Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".

Файлы: 1 файл

ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ БИЛЕТЫ.docx

— 205.21 Кб (Скачать)

 

2.Спробы эканамічных рэформ у другой палове XVIII ст. Магнацкае прадпрымальніцтва

1.Шматлікія войны, у т. л. вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. і Паўночная вайна 1700—1721 гг., прынеслі вялізныя разбурэнні і знішчылі значную частку насельніцтва Беларусі. Пасля спынення ваенных дзеянняў былі зроблены спробы эканамічных рэформ, перш за ўсё звязаныя з аднаўленнем сельскай гаспадаркі. Асноўнай формай сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся фальварак — феадальная гаспадарка, заснаваная на працы прыгонных сялян і арыентаваная на выраб прадукцыі для продажу Назіраўся перавод сялян на грашовы чынш. Заховаўся і такі від сялянскай павіннасці, як патичына — прымусовая адпрацоўка сялянамі з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала. 3 мэтай павялічэння прыбытковасці дзяржаўных зямель у 1765 г. па ініцыятыве падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза была праведзена аграрная рэформа. На тэрыторыі Беларусі яна праводзілася ў Гарадзенскай, Берасцейскай, Кобрынскай, Магілёўскай эканоміях, якія раней здаваліся дзяржавай у арэнду шляхце з уплатай адной чвэрці ад сваіх прыбыткаў. Але на сойме Рэчы Паспалітай было прынята рашэнне аб перадачы такіх каралеўскіх эканомій у дзяржаўнае кіраванне. Рэформа прадугледжвала аднаўленне ў каралеўскіх уладаннях фальваркаў і паляпшэнне апрацоўкі зямлі праз пашырэнне чатырохполля і травасеяння. Даходы ад земляробства прадугледжвалася выкарыстаць для арганізацыі мануфактур, якія таксама павінны былі даць свой прыбытак дзяржаве. На дзяржаўных землях, падзеленых на добрыя, сярэднія і дрэнныя, былі арганізаваны фальваркі. Селянін за карыстанне надзелам у чвэрць валокі адпрацоўваў 2 дні пангачыны на тыдзень з уласнымі прыладамі працы, 4 згоны (гвалты) штогод, г. зн. адпрацовачную феадальную павіннасць, рабіў грашовыя выплаты і даваў натуральную даніну. У вёсках ствараліся «камуналъныя магазіны», г. зн. агульныя для членаў абшчыны запасы збожжа, куды кожны гаспадар рабіў уклад на выпадак неўраджаю, стыхіі, дапамогі бедным. Былі арганізаваны і «камуналъныя каш», грошы з якіх шлі на добраўпарадкаванне вёскі, аплату дапамогі доктара і г. д. Для сялян уводзіліся правілы ўнутранага распарадку, у адпаведнасці з якімі, напрыклад, гандляваць сялянам дазвалялася толькі ў дзяржаўных мястэчках і гарадах. У выніку рэформы павялічылася колькасць сялян, якія выконвалі паншчыну. Было абвешчана права селяніна на перадачу надзелу ў спадчыну. На некаторы час дзяржава павялічыла прыбытак ад сваіх уладанняў. Аднак болыпасць сялян не прыняла рэформу, паколькі яна павялічыла іх павіннасці перад дзяржавай.

2.Пасля ліквідацыі забароны займацца гандлёва-гаспадарчымі справамі магнаты сталі актыўна ўключацца ў прадпрымальніцкую дзейнасць. Граф Іахім Храптовіч у шэрагу маёнткаў замяніў паншчыну на чынш і ўсталяваў адносіны з прыгоннымі на падставе дагавору, згодна з якім прыгонным стала выгадна мець як мага большыя ўраджаі. У выніку даходы з яго маёнткаў павялічыліся ў 3 разы. Таксама Храптовіч арганізаваў металургічныя мануфактуры, якія працавалі на мясцовай балотнай рудзе. На адной з іх упершыню на тэрыторыі Беларусі была пабудавана доменная печ. Актыўную прадпрымалыііцкую дзейнасць у Гародні разгарнуў і граф Антоны Тызенгаўз. Акрамя адкрыцця мануфактур, ім праводзілася ачышчэнне рэчышча Нёмана, была наладжана гадоўля мяса-малочных парод жывёл, прыменена парнікова-цяплічная сістэма. Грандыёзныя праекты па пракладцы дарог праз палескія балоты і па меліярацыі, г. зн. асушэнні забалочаных зямель, прапанаваў Мацей Бутрымовіч, які быў адміністратарам Міхала Казіміра Агінскага. Пачалося будаўніцтва капала, які звязаў басейны Дняпра і Нёмана. У Слоніме пачалі працаваць ткацкія мануфактуры па вырабе шаўковых тканін, шпалер, ворсавых дываноў. Аднак магнацкае прадпрымальніцтва не набыло масавага характару, засталося абмежаваным. Большая частка магнатаў не падтрымала новаўвядзенняў.

 

 

БІЛЕТ 9   1. Збліжэнне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Крэўская унія 1385 г.: прычыны, умовы і наступствы

1.3 канца XIV ст. выспяваютдь прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы. Дзяржаўна-прававы саюз, або унія, быў выгадны абодвум бакам, бо дазваляў ім супрацьстаяць знешняй агрэсіі і садзейнічаў развіццю эканамічных і культурных сувязяў. Галоўная пагроза ішла ад Тэўтонскага ордэна, які гіраводзіў захопніцкую і каланізатарскую палітыку. Асабліва ўзрасло нямецкае засілле ў Польшчы. Тым больш што самой Польшчы таксама патрабавалася моцная каралеўская ўлада. Пераемнік караля Казіміра III Людовік Венгерскі аддаў Ордэну польскія землі, што адрэзала краіну ад Балтыйскага мора. Таму польская шляхта вырашыла шукаць саюзу з ВКЛ. У ВКЛ пасля смерці Альгерда вялікім князем у 1377—1392 гг. быў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства.

2.Крэўская унія — пагадненне пра аб’яднанне ВКЛ і Польскага каралеўства — была заключана ў 1385 г. у замку Крэва (цяпер вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці). Згодна з умовамі уніі Ягайла даў абяцанне «на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай». Пад «рускімі землямі» меліся на ўвазе ў першую чаргу землі Беларусі і часткова Украіны. Адной з умоў персанальнай уніі стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У наступным годзе ўмовы уніі былі выкананы. Ягайла быў абраны польскім каралём у 1386—1434 гг. і застаўся вялікім князем літоўскім. Ён прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслава II, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і быў каранаваны. Дынастычны шлюб Ягайлы азначаў уключэнне ВКЛ у склад Польскага каралеўства. Ён прыняў каталіцтва і выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), якая давала дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання. Прывілей не распаўсюджваўся на праваслаўных феадалаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедыміна, імкнуўся

зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала незадавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва. 3.Наступствы Крэўскай уніі мелі як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. Саюз дзвюх дзяржаў значна павялічыў іх абараназдольнасць. Ён садзейнічаў росту культурных і іншых сувязяў паміж імі, а таксама з іншымі краінамі Заходняй Еўропы. У ВКЛ побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі з’явіліся католікі-літоўцы, католікі-беларусы і палякі. Але з Крэўскай уніі пачаліся і адмоўныя з’явы, звязаныя з акаталічваннем беларускага народа. Князь літоўскі і кароль польскі разам з каталіцкім духавенствам актыўна падтрымлівалі каталіцкую шляхту (дваранства), роля якой значна ўзрасла. Польскі бок настойліва патрабаваў ад Вітаўта выканання ўмоў уніі аб поўным аб’яднанні ВКЛ з Полыпчай, супраць чаго ён выступаў.і На беларускіх землях пачалася актыўная барацьба супраць акаталічвання. У такіх умовах Ягайлу цяжка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захоўваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім.

2.Саслоўная і канфесіянальная палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.

1.На далучаных у канцы XVIII ст. да Расійскай імперыі беларускіх землях царскім урадам праводзілася саслоўная палітыка, накіраваная на ўціхамірванне шляхты. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, захоўваліся яе зямельпыя ўладанні (маёнткі). Дзеля гэтага шляхта ў большасці сваёй адразу прысягнула Кацярыне II. Аднак шляхта былога ВКЛ працягвала марыць аб аднаўленні страчанай у час падзелаў Рэчы Паспалітай дзяржаўнасці. Першапачаткова царскі ўрад быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі прававога становішча насельніцтва далучаных зямель. Таму ў якасці заканадаўства ў судоваправавой сферы ў беларускіх губернях працягваў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 г. У адносінах да сялян замест раней існаваўшага падатку з кожнага двара быў уведзены падушны падатак з кожнай душы мужчынскага полу. Таксама ўводзілася невядомая дагэтульрэкруцкая павіннасць, згодна з якой асоб мужчынскага полу (прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў) сталі гірызываць на 25-гадовую вайсковую службу ў расійскую армію па адным чалавеку ад пэўнай колькасці душ. Акрамя таго, каб перавесці расійскае войска на самазабеспячэнне, ствараліся ваенныя пасяленні, першае з якіх узнікла ў Беларусі. У іх устанаўліваўся рэжым жорсткай вайсковай дьісцыпліны і дробязная апека над сельскагаспадарчымі работамі. Аднак салдаты не маглі паспяхова сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай. У адносінах да яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аселасці, якая акрэсліла беларускія і частку ўкраінскіх губерняў. На іх тэрыторыі дазвалялася пастаяннае пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. У сувязі з тым, што яўрэі мелі права займацца толькі гандлем і рамёствамі, яны сяліліся пераважна ў гарадах і мястэчках. 2.У сваёй канфесіянальнай палітыцы царскі ўрад найважнейшай умовай палітычнай стабілыіасці ў заходніх губернях лічыў яднанне дзяржаўнай улады і праваслаўнага насельніцтва. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы. У 1839 г. Полацкі царкоўны сабор абвясціў скасаванне Берасцейскай уніі 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Паўтара мільёна ўніятаў у Беларусі сталі лічыць праваслаўнымі. Галоўная роля перайшла да рускага праваслаўя. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі (рэлігійнага кірунку) суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцей, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. Пераважную ролю стала адыгрываць рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.

БІЛЕТ10               1.Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII—XIV стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г.

1.Барацьба з крыжаносцамі. У XIII ст. з мэтай распаў- сюджання хрысціянсгва і пры падтрымцы каталіцкай царквы ў Прыбалтыку пачынаюць пранікаць нямецкія рыцары. імі ў 1201 г. у вусці Заходняй Дзвіны была закладзена крэпасць Рыга, якая закрыла галоўны гандлёвы шлях Полацку да Балтыйскага мора. Полацкі князь вымушаны быў распачаць з Тэўтонскім ордэнам барацьбу. У 1240 г. воін-палачаніи Якаў рашуча і паспяхова удзельнічаў у бітве жыхароў Ноўгарада са шведскімі рыцарамі нарацэ Няве. Пераможца бітвы князь Аляксандр Неўскі быў жанаты з дачкой полацкага князя Брачыслава. Нямецкія рыцары спрабавалі захапіць Панямонне. Вялікі князь Гедымін пасылае свайго зяця Давыда, сына пскоўскага князя, у Гародню ў якасці намесніка і старасты. У 1314 т. Давыд Гарадзенскі адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Наваградку, дапамог Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам. У перыяд княжання Альгерда і Ягайлы знешняя небяспека для ВКЛ з боку крыжаносцаў увесь час узрастала. Напрыклад, 5 разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк, дзе княжыў Андрэй Полацкі. Неаднаразова цярпела ад нападаў Гародня. У XIV ст. у руках крыжакоў апынулася вусце Заходняй Дзвіны і Нёмана. ВКЛ страціла выхад да Балтыйскага мора па рэках. У 1348 г. войска ВКЛ удзельнічала ў бітве на рацэ Стрэве (прыток Нёмана). Бітва мела вельмі жорсткі характар і не прынесла рашаючай перамогі рыцарам. Крыжацкая пагроза прывяла да «вялікай вайны» 1409— 1411 гг. паміж ВКЛ у саюзе з Полыпчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Рашэнне аб вайне з крыжакамі было прынята ў 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта ў Наваградку.

2.Рашаючае значэнне ў барацьбе з пранікненнем крыжакоў на Усход мела Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж аб’яднанымі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў — баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп’яў. Кап’ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, збраяносеп-парабак і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт. Агульнае кіраўніцтва аб’яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб’яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца. Войскам крыжакоў кіраваў вялікі магістр (кіраўнік) Тэў- тонскага ордэна Улърых фон Юнгінген. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі, строй якіх нагадваў «клін», пачалі наўмысна адступаць, пакуль не дайшлі да схаваных ад вачэй бамбпрдаў — гармат, што стралялі каменнымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяжкаўзброеная конніца нанесла ўдар у адказ і прымусіла адступіць частку войскаў Вітаўта. Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства. Два з іх злучыліся затым з харугвамі польскага войска, якое перайшло ў наступление. Нарэшце войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі ім рашаючае паражэнне.  У 1411 г. вялікая вайна закончылася Тарунъскім мірам. Згодна з яго ўмовамі крыжаносцы павінны былі вызваліць усе захопленыя землі і выплаціць пераможцу вялікую суму грошай. Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на другую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла міжнародны аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

 

2. Рэформы ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.

1. Становішча у сельскай гаспадарцы ў першай палове XIX ст. характарызавалася існаваннем фальваркова- паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасцю сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знаходзілася ў карыстанні сялян, якія за гэта выплачвалі памешчыку грашовы (чынш) ці натуральны (даніна гірадуктамі) аброк. У адрозненне ад еўрапейскай часткі Расіі большая частка сялян Беларусі паступова пераводзілася з аброку на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. У сярэдзіне XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі падзел у адну волоку (мера плошчы, роўная 21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай). Такія ўмовы працы не стваралі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці. Новай з’явай у жыцці вёскі стала яе гаспадарчая спецыялізацыя на танкаруннай авечкагадоўлі і вырошчванні льну, канапель, а таксама бульбы як тэхнічнай сыравіны і цукро- вых буракоў, якія прызначаліся адпаведна для перапрацоўкі на спірт (вінакурэння) і цукар. 2.3 мэтай павышэння дзяржаўных даходаў царскі ўрад пайшоў на эканамічную рэформу ў дзяржаўнай вёсцы, якая была праведзена ў 1840-1857 гг. па ініцыятыве міністра дзяржаўных маёмасцей графа П. Д. Кісялёва. Прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне памераў павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча, спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду, ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш. Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права

паранейшаму існавала і з яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяржавай». 3.Каб аслабіць прыгонніцкія адносіны ў 1844—1857 гг., была праведзена інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы. Традыцыя складання інвентароў існавала ў Беларусі яшчэ з XVI ст. Прыгонныя сяляне павінны былі выконваць на карысць памешчыка розныя павіннасці, замацаваныя ў інвентарах — дакументах, дзе апісваліся памешчыцкія ўладанні і вызначаліся памеры сялянскіх павіннасцей. інвентары складаліся і рэгулярна пераглядаліся самімі ўладальнікамі. Перавышэнне нормаў павіннасцей, вызначаных інвентарамі, было наўсюднай з’явай, у выніку чаго становішча памешчыцкіх прыгонных сялян значна пагаршалася. Сутнасць інвентарнай рэформы заключалася ў рэгуляванні памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян, якія замацоўваліся ў абавязковых як для сялян, так і для памешчыкаў інвентарах. Абавязковыя інвентары афіцыйна абмяжоўвалі ўладу памешчыкаў і давалі сялянам хоць нейкую магчымасць адстойваць свае інтарэсы. Аднак рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў, якія не жадалі ўнармавання сялянскіх павіннасцей, што выклікала працяглы перагляд і выпраўленне інвентароў. У цэлым рэформа стварала лепшыя ўмовы для развіцця гаспадарчай ініцыятывы сялян у дзяржаўнай вёсцы.

Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"