Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".
2.Культура Беларусі ў 60-я гг. XIX — пачатку XX ст.
1. У галіне адукацыі ў 1864 г. распачалася школьная рэформа, у адпаведнасці з якой навучанне станавілася ўсесаслоўным. Аднак у 1887 г. распараджэннем міністра асветы (згодна з Указам аб кухарчыных дзецях) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў і г. д. Быў таксама абмежаваны прыём у гімназіі яўрэяў. У Беларусі да канца XIX ст. дзейнічалі «Часовыя правілы для народных школ», згодна з якімі чыноўнікі ажыццяўлялі нагляд за працай школ і настаўнікаў. У Беларусі не было створана земскіх школ.
Падручнікі, які рыхтаваліся для школ Паўночна-Заходняга краю, сваім зместам адпавядалі пазіцыям «заход- нерусгзму». Згодна з гэтай тэорыяй, адным са стваральнікаў якой быў гісторык, аўтар прац па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі Міхаіл Каяловіч, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага этнасу, а галоўны напрамак развіцця беларускага краю звязваўся з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя. Пачатковую адукацыю ў другой палове XIX ст. давалі ў сельскай мясцовасці народныя вучылішчы і царкоўнапрыходскія школы, а ў гарадах — гарадскія вучылішчы. У Беларусі былі адкрыты настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ. Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы скончыў Якуб Колас. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у гімназіях. Яны падзяляліся на класічныя, дзе пераважалі гуманітарныя прадметы і вывучэнне старажытных моў, і рэалъныя — з вывучэннем матэматычных і прыродазнаўчых прадметаў. У 1864 г. у сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг. быў закрыты земляробчы інстытут у Горы-Горках Магілёўскай губерні. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі. Да канца XIX ст. колькасць пісьменных людзей у Беларусі заставалася нізкай. Гіераважная большасць насельніцтва, найперш сялянства, была непісьменнай. 2. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. Адзін з першых буйных даследчыкаў Беларусі іван Насовіч у выніку 30-гадовай працы склаў «Слоўнік беларускай гаворкі», у якім змяшчалася больш за 30 тысяч беларускіх слоў. Вучоны-краязнавец Еўдакім Раманаў, які сабраў і выдаў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы ў шматтомным «Беларускім зборніку», працаваў над стварэннем археалагічных карт Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай губерняў, выявіў Бердыжскую стаянку першабытных людзей. У трохтомным даследаванні акадэміка Яўхіліа Карскага «Беларуси», якое называюць «энцыклапедыяй беларусазнаўства», было дадзена ўсебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Заполъскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне». Сярод дасягненняў еўрапейскага ўзроўню ў тэхнічных навуках вызначаюцца працы прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі. Ён прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя чалавека. Гэта вынаходства ляжыць у аснове электратэрапіі. Першае яго навуковае адкрыццё — прыбор для рэгістрацыі навальніцы па электрычных разрадах — стала першым радыёпрыёмнікам, або «бяздротавым тэлеграфам» пры перадачы электрычных сігналаў на адлегласць. 3. Істотную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы адыграў Францішак Багушэвіч. Ён адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць роднай мовы і стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У канцы XIX ст. выйшлі з друку зборнікі яго вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт пісаў: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!..» Як стваральнік новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы ўвайшоў у гісторыю паэт Янка Купала (іван Луцэвіч) — аўтар п’ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купалаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову. У першым зборніку сваіх вершаў «Песні жальбы» Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) апаэтызаваў вобраз беларусамужыка, які, нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, застаец- ца аптымістам і верыць у адраджэнне роднага краю. Колас пачаў працу над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча. У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэткі і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч). 4. Значнай з’явай стала выданне газеты «Наша ніва» ў Вільні ў 1906—1915 гг. Галоўнымі яе тэмамі былі Беларусь і лес яе народа. У першым нумары абвяшчалася: «Мы будзем служыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цёмнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, зразумелі, што яны беларусы, і людзі каб пазналі свае правы...» На старонках гэтай газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі «Нашай нівы» ствараўся, дзякуючы намаганням іванаЛуцкевіча, беларускі нацыянальны музей. 5. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейнасцю Першай беларускай трупы ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна- драматычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыццявіў першую тэатральную пастаноўку п’есы Купалы «Паўлінка».
6. Значных поспехаў дасягнула выяўленчае мастацтва. У другой палове XIX ст. панаваў мастацкі стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць. Адным з найбольш вядомых жывапісцаў Беларусі быў Казімір Альхімовіч, карціна якога «Пахаванне Гедыміна» атрымала сусветную вядомасць. У шэрагу сваіх палотнаў мастак паказаў пакутлівы лёс і цяжкую працу сялян, напісаў таксама серыю карцін па матывах творчасці Адама Міцкевіча. Таленавіты кампазітар і мастак Наполеон Орда, які амаль 25 гадоў падарожнічаў па Беларусі, пакінуў каля 1000 замалёвак, звязаных з жыццём вядомых людзей і помнікамі беларускага дойлідства. Беларускі мастак Нікадзім Сілівановіч быў запрошаны ў Пецярбург для афармлення вядомага ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага нано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка. Вядучым пейзажыстам стаў Апалінар Гараўскі. Мастак апяваў у сваіх творах прыгажосць беларускай прыроды і народны побыт. Адной з лепшых яго прац стала палатно «Старая моліцца», якое высока ацаніў вядомы рускі мастак Ілья Рэпін. На працягу шэрага гадоў Рэпін жыў у маёнтй'у Здраўнёва пад Віцебскам, дзе напісаў кампазіцыйны партрэт «Беларус». Па эцюдах, зробленых у Белавежскай пушчы, стварыў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст іван Шышкін. Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітолъд Бялыніцкі- Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Ей ён прысвяціў каля 200 карцін, у 120 назвах выкарыстана слова «вясна». Пэўную ролю ў развіцці жывапісу адыгралі прыватныя мастацкія школы. Адну з іх стварыў у Віцебску аўтар шматлікіх карцін, якія адлюстроўвалі рысы яўрэйскага побыту, Юдаль Пэн. У яго школе прайшоў першую падрыхт-оўку як жывапісец ураджэнец Віцебшчыны Марк Шагал, які ў наступным стаў сусветна вядомым мастаком XX ст. 7. У развіцці архітэктуры спалучаліся элементы розных м астац к іх ^стыляў м і пул ага. У псеўдарускім стылі па ўсёй Беларусі ў другой палове XIX ст. разгарнулася будаўніцтва так званых цэркваў-«мураўёвак», назва якіх пайшла ад прозвішча віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю сталі таксама капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята- Уваскрасенскі сабор у Барысаве. Будынкі навучальных устаноў звычайна ўзводзіліся ў стылі класіцызму, тэатры у стылі барока, касцёлы — у стылі неаготыкі, напрыклад касцёл Святога Роха ў Мінску. Найболып вядомы помнік, які спалучае рысы раманскай і гатычнай / архітэктуры, — Касцёл Святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным). На мяжы XIX—XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн, у якім будаваліся чыгуначныя вакзалы, прамысловыя збудаванні, банкі, жылыя дамы, гасцініца «Еўропа» ў Мінску і інш.
Б1ЛЕТ 21 1. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі
1. Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаваннем дзвюх плыняў хрысціянства. У 20-30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталявалася рэлігійная талерантнасцъ — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць вядучае становішча ў Беларусі. Праваслаўнай веры прытрымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага насельніцтва (беларусы, украінцы). Аднак у 20—60-я гг. XVI ст. праваслаўная царква апынулася ў даволі складаным становішчы. Калі каталіцкая канфесія трымалася за кошт дзяржаўнай падтрымкі, то праваслаўная — за кошт ахвяраванняў прыхаджан. Праваслаўная царква, якая захоўвала свой традыцыйны характар, не ўспрымала перамен, якія адбываліся ў свеце, не прапаноўвала адукацыю прадстаўнікам шляхецкага саслоўя. Царкоўнаславянская мова пропаведзяў станавілася незразумелай для вернікаў. У той жа час каталіцкая вера пашыралася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія падтрымлівалі каталіцтва. У канцы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольскакаталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай сталі ўзнікаць брацтвы — нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабеларуская мовы. 2. У XVI ст. еўрапейскія краіны ахапіў шырокі грамадска-палітычны рух, накіраваны на рэфармаванне каталіцкай царквы. Ён атрымаў назву Рэфармацыя, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «пераўтварэнне». Рэфармацыйны рух быў выкліканы крызісным становішчам каталіцкай царквы і нарастанием народнага незадавальнення яе дзейнасцю. Асноўнай сацыяльнаи сілай Рэфармацыі ў ВКЛ у адрозненне ад заходнееўрапейскіх краін, былі шляхта і мяшчане, бо буржуазія ў той час у Княстве не сфарміравалася. Ідэі Рэфармацыі пачалі пранікаць на беларускія землі ў сярэдзіне XVI ст. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за богаслужэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Пераважная большасць сялян, як і гарадскога насельніцтва, засталася на пазіцыях праваслаўнай веры. 3. Вядучым кірункам Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі стаў калъвінізм. Кальвіністы, напрыклад, лічылі адзінай крыніцай веры Біблію і адмаўлялі пасрэдніцтва царквы паміж чалавекам і Богам, ідэі кальвінізму былі падтрыманы магнатамі і болыпай часткай шляхты. Яны, пераходзячы ў кальвінізм, наносілі ўдар па каталіцкай царкве і Люблінскай уніі, бо каталіцкая царква падтрымлівала ідэю інкарпарацыі (уваходжання) ВКЛ у склад Польшчы. Найболып адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з лідараў кальвінізму канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны. 3 кальвінізму вылучаецца такі кірунак Рэфармацыі, як арыянства, або рух антытрынітарыяў, якіх называлі «лі- тоўскімі братамі». Арыяне адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога (Бог-бацька, Бог-сын, Бог — Святы Дух), не прызнавалі хрышчэння немаўлят, лічылі ісуса Хрыста толькі чалавекам. Дцным з прадстаўнікоў антытрынітарыяў стаў Сымон Будны, які ў 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую друкаваную кнігу на беларускай мове «Катэхізіс» («Сімвал веры»), 4. Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя («контр» азначае «супраць»), Яго галоў- нымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Езуіты пачалі закрываць пратэстанцкія і праваслаўныя школы, друкарні. Пад іх кіраўніцтвам ажыццяўляліся пагромы і спальваліся кнігі. У ВКЛ Контррэфармацыя не набыла такіх жудасных форм, як у Заходняй Еўропе, напрыклад Варфаламееўская ноч у Парыжы. Яшчэ адной асаблівасцю Контррэфармацыі ў ВКЛ была яе накіраванасць супраць як пратэстантызму, так і праваслаўя. У 1658 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб выгнанні арыян за'межы дзяржавы. Кальвінісцкая шляхта стала пераходзіць у каталіцтва. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага Мікалай Крыштоф Радзівіл (па прозвішчы Сіротка) зрабіў Нясвіж, дзе па яго ініцыятыве быў заснаваны калегіум, другім пасля Вільні езуіцкім цэнтрам ВКЛ. У выніку распаўсюджвання Контррэфармацыі распачаўся працэс клерыкалізацыі культуры — каталіцкая царква брала пад свой кантроль адукацыю, навуку, культуру і духоўнае жыццё, а навуковыя веды абвяшчаліся грахоўнымі.
2. Падзеі расійскіх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 1905—1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі…
1. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявырашанасцю аграрнага пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоўнымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з’яўляліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве. Падзеі 1905—1907 гг. мелі характар буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая вырашала задачы дэмакратычнага характару: звяржэння самадзяржаўя, ліквідацыі буйнога памешчыцкага землеўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод. Прычыны, якія выклікалі Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г., былі абумоўлены нявырашанасцю пытання аб уладзе, бо захоўвалася абмежаваная манархія, і ўскладнены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г. 2. Розныя палітычныя сілы, існаваўшыя напярэдадні і ў час першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905— 1907 гг., былі аб’яднаны ў тры палітычныя лагеры. Урадавы лагер імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыцкае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з’яўляліся армія і паліцыя. Буржуазна-лібералъны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам, іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала. Акцябрысты падтрымалі царскі Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г., у якім упершыню ў расійскай гісторыі абвяшчаліся палітычныя свабоды (слова, сходаў, друку, саюзаў) і ў адпаведнасці з якім створаная як дарадчы орган пры цару Дзяржаўная дума (парламент) надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Унутры рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера не існавала адзінства. Бальшавікі, як палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі), падзялялі марксісцкую ўстаноўку на ўсталяванне диктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістичнай рэвалюцыі. Цапкам самастойную палітыку праводзіў Бунд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэры) выступала за сацыялізацыю зямлі, г. зн. перадачу яе ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства пры адмене прыватнай ўласнасці на зямлю. Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) — адзіная ў Беларусі нацыянальна-дэмакратычная партыя — выступала за аўтаномію, г. зн. шырокае ўнутранае самакіраванне для Беларусі з соймам у Вільні ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. 3. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з нагоды «Крывавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскія войскі расстралялі мірнае шэсце рабочых да Зімняга палаца. У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітычнай стачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя саветы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастрычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, на якім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска). У снежні 1905 г. цар аб’явіў аб правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. У I Дзяржаўнай думе ледзь не палова дэпутатаў ад беларускіх губерняў утварыла сваю трупу — аўтанамістаў, якія выступалі за аўтаномію Беларускага краю, падкрэслівалі, што ім павінны кіраваць «карэнныя жыхары, а не прышлыя, чужыя і варожыя яму элементы». УII Думе дэпутаты ад заходніх губернях аб’ядналіся ў Рускі ўскраінны саюз, які выступаў супраць рэвалюцыі і дзейнічаў пад лозунгам «Расія для рускіх, і рускія павінны кіраваць ёю». Прадстаўнікі гэтага саюзу разглядалі Беларусь як частку Заходняй Расіі, адмаўлялі існаванне беларускай нацыі, лічылі неабходным канчатковае зліццё беларусаў з рускім народам. Першая і другая Думы былі распушчаны ўказамі цара. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. была падаўлена царскімі ўладамі. 4. Пачатак падзеям Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. паклалі масавыя выступленні рабочых у Петраградзе. На іх бок сталі пераходзіць салдаты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. Самадзяржаўе было звергнута. Ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яны былі прадстаўлены Часовым урадам. Свае паўнамоцтвы яго міністры ажыццяўлялі да выбараў Устаноўчага сходу — будучага парламента Расіі. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, аб вайне і міры, нацыянальнае пытанне. У гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся органы рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Расіі ўзнікла своеасаблівае становішча, якое атрымала назву двоеўладдзе: з аднаго боку — рэвалюцыйна- дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства ў выглядзе Саветаў, а з другога — улада буржуазіі ў выглядзе «грамадскіх камітэтаў парадку». Своеасаблівасцю палітычнага становішча стала падтрымка Саветамі дзейнасці камітэтаў. Праваднікамі такой палітыкі з’яўляліся меншавікі (палітычны напрамак у РСДРП, які падтрымліваў буржуазную ўладу) і эсэры. Прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў складалі болыпасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Падобнае становішча, якое характарызуецца як двоеўладдзе, узнікла ў арміях Заходняга фронту, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацы- ялістычная грамада прыкладала намаганні да вырашэння нацыянальнага пытання. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыяналъных прганізацый, які выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краёвая рада. Да выбараў Рады з’езд аб’явіў сябе вышэйшай краёвай уладай, а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт. БНК правёў перамовы з Часовым урадам аб прызнанні яго ўрадавай структурай на тэрыторыі Беларусі. Але Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, лічыў, што гэта пытанне можа вырашыць толькі Устаноўчы сход. 5. Асноўныя вынікі рэвалюцыі 1905—1907 гг. заключаліся ў паступовым пераўтварэнні самадзяржаўя ў абмежаваную манархію, зараджэнні парламентарызму ў выглядзе Дзяржаўнай думы, ва ўвядзенні шэрага дэмакратычных правоў і свабод, у прыватнасці свабоды слова, друку, вулічных шэсцяў мітынгаў і дэманстрацый, у росце палітычнай свядомасці насельніцтва. Разам з тым рэвалюцыя 1905—1907 гг. не вырашыла ўсе пытанні, бо не была ліквідавана памешчыцкая ўласнасць на зямлю, захоўвала сваю вастрыню нацыянальнае пытанне. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі было звергнута самадзяржаўе, улада перайшла да буржуазнага Часовага ўрада, які прытрымліваўся курсу на далейшы ўдзел у Першай сусветнай вайне, што не спрыяла вырашэнню набалелага для Беларусі пытання аб міры. Захоўвалася памешчыцкае землеўладанне, а актуальнае для Беларусі пытанне аб афармленні дзяржаўнай самастойнасці заставалася нявырашаным.
Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"