Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".

Файлы: 1 файл

ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ БИЛЕТЫ.docx

— 205.21 Кб (Скачать)

Б1ЛЕТ16  1. Францыск Скарына — усходнеславянскі і беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар. Погляды і выдавецкая дзейнасць

1. У шэрагу прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння годнае месца займае ўсходнеславянскі і беларускі гуманіст, першадрукар і асветнік, вучоны і пісьменнік, ураджэнец старажытнага Полацка Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551 гг.). Першапачатковую адукацыю ён атрымаў, як мяркуюць гісторыкі, у Полацку і Вільні, затым, у 16 гадоў, скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. Ф. Скарына двойчы стаў доктарам навук. Спачатку ў Кракаўскім універсітэце ў Польшчы ён атрымаў ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах. Затым, у 1512 г., паспяхова здаў экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў італіі. Яго партрэт, створаны ў сярэдзіне XX ст., знаходзіцца ў мемарыяльнай зале сярод 40 партрэтаў знакамітых еўрапейскіх вучоных, што выйшлі са сцен Падуанскага ўніверсітэта. Ф. Скарына меў таксама ступень доктара вольных навук, якія вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. 2. Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны спалучала вопыт еўрапейскага кнігадрукавання і традыцыі беларускага мастацтва. 6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх славян выдаў у чэшскім горадзе Празе друкаваную кнігу «Псалтыр». Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжаную да беларускага пісьменства і зразумелую простаму люду, і выдаў яе ў 23 кнігах. У прадмовах і пасляслоўях, змешчаных у Бібліі, ён выклаў свае погляды на навуку і светабудову. Ф. Скарына тройчы надрукаваў у выдадзеных ім кнігах уласны партрэт (гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выданняў Бібліі ва Усходняй Еўропе). На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, як лічаць даследчыкі, своеасаблівая пячатка (герб) Скарыны як доктара медыцыны — «Сонца маладзіковае». Сонца і Месяц з чалавечымі тварамі сімвалізуюць атрыманне і перадачу ведаў, фізічнае і духоўнае лячэнне чалавека. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны працягвалася на тэрыторыі ВКЛ. У друкарні, наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні, у 1522 і 1525 гг. ён выдаў яшчэ дзве кнігі: «Малую падарожную кніжку» і «Апостол». Выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны з’яўляецца прыжыццёвым подзвігам, бо не ўсе, у т. л. царква, разумелі яго асветніцкую працу. Надрукаваная Ф. Скарынам Біблія нарушала правілы, што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала тэксты ад самога выдаўца і нават гравюры з яго выявай. Галоўным злачынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць. 3. Погляды Ф. Скарыны сведчаць пра яго як гуманіста, асветніка, патрыёта. Гуманізм Ф. Скарыны ўяўляў сабой сістэму поглядаў, якія найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчалі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічылі яго не «рабом божым», а творцам. Усе прадмовы і пасляслоўі ў Бібліі Ф. Скарыны, дзе ён раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на Зямлі. Гуманіст Ф. Скарына пакінуў нам свой моральны запавет у наступных радках: «Закон прироженый в том наболей

соблюдаем бывает: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным всем, чего сам не хощеши от иных имети... Сей закон прироженый ест в серци единого кажного человека». У тэкстах Бібліі асветнік Ф. Скарына паўстае чалавекам, які садзейнічае пашырэнню пісьменнасці, ведаў. Аб гэтым сведчаць такія радкі: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». Ф. Скарына — пачынальнік новага разумения патрыятызму як любові і павагі да сваёй Бацькаўшчыны. 3 патрыятычных пазіцый успрымаюцца наступныя яго словы: «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».

 

2. Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі

1. Прычыны і мэты правядзення аграрнай рэформы ў пачатку XX ст. заключаліся ў тым, што і пасля адмены прыгоннага права ў беларускай вёсцы захоўваліся такія феадальныя перажыткі, як памешчыцкае землеўладанне, малазямелле сялян, цераспалосіца. Рэформа прадвызначыла марудны «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях захоўвалася адпрацовачная сістэма гаспадарання, пры якой малазямельныя сяляне былі вымушаны адпрацоўваць паншчыну, як і раней. А вось у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях частка памешчыкаў здолела перайсці да капіталістычнай сістэмы гаспадарання, якая заключалася ў найме памешчыкамі ў свае гаспадаркі пасгаянных або часовых работнікаў, якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. Эканамічная мэта рэформы заключалася ў развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Аднак царскі ўрад не пайшоў на ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, каб не страціць сваю апору сярод памешчыкаў. Каб стварыць умовы для развіцця сялянскага прадпрымальніцтва, урад вырашыў узбагаціць адных сялян за кошт другіх, для чаго прадугледжвалася распусціць сялянскую абшчыну і аблегчыць пераразмеркаванне зямельных надзелаў беднякоў ва ўласнасць заможных вяскоўцаў. Тут быў і палітычны разлік, звязаны з расколам вёскі,на беднае і заможнае сялянства і з магчымасцю выкарыстання сельскай буржуазіі (заможнага сялянства) у якасці апоры царскага ўрада. 2. Ажьщцяўленне аграрнай рэформы пачалося з 1906 г. па ініцыятыве прэм’ер-міністра Расіі (гродзенскага губернатара ў 1902—1903 гг.) Пятра Аркадзъевіча Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія іх апрацоўваюць. Сяляне маглі замаца- ваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення ўчастка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то гэты ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх назвалі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі. Выхад сялян з абшчыны актыўна праходзіў у Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе ва ўмовах існавання падворнага землекарыстання сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. У Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губернях ва ўмовах падворнага землекарыстання сялянская абшчына не існавала, што паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі яшчэ да правядзення сталыпінскай аграрнай рэформы. Вострае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх іуберняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Дзёля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 110/0 сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця. 3. Асаблівасцю сталыпінскіх рэформ у Беларусі стала ўвядзенне у 1911 г. земстваў - выбарных органаў мясцовага самакіравання ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. У выніку правядзення аграрнай рэформы з’явіўся новы слой зямельных уласнікаў — сельская буржуазія, для якіх Сталыпін запатрабаваў пашырэння зямельных правоў. Каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад «рускага насельніцтва», земствы на тэрыторыі Беларусі па прапанове Сталыпіна ўводзіліся толькі ва ўсходніх беларускіх губернях. Гіамешчыкам «польскага паходжання», якія пераважалі ў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, царскі ўрад пасля паўстання 1863—1864 гг. не давяраў таму земствы тут не ўводзіліся. У час выбараў у земствы прадугледжваўся падзел выбаршчыкаў на курыі. «Рускай» курыі забяспечвалася перавага, каб павялічыць ролю заможнага праваслаўнага сялянства ў мясцовым самакіраванні і тым самым аслабіць пазіцыі буйных землеўладальнікаў «польскага паходжання».

БІЛЕТ 17  1. Прычыны і ўмовы аб'яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай Люблінская унія 1569 г.

1. Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў перак- ладзе з польскай мовы азначае «агульная справа» — тое, што і рэспубліка, уяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобнага саюзу (дзяржаўна-палі- тычнай уніі) гісторыкі лічаць Крэўскае пагадненне (унію) 1385 г. Новае шматэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне ўзнікла 1 ліпеня 1569 г. у выніку Люблінскай уніі і праіснавала да канца XVIII ст. Прычыны аб’яднання Польшчы і ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай:

- цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лі- вонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёўза выхад да Балтый- скага мора маскоўскі цар іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоўскай дзяржавы;

- імкненне пануючага саслоўя - шляхты ВКЛ - да набыц- ця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дробных і сярэдніхфеадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. іакога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы. Яны прадугледжвалі роўнасць шляхты перад законам, свабодныя выбары караля, права шляхты на пратэст, свабоду голасу, недатыкальнасць асобы шляхціца і яго ўладанняў (маёнтка);

- жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы большай па колькасці, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

- Разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польшчу, якая з яўлялася краінай, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, украінскія, рускія землі. 2.Умовы аб яднання Польшчы і ВКЛ былі выпрацаваны на Люблінскім сойме, які адбыўся ў 1569 г. і працягваўся 6 месяцаў. Польскі бок імкнуўся да інкарпарацыі (уключэння, далучэння) ВКЛ у склад Польшчы (Кароны), абапіраючыся на каталіцкіх феадалаў і каталіцкую царкву. Дэлегацыя ВКЛ на чале з канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым выступала за заключэнне ваннага саюзу з Полыичай, якую называлі Каронай. Польскі бок, убачыўшы нежаданне прадстаўнікоў ВКЛ падпісваць прапанаваны ім дакумент, звярнуўся па дапамогу да вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста. Той загадаў паслам (дэпутатам) ад ВКЛ на Люблінскім сойме ўдзельнічаць у пасяджэнні сойма і згадзіцца на польскія прапановы. Аднак у знак пратэсту яны з’ехалі назад, у Вільню. У час іх адсутнасці на сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта II Аўгуста значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польшчы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася. Страта зямель, а таксама падзеі Лівонскай вайны прымусілі дэлегацыю ВКЛ вярнуцца на сойм. ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб’яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобныя соймы як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжваліся). Кіраўнік саюзу дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ і сваім вялікім князем. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы па ўмовах Люблінскай уніі захоўваліся:

- адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады); заканадаўства, якое ў ВКЛ было прадстаўлена Статутпамг, судовая арганізацыя, пры якой вышэйшым судовым органам у княстве з’яўляўся з 1581 г. Трибунал ВКЛ;

- войска, асновай якога ў XVI ст. у ВКЛ з’яўлялася паспа- літае руіианне — усеагульнае агіалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў (ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);

- тытул, г. зн. афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы «Рэч Паспалітая»;

- пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява пагоні, у Польшчы — выява арла);

- мова афіцыйнага справаводства, якой з’яўлялася стара- беларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы. Такім чынам, ВКЛ разам з Полыпчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Такое аб’яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацыяй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб’яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.

2. Прамысловае развіццё і стан гарадоў Беларусі ў 60-я гг. XIX — пачатку XX ст.

1.Развіццё прамысловасці Беларусі было звязана са станаўленнем фабрычнай вытворчасці. Яшчэ ў першай палове XIX ст. у Беларусі пачаў адбывацца пераход адрамеснай да фабрычнай вытворчасці, калі першыя суконныя фабрыкі былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай пераходу ад ручной да машыннай працы. Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст. было суіснаванне рамесных майстэрань, мануфактур, фабрык і заводаў. Яны належалі да феадальнага і капіталістычнага тыпаў прадпрыемстваў. Найбуйнейшым гірадпрыемствам ваўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне у 1862г. Другой асаблівасцю прамысловасці Беларусі стала размяшчэнне большасці фабрык і заводаў у сельскай мясцовасці бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Найбольшае развіццё атрымалі дрэваапрацоўка і вінакурэнне — вытворчасць спірту са збожжа. Увогуле ў другой палове XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая вытворчасць, прадстаўленая адной з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці Добрушскай папяровай фабрыкай, а таксама лесахімічная і запалкавая вытворчасць. Буйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Ма- зыры, Бабруйску, Барысаве. Першапачаткова запалкі выраблялі рознай даўжыні і перавязвалі шпагатам, а пазней пачалі выкарыстоўвацца машыны для нанясення чырвонага фосфару на галоўку запалкі і склейвання запалкавых пачкаў. Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску. 2.  У XIX ст. у Беларусі адбываўся рост гарадоў, іх налічвалася 42. 3 іх Мінск і Віцебск мелі ад 50 да 100 тысяч жыхароў. У гарадах будаваліся фабрыкі і заводы, на ўскраінах з’яўляліся рабочыя пасёлкі. Перш за ўсё раслі тыя гарады, якія сталі чыгуначнымі вузламі або станцыямі на перакрыжаванні Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Рыга-Арлоўскай, Палескай чыгунак. Чыгуначная сетка на тэрыторыі Беларусі была адной з самых густых у Расійскай імперыі. Характэрнымі для беларускіх губерняў заставаліся мястэчкі — населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. У другой палове XIX — пачатку XX ст. адбыліся прыкметныя змены ў абліччы беларускіх гарадоў. Замест гарадской плошчы ролю цэнтра стала выконваць цэнтральная вуліца, якая злучала чыгуначны вакзал з гістарычным цэнтрам. На ёй размяшчаліся дзяржаўныя, гандлёва-фінансавыя, камерцыйныя і культурныя ўстановы. Цэнтры буйных гарадоў былі забяспечаны водаправодам, каналізацыяй, электрычным асвятленнем, тэлефонам. Напрыканцы XIX ст. у Мінску адкрылася конна-чыгуначная дарога, ці конка, а ў Віцебску, раней, чым у Маскве і Пецярбургу, быў пушчаны электрычны трамвай. У пачатку XX ст. у якасці грамадскага транспарту стаў выкарыстоўвацца аўтамабіль. Своеасаблівым быў нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, у якім пераважалі яўрэі. У 1875 г. на заходнія губерні пашырылася гарадская рэформа, паводле якой у 32 беларускіх гарадах ўводзіліся новыя органы самакіравання — гарадскія думы. Выбары ў думу адбываліся на аснове маёмаснага цэнзу, г. зн. што правам голасу надзяляліся плацельшчыкі гарадскіх падаткаў: уладальнікі гандлёва-прамысловых устаноў, банкаў, гарадской нерухомасці. Такая сістэма выбараў забяспечвала большасць у гарадскіх думах прадстаўнікам буйнога капіталу. Асноўная частка насельніцтва — рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія не мелі ўласнасці, былі адхілены ад удзелу ў самакіра- ванні. Гарадскія думы знаходзіліся пад стрбгім кантролем губернатара і міністра ўнутраных спраў, якія маглі адмяніць любое іх рашэнне.

 

 

 

Б1ЛЕТ 18  1. Палітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай у апошняй трэці

XVI — пачатку XVII ст. Статут ВКЛ 1588 г.

1. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай меў у якасці вышэйшых органаў улады караля і сойм. Кароль Рэчы Паспалітай як кіраўнік саюзу дзяржаў, якога выбіралі феадалы Польшчы і ВКЛ, быў агульным. Паўнамоцтвы караля вызначаліся такімі дакументамі, як Пакта канвента і Генрыкавы артикулы. Пакта канвента складалася асобна для кожнага манарха і ўяўляла сабой пагадненне паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і новаабраным каралём. Генрыкавы артыкулы прадугледжвалі свабоднае выбранне караля, свабоду хрысціянскага веравызнання, абавязак караля склікаць сойм раз у два гады, не збіраць шляхецкае апалчэнне без згоды сойма. Шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і стварыць палітычны саюз — канфедэрацыю, а таксама выступіць са зброяй супраць караля. Сойм складаўся з Сената, у які ўваходзілі вярхі каталіцкага духавенства і вышэйшыя службовыя асобы, і Пасольскай Тзбы, куды траплялі па два дэпутаты-шляхціцы ад кожнага павета. Соймы збіраліся, як правіла, раз у два гады не больш чым на шэсць тыдняў, толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобныя соймы як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжваліся. Кожны пасол на сойме валодаў правам «ліберум вета» — правам свабоднай забароны. У адпаведнасці з ім калі хоць адзін з дэпутатаў не быў згодны з пастановай сойма, то яна не прымалася. Гэта права было сведчаннем шляхецкіх вольнасцей. 2. Палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай было абумоўлена вынікамі Люблінскай уніі 1569 г. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польшчы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася. Вынікі Люблінскай уніі выклікалі незадаволенасць большай часткі магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітычную ўладу з палякамі. Да таго ж згодна з уніяй польская шляхта магла атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў раёнах, далучаных да Польскага каралеўства. Вынікі Люблінскай уніі выявіліся ў паланізацыі (апалячванні) шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У1697 г. была прынята пастанова «Ураўнаванне правоў», згодна з якой велікакняжацкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася ў правах з польскай. Шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца яму Шляхта ВКЛ пераняла польскую мову і польскую культуру, паступова перайшла ў каталіцкае веравызнанне. Такім чынам, да канца XVII ст. адбылося фарміраванне адзінага саслоўя ў Рэчы Паспалітай — «народа шляхецкага». Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай. 3. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Трибунал ВКЛ — вышэйшы судовы орган для княства. Пацвярджэннем дзяржаўнай самастойнасці Княства стала прыняцце Трэцяга Статута ВКЛ 1588 г., падрыхтаванага з удзелам канцлера Астафія Валовіча і падканцлера Льва Сапегі. Статут ігнараваў акт Люблінскай уніі, замацоўваў і юрыдычна афармляў незалежнасць Княства. Ён абавязваў урад вярнуць адлучаныя ад Княства землі, забараняў прызначаць на дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і надзяляць зямлёй «чужаземцаў і загранічнікаў», у т. л. і палякаў, захоўваў адасобленасць дзяржавы. Леў Сапега, які быў арганізатарам Трыбунала ВКЛ, з 1589 да 1623 г. — канцлерам, а з 1623 па 1633 г. — гетманам ВКЛ, на свае сродкі выдаў Трэці Статут ВКЛ. Ва ўступе да яго ён сфармуляваў ідэю правовой дзяржавы. Яна заключалася ў тым, што ўсе дзяржаўныя органы і службовыя асобы павінны дзейнічаць згодна з законам, а ўсе людзі, незалежна ад саслоўя, якому яны належалі, абвяшчаюцца роўнымі перад законам. Аднак ва ўмовах тагачаснага грамадства Статут абараняў інтарэсы феадалаў і канчаткова запрыгоніў сялянства.

Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"