Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".
Статуты
ВКЛ. першы фундаментальны звод прававых
нормаў (282 артыкулы, сістэматызаваныя
ў 13 раздзелаў), агульны пісаны закон
для тэрыторыі Вялікага княства
Літоўскага. Статут 1529 г. быў кодэк-сам
усяго насельніцтва гэтай дзяржавы, а
не толькі «класа феадалаў», як звычайна
пісалася ў савецкай гістарыяграфіі. яго
прававая сіла распаўсюджвалася на ўсіх
жыхароў Вялікага Княства (за выключэннем
мяшчан, якія кіраваліся нормамі магдэбург-скага
права). У галіне кадыфікацыі Статут 1529
г. выводзіў дзяржаву Ягайлавічаў на адно
з перадавых месц у тагачаснай Еўропе.
Дзякуючы Першаму, а потым Другому і Трэцяму
Статутам Вялікае княства Літоўскае ўвайшло
ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным
элементам рэгулявання грамадскага і
дзяржаўнага жыцця. Другі Статут 1566 умацаваў
палітычна-прававую суб'ектнасць Вялікага
Княства як дзяржавы, дэк-лараваўшы прынцып
яго тэрытарыяльнай цэласнасці. Статут
унёс карэнныя змены ў аснову дзяржаўна-палітычнага
жыцця. Вальны сейм цяпер стаў двухпалатны:
да гаспадарскай рады (сената) дадалася
палата паслоў, і прадстаўнікі павятовай
шляхты займелі настолькі ж важны для
прыняцця законаў голас, як і паны. Трэцци
Статут быў прыняты ў 1588 г. у ім было
сказана, што займаць дзяржаўныя пасады
і атрымліваць землі ў Вялікім княстве
маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Конец.
18.Сацыяльна-эканамічнае развіцце ВКЛ у 8-16 ст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ ў 13-16ст.ст.. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў гэты час характэрызавалася :
1)працэссам запыгоньвання сялян , які яскрава сябе праявіў у судзебніку Казіміра (1468г.);
У другой палове XIII — першай палове XVI ст. у Беларусі прадоўжыўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Галоўным багаццем з'яўлялася зямля, галоўным гаспадарчым заняткам абсалютнай большасці насельніцтва — земляробства, непарыўна звязанае з жывёлагадоўляй, хатнімі і дапаможнымі промысламі. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся вялікі князь. Разам з тым землі цадзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі дзвюх катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.
У валасцях ворыўныя землі знаходзіліся ва ўладанні грамады і ў асабістым карыстанні сялян, акрамя лугоў, сенажацей, вадаёмаў, якімі карысталіся калектыўна.
Паступова змяняўся прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў. Пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына. У залежнасці ад суадносін павіннасцей і ролі ў феадаль-най гаспадарцы сяляне падзяляліся на: 1) цяглых; 2) асадных; 3) агароднікаў; 4) слуг.
Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) людзей пахожых; 2) людзей непахожых; 3) чэлядзь нявольную.
Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.
1.«Прывілей» (указ) 1447 г. вялікага князя літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчынны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.
2.Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю, якое замацоў-валася за феадальным саслоўем. Сяляне страцілі права распа-раджацца зямлёю без згоды феадалаў.
3.
«Устава на валокі» 1557 г. фактычна
замацоўвала ся-лян за «
4.Другі Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. увёў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых або ўкрадзеных сялян, а таксама адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто хаваў сялян.
5.Трэці
Статут Вялікага княства
2)рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, а таксама мястэчкаў. Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5-3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай да росту гарадскога насельніцтва. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. Да сярэдзіны XVI ст. гараджане вылучыліся як самастойны сацыяльны слой грамадства, аб чым сведчаць Статуты 1529 і 1566 гг., у якіх гарадское насельніцтва разглядаецца як адно з саслоўяў. Гэта саслоўе атрымала назву мяшчане. Асноўнымі заняткамі насельніцтва гарадоў і мястэчак з'яўляліся рамяство і гандаль.
3)замацаванне цэхавай арганізацыі, рамесніцкай працы, росту рамяства; Рамяство дасягнула высокага ўзроўня. Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў, па прыкладу За-ходняй Еўропы, беларускія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі- арганізацыі, якія былі манапалістамі на гарадскім рынку. Купецкія карпарацыі называліся брацтвамі, або гільдыямі. Цэхі аб'ядноўвалі звычайна майстроў адной ці блізкіх спецыяльнасцей, адной веры. На гарадскім рынку не дазваляла-ся прадаваць прадукцыю, аналагічную вырабам мясцовых цэхаў. Іншаземныя і іншагароднія купцы таксама былі аб-межаваны ў гандлі ў параўнанні з мясцовымі гільдзейскімі купцамі.
4)пашырэнне гандлёвых сувязей ; Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных ла-кальных рынкаў.У XV-XVI стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшчай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі. Купцы ВКЛ вывозілі за мяжу збожжа, лес, смалу, скуры, воск, пяньку, сала, вырабы мяс-цовых рамеснікаў і інш. У транзітным гандлі пераважалі футра, сукно, ювелірныя вырабы. Прывозілі замежныя сукны, жалеза, медзь, волава, соль, металічныя вырабы і інш.
5)фарміраванне
асноўных саслоўяў ВКЛ (шляхты, мяшчан
і славян);
19.Духоўна-культурнае жыцце ВКЛ у 8-16 ст.
Культурнае жыццё славян характэрызавалася:
1) станаўленне у 14-15 ст уласнай бел. Літ-ры, якая была прадстаўлена жыціямі, пропаведзямі і летапісамі. Такія творы “хаджэнне ў Царград і Іерусалім”. У дачыненні летапісаў – гэта летапісец Вялікіх Князёў Літоўскіх, які прыкладна быў створаны ў 1430г., верагодна ў Смаленску.
2) дасягненні ў архітэктурэ. Былі хар-ны абарончыя збудаванні, крэпасныя комплексы, культавыя пабудовы; пашырана замкавае буд-цтва. Напрыклад, Лідскі замак, замак у Крэве, Мірскі замак.
Ствараецца новы тып праваслаўнага храма – так. званая. Беларуская готыка – абарончыя храмы, а менавіта Сынкавіцкая маламажэйкаўская і Супрасэская цэрквы.
3)
Развіццё жывапісу, які быў прадстаўлены
іканапісам, патрэтамі, роспісамі,
асабліва вылучаўся бел.
4) Развіццё скульптурн. Мастацтва, што было звязана ў асн-м з кат-цкай царквой.
5)
Развіццё і росквіт мастацкага
афармлення рукапісных кніг. –
Віцебская евангілля,
Развіццё дойліцтва ў 14-16 ст.было звязана з палітычнымі абставінамі жыцця ВКЛ ( войны з кружакамі і татарамі), якія абумовілі патрэбу ў абарончых збудаваннях. Барацьба са знешняй пагрозай выклікала будаўніцтва цэлага шэрегу замкаў. У першай палове 14 ст. будуюцца замкі-кастэлі ў Лідзе і Крэве. Самым старажытным з’яўляецца Навагрудскі замак. У царкоўным будаўніцтве 14-15 ст. на змену раманскаму стылю прыходзіць гатычны, для якого характэрны востраканцовыя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі. Прыкладам пабудовы гатычнага стылю з’яўляецца касцёл Тройцы ў вю Ішкалдзь. У канцы 15-пач.16 ст.перабудаваны ў 5-вежавы храм абарончага тыпу Сафійскі сабор у Полацку.
Прыкладам жывапісу 14-15 ст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі –роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы на сюжэты Новага запавету. Беларускія мастакі-жывапісцы стваралі ў гэты час абразы, у тым ліку адзн з першых вядомых сёння твораў –абраз “Маці Божая Замілаванне” з в.Маларыта. У 14-15 ст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя, размаляваныя рознымі фарбамі скульптуры. Найбольш ранні помнік –“Распяцце” 14 ст. з в. Галубовічы,якое дашло да нашага часу ў вельмі пашкадзаным стане.
Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаускае і Друцкае евангеллі 14 ст. Жыровіцкае евангелле 15 ст., якія змяшчаюць мініяцюры ( невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабіліся з дошак, абцягваліся скурамі і ўпрыгожваліся выявамі, металічнымі пласцінамі, каштоўнымі камынямі. Да вокладкі звычайна прымацоўваліся зашчэпкамі, каб кнігу можна было зашчапіліць.
У 15 ст. у ВКЛ таксамі развівалася агульнадзяржаўнае летапісанне. Да нашага часу захаваўся беларуска-літоўскі летапісец 1446 г. у якім апісваюцца падзеі ад 9 да сярэдзіны 15 ст. у тым ліку падрабязна расказваецца аб княжанні Вітаўта. Багатым на мініяцюры (618 выяў) з’яўляецца “Радзівілаўскі летапіс” канца 15 ст., які быў перапісанны з больш старажытных тэкстаў. Ён уяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю, якая дае звесткі аб Кіеўская Русі і Полацкім княстве.
Пачынаючы
з 14 ст. шырокае распаўсюджванне атрымлівае
кафля –керамічныя пліткі. Радзімай еўрапейскага
кафлярства з’яуляецца Германія. Менавіта
адтуль у Беларусь трапіла кафля. Ёю абкладвалі
сцены печаў,выкарыстоўвалі для абліцоўкі
сцен будынкаў. Першая кафля атрымала
назву гаршковай, таму што нагадвала звычайныя
гаршкі цыліндрычнай формы.
20. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Зах Еўр ў 8-16 ст
Пачатак новага часу ў Зах Еўропе хар-цца наступнымі з’явамі і працэсамі:
адраджэнне,
яго росквіт; фарм-нне гуманіст-й
культуры ў цэнтры якой знаходзіўся
чалавек.
Завяршэнне кансаліда-Цыйных працэсаў у Заходняй Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіяльнай экспансіі. Ранейшыя гандлёвыя шляхі праз Міжземнае мора не прьшосілі значнага прыбытку ніко-му, акрамя Венецыі і Генуі. Аднак і яны паступова страчвалі сваё значэнне, перакрытыя мацнеючай Асманскай імперы яй. Пры ўсім гэтым эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удас-каналеннем суднабудаўніцтва і навігацыі.
У найбольш выгадным становішчы тут апынуліся Парту-галія і Іспанія, якія мелі буйнейшы ў Еўропе флот і ўдалае для трансатлантычных экспедыцый месцазнаходжанне. Вы-нікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё X. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі, а ў далейшым і ўзбя-рэжжа Цэнтральнай Амерыкі; прыбыццё ў 1497 г. судна Вас-ка да Гамы ў Індыю; кругасветнае плаванне экспедыцыі Ф. Магелана (1519—1522).
Новыя тэрыторыі сталі невычарпальнай крыніцай прып-раў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Толькі з 1503 па 1565 г. сюды было прывезена 180 т золата і 17 тыс. Т срэбра. У той жа час негатыўным вы-нікам каланіяльнай экспансіі стала бязлітаснае знішчэнне дзяржаў інкаў і ацтэкаў у Амерыцы, а таксама пачатак зава-явання і разрабавання старажытнай Індыі.
Важнай адметнасцю першага этапу Вялікіх геаграфічных адкрыццяў было тое, што Іспанія і Партугалія імкнуліся ма-напольна эксплуатаваць захопленыя тэрыторыі (прыбытак асобных экспедыцый перавышаў 800 %). Вынікам гэтага стаў падзел у 1529 г. паміж імі ўсяго свету па 30 мерыдыяну: усе тэрыторыі на захад ад яго (акрамя Бразіліі) належалі іспан-цам, а на ўсход — партугальцам (акрамя Філіпінскага архі-пелага). Такая норма ў дачыненні да калоній існавала ажно да 1581 г., калі Іспанія захапіла Партугалію (кантралявала яе да 1640 г.) і стала адзінаўласным “гаспадаром” усяго све-ту. Аднак ужо ў 1588 г. іспанская Непераможная армада была знішчана англійскім флотам, што паклала начатак заняпаду гэтай каланіяльнай імнерыі.
Што ж датычыцца іншых еўрапейскіх дзяржаў, то іх ка-ланіяльная экспансія да канца ХУІ ст. мела вельмі абмежава-ны характар. Англія, Францыя і Нідэрланды імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння ўзбярэжжа сучаснай Канады і пашырэння ганд-лёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.