Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".
арыентавацца чалавеку у тых ці іншых сітуацыях. Існуюць і іншыя тлумачэнні менталітэту, але ўсе навукоўцы зыходзяцца на тым, што менталітэт знаходзіцца па-за свядомасцю чалавека).
Тагачасны менталітэт характарызаваўся:
оерархічным успрыняццем свету;
операкананнем сваёй падуладнасці лёсу і абставінам.
Асаблівае значэнне мела фарміраванне тэалагічнага ўспрымання тых ці іншых падзей.
Такім
чынам, зах. еўрапейская цывілізацыя,
яе вытокі былі сфармаваны ў раннім
сярэднявеччы, зыходзячы з спалучэння
спадчыны Рымскай імперыі, каталіцка-хрысціянскіх
традыцый і германскага этнічнага элементу.
12.Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усх Еўр у 5-12 ст
У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі аснову антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то сярэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.
Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю.
У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феадальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) — уласнікі зямлі; 2) сяляне — трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне.
Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе. Першыя каралеўствы, якія прыйшлі на змену Рымскай імперыі, былі нетрывалымі ўтварэныямі. Першым знікла каралеўства остготаў, якое было заснавана Тэадорыхам Вялікім. Вестготам прыйшлося абмежаваць сферу свайго ўплыву Шрынейскім паўвостравам. Найбольш буйным і моцным стала каралеўства франкаў. У V — VII стст. тут кіравала дынастыя Меравінгаў, а з канца VII ст. да сярэдзіны IX ст. — Каралінгаў. Пачатак кіруючай дынастыі Каралінгаў паклаў Піпін Кароткі, Піпін Кароткі здзейсніў два паходы супраць лангабардаў. Заваяваўшы захопленую лангабардамі Равенскую вобласць, Шпін перадаў яе Папе Рымскаму. Перадачай Равенскай вобласці быў пакладзены пачатак свецкай улады Папы Рымскага. Узнікла тэакратычная дзяржава — Папская вобласць. Гэта дзяржава існавала ў 756—870 гг. і адыгрывала важную палітычную ролю на працягу Сярэдніх вякоў, яна прывяла па ўзмацнення рымскай каталіцкай царквы і садзейнічала ўмацаванню дзяржавы Каралінгаў. Пасля смерці Шпіна Кароткага (768) улада перайшла да яго сына Карла (742—814), які атрымаў пачэснае прозвішча Вялікі.
Пры
Карле Вялікім франкская
Пераемнікі Карла Вялікага не здолелі захаваць гэту спадчыннасць. Распад імперыі быў аформлены Вердэнскім дага-ворам (843), які ў агульных рысах пазначаў утварэнне трох будучых буйных дзяржаў Еўропы — Францыі, Германіі і Італіі.
У цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнт-равалася ў вышэйшых слаёў грамадства, фарміраваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальналенныя адносіны, зараджаліся дзяржавы.
У Візантыі, у адрозненне ад Захаду, існавала цэнтралі-заванае дзяржаўнае кіраванне. Важную ролю ва ўмацаванні Візантыйскай імперыі адыграла хрысціянская царква.
Адметнай рысай пачатку генезісу феадалізму ў Візантыі было спантаннае развіццё феадальнага ладу ўнутры рабаўла-дальніцкага грамадства, якое пачало распадацца.
Апагея сваёй палітычнай і ваеннай магутнасці Візантыя дасягнула ў час кіравання імператара Юсцініана I (527—565), які ўмацаваў дзяржаўную ўладу, стварыў моцную армію і правёў шэраг заваяванняў.
Перыяд з сярэдзіны VII ст. і да пачатку IX ст. характарызуецца інтэнсіўным развіццём феадалізму: ідзе працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі ў суседскіх абшчынах, што свед-чыць аб пачатку іх разлажэння.
Другая палова IX — X ст. — перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феадальнай манархіі з моцнай дзяржаўнай уладай. У адрозненне ад заходнееўрапейскіх дзяржаў, ваеаль-на-ленная сістэма тут засталася неразвітай.
Да XII ст. у Візантыі завяршылася фарміраванне асноўных інстытутаў феадалізму: сяляне ператварыліся ў феадальназалежных людзей, паступова распаўсюдзілася пронія — форма ўмоўнага феадальнага землеўладання.
У
цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе
і Візантыі адбывалася ўсталяванне
феадальных адносін: зямля канцэнт-равалася
ў вышэйшых слаёў грамадства, фарміраваўся
слой залежнага сялянства, усталёўваліся
васальналенныя адносіны, зараджаліся
дзяржавы. Паралельна ішоў працэс усталявання
аднаго з асноўных інстытутаў Сярэднявечча
— заходне-хрысціянскай (каталіцкай) царквы
ў Заходняй Еўропе і ўсходнехрысціянскай
(праваслаўнай) у Візантыі.
13. Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці
Еўрапейскія тэндэнцыі
На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.
У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.
Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне. Так, у 865 г. (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны паход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.
3 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі ўспамінаў у летапісе. Аналізуючы сведчанне летапісу, многія даследчыкі прыйшлі да высновы, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзелам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.
Адносіны
Полацка з паўднёварускімі
У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.
Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапачатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік (пра гэта сведчыць Іпацьеўскі летапіс). Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.
К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Шнск, які станавіўся па сутнасці другой сталіцай княства.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.
Этнічныя працэсы ў 6-12 ст. характарызаваліся:
•асіміляцыяй неславянскіх элементаў;
•фарміраваннем этнічных асаблівасцяў, якія ў далейшым вызначылі складанне бел., рус. і ўкр.народаў;
•існаваннем
пэўных агульных рыс, якія былі характэрны
ў той ці іншай ступені ддя ўсіх усх.славян.
14.Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст
Важнейшай падзеяй, якая вызначыла гэты перыяд, стала прыняцце хрысціянства. Да яго ўвядзення тут мелі месца язычніцкія або паганскія культурныя традыцыі, у прыватнасці яны характарызаваліся адсутнасцю адзінага культу, і адпаведна ў кожнай мясцовасці быў свой пантэон Багоў. Найбольш пашьфанымі сярод усх. славян былі такія культы, як культ бога Неба (Род): лічылася, што ад яго пайшло ўсё жывое на зямлі. Культ бога Зніча, які ўвасабляў сабой сілу пахавальнага агню. Культ Перуна — бога маланкі і грому; ён успрымаўся як бог Вайны.
Прычыны ўвядзення хрысціянства:
•дзяржаўна-ўтваральныя працэсы на тэрыторыі усх. славян;
•развіццё феадалізму ў межах Кіеўскай Русі;
•экспансія хрысціянскіх культурных традыцый з боку Візантыі.
На Беларусь хрысціянства пранікла:
•праз гандаль; дзякуючы знаходжанню Беларусі на скрыжаванні гандлёвых шляхоў;
•вайсковыя паходы;
•дзейнасць місіянераў;
•дынастычныя шлюбы.
Годам увядзення хрысціянства лічыцца 988г., калі князь Уладзімір афіцыйна абвесціў аб прыняцці новай веры. На Беларусі царкоўная гісторыя пачынаецца з 992г., з моманту заснавання Полацкай епархіі. Хрысціянства распаўсюджвалася па схеме князь - дружына - горад - вёска. Па сутнасці да канца 14 ст. у вёсцы засталіся моцнымі паганскія традыцыі.
Раскол хрысціянства ў 1054г. на праваслаўе і каталіцызм прадвызначылі тэндэнцыю ізаляцыянізму ў культурным развіцці. Культурнае развіццё гэтага перыяду характарызавалася:
•моцным уплывам царквы;
•узнікненнем пісьменнасці усх. славян;
•панаванне візантыйскіх традыцый;
•з'яўленне мясцовых асаблівасцей у культурным развіцці, што прадвызначьші фарміраванне усходнеславянскай группы народаў;
•дасягненнем гэтай эпохі стала пашырэнне асветы, дзякуючы намаганням такіх асоб, як Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіня Полацкая і інш.;
•развіццё дойліцтва: найболын вядомымі помнікамі якога сталі Сафійскія саборы 11 ст. у Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку.
Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з'яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакрыфічныя творы. З'яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана "Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар.
Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дой-лідстве. На беларускіх землях выдзяляЮцца тры арыгінальныя школы дойлідства: 1) полацка-віцебская, 2) гродзенская; 3) смаленская.