Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".

Файлы: 1 файл

ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ БИЛЕТЫ.docx

— 205.21 Кб (Скачать)

 

2.Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях

1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам у заходніх губернях было аб’яўлена ваеннае становішча. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюджванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шырокую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць царскі ўрад. 3 пачатку 1915 г. баявыя дзеянні былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. У ве- расні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, германскія войскі захапілі Вілейку і наблізіліся да Маладзечна. Наступальная аперацыя германскай арміі, вядомая пад назвай Свянцянскі црарыў, стварыла пагрозу захопу Мінска. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць гэта наступление і ліквідаваць прарыў. Руская армія вымушана была пакінуць значную частку тэрыторыі Беларусі. У жніўні — верасні 1915 г. германскія войскі занялі Брэст, Гродна і іншыя заходнебеларускія гарады. У сувязі з гэтым Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміяй была перанесена з Баранавічаў у Магілёў. Фронт усталяваўся па лініі Дзвінск — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. Абарона Смаргоні доўжылася 810 дзён. Гэта быў адзіны горад на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, які так доўга і ўпарта абараняла расійская армія ў час Першай сусветнай вайны. У 1916 г. пад Смаргонню, упершыню на Усходнім фронце, германскія войскі выкарысталі атрутны газ. Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло наступальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і палегчыць цяжкае становішча французскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў у Нарачанскай наступалънай аперацыі не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі.

2. Пад германскай ваеннай уладай апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пражывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйны рэжым. Германская ваенная адміністрацыя ўвяла ўласныя законы, рэжым рабаўніцтва і гвалту. Дзейнічала жорсткая сістэма розных штрафаў, прымусовых работ, праводзіліся рэквізіцыі — прымусовае адчужэнне маёмасці і прадуктаў для забеспячэння нямецкай арміі. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушны падатак. У Германію вывозілася працаздольнае насельніцтва, а таксама абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла. Любая спроба супраціўлення жорстка каралася, аж да пакарання смерцю.

3. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі на сацыяльна-эканамічнае становішча ва ўсходняй частцы Беларусі, якая ўяўляла сабой прыфрантавую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. расійскіх войскаў пагроза германскай акупацыі выклікалі масавае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту. У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях у расійскую армію было мабілізавана больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. У выніку рэзка скараціліся пасяўныя плошчы і павелічылася колькасць гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней. 3-за адсутнасці паліва, сыравіны, мужчынскіх рук у цяж- кім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск прадпрыемствы, скіраваныя на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкае зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

4. Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху выступілі з асуджэннем вайны. У занятай германскімі войскамі Вільні браты іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Быў распрацаваны шэраг праектаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Напрыклад, Беларускі народны камітэт, утвораны ў 1915 г. у Вільні, звярнуўся да ідэі адраджэння ВКЛ. Згодна з ёй, акупіраваныя Германіяй беларускія і літоўскія землі павінны былі аб’яднацца ў адну дзяржаву з соймам у Вільні. Акупацыйныя ўлады на словах падтрымлівалі такую ідэю, бо імкнуліся выкарыстаць нацыянальны рух для замацавання сваёй улады на захопленых тэрыторыях. Аднак у планы Германіі не ўваходзіла стварэнне незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Ідэя ўзнаўлення ВКЛ не магла быць рэалізавана ва ўмовах германскай акупацыі.  У 1916 г. была прапанавана ідэя стварэння саюзу незалежных дзяржаў — «Злучаных штатаў» Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны на тэрыторыі ад Балтыйскага да Чорнага мора. Такі Балтыйска-Чарнаморскі саюз мог бы забяспечыць незалежнасць маладых дзяржаў ад Польшчы і Расіі і дапамагчы аднаўленню разбуранай падчас вайны эканомікі. 3 гэтай ідэяй беларуская дэлегацыя выступіла на міжнародных канферэнцыях, аднак урады еўрапейскіх краін, уцягнутыя ў сусветную вайну, не ўспрынялі гэтых прапаноў. У 1917 г. трупа дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з Ластоўскім выступіла за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Такім чынам, упершыню была сфармулявана ідэя поўнай незалежнасці Беларусі.

 

БІЛЕТ19    1. «Валочная памера» 1557 г. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання

1. Аграрная рэформа вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста, вядомая пад назвай «валочная памера», была выклікана сацыяльна-эканамічнымі прычынамі. Павелічэнне насельніцтва і развіццё гарадоў у канцы XV — XVI ст. выклікалі ў ВКЛ рост попыту на сель- скагаспадарчую прадукцыю. Значны рост цэн на хлеб у Заходняй Еўропе зрабіў выгадным для феадалаў вываз прадукгаў харчавання за мяжу. Каб павялічыць прыбытковасць сваіх маёнткаў, яны пачалі ствараць фалъваркі. Фальварак — гэта гаспадарка феадала з комплексам пабудоў і панскім ворывам, на якім сяляне адпрацоўвалі паншчыну. Першыя фальваркі з’явіліся яшчэ ў XV ст. Прадукцыя фальваркаў ирызначалася для продажу. Жыгімонт II Аўгуст, распачынаючы аграрную (сельска- гаспадарчую) рэформу, якая праводзілася на падставе дакумента пад назвай «Устава на валокі», прынятага ў 1557 г., хацеў павялічыць прыбытковасць дзяржаўнай казны праз стварэнне фальваркаў, упарадкаваць землекарыстанне сялян і рэгламентаваць іх павіннасці. Аўтарам аграрнай рэформы гісторыкі лічаць маці Жыгімонта II Аўгуста каралеву Бону Сфорцу. Пад яе кіраўніцтвам у Пінскім і Кобрынскім староствах былі праведзены аграрныя пераўтварэнні. іх станоўчыя вынікі садзейнічалі наданню рэформе агульнадзяржаўнага характару. Каб упарадкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннас- ці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы — валока, роўная 21,36 га, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. Сялянскія гаспадаркі атрымалі ў сярэднім адну валоку на дзве сям’і. Сярэдні сялянскі надзел складаў прыблізна 10,6 га — паўвалокі. Аграрная рэформа першапачаткова ахапіла велікакняжацкія маёнткі, а затым прыватнаўласніцкія ўладанні, акрамя ўсходу Беларусі, дзе яна не праводзілася. Самыя лепшыя землі адводзіліся пад дзяржаўныя фальваркі. Таксама яны адышлі пад панскія фальваркі. Падзел зямлі на валокі атрымаў назву «валочная памера». 2. Пераход да фальварковай гаспадаркі быў звязаны з развіццём гандлю збожжам, які даваў феадалам усё большы прыбытак. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання было заснавана на выкананні сялянамі работ па апрацоўцы зямлі і зборы ўраджаю. Але зямля сялянам не належала. Магнаты і шляхта заканадаўча аформілі сваё права на валоданне зямлёй. Сяляне вымушаны былі звяртацца да шляхціца, каб той выдзеліў ім зямельны надзел. Сяляне былі падзеляны на цяглых і асаднызс. Цяглыя сяляне ў асноўным адпрацоўвалі паншчыну. Гэты від павіннасці за карыстанне зямельным надзелам феадала быў звязаны з адпрацоўкай сялянамі пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феадала. У XVI ст. паншчына павялічылася з аднаго да двух дзён, а ў XVII ст. складала ўжо 3—4 дні на тыдзень. Асадныя сяляне за карыстанне зямельным надзелам абавязаны былі плаціць землеўладальніку чынш — грашовы падатак. У выніку аграрнай рэформы 1557 г. вырасла прыбытковасць дзяржаўных уладанняў, а сяляне былі поўнасцю прымацаваны да зямлі.

2. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.

1. Другая палова XIX — пачатак XX ст. сталі вырашальным этапам у працэсе фарміравання беларускай нацыі. Нацыя — гэта супольнасць людзей, якая склалася гістарычна, з характерным для яе сталым пражываннем на ад- нон тэрыторыі, агульнасцю гаспадарчага жыцця, адной лі- таратурнай мовай, агульнасцю рыс культуры і псіхалогіі, у т. л. нацыянальнай самасвядомасці. Станаўленне беларускай нацыі адбывалася ў складзе Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. 2. Складванне нацыі характарызуецца фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці — сукупнасці ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і гістарычныя карані свайго паходжання. Адной з форм праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляюцца саманазвы народа. Яшчэ ў першай палове XIX ст. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой, а яе насельніцтва — ліцвінамі. У канцы XIX — пачатку XX ст. назвы Беларусь і беларусы замацоўваюцца за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Частка насельніцтва Беларусі называла сябе тутэйшыя. У некаторых мясцовасцях існавалі рэгіянальныя назвы, якія адносіліся да значных тэрыторый: «палешукі» — да ўсяго Палесся, «пінчукі» — да яго асобных частак. Па нацыянальным складзе больш за 65 % насельніцтва Беларусі з’яўляліся беларусамі, каля 15 % - яўрэямі, 6 % — рускімі, больш за 5 % — палякамі, каля 5 % — украінцамі. Больш за 90 % беларусаў пражывала ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесіянальным складзе сярод насельніцтва пераважалі праваслаўныя, якія складалі каля 2/3. 3. Адной з прыкмет фарміравання нацыі стала агульнасць гаспадарчага жыцця. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгу- начнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёну. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднанню прадстаўнікоў карэннага этнасу ў нацыю. 4. На канец XVIII ст. старабеларуская мова, якая выкарыстоўвалася ў якасці мовы дзяржаўнага справаводства ў ВКЛ, фактычна перастала існаваць. Сялянства, частка збяднелай шляхты, працоўныя слаі гарадскога насельніцтва карысталіся беларускай дыялектнай мовай. Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы як прыкметы нацыі адбывалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё гаворак Цэнтральнай Беларусі. 5. Працэс фарміравання беларускай нацыі быў звязаны з афармленнем беларускай нацыянальнай ідэі — уяўленнямі, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і ўспрымалі іх. Сутнасцю нацыянальнай ідэі стала дасягненне беларусамі ўласнай дзяржаўнасці. Усведамленне гістарычнай адметнасці першапачаткова праявілася як у ліцвінскім патрыятызме, прыхільнікі якога марылі аб аднаўленні ВКЛ і не ўяўлялі будучыні без Польшчы, так і ў заходнерусізме, прыхільнікі якога разглядалі беларусаў як частку агульнарускага этнасу і арыентаваліся на Расію. Тэарэтычнае абгрунтаванне беларускай нацыянальнай ідэі ўпершыню далі беларускія студэнты, якія стварылі ў 1884 г. у Пецярбургу нелегальную народніцкую арганізацыю «Гоман». Яны выступалі за аўтаномію, г. зн. шырокае ўнутранае самакіраванне для беларусаў у складзе дэмакратычнай і федэратыўнай Расіі. У 1905 г. гоманаўскую ідэю развілі далей прыхільнікі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), распрацаваўшы палажэнне аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе расійскай дзяржавы. Значную ролю ў прызнанні факта існавання беларускай нацыі і фарміраванні яе ідэі адыграла газета «Наша ніва», якая выдавалася ў 1906—1915 гг. у Вільні.

 

 

БІЛЕТ 20   1. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVIII ст. Цэхі. Узнікненне мануфактур

1. У першай палове XVII ст., у параўнанні з сярэдзінай XVI ст., адбываецца хуткі рост гарадоў, якія сталі буйнымі гандлёва-рамеснымі і культурнымі цэнтрамі. Буйнымі гарадамі, дзе налічвалася больш за 10 тысяч жыхароў, з’яўляліся Магілёў, Полацк, Віцебск, Пінск, Мінск, Слуцк, Брэст. Гарады і мястэчкі, якія ўяўлялі сабой дробныя населеныя пункты гарадскога тыпу, падзяляліся ў ВКЛ на дзяржаўныя (каралеўскія), прыватнаўласніцкія і царкоўныя. Прыватна-ўласніцкія гарады складалі ў XVI ст. каля 40 % усіх гарадоў Беларусі. Да таго ж у буйных населеных пунктах меліся юрыдыкі — асобныя кварталы, якія належалі магнатам. Гарады на тэрыторыі Беларусі захоўвалі ўсходнеславянскі выгляд і планіроўку. Аднак на месцы былога дзядзінца і вакольнага горада нярэдка будаваліся новыя, большыя па памерах умацаваныя цэнтры — замкі. У XV ст. цэнтрам горада паступова становіцца гандлёвая плошча з ратушай — будынкам, у якім размяшчаліся органы самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам. У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. у выніку шматлікіх войнаў якія прайшлі па тэрыторыі Беларусі, адбываецца заняпад гарадоў. Аслабленне гарадоў і органаў гарадскога самакіравання выкарысталі буйныя феадалы і прадстаўнікі каралеўскай адміністрацыі Рэчы Паспалітай. Яны ў першай палове XVIII ст. пачалі ўводзіць незаконныя паборы і павіннасці і пашыраць свае юрыдыкі. 2. Замацаванне ў сельскай гаспадарцы фальваркаў, прадукцыя якіх прызначалася для продажу, садзейнічала развіццю гандлю. Асаблівасцю гарадоў лічыўсяторг. У буйных гарадах ён збіраўся два разы на тыдзень. У малых гарадах і мястэчках звычайна з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных свят праходзілі кірмашы — адна-, двухдзённыя таргі. Нясвіж, Нова- гародак, Орша, Шіслоў, Капыль з’яўляліся цэнтрамі кірмашо- вага гандлю. Гандаль ажыццяўлялі купцы. Яны, як і рамеснікі, стваралі свае аб’яднанні — брацтвы ці гільдыі. Тыя з купцоў, хто займаўся замежным гандлем, называліся гасцямі. Адсюль пайшла назва буйных гандлёвых шляхоў, якія звязвалі рынкі ўсёй Рэчы Паспалітай, — гасцінцы. Яны ўяўлялі сабой дарогі, абсаджаныя з абодвух бакоў дрэвамі. «Вялікай дарогай» называлі шлях ад Смаленска да Брэста праз Оршу, Барысаў, Мінск, Нясвіж, Слонім, Ваўкавыск. 3. У XVI ст. у беларускіх гарадах, дзе ад 25 да 50 % насельніцтва займалася рамяством, узнікалі цэхі. Гэта былі арганізацыі майстроў па разнастайных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не ўваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю прадукцыю на мясцовым рынку. Каб дасягнуць высокага звання майстра, трэба было спачатку стаць вучнем, потым падмайстрам, здаць экзамен на званне майстра — вырабіць шэдэўр, (арыгінальную рэч, якую называлі «штука»), Вытворцаў, якія не ўваходзілі ў цэх, называлі партачамі. Яны вымушаны былі працаваць нелегальна, за што штрафаваліся гарадскім судом. 4. У XVIII ст. цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці пачынае саступаць месца мануфактурнай вытворчасці. Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і яе шырокім падзеле. У адрозненне ад цэхаў на мануфактурах выкарыстоўвалася. наёмная праца за пэўную плату на працягу пэўнага рабочага часу і існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі найперш у малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10— 30-х гг. XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Урэцкая мануфактура стала першым прадпрыемствам па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Шырокую вядомасць мелі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў якія належалі Радзівілам. Ткацкая мануфактура ў Карэлічах славілася сваімі габеленамі (бязворсавымі дыванамі), на якіх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі, а таксама абрусамі, палатном для абіўкі сцен.

Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"