Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".
2. Пашырэнне ўплыву Адраджэння ў Беларусі ў сярэдзіне XVI — пачатку XVII ст.
1.Развіццё культуры Беларусі ў сярэдзіне XVI — пачатку XVII ст. адбывалася ва ўмовах пашырэння ўплыву еўрапейскага Адраджэння, якое было звязана з уздымам свецкай навукі і мастацтва, распаўсюджання гуманізму і ста- наўлення нацыянальнай мовы, літаратуры і самасвядомасці ў еўрапейскіх народаў. У ВКЛ у гэты перыяд толькі зара- джалася свецкая літаратура. Філасофская і грамадская думка яшчэ канчаткова не аддзялілася ад царквы і арыентавала- ся на Біблію. Тым не менш культура беларускіх зямель удала ўпісалася ў гагачасную еўрапейскую культуру. 2.Развіццё кнігадрукавання і літаратуры ў ВКЛ было звязана з рэфармацыйным рухам і'ўзнікненнем рэфармацыйных друкарняў. Першая з іх была створана ў Брэсце пад апекай канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Шэдэўрам кнігадрукарскага мастацтва стала Брэсцкая, або Радзівілаўская Біблія. Гэта вялікая па сваіх памерах кніга апраўлена ў скураную вокладку, з гравюрамі-ілюстрацыямі, выкананымі на высокім паліграфічным узроўні. Паслядоўнікам Ф. Скарыны ў справе кнігадрукавання стаў Сымон Будны. Ён у 1562 г. у заснаванай ім Нясвіжскай друкарні выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс», а таксама кнігу «Пра апраўданне грэншага чалавека перад Богам». Другім з паслядоўнікаў Скарыны быў Васіль Цяпінскі. У сваім родавым маёнтку Цяпіне (сённяшні Чаш- ніцкі раён Віцебскай вобласці) ён пераклаў і на ўласныя сродкі выдаў у 1580 г. на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле» з уласнай прадмовай. Ён выступаў супраць паланізацыі, развіваў ідэю служэння Радзіме. Справу Ф. Скарыны на тэрыторыі Беларусі працягваў ураджэнец Магілёва Спірыдон Соболь. Спачатку ў Кіеве, а затым у Куцеінскім манастыры пад Оршай і Буйніцкай друкарні пад Магілёвам ён выдаў «Псалтыр» і «Буквар». Ён упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамапе называўся «азбука». У 1564 г. у Маскве іваи Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі кнігу «Апостал», аднак з-за праследавання духавенства вымушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Евангелле вучыцельнае». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэрыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мялеція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. служыла падручнікам па царкоў- наславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ёй навучаўся вялікі рускі вучоны Міхаіл Ламаносаў. Як новы жанр літаратуры разглядаецца гістарычная хроніка, напрыклад «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, якога лічаць пачынальнікам гістарычнай навукі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. 3. Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі ўключала пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама першую ў ВКЛ вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г., і мела статус універсітэта. 4.Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніц- тва былі выкарыстаны пры ўзвядзенні палацава-замкавага комплексу ў Міры. Узорам успрымання лепшых традыцый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы. Па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак і архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўнесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны. Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны, пачынаюць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства магнатаў. ім сталі ўласцівы раскоша ў афармленні, пышнасць убранства. Такія рысы набывае, напрыклад, Гродзенскі замак, які пры каралю Рэчы Паспалітай Стафане Баторыю перабудавалі ў палац. Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду паступова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Ён пабудаваны на ўзор галоўнага храма езуітаў Іль-Джэзу ў Рыме ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэктара Яна (Джавані) Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў працаваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу пад касцёлам займае фамільная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае «царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў саркафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца. Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавязковым элементам такіх пабудоў была вежа. 5.У выяўленчым мастацтве адбываюцца змены ў іканапісе, дзе вобразы святых надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, а фонам для гэтых вобразаў становіцца арнамент. Развіццё атрымаў мемарыяльны (зроблены ў памяць) партрэт, напрыклад партрэт памерлай і жывой жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны і Марыі, створаны нямецкім майстрам іаганам Шрэтэрам. 6.Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі з XVI ст. стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выглядзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узніклі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, старабеларуская, а таксама лацінская.
БІЛЕТ 4 1.Гарады на тэрыторыі Беларусі ў IX —сярэдзіне XIII ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан
1.У VIII—IX стст. адбываецца зараджэнне гарадоў, якія ўяўлялі сабой умацаваныя гарадзішчы. Нашы продкі будавалі свае паселішчы і абносілі іх агароджай. Ад слоў «гарадзіць», «абгароджваць» і паходзіць назва «горад». Прычынамі пераўтварэння гарадзішчаў у гарады былі аддзяленне рамяства ад земляробства; засяроджанне рамеснікаў у месцах, набліжаных да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца, — на скрыжаваннях рэк і дарог. Узнікненне гарадоў стала вынікам аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Рамесніцкія вырабы неабходна было абменьваць або прадаваць, што садзейнічала развіццю гандлю. Дзякуючы гандлю гарады падтрымлівалі эканамічныя сувязі з вёскамі, а таксама замежнымі краінамі. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворага. Таму гарады будаваліся на натуральных прыродных умацаваннях — узвышшах і пагорках. Пераважная большасць гарадоў мела абарончыя збудаванні. Гарады IX—XIII стст. былі выключна драўляныя. Унут- раная частка горада, умацаваная валамі, равамі, сценамі, называлася дзядзінцам (ад слова «дзед», бо дзядзінцы былі месцамі збору старэйшын — дзядоў). Паселішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацаванага цэнтра, называлася пасадам. Важным грамадскім месцам быў рынак («торг»), які размяшчаўся на беразе ракі недалёка ад дзя- дзінца. Вуліцы ў гарадах былі вузкія, каля 3 м у шырыню. 2.Першыя летапісныя ўпамінанні аб гарадах згадваюць іх больш за 30 на тэрыторыі Беларусі. Самым старажытным беларускім горадам з’яўляецца Полацк. Ён упершыню згад- ваецца ў летапісе пад 862 г. Да X ст. адносяцца Тураў, Заслаўе (ізяслаўль), Віцебск. Да XI ст. - Брэст (Берасце), Мінск (Менск), Пінск і інш. Да XII ст. — Гомель, Гродна (Гародня) і інш. Да XIII ст. — Навагрудак (Наваградак), Слонім, Ма- гілёу і інш. На самай справе многія гарады ўзніклі раней, чым звесткі аб іх трапілі ў летапісы. 3.Паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі звязана з назвамі рэк, на берагах якіх яны ўзнікалі: Полацк — Палата, Мінск (Менск) - Менка, Віцебск - Віцьба, Пінск - Піна, Слуцк — Случ і інш. Ёсць гарады, назвы якіх паходзяць ад імён князёў, што іх заснавалі або жылі там. Гэта Тураў, ізяслаўль, Браслаў, Барысаў. Паходжанне назвы Брэста звязваюць з наступным паданием. Невядомы купец гірабіраўся са сваім таварам праз палескія бал от ы і трапіў у непраходную дрыгву. Каб выбрацца, ён стаў абдзіраць бярозы і бяростаю шлях высцілаць. У гонар бяросты-выратавальніцы месца назвалі Бярэсцем. Згодна з паданием, паходжанне назвы Гомеля звязана з тым, што з даўніх часоў насупраць горада ўтварылася на рацэ вялікая мель. I людзі, сплаўляючы па Сажы лес у Дняпро, голасна папярэджвалі адзін аднаго: «Го-го, мель!» 4.Гаспадарчае жыццё гараджан звязана з заняткамі рамяством і гандлем. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных пры- лад працы, зброі; ганчарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення. Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі на- ладжаны сухапутныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.
2. Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст.
1. Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. стала своеасаблівым вынікам паўстання запарожскіх казакоў пад кіраўніцтвам гетмана Багдана Хмялъніцкага, а таксама далучыўшыхся да іх збеглых з Беларусі сялян і мяшчан (гараджан) за стварэнне казацкай дзяржавы на ўкраінскіх землях, якія паводле рашэнняў Люблінскага сойма 1569 г. адышлі ад ВКЛ да Польшчы. Б. Хмяльніцкі пачаў адсылаць у ВКЛ універсалы — заклікі да мясцовага насельніцтва да- лучацца да паўстання, а потым і казацкія загоны (атрады). Кароль Рэчы Паспалітай даручыў падавіць паўстанне. Супраць паўстанцаў выступіла шляхецкае апалчэнне на чале з гетманам ВКЛ Янушам Радзівілам, якое ўрэшце атрымала перамогу над казацкімі загонамі. Найбольш буйная бітва, у якой казакі пацярпелі паражэнне, адбылася пад Лоевам у 1649 г. Згодна з Белацаркоўскім дагаворам 1651 г. пад кіраваннем Б. Хмяльніцкага засталося толькі Кіеўскае ваяводства. Ваенныя няўдачы прымусілі Хмяльніцкага звярнуцца па дапамогу да рускага цара Аляксея Міхайлавіча. Земскі сабор у 1653 г. прыняў рашэнне пра ўключэнне левабярэжнай часткі Украіны ў склад Расіі, што азначала аб’яўленне Расіяй вайпы Рэчы Паспалітай. На Пераяслаўскай радзе ў 1654 г. казакі прагаласавалі за пераход пад царскую «высокую руку». Казацка-сялянская вайна стала пачаткам «разбуралънага стагоддзя» для беларускіх зямель. 2.Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. была выклікана імкненнем рускага цара Аляксея Міхайлавіча, які лічыў сябе абаронцам праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, вярнуць Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і іншыя землі, стра- чаныя Расіяй у першай палове XVII ст., а таксама дабіцца выхаду да Балтыйскага мора (гэта пытанне не было выраша- на іванам IV у Лівонскай вайне 1558—1583 гг.). Суадносіны сіл былі не на карысць Рэчы Паспалітай. Дапамогу Аляксею Міхайлавічу аказалі запарожскія казакі, а войскі ВКЛ былі зусім не падрыхтаваны да вайны. Амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай рускага цара, на вернасць якому першапачаткова прысягала шляхта, мяшчане, праваслаўнае сялянства. Аднак у хуткім часе на тэрыторыі Беларусі разгарнуўся рух самаабароны, удзельнікаў якога называлі гиышамі. Ён быў выкліканы расчара- ваннем насельніцтва ВКЛ ад палітыкі цара, па загадзе якога, напрыклад, у глыб Расіі прымусова высяляліся жыхары беларускіх зямель, у т. л. майстры-рамеснікі. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 г. Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну, Левабярэжную Украіну і Кіеў, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ, тэрыторыя якога паменшылася. У выніку вайны насельніцтва беларускіх зямель скарацілася ўдвая, а яны самі знаходзіліся ў стане эканамічнай разрухі. Калі ў 1650 г. у Беларусі жыло каля 2,9 млн чалавек, то у 1673 г. — толькі 1,4 млн. 3.Паўночная вайна 1700-1721 гг. праходзі’ла наміж Паўночным саюзам (у складзе Расіі, Даніі, Саксоніі, Рэчы Паспалітай) і Швецыяй. Шведскі кароль Карл XII перша- пачаткова нанёс паражэнне рускаму цару Пятру I у бітве пад Нарвай. Расійскае войска накіравалася на Украіну, дзе Пётр 1 чакаў дапамогі ад гетмана івана Мазепы. На яго ж спадзяваўся і шведскі кароль, у якога былі на зыходзе запасы харчавання і боепрыпасаў. Гэгым скарыстаўся Пётр I, калі яго войскі, дзякуючы дапамозе мясцовых жыхароў, у 1708 г. разграмілі каля вёскі Лясная (пад Слаўгарадам) шведскія войскі з вялікім абозам харчавання і зброі, які рухаўся на дапамогу Карлу XII. Гэта перамога, якую Пётр I назваў «маці Палтаўскай оагаліі», прадвызначыла паражэнне шведаў пад Палтавай у 1709 г. Паранены ў гэтай бітве Карл XII разам з Мазепам уцёк у Турцыю. Паўночная вайна прывяла да расколу шляхты ВКЛ праз утварэнне канфедэрацый — яе часовых палігычных саюзаў.3 іх адна арыентавалася на саюз са Швецыяй (Варшаўская канфедэрацыя), а другая на падтрымку Расіі (Сандамірская канфедэрацыя). Вайна завяршылася Ніштацкім мірам 1721 г., па якім Расія атрымала выхад да Балтыйскага мора. А Рэч Паспалітую нават не запрасілі на перамовы, што сведчыла пра яе няздольнасць весці самастойную знешнюю палітыку. У выніку вайны насельніцтва Беларусі страціла 700 тыс. чалавек, г. зн. кожнага трэцяга свайго жыхара. Калі напярэдадні вайны колькасць жыхароў Беларусі складала 2,2 млн чалавек, то пасля вайны яна знізілася да 1,5 млн.
БІЛЕТ 5 1.Развіццё культуры на беларускіх землях у IX — сярэдзіне XIII ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы
1.Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў сапер- ніцтве з язычніцтвам (мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія старажытныя карані. 2.У Полацкім княстве развіваліся веды і пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а таксама надпіс на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы — оярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціславе. У першай палове XI ст. пачалося летапісаине — запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых гадоў» — летапіс, які змяшчае звесгкі аб Рагвалодзе, Рагнедзе, ізяславе, Усяславе Чарадзею, бітве на Нямізе і іншых падзеях з жыцця ўсходніх славян. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае застаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецыяльна вырабленая скура цялят. Вокладкай былі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а замыкалася кпіга з дапамогай спражкі. 3.Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ў 12-гадовым узросце Прадслава — дачка полацкага князя, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Аб яе жыццёвым шляху і дзейнасці распавядаецца ў жыціі. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. Пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоўныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на перапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыццё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай- кнігапісцам. Ужо пад канец жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг — адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю (іерусалім), дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая — першая жанчына з ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меў некалькі паверхаў) і жыў пустэлънікам — у ізаляцыі ад іншых людзей. Кірыла Тураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў «словы» — зва- роты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Златавустам, які «паче всех воссиял на Руси». 4. Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будынкам, узведзеным з камянёў і цэглы, змацаваных растворам) з’яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку пры князю Усяславе Брачыславічу (Чарадзею) Сафійскі сабор. Слова Сафія азначае «Божая мудрасць», якая, па ўяўленні вернікаў, кіравала Сусветам. Гэта быў трэці храм такога ты- пу, пабудаваны на землях ўсходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла — плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі — роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю Полацкая Сафія некалькі разоў разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў. Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная па просьбе Ефрасінні Полацкай дойлідам іаанам (іванам) за 30 тыдняў. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошны (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай. Да сённяшніх дзён часткова захавалася Каложская (Ба- рысаглебская) царква, пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі пэўны ма- люнак. Асаблівасцю царквы з’яўляецца вялікая колькаснь галаснікоў — гліняных збаноў, умураваных у сцены для таго, каб было добра чуваць мачітву і голас святара. Помнікам абарончага дойлідства з’яўляецца пяціярусная, вышынёй 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы. 5.Шэдэўрам старажытнага мастацтва з’яўляўся шасці- канцовы крыле, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазар) па заказе Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі — еярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровымі эмалямі. У гэтым крыжы знаходзіліся часцінкі дрэва з крыжа, на якім быў распяты ісус Хрыстос, мошчы святых. Адноўлены ў XX ст. вобраз Крыжа Ефрасінні Полацкай лічыцца хрысціянскай каштоўнасцю беларусаў.
2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі
1.Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся найперш ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржа- вы, якое характарызавалася як палітычны крызіс, або безуладдзе. Такое становішча было вынікам злоўжывання іиляхецкімі волънасцямі. На пасяджэннях сойма дзейнічала права «ліберум вета». Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. У выпіку большасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Расія і Прусія жадалі мець каля сябе слабую Рэч Паспа- літую, таму яны выступалі за захаванне «ліберум вета» і выбарнасці караля. Карыстаючыся правам абароны інша- верцаў у Рэчы Паспалітай, Расія і Прусія выставілі праект ураўнавання ў правах дысідэнтаў з католікамі. Дысідэнтамі называлі шляхту некаталіцкага веравызнання. Аднак сойм Рэчы Паспалітай адмовіўся выканаць гэтае патрабаванне. Тады Расія і Прусія падтрымалі стварэнне шляхецкіх кан- федэрацый — часовых палітычных саюзаў, прадстаўнікі якіх звярнуліся да расійскай імператрыцы Кацярыны II, каб яна дапамагла вярнуць ім былыя правы. Наступны сойм Рэчы Паспалітай вымушаны быў задаволіць патрабаванні дысідэнтаў і прыняць так званыя Кардыналъныя правы, якія прадугледжвалі ўсе ранейшыя правы шляхты, але на самай справе аслаблялі дзяржаву, што было на карысць Расіі. 2.У Пецярбургу ў 1772 г. быў падпісаны дакумент паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь. Сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў першы падзел краіны, аднак супраць выступіла частка паслоў ад ВКЛ, адным з якіх быў дэпутат з Навагрудскага ваяводства Тадэвуш Рэйтан. Ён у знак пратэсту лёг перад пасламі на падлозе ў дзвярах, але болынасць шляхецкіх паслоў пераступілі цераз яго і падпісалі пагадненне з замежнымі краінамі. Спробай выратаваць дзяржаву ад гібелі стала прыняцце чатырохгадовым соймам Рэчы Паспалітай, які працаваў у 1788—1792 гг. і ўвайшоў у гісторьпо як Вялікі, Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Полыичу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агульным войскам і фінансамі, адмяніла права «ліберум вета». Хоць Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны. Паколькі Канстытуцыя 3 мая скасавала шматлікія шля- хецкія вольнасці, гэта прывяло да незадаволенасці часткі шляхты і магнатаў, якія стварылі Таргавщкую канфедэра- цыю і папрасілі Кацярыну II аказаць ім ваенную дапамогу. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад уладу Расіі адышла цэнтральная частка беларускіх зямель. Марілалак (старшыня пасяджэпня) сойма Рэчы Паспалітай, што атрымаў назву другога «нямога соіша», бо шляхецкія дэпутаты на ім маўчалі, выказваючы падобным чынам свой пратэст, зацвердзіў другі падзел краіны. 3.Спробай захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Полынчы. Раней Т. Касцюшка сем гадоў правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх калоній супраць англійскага каланіяльнага ўладарання. Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай Дэкларацыі Незалежнасці Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з’яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі. Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасцъ, цэласнасцъ, незалежнасць». Актыўны ўдзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства, сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы). Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі. У ВКЛ на чале паўстання стаяў інжынер-палкоўнік Якуб Ясінскі. У Вільні быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем — Найвышэйшая Літпоўская рада. Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў водгук толькі сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім Паланецкш універсале. Касцюшка таксама абяцаў вызваліць з-пад прыгону тых сялян, якія прымуць удзел у паўстанні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касі- неры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі. У 1795 г. было падпісана пагадненне паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. добраахвотна адмовіўся ад трона. Рэч Паспалітая прыпыніла сваё існаванне як самастойная дзяржава.
Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"