Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".
БІЛЕТ 6 1.Прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага
1.У XIII ст. на палітычнай карце Еўропы з’яўляецца новая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). Гэта была шматэтнічная краіна. У дзяржаваўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель. Прычыны ўтварэння ВКЛ заключаліся ў наступным. Знешнепалітычныя прычыны былі звязаны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць рыцараўкрыжакоў і манголататараў. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамічныя прычыны былі звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб’яднанню. Сярод гісторыкаў існуюць тры канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. Прыхільнікі так званай літоўскай канцэпцыі лічаць, што ўтварэнне ВКЛ стала вынікам унутранага развіцця балцкіх плямён. Усходнеславянскія тэрыторыі ўвайшлі ў склад гэтай дзяржавы шляхам іх захопу літоўскімі князямі. Таму ВКЛ трэба лічыць літоўскай дзяржавай. У адпаведнасці з так званай беларускай канцэпцыяй, ВКЛ узнікла ў выніку далучэння этнічных балцкіх зямель да заходнярускіх земляў, і, такім чынам, гэта дзяржава можа лічыцца беларускай па сваім характары. У трэцяй канцэпцыі («памяркоўнай») сцвярджаецца, што ў працэсе свайго ўтварэння і да сярэдзіны XVст. В КЛ было літоўска-беларускай дзяржавай, а ў другой палове XV — XVI ст. ВКЛ становіцца беларуска-літоўскай.
2. Працэс ўтварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Навагрудскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Беларусі (Гродзенская вобласць) і часткова усходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Увогуле першыя звесткі пра Літву ў пісьмовых крыніцах адносяцца да 1009 г. Аднак адкуль паходзіць такая назва і што яна азначае, канчаткова гісторыкамі не вызначана. Няма адзінай думкі сярод іх і аб тэрыторыі, якую займала тады Літва. Ва ўмовах феадальнай раздробленасці, калі Полацк страціў сваё дамінуючае становішча, аб’яднаўчым цэнтрам беларускіх зямель стаў Наваградак. Гэты буйны эканамічны і культурны цэнтр не быў закрануты ні крыжакамі, ні мангола-татарамі. Згодна з меркаваннем гісторыкаў, менавіта Навагрудскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб’яднанні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі. Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусоб- най барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Навагрудак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Навагрудку ў 1253 г. адбылася каранпцыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб’яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. навагрудскіх, зямель. Пасля смерці Міндоўга ў канцы XIII ст. вялікім князем стаў Віцень, які, па звестках летапісу, «...учыніў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку — узброены рыцар на кані з мячом, што цяпер называюць Пагоня». Віценю ўдалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы, у склад якой увайшла значная частка беларускіх зямель.
2.Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
1.Развіццё адукацыі і навукі адбывалася ва ўмовах акаталічвання насельніцтва і паланізацыі, супраць чаго было накіравана навучанне ў праваслаўных школах пры брацтвах — дабрачынных і культурных аб’яднаннях гараджан. 3 1697 г. дзяржаўнымі мовамі ў Рэчы Паспалітай былі абвешчаны польская і лацінская, на якія гіераводзілася выкладанне ў навучальных установах. Адукацыя была даступная пераважна шляхепкім дзецям. Вядучую ролю ў адукацыі мелі езуіцкія навучальныя ўстановы. Цэитрам адукацыі і навукі з’яўлялася Віленская езуіцкая акадэмія (універсітэт) — былы езуіцкі калегіум, пераўтвораны ў вышэйшую навучальную ўстанову прывілеем караля Рэчы Паспалітай, што было зацверджана рымскім папам у 1579 г. Першым рэктарам акадэміі быў вядомы езуіт Пётр Скарга. Самым папулярным падручнікам у Заходняй Еўропе аж да сярэдзіны XIX ст. лічылася «Логіка», якую выдаў выкладчык акадэміі філосаф Марцін Сміглецкі. У сувязі з распаўсюджваннем Рэфармацыі ў шэрагу гарадоў дзейнічалі кальвінісцкія школы, самай вядомай з якіх стала гімназія ў Слуцку, заснаваная князем Яиушам Радзівілам. З’явіліся арыянскія школы, сярод якіх вызначалася школа ў іўі (цяперашняя Гродзенская вобласць). Рэктар гэтай школы Ян Намыслоўскі распрацаваў спецыяльную праграму навучання для дзяцей і першы ў Беларусі дапаможпік па замежных мовах. Увогуле адбыліся змены ў праграмах, дзе значнае месца стала адводзіцца прыродазнаўчым навукам. Упершыню як асобны адукацыйны прадмет начала вывучацца гісторыя. Выкладчык Віленскай езуіцкай акадэміі Войцех Каяловіч падрыхтаваў курс гісторыі ВКЛ і апублікаваў на лацінскай мове двухтомную «Гісторыю Літвы». Сярод вядомых вучоных быў Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў праект шматступеньчатай ракеты і лічыцца папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную прастору. Лепшую ў Еўропе карту ВКЛ падрыхтаваў Тамаш Макоўскі, які знаходзіўся на службе ў Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі) і жыў у Нясвіжы. Галоўнай справай жыцця ўраджэнпа Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку і яго божым пачатку. У сваім трактаце «Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек — стваралыйк бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі — тварцы багоў, і бог з’яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета — не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін з нямногіх населеных аб’ектаў. Царкоўнікі, у рукі якіх трапіў рукапіс К. Лышчынскага, запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры, а попелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе. 2. Працягвалася развіццё літаратуры і кнігадрукавання. Адным з найболын значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец I іолацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадова- га Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве быластворана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Па творах Сімяона Полацкага студэнт гэтай акадэміі Мі- хаіл Ламаносаў упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем. Сімяон Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адкрытага пры царскім двары ў 1672 г., у якім частку акцёраў складалі жыхары Беларусі. Кнігавыданнем у Амстэрдаме заняўся ураджэнец Мсці- слаўшчыны ілъя Капіевіч. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію галандскімі друкарамі I. Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба. 3. 3 развіццём мастацтва звязаны працяг будаўніцтва палацава-замкавых комплексаў, сярод якіх вылучаліся замак у Гальшанах (цяперашні Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці), палац Радзівілаў у Нясвіжы, Гродзенскі Новы замак, які стаў каралеўскай рэзідэнцыяй і месцам пасяджэння соймаў Рэчы Паспалітай. У першай палове XVIII ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыль — віленскае барока, мас- тацкую сістэму якога распрацаваў архітэктар Ян Глаўбіц, які працаваў у Вільні. Прыкладам віленскага барока стаў перабудаваны Глаўбіцам Сафійскі сабор у Полацку. У жывапісе вядучае месца займаюць партрэты, прадстаўленыя параднымі, рыцарскімі (сармацкімі, бо магнаты і шляхта адлічвалі сваё паходжанне нібыта ад старажьггных сармацкіх плямёнаў), фамільнымі, пахавальнымі, якія былі напісаны мясцовымі і замежнымі майстрамі. На мяжы XVI—XVII стст. фарміравалася беларуская іканапісная школа, шэдэўрам якой лічыцца ікона Пятра Яўсеевіча з Галынца «Нараджэнне Багародзіцы». Яна з’яўляецца адзінай іконай, аўтар якой вядомы, бо напісаў на ёй сваё прозвішча. Вядомым помнікам беларускай музыкі стаў «Полацкі сшытак», запісаны італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы. Пры дварах магнатаў дзейнічалі прыгонныя аркестры і капэлы, а пры езуіцкіх калегіумах і брацкіх школах —школьныя тэатры. 4.Прыкладам развіцця мастацтва стала дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве, якія былі прымусова вывезены ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Значная іх частка апынулася ў Маскве, дзе была паселена ў Мяшчанскай слабадзе. Яны стварылі шмат шэдэўраў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва. Напрыклад, майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым зрабілі пяціярусны, разьбяны, пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускімі майстрамі быў упрыгожаны аб’ёмнай пазалочанай разьбой драўляны палац цара Аляксея Міхайлавіча ў сяле Каломенскае пад Масквой. Асаблівую славу і попыт набыла невядомая раней у Маскве шматколерная рэльефная кафля: «мураўленая» (з празрыстай зялёнай палівай) і «цанінная» (размаляваная непразрыстай эмаллю розных колераў).
БІЛЕТ 7 1.Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
1.Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім, князю Гедыміне (Гедзіміне) у 1316—1341 гг. Большая частка беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Напрыклад, у 1318 г. сын Гедыміна Альгерд ажаніўся з Марыяй — дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава, а калі той праз два гады памёр, Віцебскае княства засталося Альгерду. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыблізна ў 3 разы. Прыкладна 3/4 жыхароў гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага эт- насу (беларускай народнасці). Ў 1323 г. Гедымін заснаваў сталую сталіцу ВКЛ у Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Да Гедыміна дзяржава не мела пастаяннай сталіцы, ёю лічыўся замак, у якім жыў вялікі князь. Да 1320 г. гэта быў Наваградак, а Гедымін спачатку жыў у Старых Троках. Аб рашэнні вялікага князя заснаваць сталіцу ў Вільні існуе такое паданне. У час палявання Гедымін забіў тура на гары побач з ракою Віліяй, дзе і спыніўся на начны адпачынак. У сне пабачыў, што на гары стаіць вялікі жалезны воўк, а ў яго ўнутры раве так, нібыта сто ваўкоў вые. Пасля таго, як прачнуўся Гедымін, загадаў пабудаваць тут сталічны горад, аб якім слава будзе чутна па ўсім свеце. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ. Вялікі князь Гедымін праяўляў цярплівыя адносіны да розных рэлігій. Пры ім у Вільні былі заснаваны каталіцкія манастыры. Разам з тым не рабілася перашкод для будаўніцтва праваслаўных цэркваў. Сам Гедымін не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву, ён заставаўся язычнікам. Такія адносіны да рэлігіі ў шматрэлігійнай дзяржаве, якой з’яўлялася ВКЛ, садзейпічалі ўмацаванню краіны, рэлігійнаму міру ў ёй. 2.Паходжанне назвы княства звязана з яго тэрытары- яльным ростам. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго титул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад Літвой тады разумелася тэрыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад Руссю — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жамойція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.
2. Культура Беларусі ў другой палове XVIII ст.
1. На развіццё асветы і навукі значны ўплыў аказала распаўсюджванне ідэі Асветніцтва, якія пачынаюць пранікаць з Еўропы на тэрыторыю Беларусі ў другой гіалове XVIII ст. Асветніцтва абвяшчала перавагу асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы, а грамадскім ідэалам бачыла разумнага адукаванага чалавека. Адбыліся змены ў школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзейнасці адкрыла на тэрыторыі Беларусі 20 школ сярэдняй ступені і каля 200 пачатковых школ. Сярод іх навучэнцаў 30 % складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і атрымала свецкі характар. Замест лацінскай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справай асветы перайшло з рук царкоўных устаноў да дзяржаўных органаў. Новай з’явай у развіцці адукацыі было стварэнне першых прафесійных навучальных устаноў. Так, дзякуючы нама- ганням вядомага гродзенскага мецэната Антонія Тызенгаў- за, у Гародні і Паставах пачалі дзейнічаць медыцынская, акушэрская, ветэрынарная, фінансавая, чарцёжная і рыса- вальная школы. Па прапанове Адукацыйнай камісіі была адкрыта медыцынская школа ў Гародні. Пры школе працаваў шпіталь, анатамічны кабінет, заалагічны сад, музей, бібліятэка. Былі падрыхтаваны тры выпускі ўрачоў. Кіраўнік медыцынскай школы француз Жан Эмануэль Жылібер заснаваў таксама батанічны сад. Гіашырэнню ідэй Асветніцтва садзейнічаў праВаслаўны царкоўны і грамадскі дзеяч Георгій Каніскі. Бога ён лічыў першапрычынай усяго існуючага і разам з тым паважліва адносіўся да поглядаў Каперніка і Галілея. Збіраў архіўныя крыніцы па гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусі. Актыўна выступаў супраць усеўладдзя магнатаў у Рэчы Паспалітай і абараняў правы дысідэнтаў — шляхты нека- таліцкага веравызнання. Яго прамова перад каралём Рэчы
Паспалітай Станіславам Аугустам Панятоўскім у абарону дысідэнтаў была перакладзена на еўрапейскія мовы як узор верацярпімасці. Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі набылі ідэі фі- зіякратаў — французскіх буржуазных эканамістаў, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу — адзінай вытворчай працай. Прыхільнікам гэтых поглядаў у Беларусі быў ураджэнец Берасцейшчыны Міхаіл Карповіч, які адным з першых у ВКЛ пачаў крытыкаваць прыгоннае права. Еўрапейскую папулярнасць сваімі працамі здабыў філосаф-асветнік Саломон Майман, які нарадзіўся паблізу мястэчка Мір (цяперашні Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), першапачатковую адукацыю атрымаў у яўрэйскай школе, а потым у Германіі. Ён з’яўляецца першым каментатарам і крытыкам вядомага нямецкага філосафа імануіла Канта. Ураджэнец Піншчыны вядомы польскі паэт Адам Нарушэвіч па прапанове караля Рэчы Паспалітай падрыхтаваў «Гісторыю польскага народа». Значны ўклад у развіццё навукі ўнёс ураджэнец Гродзеншчыны рэктар Галоўнай школы ВКЛ (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія), вучоны-прыродазнавец і астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі. Ён вывучаў Меркурый, вызначыў дакладныя каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі. Быў абраны членам-карэс- пандэнтам Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астра- намічнага таварыства. У 1776 г. выйшла ў свет першая перыядычная газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі — «Газэта Гродзеньска» (на польскай мове).
2.У XVIII ст. на першы план у развіцці мастацтва выйшла музыка, якая заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Найболын папулярным музычным творам у шляхты стала опера на сюжэт з жыцця шляхты ці сялян. Так, ініцыятарам стварэння адной з опер стаў віленскі ваявода Караль Станіслаў Радзівіл, вядомы па сваёй мянушцы Пане Каханку. Еўрапейскую славу набыў у гэты перыяд Слонімскі прыгонны тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Агінскі быў незвычайна разнастайнай і таленавітай асобай: оперным кампазітарам, музыкантам-віртуозам, паэтам. Тэатр Агінскага быў празваны «сядзібай музаў». У ім умяшчалася 2500 гледачоў, адбываліся грандыёзныя прадстаўленні на сцэне, памеры якой дазвалялі заязджаць на яе на конях, а частка сцэны ўяўляла сабой басейн для водных прадстаў- ленняў «Паўночнымі Афінамі» называлі маёнтак Залессе (цяперашні Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці), што належаў Міхсиіу Клеафасу Агінскаму. Ён спалучаў тэатральную дзейнасць з дзяржаўнай, быў актыўным удзельнікам паўстання 1794 г., накіраванага супраць падзелаў Рэчы Паспалітай, і неўзабаве стаў аўтарам славутага паланэза «Развітанне з Радзімай».
Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжа пісьменніцы Францішкі Уршулі Радзівіл. Яе п’есы былі ўвасабленнем стылю ракако, які тэатралізаваў побыт. У архітэктуры ў канцы XVIII ст. на змену барока пры- ходзіць класіцызм. Сярод помнікаў, для якіх характэрна спалучэнне элементаў гэтых стыляў, вызначаецца палацава-паркавы ансамбль Сапегаў у Ружанах. У жывапісе пераважалі прадстаўнікі Віленскай мастацкай школы — выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Францішак Смуглевіч і Ян Рустэм, якім належыць шэраг карцін на гістарычную тэматыку, у т. л. прысвечаных асобе Т. Касцюшкі. Папулярным заставаўся партрэтны жанр. Былі створаны партрэты Міхала Казіміра Агінскага і апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
БІЛЕТ 8 1.Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — XIV ст. Барацьба за вялікае княжанне
1.Дзяржаўны лад ВКЛ характарызаваўся цэнтралі- зацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь («гаспадар»), Першы кіраўнік ВКЛ Міндоўг атрымаў нават каралеўскі тытул. Улада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Такую ўладу называюць манархіяй. Найважнейшымі абавязкамі князя былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, распараджэнне дзяржаўнай казной (грашовымі сродкамі), прызначэнне на дзяржаўныя пасады. У XIII—XIV стст. пры вялікім князю існавала велікакняжацкая (гаспадарская) рада, назва якой паходзіць ад слова «раіцца». Яна з’яўлялася спачатку дарадчым органам, і яе роля была вельмі абмежаванай. Пасля Гедыміна, у якога было 7 сыноў, велікакняжацкі трон заняў не старэйшы, а сярэдні сын. Гэтым засталіся незадаволены іншыя сыны, асабліва Альгерд і Кейстут. Яны заключылі паміж сабою дамову і сталі правіць сумесна. Тэрыторыя ВКЛ была падзелена на дзве часткі: усходняя была пад уладай Альгерда, а заходняя належала Кейстуту. Альгерд прыняў тытул вялікага князя, і далейшае палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з яго дзейнасцю ў 1345—1377 гг. Ён вызначыўся ў справе пашырэння межаў ВКЛ. Напрыклад, у выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1362 г. была вызвалена ад ардынцаў тэрыторыя Украіны. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзмітрыя іванавіча. У выніку агульная тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая. У другой палове XIII — XIV ст. тэрыторыя дзяржавы падзялялася на княствы, землі і воласці. 2.Барацьба за вялікае княжанне. Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім у 1377—1392 гг. стаў яго малодшы сын Ягайла. Ягайла вельмі баяўся саперніцтва свайго дзядзькі Кейстута, які ў 1381 г. адлучыў Ягайлу ад улады і саслаў у Віцебск. Аднак у наступным годзе Ягайлу ўдалося заняць сталіцу ВКЛ Вільню. Кейстут быў захоплены ў пал он і задушаны па загадзе Ягайлы ў Крэўскім замку. Сын Кейстута Вітаўт, які разам з Кейстутам, быў у палоне ў Крэўскім замку і якому ўдалося ўцячы, накіраваўся да крыжакоў па дапамогу ў барацьбе за ўладу. Ягайла захаваў велікакняжацкую ўладу, але яе не прызналі ні Вітаўт, ні сын Альгерда князь Андрэй Полацкі. Ён вымушаны быў пакінуць Полацк і заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем іванавічам. У 1380 г. Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў з войскам на дапамогу татарам, але не паспеў своечасова падысці. Дзмітрый іванавіч за перамогу над татарамі атрымаў прозвішча Данскі. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся на радзіму і адваяваў сабе Полацк.
Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"