Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".
2. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.
1. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі. Цэнтрам адукацыі з’яўляуся Віленскі ўніверсітэт, у які у 1803 г. была рэарганізавана Галоўная Віленская школа. Выкладанне ваўніверсітэце вялося на польскай мове. Аднак ў 1832 г. Віленскі ўніверсітэт быў закрыты, бо кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні 1830-1831 гг. Асвета пачала будавацца на прынцыпах «праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці», што азначала выхаванне і навучанне вучняў у духу вернасці рускай праваслаўнай царкве і адданасці расійскаму самадзяржаўю. Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў было пераведзена на рускую мову, а сама яна ўводзілася ў якасці абавязковага прадмета. Польская мова была выключана з вучэбных праграм. У 1819 г. у Гомелі была адкрыта першая у Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання. У такіх школах дзяцей і дарослых навучалі болып падрыхтаваныя вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, і прызначаліся яны для таннага і хуткага атрымання элементарнай адукацыі. У адпаведнасці з рэформай П. Д. Кісялёва былі адкрыты пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у гімназіях, а таксама ў езуіцкіх калегіумах, сярод якіх узроўнем навучання вылучаўся Полацкі калегіум, пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію, што дзейнічалаў 1812— 1820 гг. Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інс.тытута — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю. 2. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ было звязана з узнікненнем беларусазнаўства. Адным з першых даследчыкаў нашай гісторыі, вуснай народнай творчасці і мовы стаў аўтар нарысаў «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» Павел Шпілеўскі. Адным з першых збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору быў былы ўдзельнік Таварыства філаматаў у Віленскім універсітэце паэт Ян Чачот, які выдаў 6 фальклорных песенных зборнікаў (пераважна ў перакладзе на польскую мову). Лічыцца, што ў беларускіх тэкстах Я. Чачота ўпершыню з’явілася літара «ў». У сваіх вершах ён крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, заклікаў іх гуманна адносіцца да сялян. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску быў створаны першы ў Беларусі музей стпаражытнасцей. Пазней, у 1855 г., дзякуючы намаганням Яўстафія быў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, ку- ды яго заснавальнік перадаў збор уласных археалагічных матэрыялаў. Такім чынам быў пакладзены пачатак музейнай справе ў Беларусі. У першай палове XIX ст. праводзіліся буйнамаштабныя вымярэнні ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Чорнага мора па так званай Дузе Струвэ, у т. л. і на тэрыторыі Беларусі, што дазволіла вызначыць дакладны памер і форму Зямлі. Дуга Струвэ ўключана ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. 3. Літаратура. Плённа выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускі фальклор польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч. Вымушаны назаўсёды пакінуць Бацькаўшчыну пасля прысуду па справе Таварыства філаматаў паэт выказаў тугу па Радзіме на старонках рамантычнай паэмы «Дзяды». Узорам рамантычнай прозы з’яўляецца польскамоўны твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», дзе шырока выкарыстаны беларускія казкі і паданні. Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У двухмоўнай камедыі-оперы «Сялянка» («ідылія») ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны - па-польску. Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, ураджэнец Беларусі, польскі кампазітар Станіслаў Манюшка. Яго музычная дзейнасць пачыналася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота. Сялянская тэматыка гучала ў вершах Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча), вуснамі якога беларускі селянін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам». Сыракомля з’яўляецца аўтарам верша «Паштальён», які пазней быў перакладзены на рускую мо- ву і стаў надзвычай папулярнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком». Асобнае месца ў літаратуры займае творчая спадчына сялянскага паэта Паўлюка Багрыма. Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца поўнасцю. За перапісванне забароненых літаратурных твораў і ўдзел у сялянскім выступленні ён быў аддадзены ў рэкруты ў царскае войска. 3 трох сшыткаў вершаў маладога паэта да нас дайшоў толькі адзін твор — «Зайграй, зайграй, хлопча малы...». Творчасць А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча стала сведчаннем распаўсюджвання рамантызму - мастацкага кірунку, які абапіраўся на нацыянальныя пачуцці і паэтызаваў гераічных асоб, звяр- таўся да ўнутранага свету чалавека і ідэалізаваў прыроду і рэчаіснасць. 4.Выяўленчае мастацтва. У жанры гістарычнага жывапі- су працаваў партрэтыст Валенцій Ванъковіч. Яму належаць карціны «Напалеон каля вогнішча», «Міцкевіч на скале Аю-Даг», партрэт А. Пушкіна і інш. Шмат карцін на гістарычныя сюжэты стварыў Ян Дамель. Сярод іх — «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.». Развіццё жанру нацюрморта ў беларускім жывапісе звязана з імем ураджэнца Віцебщчыны Івана Хруцкага. Праславіўся ён і як выдатны партрэтыст. Сярод яго твораў — «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» і інш. Кампазітар з Віцебшчыны Антон Абрамовіч пісаў свае музычныя творы на аснове беларускіх народных песень і танцаў. У сваім маёнтку Залессе, што на Смаргоншчыне, ства- раў паланэзы, у тым ліку «Развітанне з Радзімай», Міхал Клеафас Агінскі — аўтар так і не рэалізаванага праекта адраджэння ВКЛ. У архітэктуры панаваў стыль класіцызму, помнікамі якога з’яўляюцца палац Румянцавых-Паскевічаў і сабор Святых Пятра і Паўла ў Гомелі.
БІЛЕТ 14 1. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
1.Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася з канца XIII ст. па XVI ст. Народнасць — гэта супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і характарызуецца адзінствам паходжання, адзінай мовай, тэрыторыяй, псіхічным складам, этнічнай самасвядомасцю. Фарміраванню беларускай народнасці садзейнічала аб’яднанне беларускіх зямель у складзе адзінай дзяржавы — ВКЛ. Моцная цэнтральная ўлада, якая ўсталявалася ў канцы XIV — пачатку XV ст., станоўча ўплывала на развіццё эканамічных сувязяў паміж рознымі рэгіёнамі краіны. Пачынаючы з Судзебніка 1468 г. фарміруецца адзінае заканадаўства, якое канчаткова ўвасобілася ў Статуце ВКЛ 1588 г. Сваю ролю ў станаўленні беларускай народнасці адыгра- ла праваслаўе. Абсалютную большасць усходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—XV стст. праваслаўныя вернікі. Пасля заключэння паміж ВКЛ і Полыпчай Крэўскай уніі 1385 г. праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўле- на ранейшых правоў. Ягайла імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ. Аднак у сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах феадалаў-католікаў і праваслаўных феадалаў. ВКЛ стала першай дзяржавай у сярэдневяковой Еўропе, у якой заканадаўча была замаца- вана роўнасць праваслаўнай і каталіцкай царквы. Прыкметай фарміравання народнасці стала складванне ў XIV—XVI стст. асаблівасцей беларускай мовы на аснове сярэднебеларускай (мінска-маладзечанскай) групы гаворак. Сярод гукарых змяненняў асабліва прыкметным стала «дзеканне», «цеканне», цвёрдае вымаўленне гука «р», «аканне» і «яканне». Старабеларуская мова атрымала дзяржаўны статус як мовы афіцыйнага справаводства ў ВКЛ. Аб фарміраванні беларускай народнасці сведчыла ўжыванне насельніцтвам саманазваў. Назвы русіны і беларусцы болыи датычыліся тэрыторыі Падзвіння і Падняпроўя. Назва ліцвіны — тэрыторыі Верхняга Панямоння (цяперашняй Гродзенскай вобласці). Больш позняя назва палешукі — Палесся (тэрыторыя сучасных Брэсцкай і Гомельскай абласцей). Такія назвы з’яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа. Фарміраванне беларускай народнасці праявілася ў складванні асобнага псіхічнага складу. Беларусам былі ўласцівы імкненне гарманічна прыстасаваць сваю працу і адпачынак да пэўнай пары года, высокая духоўнасць, цярпімасць, патрыятызм, высокі ўзровень рэлігійнасці, працавітасць, спагадлівасць і інш. 2. У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы «Белая Русь». Адны з іх звязваюць яе са стараной свету: белы колер абазначаў усход. Другія — з тым, што насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція — з рэлігійным становішчам: белая — значыць праваслаўная, «чыстая», у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі абставінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Так, адна з гістарычных крыніц пад 1382 г. называв Полацк крэпасцю Белай Русі. Больш верагоднай з’яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некаторых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у складзе ВКЛ.
2. Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі. Погляды і дзейнасць Кастуся Каліноўскага
1. Выспяванне паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі было звязана перш за ўсё з імкненнем польскай шляхты аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць мэты мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «бельші». Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад гіры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «чырвонымі». Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыяне- раў у Беларусі стаў Канстанцін Вікенцій Каліноўскі, які пазней, у беларускай савецкай гістарычнай навуцы, атрымаў імя Кастуся. Ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў сям’і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся пасля вучобы на радзіму, ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыялънага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чырвоных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царскіх улад, што пачалося ў Польшчы ў 1863 г. заўчасна і нечакана для рэвалюцыянераў Літвы і Беларусі. 2. Свае погляды К. Каліноўскі выказаў у нелегальней рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеце «Мужицкая праўда», якую разам са сваімі паплечнікамі ён выдаваў у 1862—1863 гг. У ёй К. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: «...не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа». Заклікі ў газеце ён падпісваў псеўданіМам Ясъка — гаспадар з-пад Вільні. Аднак адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб’яўленне ў беларуска-літоўскіх губернях ваеннага становішча і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі прывялі да падаўлення паўстання ў Беларусі ў 1863 г. Арыштаваны К. Каліноўскі, знаходзячыся ў турме, напісаў і перадаў на волю тры развітальныя «Пісъмы з-пад шыбеніцы». 3 лістоў вынікала, што К. Каліноўскі не прызна- ваў маскоўскі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць «за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную». У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, 26-гадовы К. Каліноўскі пры абвяшчэнні прысуду, у якім яго назвалі «дваранінам», заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!» 3. Сярод удзельнікаў паўстання быў ураджэнец Беларусі Зыгмунт Мінейка, прыгавораны спачатку да расстрэлу, пазней замененага на 12 гадоў катаргі ў Сібіры, у наступным атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Грэцыі. Ён адшукаў у час археалагічных раскопак старажытны горад, дзе знаходзілася свяцілішча Зеўса. Як выдатны інжынер удзельнічаў у будаўніцтве спартыўных аб’ектаў у Афінах да першых Алімпійскіх гульняў 1896 г. Як ваенны спецыяліст нрымаў удзел у Балканскай вайне 1912—1913 гг., за што быў удастоены самай высокай воінскай узнагароды Грэцыі — Залатога крыжа заслугі. Высланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні 18-гадовы ураджэнец Віцебшчыны іван Чэрскі склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера Байкал. Быў памілаваны пасля 22-гадовай ссылкі, атрымаў за свае даследаванні тры залатыя медалі Рускага геаграфічнага таварыства, яго імем названы горны хрыбет у Забайкаллі.
БЛЕТ 15 1. Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст.
1. Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца еван- геллі — апісанні «зямнога» жыцця ісуса Хрыста. Вядомы рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жыровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры (невялікія малюнкі). Больш за 600 мініяцюр змяшчаў Радзівілаўскі летапіс, перапісаны ў канцы XV ст. У гэтым жа стагоддзі былі створаны «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Беларуска- літоўскі летапіс». З’явілася літаратура, у якой праслаўляліся пэўныя асобы, напрыклад твор «Пахвала Вітаўту». Вокладкі рукапісных кніг рабілі з дошак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўны- мі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі спражкі, каб кнігу зручна было зашпільваць.
2. Барацьба са знешняй пагрозай актывізавала абарончае будаўніцтва. Самым старажытным і буйным з’яўляўся Навагрудскі замак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна пачынаючы з X—XI стст. У першай палове XIV ст. былі пабудаваны замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры стаў Гродзенскі замак. У замкавым будаўніцтве пераважаўраманскі стылъ, што надавала збудаванням масіўнасць і суровы выгляд. У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага стылю лічыцца абарончы храм — Троіцкі касцёл у в. ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г. У в. Сынкавічы (Зэльвенскі раён) у канцы XV — пачатку XVI ст. была ўзведзена царква-крэпасць, якая выконвала ролю замка. 3. Прыкладамі жывапісу XIV — пачатку XVI ст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі — гэта роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Беларускія жывапісцы стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з самых вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты, які адносіцца да XIV — пачатку XV ст. Сцены і слупы касцёла ў ішкалдзі былі некалі ўпрыгожаны фігурамі святых і арнаментам. Драўляныя скульптуры святых, размаляваныя фарбамі, якія адлюстроўвалі, напрыклад, Дзеву Марыю з немаўляткам на руках, з’яўляліся абавязковымі для каталіцкіх касцёлаў. Да XIV-XV стст. адносіцца зараджэнне ў Беларусі партрэтнага мастацтва. Так, у здмкавай царкве ў Віцебску знаходзіуся партрэт Ульяны, на якім яна была адлюстравана разам са сваім мужам вялікім князем Альгердам. 4.Новыя з’явы ў культуры ў першай палове XVI ст. былі звязаны з распаўсюджваннем Рэнесансу - развіццём заходне- еурапепскай культуры ў XIV-XV стст. Гэта быў час уздыму свецкаи навукі і мастацтва, станаўлення нацыянальнай мовы, літаратуры і самасвядомасці ў еўрапейскіх народаў. У аснове энесансу знаходзіўся гуманізм — сістэма светапогляду, паводле якой чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю. У выяўленчым мастацтве пачынае пашырацца партрэтны жанр. У гворах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прадстаунікоў знакамітых магнацкіх родаў. Да ліку так званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў належыць партрэт Юрыя Радзівіла ў рыцарскіх даспехах, якога за вялікі рост 1 фізічную моц празвалі «літоўскім Геркулесам». Назва сармацкага партрэта ўзнікла з-за таго, што шляхта выводзіла свае паходжанне быццам бы ад старажытных сарматаў, якія калісьці насялялі іх землі. Важнае месца ў літаратуры часоў ВКЛ займае выхадзец з беларускай зямлі, прадстаўнік лацінамоўнай паэзіі Мікола Гусоускг. Знаходзячыся ў Рыме, па просьбе папы рымскага ен стварыу на лащнскай мове сапраўдны гімн Бацькаўшчы- несваю славутую паэму «Песня пра зубра», дзе апісваліся сцэны палявання на зуброў у Белавежскай пушчы, а таксама услауляуся час праўлення вялікага князя літоўскага Вітаўта Паэма была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве. Да першай паловы XVI ст. адносіцца трактат Міхалона Лгцвгна «Пра норавы татараў ліцвінаў і маскавітаў», выдадзены на лащнскай мове. Гэты твор змяшчаў падрабязныя звесткі аб жыцц. згаданых у яго назве народаў а таксама крытыку пянства, хабарніцтва, ляноты, марнатраўства, што сведчыла аб гуманістычным характары трактата.
2. Умовы і асаблівасці адмены прыгоннага права ў Беларусі 1. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся у тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумоулівала адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і увогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаючы, пакуль «знізу» аграрнае пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам 2 19 лютага 1861 г. маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую сваооду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча. Аднак, арымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля прызнавалася ўласнасщо памешчыкаў. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе існавала абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшы (ад 4 да 5,5 дзесяціны) і ніжэйшы (ад 1 да 2 дзесящн) памеры сялянскіх надзелаў. А ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскаи губернях, дзе існавала падворнае землекарыстанне, сяляне маглі выкупіць свой дарэформенны надзел. Сяляне павінны былі выкупляць зямельныя надзелы па устаноуленай урадам і значна завышанай цане. Гіравілы выкупной аперацыі, г. зн. выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы, былі наступнымі. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 выкупной сумы, каб яны маглі разлічыцца з памешчыкамі. Вяртаць гэтую пазыку сялянам трэба было на працягу 49 гадоў з вялікімі працэнтамі. Памер выкупу значна перавышаў рэальны кошт зямлі. Агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышала яе рыначны кошт. Да поўнага выкупу зямлі сяляне лічыліся часоваабавязанымг і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і ранен, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк). Пазямельныя адносіны часоваабавязаных сялян і памешчыкаў афармляліся ў дакументах, якія атрымалі назву ўстаўныя граматы. іх складалі гірадстаўнікі мясцовых памешчыкаў. 2. Увыніку ажыццяўлення сялянскай рэформы памешчыкі ў Беларусі захавалі ў сваёй ўласнасці больш за палову усіх зямель — прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях еўрапейскай часткі Расіі. Да памешчыкаў ад'ышлі лепшыя ўчасткі зямлі, што прывяло да цераспалосіцы, калі памешчыцкія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргавалі- ся паміж сабой у залежнасці ад урадлівасці глебы. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Рэформа абумовіла маруднае развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы па так званым «прускім шляху», калі захоўвалася ўласнасць памешчыкаў на зямлю. Умовы рэформы выклікалі глыбокае расчараванне былых памешчыцкіх сялян, і яны сарвалі двухгадовы (пасля абвяшчэння рэформы) тэрмін падпісання ўстаўных грамат. Сялянам было прыкра выкупляць зямлю, якой яны карысталіся на працягу дзесяцігоддзяў і якую лічылі сваёй. Сялянская рэформа стала своеасаблівай мяжой паміж феадалізмам і капіталізмам. Але яна мела палавінчаты характар, бо абвяшчэнне прыгонных памешчыцкіх сялян асабіста свабоднымі спалучаласй з захаваннем ва ўласнасці дваран- памешчыкаў звыш паловы ўсіх зямель Беларусі. Разам з тым вызваленне мільёнаў памешчыцкіх сялян з-пад прыгону стварыла такі неабходны для развіцця капіталістычнай вытворчасці рынак вольнай наёмнай рабочай сілы.3.Асаблівасці адмены прыгоннага права ў Беларусі былі звязаны з прадухіленнем удзелу незадаволеных умовамі надзялення зямлёй сялян у паўстанні 1863—1864 гг. Паводле спецыяльных царскіх указаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях з 1 мая 1863 г., а ў Віцебскай і Магілёўскай губернях з 1 студзеня 1864 г. спынялася часоваабавязанае становішча сялян. Яны, незалежна ад згоды памешчыкаў, тэрмінова пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў. Памер выкупных плацяжоў пры абавязковым выкупе сялянскіх надзелаў быў паменшаны на 20 %. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні, сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18 % сялян. Такія ўмовы атрымання зямлі істотна змякчалі ўмовы вызвалення сялян у Літве і Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі.
Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"