Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".
9. Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя
У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пачынаюць пранікаць плямёны індаеўрапейцаў. Іх фарміраванне адбывалася ў перыяд каменнага і бронзавага вякоў на шыро-кай тэрыторыі ад Індыі да Еўропы. Прарадзімай індаеўрапейцаў лічаць тэрыторыі Малой Азіі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У 4-м тысячагоддзі да н.э. індаеўрапейцы мелі ўжо дастаткова развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, умелі апрацоў-ваць зямлю, першымі пачалі выкарыстоўваць кола. Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў прымусіла плямёны перасяляцца ў іншыя месцы.
На рубяжы 4-га і 3-га тысячагоддзяў да н.э. індаеўрапейскія плямёны пачалі свой рух у розных напрамках. Так, інда-іранскія плямёны (арыі) рухаліся праз Афганістан і Сярэд-нюю Азію, у абход Каспія, на захад. Іх сляды выяўлены ў Паўночным Прычарнамор'і, адкуль арыі працягвалі свой рух на захад. Адгалінаваннем арыяў, якія аселі ў Паўночным Прычарнамор'і, былі скіфы. На працягу 3-га тысячагоддзя да н.э. Прычарнамор'е стала другой прарадзімай для заход-няй групы індаеўрапейскіх плямёнаў. Менавіта ад іх Дон, Днепр, Днестр, Прут атрымалі свае сучасныя назвы. У перы-яд 2300—1800 гг. да н.э. індаеўрапейцы шырокай хваляй рассяліліся на тэрыторыі ад Урала да Рэйна і ад Прычарна-мор'я да Скандынавіі. На тэрыторыі Еўропы індаеўрапейцы сутыкнуліся з мясцовым аўтахтонным насельніцтвам, у выні-ку чаго адбываўся працэс узаемнай асіміляцыі плямёнаў.
У бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп індаеўрапейцаў, замацаваліся іх моўныя асаблівасці. Плямёны паўночна-заходняй плыні індаеўрапейцаў сталі продкамі германцаў. Тыя, што засталіся качаваць на ўсход ад Дняпра, былі іранамоўнымі. У прамежку паміж Балтыкай і Волгай жылі паўночныя індаеўрапейцы — балты. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра знаходзілася прарадзіма славян.
Хуткае распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі дае падставы меркаваць, што ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі шырока рассяліліся земляробча-жывёлаводчыя плямёны, якія раней жылі на поўдзень ад Беларусі. Аб міграцыі з поўдня сведчыць значнае падабенства гаспадаркі і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку з гаспадаркай і культурай плямёнаў, якія пражывалі на поўдні, паўднёвым усходзе і паўдн захадзе ад Беларусі.
Усё гэта дае падставы зрабіць вывад аб тым, што ў 3 тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі, у басейне верхняй Прыпяці і Ясельды, з'явіліся першыя індаеўрапейцы. Аб гэтым сведчаць і яскрава выяўленыя еўрапеоідныя рысы і гаспадарчыя заняткі плямёнаў. Новыя плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку, былі індаеўрапейскімі і па мове, Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.
У
раннім жалезным веку адбываюцца важныя
змены ў вытворчасці і
У гэты перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі даіндаеўрапейскіх груп насельніцтва. Асабліва шмат балцкіх гідронімаў з'явілася ў басейнах Сожа, Бярэзіны, Нёмана. На поўдзень ад Прыпяці пераважалі славянскія гідронімы. Сфарміраваўся і антрапалагічны тып насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, характэрнай яго рысай быў шырокі твар.
На
тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі
вялікіх племянных груп са сваімі
асаблівасцямі матэрыяльнай культуры
і рытуалам пахавання. Сярэдняе і
Верхняе Падняпроў'е Беларусі засялялі
плямёны мілаградскай культуры, некаторыя
даследчыкі бачаць у гэтых плямёнах "герадотавых"
неўраў і нават ранніх славян. Аднак большасць
вучоных лічыць гэту культуру балцкай.
У канцы 1-га тыс. да н.э. мілаградцаў змянілі
плямёны зарубінецкай культуры. Адкрытым
застаецца пытанне аб этнічнай прыналежнасці
гэтых плямёнаў. Адны даследчыкі лічаць
іх продкамі славян, ДРугія вылучаюць
у асобную моўную групу, прамежкавую паміж
славянскімі і заходнебалцкімі мовамі.
Значную частку сярэдняй Беларусі
ў VII ст. да н.э. — IV ст. н.э. займалі плямёны
кулыпуры штрыхаванай керамікі, а на поўыачы
знаходзіліся плямёны днепра дзвінскай
культуры. У этніч-ных адносінах гэтыя
плямёны былі балтамоўнымі.
10. Прарадзіма славян і іх этнагенез
Пытанне аб радзіме славян з'яўляецца дыскусійным. Існуе некалькі кропак гледжання аб тым дзе яна знаходзіцца:
1)у сярэднееўрапейскім рэгіёне;
2)у Заходняй Еўропе;
3)паміж Віслан і Одарам;
4)паміж Одарам і Дняпром;
5)у
Азіі і паўднёвых стэпах
Але найбольш верагоднай з'яўляецца гіпотэза аб тым, што прарадзімай славян знаходзіцца паміж Эльбай, Віслай і Нёманам.
Пачынаючы з IV ст. нашай эры ідзе працэс рассялення славян. Яго прьгчынамі стала:
1)перанаселенасць прарадзімы славян;
2)афармленне
радаплемянных саюзаў
3)багацце Рымскай імперыі, якія можна было захапіць у час ваенных паходаў;
4)паціск на славян суседніх этнічных супольнасцяў, а менавіта германцаў, хазараў і авараў.
Тая частка славян, якая накіравалася на Балканы, стала этнічнай асновай фармавання балгараў, сербаў, чарнагорцаў, харватаў, баснійцаў і македонцаў, якіх адносяць да паўднёвай галіны славян.
Этнічным субстратам пры ўтварэнні азначаных народаў стала асіміляванае фракмйскае і імрый-скае мясцовае насельніцтва.
Тая частка славян, якая рассялілася ва ўсходняй Еўропе, атрымала назву усходняй галіны славян. Трэба адзначыць, што пры міграцыі ўсходнія славяне асіміляваліся на тэрыторыі Беларусі (балтаў), на тэрыторыі Расіі (фінаўгорцаў), на тэрыторыі Украіны (цюркаў). На падставе гэтага, пазней фармаваліся беларускі, рускі і украінскі этнасы.
Тая частка славян, што засталася на прарадзіме, ні з кім не змешвалася. Вынікам этнічнага развіцця стала фарміраванне заходніх славян, да якіх адносяць палякаў, чэхаў, славакаў і сербаў-лужычан. Сербы-лужычане не маюць сваёй дзяржаўнасці, але захавалі мову і менталітэт.
Масавы прыход славян на
Крывічы
былі адным з буйнейшых
Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Дрыгавічы, асабліва тыя, якія займалі паўночныя тэрыторыі, шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. На падставе летапісных паведамленняў і археалагічных матэрыялаў дрыгавічы паўстаюць як адно з найбольш развітых усходнеславянскіх плямёнаў.
Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў. Асноўны арэал расся-лення радзімічаў — басейн рэк Сожа і Іпуці. Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas — знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзімічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі.
Крывічы,
дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі
буйныя племянныя саюзы, аб'яднаныя
не столькі родаплемяннымі адносінамі,
колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі
і палітычнымі сувязямі. Гзтыя племянныя
саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі
ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца
як "княжанні".
11.Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця
Калі
пачатак еўрапейскай
Перыяд сярэднявечча дзеляць:
•ранняе сярэднявечча (5-9 стст.);
•высокае сярэднявечча (9-13 стст.);
•позняесярэднявечча(14-15 стст.).
Фарміраванне асноў зах. еўрапейскай цывілізацыі адбываецца ў межах ранняга сярэднявечча. Р -К - Г (Рымская імперыя - Касцёл (хрысціянства) - Германцы). Перыяд ранняга сярэднявечча характарызаваўся:
•паступовым пераходам да дзяржаўнасці германскіх племянных саюзаў. Асіміляцыя
апошнімі мясцовага насельніцтва.
•пашыраецца тэрыторыя зах. еўрапейскай цывілізацыі. Гэта ўжо не толькі Рым і Грэцыя,
а, практычна, уся суч. зах. Еўропа.
•усталяванне
такой формы кіравання ў
•складванне асноўных феадальных саслоўяў, а менавіта: феадалаў — уласнікаў зямлі;
сялян — карыстальнікаў зямлі, залежных ад феадалаў. Феадальнае саслоўе ўтварала пэўную епархію, на чале якой стаяў кароль, які з'яўляўся вярхоўным сюзерэнам. Ён прадстаўляў зямлю ў валоданне сваім васалам, да якіх адносілі герцагаў, графаў, архаепіскапаў, епіскапаў і абатаў. Яны атрымлівалі ад караля імунітэтныя граматы. Найболын распаўсюджана было прадстаўленне падаткавага, фінансавага, судовага і адміністратыўнага імунітэту. Васаламі васалаў караля былі бароны, якія таксама мелі імунітэт у межах сваіх уладанняў. Далей ішлі васалы баронаў — рыцары, якія маглі мець сваімі васаламі болын дробных рыцараў. Адносіны паміж сюзерэнам і васалам будаваліся зыходзячы з практыкі прадстаўлення зямельных надзелаў за тую ці іншую службу. Асноўным абавязкам васала быў удзел у вайсковых паходах, абарона маёмасці сюзерэна, яго гонару і годнасці. Асаблівасцю васальнай сістэмы з'яўлялась тое, што сувязь паміж звеннямі была толькі прамой, а не апасродкаванай.
•знітаванасць дзяржавы і грамадства з царквой. Усе зах. еўрапейскія дзяржавы прымаюць хрысціянства ў выглядзе каталіцызму, які канчаткова вылучаецца ў якасці асобнага напрамку ў 1054г.
Асаблівасцямі каталіцызму, якія істотна паўплывалі на палітычнае, сац-эканам. і культурнае развіццё
еўрапейскіх народаў, сталі:
оімкненне дамінаваць над савецкай уладан;
овалоданне вялікімі амшарамі зямлі. Касцёл быў найбуйнейшым уласнікам зямлі, што
вызначыла яго ўплыў на гаспадарчае развіццё краін;
озабарона пэўных відаў дзейнасці каталіцкай царквой (асуджалася ліхвярства
(ростооднчество),
што прадвызначыла такую
одамінаване касцёла ў дух-культ. жыцці і, у цэлым, у паўсядзённасці чалавека.
•сваеасаблівы менталітэт заходнееўрапейца таго часу (аўтаматызм думкі, які дазваляе