Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".
Полацкая школа адчувала на сабе ўплыў візантыйскай і малаазіяцкай архітэктурных школ. Яе адметнымі рысамі былі лаканізм архітэктурнай канструкцыі, упрыгожанне інтэр'ера фрэскамі і інш. Вядома некалькі каменных пабудоў полац-ка-віцебскай школы: Пятніцкая і Барысаглебская царквы ў Бельчыцах, Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Дабра-вешчанская царква ў Віцебску. Буйным помнікам гэтай шко-лы, першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі з'яў-ляецца Сафійскі сабор у Полацку.
3
пабудоў гродзенскай школы
Смаленскал школа дойлідства была цесна звязана з кіеўскай архітэктурнай школай і нагадвала некаторыя яе рысы. 3 пабудоў XII — XIII стст. да нас дайшлі рэшткі цэрк-ваў Спаса на Смядыні, Барысаглебскай, Петрапаўлаўскай і інш.
У Камянцы (каля Бярэсця) у канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа — знакамітая Камянецкая вежа (Белая Вежа), помнік ваеннага дойлідства Беларусі.
Высокага
ўзроўню на беларускіх землях дасягнулі
ў той час выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное
мастацтва. Галоўнымі жанрамі першага
з іх былі ў IX — XIII стст. ма-нументальны
жывапіс (мазаіка, фрэска), іканапіс і кніжная
мініяцюра.
15. Утварэнне ВКЛ
У XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Сярод мноства фактараў, якія гэта-му садзейнічалі, можна выдзеліць наступныя.
1.
Развіццё сельскагаспадарчай
2.
Паглыбленне сацыяльнай
3.
Неабходнасць барацьбы са
Канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. У гістарычнай навуцы здаўна існавалі розныя тэарэтычныя падыходы да праблемы ўтварэння і асаблівасцей фарміравання Вялікага княства Літоўскага, яго этнічнай прыналежнасці. Можна выдзеліць шэсць асноўных канцэпцый утварэння ВКЛ.
1.Канцэпцыя «літоўскага заваявання» (або «літоўская») у адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем.
2. Канцэпцыя «Русі Літоўскай»
3.Канцэпцыя «Літоўска-рускай дзяржавы» не выключала літоўцаў з працэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але па сут-насці ігнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў ва ўтварэнні дзяржавы.
4.Канцэпцыя «Беларуска літоўскай дзяржавы»
5.Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» («беларуская» ) сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяр-жава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі.
6.Канцэпцыя поліэтнічнай, найперш беларуека-літоўскай або літоўска-беларускай, дзяржавы («цэнтрысцкая»)
Працэс станаўлення ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднанні балтаў і ўсходніх славян — продкаў беларусаў — у адзіную дзяржаву значную ролю адыграў узаемны палітычны інтарэс — неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай і мангола татарскай агрэсіі.
Прычыны ўтварэння ВКЛ мелі як ўнутраны так і знешні характар .
Да ліку ўнутраных прычын можна аднесці:
1)
цэнтраімклівыя тэндэнцыі на
бел. землях у канцы 12-п.
2)пераддзяржаўны стан Балцкіх племянных аб'яднаняў ;
3)існаванне
трывалых кантактаў паміж
4)узвышэнне Навагрудка.;
Да ліку знешніх прычын можна аднесці:
1)Гатарамангольскія заваёвы;
2)Крыжацкая агрессія;
Пачатак Вкл быў пакладзены саюзам дзьвух пал сіл рэгіёна(Навагрудка з кунігасам Міндоўгам) .У 1237г. пасля смерці Навагрудскага князя Ізяслава Мясцовае баярства запрашае на княжанне Міндоўга які у 1246г. прымае праваслааўе.Міндоўг апынуўся ў цяжкім становішчы(з аднаго боку Галіцка-Валынскае княства з другога Крыжацкая агрэссія).
У 1248г. Міндоўг далучае да Навагрудка Літву. Гэты год можна лічыць утварэннем ВКЛ . У 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакенція IV (Міндоўг — адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй.Працэсс далучэння іншых зямель адбываўся шляхам мірных дамоў і дынастычных шлюбаў. Да пачатку 14ст. пераважная болыпасць бел. зямель увайшла ўсклад ВКЛ. Полацкае княства далучылася да ВКЛ у 1307г . У канцы ІЗст. князь Віцень замацоўвае герб Пагоня. Пры Гедыміне і Альгердзе ВКЛ умацоўваецца . Па-сутнасці рэалізуецца праграмма аб'яднання Усходне-славянскіх земляў у складзе ВКЛ
У
1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку
змовы варожых яму князёў з
літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам
і Транятам. Апошні пачаў княжыць «во всей
земле Літовской і Жемойці», аднак у 1264
г. быў забіты слугамі Міндоўга.
16. Перыяд раздробленнасці былой Кіеўскай Русі, яго вынікі
Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X стагоддзе.
Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960— 1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчас-каму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую знешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з'яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, паколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.
Палітычны лад Кіеўскай Русі. Спачатку ў Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце свабоды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры — вышэйшы слой грамадства — з'яўляліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.
На чале дзяржавы стаяў внлікі князь кіеўскі. Ад яго імя заключаліся дагаворы Русі з іншымі краінамі , яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіраваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі старэйшыя дружыннікі мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавенства.
У X — XII стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўладанне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і станавіліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваю-чы паншчыну. Аднак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі незалежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зн. вялікаму князю.
Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. на чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыні і інш.). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.
Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Уладзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, незадоўга да смерці Уладзіміра, абапіраючыся на наўгародскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.
Старажытнаславянская дзяржава была адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дынастычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прынцэсе.
Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель — княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст. — 15, да пачатку XIII ст. — ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053— 1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прыз-нана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў.
Такім
чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага
тыпу, Кіеўская Русь IX — XI стст. не ўяўляла
сабой маналітнага цэлага, а з'яўлялася
механічным злучэннем зямель з розным
узроўнем эканамічнага і культурнага
развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым
да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі
княжацкімі дынастыямі.
17. Палітычнае жыцце ВКЛ ў 8-16 ст. Статуты ВКЛ іх уплыў на развіцце дзяржавы
Уладаром дзяржавы быў вялікі князь, або, як ён называўся ў актах з XV ст., - гаспадар. Улада вялікага князя ў межах яго дзяржавы (апрача залежных княстваў, ці абласцей) спачатку нічым не абмяжоўвалася, і ён з'яўляўся адзінай крыніцай права. Але ўжо ў XV ст. яна абмяжоўваецца шляхецкімі прывілеямі, а потым і магнацка-шляхецкімі палітычнымі органамі. У выніку дзяржаўнай уніі з Польскім Каралеўствам сцвердзіўся прынцып выбарнасці манарха, які таксама быў своеасаблівым інструментам абмежавання яго ўлады.
Першым прававым і рэальным
крокам па абмежаванні ўлады
вялікага князя стала