Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".
БІЛЕТ 11 1.Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоў- скага ў XV — першай палове XVI ст.
1.Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве. У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала пракгычна належаць Вітаўту. Пры ім дзяржаўны лад ВКЛ уяўляў сабой иеабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Пры Вітаўце ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Вялікі князь Вітаўт, працягваючы дабівацца незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, імкнуўся разарваць свае залежи ыя адносіны з польскім каралём Ягайлам. 3 гэтай мэтай на з’ездзе феадалаў Польшчы і ВКЛ, які адбыўся ў 1413 г. у замку Гародлі (на рацэ Заходні Буг), была падпісана Гарадзелъская унія —саюз паміж ВКЛ і Гіолынчай. Унія пацвердзіла аб’яднанне ВКЛ з Польскім каралеўствам, але ў адрозненне ад Крэўскага пагаднення 1385 г. улада ў ВКЛ стала практычна належала Вітаўту. Узнікла пытанне аб прысваенні Вітаўту каралеўскага тытула і ператварэнні княства ў каралеўства. Вітаўт даў згоду прыняць каралеўскую карону з рук германскага імператара, але памёр, не дачакаўшыся яе. існуе меркаванне, што каралеўскую карону па дарозе перахапілі палякі, якія абрабавалі імператарскіх паслоў. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай былі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшы- ся паміж сабой, яны абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывяло ў 1432—1436 гг. да грамадзянскай вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. У час вайны 1 верасня 1435 г. адбылася вельмі жорсткая Вілъкамірская бітва, у якой войска Свідрыгайлы было разбіта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. У 1434 г. ён выдаў прывілей, у якім абвяшчаў раўнапраўе праваслаўных і каталіцкіх феадалаў у межах ВКЛ. Праваслаўная знаць атрымала гарантыю недатыкальнасці сваіх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, ільготы ў дзяржаўных павіннасцях, права на рыцарскія гербы. Фактычна гэта быў першы агульнадзяржаўны прывілей, які выдаваўся для пераадолення расколу ўнутры ВКЛ. 2.Абмежаванне ўлады вялікага князя ў ВКЛ. У 1440 г. вялікім князем літоўскім стаў сын Ягайлы Казімір IV Ягелончык (1440—1492). Дапамагалі кіраваць дзяржавай юнаму князю, якому споўнілася крыху болын за 12 гадоў, прыбліжа- ныя асобы. Праз сем гадоў пасля заняцця велікакняжацкага трона ў ВКЛ Казімір становіцца яшчэ і польскім каралём. У час княжання Казіміра і яго сына Аляксандра Казіміравіча (1492—1506) улада вялікага князя была абмежаванарадай — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуй- нейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з канца XIV ст. назы- валі панамі, і вышэйшыя службовыя асобы. Сярод іх былі: канцлер — кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. Паны-рада адасобіліся ў самастойны ад вялікага князя орган улады. У пачатку XVI ст. канчаткова аформіўся вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — вольны (агульны) сейм (сойм) - з’езд шляхты ВКЛ. На яго пасяджэннях, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе феа- далы ВКЛ, а пазней — па два дэпутаты ад кожнага навета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, ВКЛ у канцы XV — пачатку XVI ст. паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады. Асновы дзяржаўнага ладу былі адлюстраваны ў Статуце ВКЛ 1529 г., які быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда.
2. Беларусь у перыяд вайны 1812 г.
1. Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны была звязана з намерам расійскага імператара Аляксандра I аднавіць ВКЛ пад кіраўніцтвам Расіі, каб не дапусціць падтрымкі памешчыкамі заходніх губерняў французскага імператара Наполеона Бонапарта. Па даручэнні імператара быў падрыхтаваны праект, які атрымаў у гісторыі назву «план Агінскага». Адзін з яго стваральнікаў Міхал Клеафас, Агінскі з 1802 па 1822 г. пражываў у вёсцы Залессе на Смаргоншчыне, дзе і напісаў знакаміты паланэз ля мінор, што пазнеи атрымаў назву «Развітанне з Радзімай». План Агінскага прадугледжваў аўтаномію — шырокае ўнутранае самакіраванне, што давалася адноўленаму ВКЛ, аднак ён так і не быў рэалізаваны.
2.У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова французскі бок планаваў раз- граміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць Расію пайсці на заключэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Разбіць рускія арміі на тэрыторыі Беларусі не ўдалося, адступіўшы, яны аб’ядналіся пад Смаленскам. У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Якаў Пятровіч Кульнеў, атрад якога атрымаў гіерамогу над французскімі войскамі. Смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страде. Пад Магілёвам значныя сілы французскай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. Чатырохмесячную асаду напалеонаўскіх войскаў выт- рымаў гарнізон Бабруйскай крэпасці. Тут камандуючы 2-й расійскай арміяй генерал Пётр іванавіч Баграціён забяспечыў сваім салдатам неабходны адпачынак. Дарэчы, у праектаванні і будаўніцтве крэпасці ўдзельнічаў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер Тэадор Нарвут, у будучым гісторык і археолаг. Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць баявыя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць, толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і адступленне. Кіраваў рускай арміяй у гэты час фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў. У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася каля вёскі Студзёнкі пад Барысавам. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка «Вялікай арміі» Напалеона. 3.Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ, які займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы. Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў. іх колькасць была значна болыпай у параўнанні з той колькасцю жыхароў Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона. У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адбіранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі разгарнуўся рух самаабароны. Асаблівую актыўнасць у барацьбе з фраНцузскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх царскім урадам былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі. Вайна 1812 г. прынесла вялікія спусташэнні Беларусі. Шмат людзей загінула, былі разбураны многія гарады і вёскі; амаль напалову скарацілася колькасць свойскай жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы.
БІЛЕТ12 1. Саслоўі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV — сярэдзіне XVI ст. Этапы запрыгоньвання сялянства
1.У ВКЛ грамадства падзялялася на саслоўі. Для вызначэння саслоўяў ужывалася назва станы. Саслоўе-стан — гэта грамадская група людзей, якая мае пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя ў спадчыну. Асноўныя саслоўі складалі шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне. Да ліку прывілеяваных саслоўяў адносіліся шляхта і духавенства, да непрывілеяваных (простых) — мяшчане і сяляне. Вядучым і пануючым саслоўем у ВКЛ з’яўляліся феадалы-землеўласнікі, у лік якіх уваходзілі князі, паны і шляхта. Сярод феадалаў вылучаліся буйныя землеўладальнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі (сучасныя гісторыкі называюць іх магнатам!). Да іх адносіліся былыя ўдзельныя князі, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады і засядалі ў паны-радзе. Шляхта вяла сваё паходжанне ад боярства — ваенна- служачай групоўкі насельніцтва. Менавіта на іх абапіраліся вялікія князі літоўскія пры правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі. Шляхецкае званне перадавалася нашчадкам, але яго можна было страціць, напрыклад калі шляхціц пачынаў займацца рамяством і гандлем. Шляхта мела выключнае права на валоданне зямлёй і права вяршыць суд над сваімі залежнымі сялянамі. Сярэдняя шляхта займала другарадныя пасады ў дзяржаўным апараце і была ў васальнай залежнасці ад магнатаў. Асноўным абавязкам дробнай шляхты лічылася ваенная служба за валоданне зямлёй. існавала і беззямельная шляхта. Асобным саслоўем было духавенства. Пераважала праваслаўнае духавенства, але з канца XIV ст. каталіцкае духавенства стала карыстацца болыпай падтрымкай дзяржавы. У XIV—XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі. Гэта назва паходзіць ад агульнаславянскага слова «места». Мяшчане мелі права валодаць маёмасцю, перадаваць яе ў спадчыну. Самую вялікую частку насельніцтва ВКЛ складалі сяляне, якія ў XIV—XV стст. з землеўласнікаў сталі землека- рыстальнікамі. Сяляне падзяліліся на пахожых (вольных) — тых, што мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога, і непахожых (прыгонных) людзей — тых, каму такі пераход забараняўся. За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі вы конваць паншчыну — адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала са сваёй жывёлай і прыладамі працы. Гакіх сялян называлі цяглымі. Сялян, якія аддавалі дзякла — натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала, называлі данніксімі. 3 XV ст. быў уведзены чынш, г. зн. грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам. Сяляне, якія плацілі чынш, атрымалі назву асадных (чынгиавых).
2. Юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян, г. зн. страты імі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння ў залежных ад феадала, звязана з выданнем у 1447 г. вялікім князем літоўскім Казімірам прывілея. Згодна з ім феадалы забяспечваліся, у адрозненне ад сялян, валоданнем зямлей на правах поўнай ўласнасці. Феадалы атрымалі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам. ім забаранялася прымаць збеглых сялян. Наступным этапам запрыгоньвання сялянства стала выданне ў 1468 г. Судзебніка Казіміра — першага зборніка законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. У Судзебніку прадугледжвалася пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных ад феадала людзей. Далейшыя этапы запрыгоньвання сялянства былі юрыдычна замацаваны ў Статутах ВКЛ. Статут ВКЛ 1529 г. увёў 10-гадовы тэрмін даўніны — перыяд, пасля якога селянін, пражыўшы на зямлі феадала, станавіўся непахожым. Статут устанавіў магчымасць пераходу селяніна ад аднаго феадала да другога толькі на працягу тыдня да Юр ева дня, які прыпадаў на канец лістапада, і тыдня пасля яго з абавязковай выплатай пэўнай сумы грошай. Статут ВКЛ 1566 г. увёў тэрмін пошуку збеглых сялян, які першапачаткова складаў 10 гадоў, і адміністрацыйныя пакаранні тым, хто іх схаваў. Статут ВКЛ 1588 г. павялічыў тэрмін пошуку збеглых сялян да 20 гадоў і суму грошай, якія абавязкова выплачваліся сялянамі пры пераходзе ад аднаго феадала да другога. Такім чынам, у канцы XVI ст. у ВКЛ канчаткова афармляецца прыгоннае права. Сялян можна было прадаваць, абменьваць, аддаваць у заклад.
2. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай трэці XIX ст.
1. Праявай грамадска-палітычнага руху стала стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый, якія былі прадстаўлены шляхецкай інтэлігенцыяй і вучнёўскай моладдзю. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага ўніверсітэта Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота было сгворана Таварыства філаматаў — аматараў навук. Яго сябры ставілі перад сабой мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і грамадскай працы на карысць Бацькаўшчыны, заклікалі «захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі... маючы ў памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану». Сярод філаматаў быў ігнат Дамейка, які пасля ўдзелу ў паўстанні 1830—1831 гг. выехаў за мяжу і апынуўся ў Чылі, дзе за сваю навуковую і асветніцкую дзейнасць быў абвешчаны нацыянальным героем. У 1820 г. утварылася болып масавая арганізацыя — Таварыства філарэтаў — аматараў дабрачыннасці. Разам з па- шырэннем асветы ў грамадстве яны прапагандавалі ідэі роў- насці і свабоды, аж да ліквідацыі прыгоннага права і надання народам незалежнасці. Царскі ўрад убачыў у дзейнасці філаматаў і філарэтаў небяспеку, і іх дзейнасць была забаронена. 2. Дзекабрысцкі рух у Беларусі быў звязаны з дзейнас- цю дваранскіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў, якія зрабілі спробу падняць узброенае паўстанне супраць самадзяржаўя ў снежні 1825 г. (адсюль і назва «дзекабрысты»), іх дзейнасць у Беларусі звязана з кіраўніком Паўночнага таварыства дзекабрыстаў Мікітам Мураўёвым, які склаў «мінскі варыянт» расійскай канстытуцыі. У 1823 г. па ініцыятыве будучага дзекабрыста Сяргея Мураўёва-Апостала, які служыў у раскватараваным у Бабруйскай крэпасці пяхотным палку, быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання. План прадугледжваў арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у крэпасці, але ён не быў ажыццёўлены. У Літоўскім асобным корпусе, размешчаным на Беласточчыне, па ініцыятыве філарэта Міхагла Рукевіча ўзнік- ла іаинае Таварыства ваенных сяброў, якія выступалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. У снежні 1825 г. яны сарваш цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I, аднак іх выступление аказалася безвыніковым. Няўдачы рэвалюцыянераў дваранска-шляхецкага паходжання тлумачыліся іх адарванасцю ад народа, бо яны не лічылі сялян рэальнай сілаи і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. 3. Дванскі (шляхецкі) этап грамадскага руху за аднауленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. быў звязаны з паўстаннем 1830-1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі Прадстаунікі яго дэмакратычнай плыні на чале з гісторыкам іахімам Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. імі быў вылучаны лозунг «За нашу і вашу свабоду», які пазней стаў сімвалам яднання расійскіх і польскіх рэвалюцыянераў. Свядома падтрымалі паўстанне у Беларусі шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова ўніяцкае духавенства. Сяляне і мяшчане набіраліся У атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі заці- каўлены ваяваць. Паўстанне было падаўлена, пасля чаго царскі ўрад узяў курс на аслабленне польскага ўплыву ў беларускіх губернях. У шляхціцаў - удзельнікаў паўстання канфіскоўваліся (прымусова адбіраліся на карысць дзяржавы) маёнткі. Значнае месца ва ўрадавай палітыцы займаў «разбор шляхты». Ён уяуляу сабой праверку дакументаў аб дваранскім па- ходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падат- ковыя сельскія і гарадскія саслоўі. У 1831 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях а у 1840 г. - у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях, дзе ўводзілася расійскае заканадаўства. 4. Прыкладам пачатку дэмакратычнага этапу ў
грамадскім руху ў Беларусі стала заснаванне студэнтам Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі Францам Савічам у 1836 г. Дэмакратычнага таварыства ў Вільні. Яго ўдзельнікі прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржауя, выступалі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй.
БІЛЕТ13 1. Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
1.У XIV—XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Самымі буйнымі лічыліся Берасце, Полацк, Гродна, Мінск, Навагрудак, Слонім і інш. Да сярэдіх гарадоў адносіліся пасяленні з 2—3 тысячамі жыхароў. Найбольш хутка навялічвалася колькасць мястэчак - паселішчаў гарадскога тыпу. Карэнных жыхароў горада, незалежных ад феадала, называлі мяшчанамі. Неабходнасць абароны ад ворагаў абумовіла будаўніцтва ў XIV ст. каменных замкаў у Лідзе і Крэве, а затым у Гродне, Навагрудку, Нясвіжы, Міры. Аднак у XV ст. цэнтрам горада становіцца не замак, а гандлёвая плошча, вакол якой складваліся новыя пасады — паселішчы рамеснікаў і гандляроў. 2. Галоўным заняткам гарадскога насельніцтва з’яўлялася рамяство. У гарадах працавалі кавалі, ювеліры (залатары), ганчары, гарбары (выраблялі скуры), шаўцы, цесляры, збройнікі, рымары (рабілі вупраж), кацельшчыкі, півавары і інш. Гарадскія рамеснікі аб ядноўваліся ў цэхі. Гэта былі арганізацыі майстроў з мэтай пераадолення канкурэнцыі паміж рамеснікамі і недапушчэння на гарадскі рынак вырабаў іншагародніх і іншаземных вытворцаў. Першы ўспамін аб Цэхах у Мінску ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1552 г. Цэхавая арганізацыя складалася, як правіла, з уладальнікаў майстэрань - майстроў. Яны наймалі вучняў. Каб стаць майстрам, вучань павінен быў стаць падмайстрам і здаць экзамен — вырабіць «штуку» — узорны выраб. Разам з рамёствамі развіваўся гандаль. 3 развіццём гарадоў ён мяняў сваю форму: ажыццяўляўся пераход ад звычайнага абмену да продажу. Пашыраецца колькасць рынкаў - таргоў, дзе сельскія жыхары, якім былі патрэбны вырабы гарадскіх майстроў, маглі прадаць сваю сельскагаспадарчую прадукцыю, у т. л. прадукты харчавання. 3. Стан гарадоў вызначаўся тым, што каля 40 % усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. знаходзіліся ў прыватнай ўласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. Гэта праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне. Яго назва паходзіць ад назвы нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права. Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады - магістрат і суд, а рамеснікі - свае рамесныя аб’яднанні. Магістрат з яўляўся вьібарным органам гарадскога самакіравання. Ен складаўся з гарадской рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы органа па судовых справах (назва «лава» ўзнікла ад таго, што абвінавачаных садзілі ў час заслухоўвання справы на звычайную лаву). Органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ёй. Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стала ў 1390 г. Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск - сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.
Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"