Шпаргалка по "Истории Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 11:04, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Беларуси".

Файлы: 1 файл

История Бел.doc

— 476.00 Кб (Скачать)

    Агульным  вынікам Вялікіх геаграфічных адкрыццяў  мож-на лічыць наступнае: па-першае, адбылося значнае паска-рэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу; па-другое, далейшае ўдасканаленне  атрымала фінансавая сістэма і банкаўска-крэ-дытная справа; па-трэцяе, пачалося стварэнне новых галін вытворчасці, арыентаваных на прывазную з калоній сыраві-ну (цукар, шоўк); па-чацвёртае, паступленне ў Еўропу вялі-кай колькасці каштоўных металаў выклікала “рэвалюцыю цэн” (змяншэнне вартасці каштоўных металаў), што спрыя-ла ўзбагачэнню буржуазіі, якая толькі нарадзілася (узраслі цэны на прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю); па-пятае, распачалася каланізацыя новых тэрыторый, якая змен-шыла сацыяльнае напружанне ў Еўропе (частка незадаволеных сваім становішчам і існуючым ладам адправілася ў калоніі). 

    21.Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі ў 16-17 ст. Утварэнне вніяцкай царквы

    Геаграфічныя  адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі  дзверы ў новыя невядомыя землі  і такім чынам падарвалі ўсталяваныя  схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства, у якім наспявала імкненне выйсці з-пад татальнага кантролю Ватыкана. Распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі (пратэстанцкі) рух быў выкліканы, па-першае, жаданнем шырокіх колаў насельніцтва зрабіць царкоўныя падаткі меншымі, абрады — больш таннымі, пропаведзі — больш зразумелымі (латынь замянялася на родную мову); па-другое, мацнеючыя нацыя-нальныя дзяржавы адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэалагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя сабе царкоўныя інстыту-ты; па-трэцяе, дваранства і буржуазія прэтэндавалі на вяліз-ныя зямельныя ўладанні каталіцкіх кляштараў (у Англіі ім належала да 40 % усіх асвоеных тэрыторый); па-чацвёртае, пратэстанцкі рух дазваляў кансалідаваць грамадства для пра-вядзекня радыкальных буржуазных пераўтварэнняў. Вынікам Рэфармацыі стала стварэнне з пачатку XVI ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала распаўсюджанне лютэранства (назва паходзіць ад імя заснавальніка М. Лютэра, адметна абраннем абшчынамі сабе пастараў), у Швейцарыі і Шдэрландах — кальвінізм (назва паходзіць ад імя заснавальніка Ж. Кальвіна, адметная сваім сурова-аскетычным духам), у Англіі — англіканская царква (кампрамісны кірунак з уласнай царкоўнай іерархіяй і неўжываннем свечак, ладану, сутаны і споведзі). Агульнымі для ўсіх іх былі спадзяванне на выратаванне праз асабістую веру і без дапамогі царквы, адмова ад асобнага стану святара ў грамадстве, прызнання Бібліі адзінай крыніцай веравучэння, прыняцце толькі некаторых з таінстваў (хрышчэнне і прычасце). Іх стварэнне адбывалася пры актыўнай падтрымцы правячых колаў і буржуазіі азначаных краін. Лепшым прыкладам гэтага з'яўляецца Аўгсбургскі рэлігійны мір, які быў заключаны ў 1555 г. Згодна яму германскія князі-лютэране дамагліся ад імператара Карла V прызнання права на свабоду веравызнання для сваіх падданых. Агучаны тут лозунг «чыя краіна, таго і вера» можна лічыць адным з галоўных пастулатаў Рэфармацыі. Хуткае распаўсюджанне пратэстантызму прымусіла Ва-тыкан прыняць шэраг захадаў, якія ў далейшым атрымалі назву Контррэфармацыі. У першую чаргу яны былі накірава-ны на ўмацаванне пазіцый каталіцызму ў свеце. Асноўныя палажэнні Контррэфармацыі былі выпрацаваны на знакамі-тым Трыдэнцкім Усяленекім саборы, які з перапынкамі пра-цягваўся з 1545 па 1563 г. У яго пастановах была ўмацавана ўлада Рымскага Папы і біскупаў, пацверджаны асноўныя рэлігійныя дагматы каталіцкага вучэння (выдадзена спецы-яльнае "Трыдэнцкае спавяданне", якому павінны былі пры-сягнуць ўсе святары і прафесары каталіцкіх універсітэтаў). Акрамя таго, Усяленскі сабор зацвердзіў дзейнасць створа-нага ў 1542 г. Вярхоўнага інквізітарскага трыбуналу, мэта якога заключалася ў выкараненні тэорый і ідэй, якія супярэ-чылі Св. Пісанню, што прывяло ў далейшым да пакарання дзесяткаў тысяч людзей (Дж. Бруна, Дж. Ваніні, Г. Галілей). Таксама тут атрымаў афіцыйнае прызнанне манаскі ордэн езуітаў, які быў заснаваны I. Лайёлай у 1534—1540 гг. і ставіў перад сабой мэту праз стварэнне шырокай сеткі наву-чальных устаноў усталяваць кантроль над грамадска-палітыч-ным і культурным жыццём вядучых краін свету. Менавіта ў Трыдэнце быў складзены і сумнавядомы "Індэкс забароненых кніг", што прывёў да значнага пашырэння царкоўнай цэнзуры і замарудзіў развіццё навукі і адукацыі (у 1616 — 1828 гг. у гэтым спісе фігуравалі, напрыклад, творы М. Каперніка). Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваў-ся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Фран-цыі (24—25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы фран-цузскіх пратэстантаў (гугенотаў). Падобныя жорсткія заха-ды здолелі стрымаць далейшае распаўсюджанне рэфарматар-скага руху, але цалкам вярнуць сабе ранейшае вядучае месца Ватыкан быў ужо не ў стане. Такім чынам, еўрапейская цывілізацыя ў разгледжаны час перажывала складаны перыяд трансфармацыі, вынікам якога стала ўмацаванне пазіцый новага буржуазнага ладу, складванне першых каланіяльных імперый і абвастрэнне міжканфесіянальных адносін. Дзякуючы ж Рэнесансу наву-ка і культура зрабілі сапраўдны рывок наперад, што прывяло да істотных змен у сацыяльна-грамадскім жыцці ўсёй Еўропы. 

    22.Эпоха адраджэння ў Беларусі

    Адраджэнне  як культурная з'ява было вынікам  зараджэння капіталізму у межах  заходняеурапейскай дзяржавы пачатку 14 ст. яно ахапіла Італію. А ужо к канцу 15 ст. стала акульнаеурапейскай з'явай Сутнасць адраджэння палягае у фармаванне светскай гуманістычнай культуры, у аснову якой пакладзены прыярытэт чалавека, рэалізацыя яго творчага патэнцыялу. На тэр-рыі Беларусі адраджэнне распачынаецца ў 16ст. На Беларусі адраджэнне мела свае асаблівасці. Па-першае, яго фармаванне адбывалася у межах панавання феадалізму.

    2. Перапляценне рысау культурных  традыцый з захаду і усходу. Найболыш яскравымі з'явамі беларускага адраджэння стала:

    а) кнігадрукаванне,

    б) гуманістычныя традыцыі, якія былі выяулены у помніках права таго часу. У першую чаргу статут ВКЛ 1588г.  Эпоха Адраджэння. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабою рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай, чые дасягненні ў развіцці літаратуры, архітэктуры і мастацтва разглядаліся айчынным грамадствам у якасці выдатнага прыкладу для пераймання. Сярод прычын складвання падобнай тэндэнцыі можна вылучыць: па-першае, падабенства дзяржаўнага ладу і ўсталяваных сацыяльных адносін; па-другое, паступовы заняпад візантыйскай культурнай традыцыі, артадаксальнасць якой ужо не адпавядала рэаліям часу; па-трэцяе, пранікненне ў Беларусь каталіцкіх манаскіх ордэнаў — адных з асноўных носьбітаў сярэднявечнай еўрааейскай культуры; па-чацвёртае, трывалыя гандлёвыя сувязі з Ганзай; па-пятае, зацікаўленасць самой Бўропы ў пашырэнні свайго ўплыву на ВКЛ як верагоднага саюзніка ў барацьбе супраць Асманскай імперыі. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможкага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы (чаканка манет) і правячай эліты (аздабленне веліка-княжацкіх і прыватных рэзідэнцый). Менавіта пашырэнне міжнародных кантактаў з Еўропай садзейнічала хуткаму распаўсюджванню ў Беларусі магдэбургскага права, цэхавай сістэмы, мястэчкаў, фальваркаў і г. д. Якраз заходнія майстры аднавілі на беларускіх землях і мураванае дойлідства, якое трапіла ў заняпад ў час феадальнай раздробленасці. 3 улікам традыцый раманскага і гатычнага стыляў на працягу XIV — пачатку XVI ст. былі ўзведзены магутныя замкі ў Гродне, Навагрудку, Лідзе, Крэва (Смаргонскі раён), Геранёнах (Іўеўскі раён) і Міры (Карэліцкі раён), а таксама велічныя храмы ў Гнезна (Ваўкавыскі раён), Ішкальдзі (Баранавіцкі раён), Сынкавічах (Зэльвенскі раён), Мураванцы (Шчучынскі раён).

    Значна  актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца XV ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг пераважна рэлігійнага зместу. У Беларусі падобную справу распачаў Ф. Скарына з Полацка (каля 1490 — каля 1551), які атрымаў выдатную па тых часах адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён на працягу 1517—1519 тт. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету. Пасля ж свайго пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет "Малая падарожная кніжыца" (1522) і "Апостал" (1525). Сярод асноўных мэт, якія ставіў перад сабою айчынны першадрукар, можна вылучыць пашырэнне духоўнай асветы простага народа, а таксама выхаванне ў яго высокіх маральных і грамадзянскіх якаецей. Практычна на адзін час з дзейнасцю Ф. Скарыны прыпадае і дзейнасць М. Гусоўскага (1470-я — пасля 1533), якога можна разглядаць у якасці пачынальніка свецкай літаратурнай традыцыі ў ВКЛ. У 1523 г. у Кракаве ён выдаў паэму "Песня пра зубра", напісаную ім пад уплывам ідэй Адраджэння ў час знаходжання ў Італіі. Змест твора быў заснаваны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара і вызначаўся арыгінальнасцю і самабытнасцю. Зубр у паэме прадстаўляў алегарычны вобраз роднага краю, яго былой магутнасці. 3 вялікім мастацкім талентам апісваў М. Гусоўскі прыроду Беларусі і паляванне на зубра, гістарычна дакладна і праўдзіва падаў і ўславіў гераічнае мінулае нашых продкаў. Менавіта дзейнасць Ф. Скарыны і М. Гусоўскага можна лічыць пралогам айчыннага Адраджэння. Разам з тым толь-кі пасля распаўсюджання на беларускія землі пратэстанцка-га руху традыцыі Рэнесансу пачалі паступова выцясняць ус-таляваны сярэднявечны ўклад жыцця. 

    23.Лівонская вайна. Утварэнне РП

    Развицце ВКЛ у гэты перыяд было связана с двумя аснощными працессами: утварэнне Рэчы Паспалитай , канфрантацыя з Маскощскай дзяржавай.

    Прычыны утварэння РП: 1)знешняя агрессія с боку Маскоўскай дзяржавы. У 1558 г. пачынаецца Лівонская вайна паміж с пачатку Лівоніяй і Маскоўскай дзяржавай. Першую подтрымала ВКЛ. Для ВКЛ вайна спачатку была неудалай. У1562 г. быў захоплены Полацк. Па суці большая частка краіны была акупіравана войскамі Івана Жахлівага. 2) шляхта ВКЛ хацела атрымаць правы, якія мела шляхта кароны польскай.

    У 1569 г. заключаецца Люблінская Унія, якая декларыравала сазданне адной дзяржавы двух народоў - палякоў і літвніоў, а іменна РП (у перакладзе "Республіка"). Во главе стояў король РП, які меў тытул вялікага князя ВКЛ. Быў створаны адзіны сойм. На счет того які быў характар аб’яднання ВКЛ і Польшы есць разныя точкі погляду: 1)унітарная дзяржава, 2)федэратыўная дзяржава, 3) канфедэратыўная дзяржава.

    Вынікам утварэння РП стала:

    1) Пабеда ў Лівонскай вайне 1582 г. - заключанн перемір’е по якому Усходняя Беларусь была вернута у склад ВКЛ.

    2) усіляюцца незалежніцкія тэндэнцыі ў асяроддзі магнатоў ( у першую чаргу дзейнасць Льва Сапегі.)

    3) пасцепеннае апалячванне і акаталічванне вярхоў беларусскага грамадства.

    Лівонская Война:

    У 1558 г. пачалася вайна за землі Лівоніі. У 1563 г. быў асаджаны Полацк Маскоўскім княствам. Маскоўскае княства хацела атрымаць выхад да Балтыйскага мора.  У 1564 г. узнаўленне Лівонская вайны. У 1582 г. падпісаны мір паміж ВКЛ і Максоўскім княствам.

    Вынікі  вайны:

    -граніцы  ВКЛ амаль не змяніліся;

    -ВКЛ  аб’ядналася з Каралеўстват Польскім;

    -падорвана  эканоміка ВКЛ;

    -падорвана  палітычная стабільнасць ВКЛ;

    РЭЧ ПАСПОЛІТАЯ:

    Новая дзяржава Рэч Паспалітая што ў  перакладзе азначае рэспубліка утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385г.

    Прычыны, якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ зПольшчай, заключаліся  ў наступным:

    -цяжкае  становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай Вайной;

    -імкненне  пануючага саслоўя –шляхты ВКЛ  да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе  ў Польшчы;

    -жаданне  шматлікай польскай шляхты падпарадкаваць  ВКЛ у якасці багатага прыдатка  да Польшчы і атрымаць для  сябе новыя землі і пасады;

    -роля  кіраўніцтва каталіцкай царквы,якое  разлічвала праз саюз Польшчы  –краіны, дзе пануючае становішча  займала каталіцкая рэлігія, з  ВКЛ пашырыць уплыў каталіцызму  на ўсход –на беларускія,украінскія,рускія  землі. 

    У 1569 г. адбыўся Люблінскі сойм, які  працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста –караля Польшчы і ВКЛ –значных тэрытарыяльных саступак. Вкл вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб’яднання дзвюх дзяржаў, якое адбылося 1 ліпеня 1569 г. Агульным вышэйшым органам улады станавіўся сойм. Які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы.

    Асобнымі  ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

    -адміністрацыйны  апарат ( дзяржаўныя пасады);

    -заканадаўства(у  ВКЛ яно было прадстаўлена  Статутам 1588);

    -судовая  арганізацыя(вышэйшым судовым органам у ВКЛ з’яўляўся з 1588 г. Галоўны трыбунал);

    -войска;

    -тытул;

    -пячатка  з сімвалам дзяржавы;

    -мова; 

    24.Фарміраванне беларускай народнасці

    Пры разглядзе этнагенезу неабходна  вызначаць змест такога паняцця  як этнас. Адпаведна пад этнасам разумеюць гістарычна склаушуюся супольнасць людзей на пэунай тэррыторыі, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры і псіхалагічных асаблівасцяу у першую чаргу агульным менталітэтам і самасвядомасцю у сваім развіцці этнасы звьгаайна праходзяць шэраг этапау. Першы этап - род другі - племя, трэці - народнасць, чацверты - нацыя. Кожнаму перыяду адпавядае звычайна тая ці іншая ступень развіцця грамадства і дзяржавы у цэлым. Так у межах першабытнага грамадства гэта род, племя, у межах капіталістычнага грамадства - нацыя. На РБ працэс фармавання народнасцей пачауся прыкладна з сярэдзіны XIII стагодцзя. Шэраг даследчанняу гэты працэс напынаюць адпаведна з 10-га стагоддзя. Для  утваральных працэсау вельмі важнымі з'яуляюцца наступные фактары:

  1. Існаванне этнічнай тэрыторыі - тэрыторыі кампактнага рассялення, з якой звязваюць яго 
    паходжанне і развіцце.
  2. Аб'яднанне этнасау у межах адной дзяржавы.
  3. Гэта наяунасць сацыяльна-эканамічных сувязей паміж рознымі часткамі этнасу. Фармаванне 
    агульных рыс побыту.
  4. Фармаванне аднастайных культурных з'яу у межах рассялення этнасу.

    Беларуская  народнасць фармавалася у асноуным на тэрыторыі рассялення былых усходне-славянскіх племянных аб'яднанняу крывічоу, радзімічоу, дрыгавічоу, а таксама часткова ахоплівала тэрыторыю драулян, валынян і северан. Пры гэтым у межах гэтай тэрыторыі існавалі іншамоуныя элементы. Працэс асіміляцыі працягвауся прыкладна да 16 ст. Утварэнне ВКЛ і збіранне усіх земляу РБ вакол ВКЛ на працягу 2-ой паловы 13 да пачатку 15 ст. абумовіла актывізацыю інтэграцыйных працэсау. У межах фармавання беларускай народнасці.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Беларуси"