Шпаргалка по "Истории Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".

Файлы: 1 файл

История Бел.doc

— 476.00 Кб (Скачать)
 

    1.Прадмет курса Гісторыя Беларусі

    Прапануемы  курс мае характар інтэграванага. Ягонай мэтай з'яўляецца засваенне сутнастнах характарыстык гісторыі Беларусі ў  кантэксце сусветнай цывілізацыі  з улікам цывілізацыйеага падыхода На сення ў навуцы адсутнічае адзінае разуменне зместу гісторыі, як навуцы. Асноўнымі вызначэннямі з'яўляюцца:

    1.Гісторыя - гэта навука аб жыцці і развіцці грамадства

    2.Гісторыя, як навука аб мінулым

    3.Гісторыя, як навука, якая вьюучае мінулае  чалавечага грамадства

    Кожнае  з высказанных тлумачэнняў не супярэчаць адзін аднаму, а толькі дапаўняе.

    Аб'ектам  гістарычнага даследвання з'яўляецца ўся гістарычяая рэальнасць. Прадмет  навукі -болын вузкае паняцце. Яно  ўключае ў сабе тую частку гістарычнай  рэальнасці, акая ўяўляе непасрэдную  цікавасць звычайна пад прадметам гістарычнай навукі разумеюць грамадскае развіцце. Асноўнай мэтай гісторыі, як навукі адпаведна бачаць у рзуменні сучаснасці і пераспектыў будучыні

    Структурны  прадмет гісторыі складаецца з 2-х  асноўных кампанентаў:

    1.Гістарырныя  факты

    2.Сродкі  выяўлення

    Месца факта ў прадмеце гіст. навукі разумеюць  па рознаму. Па сутнасці гістарычны факт уяўляе сабой аб'ектыўнае паняцце  ў адносінах да стваральнікаў  гістарычнай фактаў, крыніц іх вырашення  і гісторыкаўМесца гісторыі сярод гуманітарных навук. Прадмет яе вывучэння, функцыі, крыніцы. Сярод гуманітарных навук гісторыя мае сваю спецыфіку. У параўнанні з іншымі гуманітарнымі навукамі, якія вывучаюць асобныя грамадскія з'явы, гэта навука комплексная, інтэгральная, бо вывучае ўсё, што развіваецца ў часе і прасторы, г. зн. усю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Гісторык выступае ў некалькіх ролях, у залежнасці ад таго, які раздзел гісторыі даследуе - эканоміку, культуру, палітыку і інш. Сацыялогія таксама вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага развіцця, але гісторыя ў адрозненне ад яе вядзе даследаванне не на ўзроўні сярэднестатыстычных даных, а на ўзроўні канкрэтных грамадстваў і канкрэтных гістарычных асоб. Гістарычная навука вылучаецца ў дадзеным выпадку канкрэтыкай. Яна вывучае канкрэтна-гістарычны вопыт жыццядзейнасці людзей.

    Важнейшымі  функцыямі гісторыі з'яўляюцца пазнавальная, практычная і выхаваўчая.

    Першая  з іх - асабліва важная для гісторыкаў. Абавязак кожнага з іх - збіранне канкрэтных фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Назапашаныя веды служаць асновай для паспяховага выканання гістарычнай навукай яшчэ дзвюх важных грамадскіх задач - абагульненне сацыяльнага вопыту (практычная або прыкладная функцыя) і патрыятычнае выхаванне (выхаваўчая функцыя).

    Другая  па значнасці практычная функцыя, якая вельмі істотна ўплывае на развіццё грамадства. Ужо антычных аўтараў  цікавілі падзеі мінулага не самі па сабе, а з пункту погляду іх уздзеяння  на сучаснасць, выкарыстання для лепшай арыентацыі ў будучым. Лепшы спосаб зразумець, куды рухаецца краіна, гэта высветліць, што адбывалася з ёй у мінулым. Таму гэту функцыю часам называюць яшчэ прагнастычнай.

    Нарэшце, трэцяя, выхаваўчая, функцыя адыгрывае  важную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляду, дазваляе ажыццяўляць усебаковае выхаванне людзей, г. зн. спалучаць у выхаванні на аснове гістарычных матэрыялаў патрыятычныя, інтэрнацыяналістычныя, працоўныя, ідэалагічныя, маральныя моманты.

    Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных экспедыцыях, у летапісах, у гістарычных архівах, ва ўспамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.

    Такім чынам, у гісторыка ёсць магчымасць карыстацца дакладнымі данымі аб мінулым.

    2.Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі

    Глыбокае  і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае  толькі сучасная навуковая метадалогія. Яна ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

    агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

    уласнагістарычныя(сінхронны,храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраспектыўны, сістэмны аналіз);

    спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыяльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

    Фармацыйны  падыход К.Маркса (1818—1883). Паводле  тэорыі К.Маркса, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных фармацый (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, камуністычная). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый.

    Сутнасць  і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Новы, цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення марксаўскай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асвет-нікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX — пачатку XX ст.

    Пры аналізе гісторыі "па вертыкалі" (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана(1818—1881), паняццем "цывілізацыя" характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыя-культурнага развіцця. Першы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву "дзікасць". Тады першабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы. "Варварства" -другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва, які пачынаўся з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці. I нарэшце, трэцяя стадыя - "цывілізацыя" - пачыналася ў выніку так званай "неалітычнай рэвалюцыі", падчас якой адбыўся пераход ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі. Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі цывілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Турава-Пинскае).

    Пры вывучэнні гісторыі "па гарызанталі" (параўнаўчы аналіз мінулага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, размешчаныя ў розных кутках сусвету. Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822—1885) у працы "Расія і Еўропа" (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб'ектаў гісторыі толькі асобныя народы з іх самабытнымі цывілізацыямі, якіх налічыў 11 тыпаў. Аднак да гэтага часу няма агульнапрынятых крытэрыяў вылучэння лакальных цывілізацый. Таму ў залежнасці ад даследчыцкіх задач вучоныя ўжываюць лакальны тэрмін "цывілізацыя" ў сэнсе — асобны народ ці супольнасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных пазазямных. У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы — традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяльнага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV — XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі.

    У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні  гісторыі пераважае камбінаваны  падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889—1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.

    Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным  і ўсебаковым да яе падыходзе будзе  азначаць вялікія самадастатковыя  грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы, выпрацавалі характэрныя  і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, ста-наўлення, росквіту, надлому і гібелі. 

    3.Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання

    Важная  роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб'ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.

    Прынцып аб'ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з'яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.

    Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея раз-глядалася толькі ў гістарычным  развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.

    Прынцып сацыяльнага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні  гісторыі. У адпаведнасці з гэтым  прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разгля-даюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

    Гісторыя, як і іншыя навукі выконвае шэраг  фунцый у адносінах да функцыявання грамадства ў цэлым.

1.Фун-я сацыяльнай памяці.Сутнасць- захаванне і накапленне ў памяці чалавецтва вопыту

    папярэдніх  пакал. (гістарычных ведаў)

    2.Навукова пазнавальная. Дадзеная фун-я хар-на для ўсіх навук, яе сутнасць –прадстаўленне грамадству неабходных ведаў для правільнага вырашэння існуючых праблем.

    3.Выхаваўчая  фун-я гісторыі. Сутнасць-фарміраванне патрыяцізму з ўлікам агульначалавечых каштоўнасцяў.

    4.Ідэялагічна-палітычная  фун-я. Сутнасць-гісторыя выступае  ў якасці падмурка той ці  іншай існуючай ідэялогіі. 

    4.Метады гістарычнага пазнання

    У межах гістар разнання прымян як агульна  навуковыя метады, так і спецыяльна гістар. Да агульнанавуковых метадаў адносяць:

          1.Агульнанавуковыя прыёмы:

    1.Сінтэз-абагульненне і вывучэнне на падставе прыватных з'яў.

    2.Аналіз-драбленне на пэўныя часткі, элементы.

    3.Дэдукцыя-працэс разглядаецца ад праватнага да агульнага.

    4.Індукцыя- працэс разглядаецца ад агульнага да праватнага.

          2.Метады імперычнага пазнання. 

    Да  якіх адносяць назіранне, вымярэнне, эксперымент.

    Эксперымент- як метад гістар даследвання з'яўляецца сумненым таму, што нельга цалкам днавіць  гістар рэяльнасць.

          3.Метад тэарытычнага пазнання.

    1.Сістэмнае вывуч з'яў

    •Асновавытворчы элемент

    •Іх ўзаемасувязі

    2.Ідэалізацыя- адмаўленне пэўных фактаў якія на думку даследчыка не маюць істотнага значэння.

    Адпаведна тэарэтызацью робіцца на падставе пэўных ідэяльных якасцяў з'яў.

    3.Фармалізацыя-адзначае, што асноўная ўвага фармальнай структ гістар рэяльнасці.

          4.Новыя навуковыя метады.

    •Функцыянальны аналіз. Сутнасць-вывучэнні функцыі якая выконвае у межах целага асобныя часткі.

    •Структурна сістэмны метад азначае дапаўненне сістэмнага падыходу у вывучэнні унутраных працэсаў тых ці іншых структур, элементаў сістэмы.

          5.Спецыяльна гістарычны метад.

    1.Традыцыйна гістар метад.

    2.Новыя  гістар метады. 

    5.Асноўуныя  этапы развіцця  гістарычнай навукі

    1.Развіцце навукі ў старажытным грамадстве характэрыауецца міфалагізацыяй гіст. ведаў,

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Беларуси"