіці,
Кварту гарэлкі і сыр на талеркі.15
У другой песні валачобнікі жадаюць гаспадару "Жыці-быці, а нас надарыці: //Капу яек нялічаных, //А сыр на талерку, //Чыр-вонцы ў паперку //І два літры нам запіці"16. Такая нясціплая просьба не задавальнялася нават заможным селянінам. Калі доб-ра падараць, валачобнікі выказвалі гаспадару пажаданні: "Бывай здароў, мей сто кароў, а жыві болей, мей сто коней, хадзі каля рэчак, мей сто авечак, хадзі каля лядак, мей сто цялятак, хадзі каля нівак, мей сто свінак..."17. Увыпадку, калі гаспадар за спевы нічога не даваў, яго клікалі ісці з валачобнікамі жабраваць і прадказвалі няшчасці.
У некаторых выпадках валачобнікі іранічна заяўляюць, што яны многа не просяць, "у гадочак адзін разочак", і пералічаюць, колькі патрабуюць і канкрэтна каму з гурту: "Пачынальніку - хоць сорак яец, //А падхватнічкам - па дзесятачку, //А механошу - жыта калошу, //Кварту гарэлкі, сыр на талерку, //Нашага музыкі горкая доля: //Жонка не любіць да й не галубіць, //Што й паца-луіць - назад адплюіць"18.
Не адмаўляючы
прыкладнога значэння адлюстравання
аграр-нага календара ў валачобных
песнях, А.С.Ліс адзначыў, што не-льга
ў іх паэтычным календары "бачыць
прамы рэгулятар працоўнай
Сярод праяў "цуда", пра які спявалі валачобнікі, апрача ўдзелу ў земляробстве міфічных істот, незвычайнай прыгажосці двара і шатра, дзе на залатым крэсле сядзіць сам Бог, яны прапаноўвалі гаспадару ўзяць ліхтарык і схадзіць у хлявок паглядзець, што там дзеецца: там адбылося яшчэ вялікае дзіва: "Трыста каровак ацялілася, //А ўсе кароўкі, усе драмушачкі, //А ўрадзіліся ўсе ця-лушачкі. //Сто кабылачак ажарабілася, //Жарабілі яны па жара-бочку, //Па жарабочку па вараненькім..."20. Колькасць кароў, якія ацяліліся, і кабылачак, што ажарабіліся, у розных валачобных песнях называецца не аднолькава: чатыры, восем, дзевяць, капа (шэсцьдзесят). Найчасцей згадваецца лічба сорак (не толькі ка-роў, кабылак, а таксама авец, свіней). Такая гіпербалізацыя праявы мела магічнае значэнне: спадзяваліся такім чынам сад-зейнічаць павелічэнню плоднасці скаціны. Лічбы (дзевяць, сорак і інш.) таксама павінны былі адыгрываць магічную ролю.