Шпаргалка по "Истории Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".

Файлы: 1 файл

История Бел.doc

— 476.00 Кб (Скачать)

    Важнейшым крокам у развіцці кансалідацыі беларускага  этнасу стала распаусюджванне кнігадрукавання на бел. мове яе замацаванне у якасці дзяржаунай, што было афіцыйна зроблена у межах статута ВКЛ 1588 г. Да канца 16 ст. адбываецца фармаванне асноуных рысау менталітэту і агульнай самасвядосмасці. Самасвядомасць праяуляецца у межах назвы народа. У якасці агульнай назвы выступау тэрмін «літвін», які з аднаго боку быу этнічным паняццем, з другога боку вызначау прыналежнасць асобы да ВКЛ. У адносінах усходняй РБ даволі часта выкарыстоуваліся назвы як Русь ці Белая Русь. Адпаведна прастаунікоу маскоускай дзяржавы не лічылі сапрауднымі рускімі, а вызначалі іх у крыніцах як маскавітау, а мову іх вызначалі як маскоускую.

    Народнасць  –гэта гістарычная супольнасць  людзей, якая складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, культуры,агульнасці гаспадарчага жыцця. Народнасць прыходзіць на змену роду і племю і папярэднічае нацыі. Працэс складвання народнасці садзейнічае паяўленню адзінай мовы, самасвядомасці, умацаванню дзяржаўнасці. У Еўропе перыяд завяршэння фарміравання рускай, польскай і іншых народнасцей супаў з перыядам станаўлення феадальных адносін. Складванне беларускай народнасці праходзіла ў 13-16 ст. Этнічную аснову беларусаў склалі крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. У фарміраванні этнічнага складу насельніцтва Беларусі пэўную ролю адыграла таксама польскае і балцкае насельніцтва. На тэрыторыі,дзе ўтваралася і развівалася беларуская народнасць, з сярэдзіны 13 ст. складвалася ВКЛ. У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы “Белая русь”. Адны з іх звязваюць назву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход; другія –з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару; трэція –з рэлігійным становішчам: белая, значыць праваслаўная, “чыстая”, у адрозненні ад язычніцтва; Чацвёртыя –са знешнепалітычнымі абставінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая ў сярэднія вякі не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свободнай. Больш верагоднай з’яўляецца думка, што назва азначала своеасаблівае “прывілеяванае” становішча некаторых усходніх зямель Беллрусі у складзе ВКЛ. 

    25. Узаемаадносины РП и Рассии у 16—17 ст.

    Экспансія на Усход. Пасля Люблінскай уніі знешняя палітыка РП актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576—1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалевы Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войс-камі Івана Грознага. Ваенныя дзеяннІ быў перанесены  у Маскоўскую дзяржаву. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вай-ны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла большая частка Лівоніі. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза (1587—1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час,прычыны:рэзкае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей, пагаршэнне эканаміч-нага становішча ў выніку войнаў і апрычніны, дынастычны крызіс, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча (1584—1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова (1598—1605). План Жыгімонта Вазы не атрымаў падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя РП у Маскоўскую дзяржаву (1609—1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска РП выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. — другое пад кіраўніцтвам К.Мініна і Дз.Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска РП пакінула горад. Казацка-сялянская вайна. Пастаянныя войны, якія вяла РП ў першай палове XVII ст., прывялі да таго, што на ўкраінскіх и беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай. Значная частка насельніцтва была незадаво-лена Контррэфармацыяй і рэалізацыяй царкоўнай уніі. Асаб-ліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову XVII ст. істотна ўзрос.У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі, які меў за мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем,што не задаволіла сялян і гараджан на поўдні Бела-русі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска Вялікага княства Літоўскага на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захопле-ны Гомель,Тураў,інш.Уадказ кіраўніцтва РП накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта.У жніўні 1649 г. было заключана Збораўскае перамір'е, якое прыпыняла ваенныя дзеянні.Вайна 1654—1667 гг. Вясной 1654 г. Масква аб'явіла вайну Рэчы Паспа-літай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Го-мель,. Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі, Вільня. У 1658 г. баявыя дзеянні паміж РП і Расіяй узнавіліся. антырасійскія выступленні прынялі характар народнай вайны. Да лета 1659  яна аха-піла амаль усю тэрыторыю Беларусі.Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Шве-цыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Латга-лія — засталася за Рэччу Паспалітай. ІІасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Бе-ларусь, дзе яно перамогала.У асобных бела-Рускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізо-наў. Буйнейшым з іх было паўстанне 1661 г. у Магілёве, Калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена Вільня. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір'я.У адпаведнасці з яго ўмовамі Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае вая-водства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Вайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі. 3 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоў-скую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн чалавек да 1,4 млн. 

    26. Тындэнцыи развіцця зах. Еуропы у 18 ст.

      Новы сусветны ларадак. Еўропа пачатку XVIII ст. у параўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ больш складанае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бачнасць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспанія, Фраыцыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізар-ныя тэрыторыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем сельскагаспадарчага сектара. Усё менш значную ролю ў свеце адыгрывала і "буйнейшая гандлё-вая дзяржава ХУІІ ст." — Галандыя.Войны з Англіяй і Францыяй, страта большасці калоній, істотнае ска-рачэнне гандлёвага флоту, а таксама адсутнасць добра раз-вітай прамысловасці сталі асноўнымі прычынамі адмовы гэ-тай краіны ад далейшай знешняй экспансіі і пераўтварэння яе ў буйны цэнтр міжнароднага крэдыту. У сваю чаргу Прусія, Расія, Аўстрыя і Швецыя, хаця і не маглі пахваліцца высокім узроўнем эканамічнага развіцця, імкнуліся ўмацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне праз агрэсіўную знеш-нюю палітыку. На гэтым агульным фоне зусім па-іншаму выглядала Англія, якая дзеля свайго выхаду на лідэрскія пазіцыі распачала паскоранае прамыслова-аграрнае развіццё. Відавочна, што пры такім раскладзе міждзяржаўныя адносіны ў Еўропе ўсё часцей перарасталі ў буйныя ваенныя канфлікты, якія сведчылі аб пачатку.новага перадзелу свету і складванні новага суеветнага парадку.Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую "іспанскую спадчыну" (1701 —1714), калі рэальным стала аб'яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Безумоўна, такі паварот па-дзей цалкам бы парушыў палітычную раўнавагу на кан-тыненце, што ў першую чаргу не задавальняла Англію. Менавіта ў гэты час апошняя здолела праявіць сябе ў якасці новага патэнцыяльнага міжнароднага лідэра. Лондан у ходзе вайны не толькі разладзіў сувязі Парыжа з Мадрыдам, за-хапіў стратэгічна важную крэпасць Гібралтар на поўдні Шрэ-нейскага паўвострава, пашырыў свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы і выцесніў канкурэнтаў са сферы гаыдлю рабамі (Іспанія, Францыя), але і распачаў у Еўропе рэалізацыю сва-ёй славутай "палітыкі раўнавагі". Мэта апошняй заключалася ў недапушчэнні празмернага ўзмацнення якой-небудзь іншай еўрапейскай дзяржавы праз стварэнне роўнага ёй па моцы праціўніка (часам у выглядзе кааліцыі некалькіх краін). Напрыклад, для стрымлівання Францыі і агрэсіўных гер-манскіх дзяржаў (Прусія, Саксонія) была абрана Аўстрыйская імперыя, у склад якой тады ўваходзілі Венгрыя, Чэхія, Славакія, Бельгія, Міланскае герцагства і Неапалітанскае каралеўства. Поспехі брытанскай дыпламатыі ў распальванні варожасці паміж Венай, Берлінам і Дрэздэнам былі відавоч-ныя, нягледзячы на агульнасць гістарычнага лёсу і культуры апошніх.Паралельна з барацьбой за "іспанскую спадчыну" вялася і Паўночная вайна (1700—1721), прычыны якой хаваліся ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала большую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюза (Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэрыторыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні (ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейпцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу яе праціўнікаў, знясіленых у час вайны (Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая), але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі.Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азнаменаваліся стварэннем шэрагу блокаў і саюзаў,што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе вядучыя краіны свету. Англія марыла аб умацаванні сваіх пазіцый у якасці сусветнага лідэра. Францыя прагнула рэваншу за фактычнае паражэнне ў папярэдняй вайне. Прусія і Расія імкнуліся ўзмацніць свой уплыў у Еўропе. Аўстрыя спадзявалася аслабіць пазіцыі іншых еўрапейскіх дзяржаў.вынікам стала Сямігадовая вайна (1756—1763) У Еўропе ж Англія з поспехам працягвала ажыццяўленне сваёй "палітыкі раўнавагі" ,Францыя і Аўстрыя не страцілі цалкам сваёй былой магутнасці. Прусія і пасля вайны працягвала дамінаваць у межах яшчэ існуючай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінансавую дапамогу ад Англіі. 

    27.Утварэнне ЗША у канцы 18 ст

    Утварэвне ЗША. Адным з вывікаў Сямігадовай  вайны стала пашырэнне каланіяльнай экспансіі Брытанскай імпе-рыі. Пры  гэтым палітыка англійскага ўрада  ў дачыненні да сваіх калоній  мела выразны эксплуататарскі характар. Менавіта яны, як лічылі ў Лондане, у значнай ступені павінны былі кампенсаваць каласальныя выдаткі ыа ўтрыманне вяліз-най арміі і флоту.Сярод калоній, якія прыносілі Лондану найбольшы да-ход, разам з Індыяй першае месца займалі англійскія ўла-данні ў Паўночнай Амерыцы. Найбольш ранняя калонія тут была заснавана яшчэ ў 1607 г. (Віргінія), а ў канцы XVIII ст. іх налічвалася ўжо 13 з насельніцтвам больш за 2,5 млн чала-век (без уліку Канады, якая мела асобны статус і крыху болып за 60 тыс. жыхароў). Паўночнаамерыканскія калоніі служылі для Англіі крыніцай таннай сыравіны і рынкам збыту прамысловай прадукцыі. Пры гэтым англійскі ўрад імкнуўся максімальна замарудзіць тут працэс інтэнсіўнага капіталі-стычнага развіцця. Так, у 1760-я гг. былі ўведзены новыя падаткі і пошліны, якія значна перашкаджалі мясцовай пра-мысловасці і гандлю. Акрамя таго, каланістам было забаро-нена распачынаць асваенне новых тэрыторый ыа захад ад Алеганскіх гор (1763). Гзтыя рашэнні справакавалі пагаршэнне адносін мясцовага насельніцтва з англічанамі, што спрыяла ўзнікненню масавых беспарадкаў (хваляванні ў Бостане ў 1770 і 1773 гг.). У 1774 г. быў скліканы Кантынентальны кангрэс, на якім кіраўніцтва паўночнаамерыканскіх калоній вырашыла ўзняць узброенае паўстанне супраць Англіі. Ідэалагічна гэта рашэнне было абаснавана ў 1776 г., калі кангрэс прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці (аўтар Т. Джэферсан). У ходзе вайны каланісты здолелі атрымаць некалькі важных перамог над рэгулярнай брытанскай армі-яй і па Версальскаму мірнаму дагавору (1783) Англія была вымушана прызнаць суверэнітэт ЗША.Шмат у чым гэта перамога стала магчьшай дзякуючы па-зіцыі шэрагу еўрапейскіх краін, якія імкнуліся праз падтрымку каланістаў аслабіць гегемонію Англіі ў свеце. У 1780 г. была створана Ліга ўзброенага нейтралітэту (Францыя, Іспа-нія, Расія, Нідэрланды), якая аказвала амерыканскім паў-станцам матэрыяльную дапамогу. Да таго ж з Еўропы ў Аме-рыку адпраўляліся тысячы добраахвотнікаў. Найбольш вядо-мым сярод іх быў французскі арыстакрат М. дэ Лафает, які атрымаў у ЗША званне генерал-маёра і вызначыўся пры ўзяцці крэпасці Йорктаўн. Вельмі славутым быў і іншы амерыканскі генерал Т. Касцюшка — ураджэнец Беларусі займаў пасаду галоўнага вайсковага інжынера і адказваў за ўзвядзенне магутных фартыфікацыйных збудаванняў. Напрыклад, менавіта ім быў распрацаваны праект цытадэлі ва Уэст-Пойнце, дзе пазней размясцілася знакамітая вайсковая акадэмія.Дзяржаўнае будаўніцтва ў ЗША распачалося прыняццем у 1787 г. Кантынентальным кангрэсам Канстытуцыі, якая пацвердзіла федэратыўны статус краіны. Першым на пасаду прэзідэнта ў 1789 г. быў абраны Дж.'Вашынгтон. У 1791 г. набылі сілу першыя 10 паправак да канстытуцыі ("Біль аб правах"), якія заклалі асновы амерыканскай дэмакратыі. Пры ўсім гэтым трэба адзначыць, што Вайна за незалежнасць і ўтварэнне ЗША нязначна пагоршылі пазіцыі Англіі ў свеце, а самі амерыканцы яшчэ болын чым паўстагоддзе эканаміч-на вельмі моцна залежалі ад сваёй былой метраполіі. 
 

    28.Вялікая французская рэвалюцыя і яе гістарычнае значэнне

    Ахоплівае час з 1789 па 1799гг.  

    Прычыны:

    1)наяўнасць феадальных парадкаў і абсалютызму, якія перашкаджалі развіцце капітал-чных адносін;

    2) незадавальненне існуючымі пар-камі  прадстаўнікоў “3-га саслоўя”(буржуазія,  сяляне, рамеснікі)

    3)страта калоній

    4) рост падаткау

    5)рост  колькасці сялянскіх выступленняу

    6) слабасць каралеўскай улады, асабістыя  якасці Людовіка 14га

    7) абвастрэнне эканамічн крызісу.

    На  прыканцы 18га ст абвастраецца эканам. Крызіс. Дзеля таго, каб папоўніць  дзярж скарб была неабходнасць увядзення  новых падаткаў. Дзеля таго, каб  была падтрымка, Кароль склікае Генеральныя штаты, якія апошні раз склікаліся ў 1614г. Меркавалася, што ген штаты подтрымаюць новыя падаткі, што дазволіць вывесці краіну з крызісу.

    Нязгодныя з палітыкай караля, прадст-кі 3га саслоўя, якія ўваходзілі ў склад  ген. Штатаў аб’яўляюць сябе нацыянальным сходам, а потым устаноўчым сходам. Адбыв-цца сутычкі гараджан з войскамі.

    14 ліпеня 1789г – паўстаўшыя захапілі  Бастылію.

    Устаноўчы сход аб’яўляе сябе вышэйшай уладай. У гарадах фарм-цца Муніцыпалітэты – органы мясц. Кіравання. Прымаецца дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна. Царк землі перадаюцца дзяржаве.

    У 1791г – прымаецца канстытуццыя Францыі, паводле якой усталёўваецца  канстытуцыйная манархія.

    1792 – распачынаецца агрэсія супраць  Францыі з боку Аўстрыі і  Прусіі.==>ліквідавана Каралеўская ўлада і сам кароль.10 жніуня—свяржэнне манархіі, 21 верасня 1792 --Францыя—рэспубліка.(жырандысты)

    К 1793г – 2\3 краіны акупіравана. На змену  прыходзяць якабінцы (Жан Поль Марат).

    Адбываюцца  дэхрысціянізацыя грам-ства. Мабіліз-цца ўсе рэсурсы, праводзяцца рэпрэсіі. Скасоўваюцца рэшткі феадалізму.

    Франц. Войскам удалося перамагчы ў  барацьбе з інтэрвентамі, на змену  якабінцам прыходзяць т. званы тэмідорскі канвен, устал-цца больш памяркоўнае  рэспубліканскае ўладкаванне. Галоўнай адметнасцю Французскай рэвалюцыі была яе паступовая радыкалізацыя.

    У 1799г дзярж пераварот. Да ўлады  прыходзіць Напалеон, які ў 1804г аб’яўляе сябе імператарам.

    Вынікі: - ліквідацыя рэшткаў феадалізму, моцны  штуршок да развіцця капітал. Адносін; - замацаванне важнага прынцыпу дэмакратычнай дзяржавы, а менавіта, роўнасці перад законам 

    29.Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў 18 ст

    3 першай паловы XVII ст. да другой паловы XVIII ст. гарады і мястэчкі Беларусі апынуліся ў заняпадзе, выкліканым працяглымі войнамі. Шмат гарадоў і мястэчак былі разбураны, асабліва Брэст, Пінск, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск і інш. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку і самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей.

    Аднаўленне  гарадоў тармазілася палітычнымі  і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага  жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай^, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы. Не паспявалі падняцца гарады з руін, як зноў пачыналася чарговая вайна і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.

    Перш  за ўсё пасля ваеннага спусташэння  краіны пачалі аднаўляцца мястэчкі, а  з буйных гарадоў - Магілёў, Віцебск  і Гродна. Большасць гарадоў і  мястэчак да сярэдзіны XVIII ст. заставалася яшчэ ў заня-падзе, які быў выкарыстаны феадаламі і каталіцкай царквой для пашырэння сваіх уладанняў. Нягледзячы на барацьбу магістратаў за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя ўладанні феадалаў у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкія.

    Будаваліся  новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана  будаўніцтва канала Агінскага, які  злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

    3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца  за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць і продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пану-ючае становішча багатай групы рамеснікаў.

    У гарадское жыццё, як і ў жыццё  ўсёй краіны, пранікаюць подкуп і карупцыя. Напрыклад, за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членаў магістрата часам замянялася прызначэннямі войта і г.д.

    У гарадах і мястэчках з'яўляюлда промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы, піваварні, якія належалі, як правіла, феадалу, але маглі на^-лежаць і магістрату. Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтвараліся ў мануфактуры.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Беларуси"