Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2015 в 22:19, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по дисциплине "История Беларуси".
БІЛЕТ 1
1.Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першабытны чалавек трапіў на тэрыторыю Еўропы прыкладна 40-35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць краманъёнцамі (астанкі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі ачага, прылады працы з крэменю, а таксама косткі і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для будаўніцтва жытла. 2.Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна ў канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. За гэты перыяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка. Найболын важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія секлі, рэзалі і калолі. На тэрыторыі, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіралъніцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных сякер, прымітыўных дзідаў (коп’яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такую гаспадарку называюць спажывецкай (прысвойвалънай). Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была населена дзікімі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывёла. Людзі пераходзілі да аселага ладу жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерияцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі пачалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы быў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вергыкальных калодзежах глыбінёй 3—5 м, знойдзеных археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб’ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале абшчыны быў выбраны старэйшына. Паступова роды аб’ядноўваліся ў плямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова вялася па мацярынскай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць мацярынскім родам, ці матрыярхатам. 3.Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3—2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня траплялі на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, першай свойскай жывёлай стала свіння. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіралъніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытпыя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе. Спачатку земляробства было матычнъш, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявъш. Старажыгныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел ужывалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд. Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сгалі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку назмену мацярынскаму роду прыйшоў бацъкоўскі род (патрыярхат), ці вялікая патрыярхальная сям 'я. У бронзавы век на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання інда- еўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яднанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з’яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі. 4.Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыкладна ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі гэтую сыравіну па бурым кодеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаўлялі ў сыродутных печах-домніцах, зробленых з гліны, порыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным. Пры апрацоўцьгзямлі выкарыстоўвалася драўлянае рала з жалезным нарогам-наканечнікам. Удасканаленне прылад працы прывяло да з’яўлення лішкаў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З’явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы. 5.Немагчымасць растлумачыць прыродныя з’явы (маланку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звьшнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Таму ўзніклі абрады пахавання, калі цела памёршага закопвалася ў зямлю галавой на захад, тварам да ўзыходзячага сонца ці спальвалася на агні, бо ён лічыўся свяшчэннай сілай. Нябожчыку клалі яго рэчы, нібыта патрэбныя ў «замагільным жыцці». Гэта былі ўпрыгажэнні, зброя, прылады працы і хатняга ўжытку. існаваў звычай насыпаць над магіламі курганы з пяску ці іншага грунту, сярэдняя вышыня якіх складала 1—2 м. Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікненне першабытнага мастацтва. Першым яго прыкладам з яўляецца скульптура — с гварэнне аб’ёмнага вобраза. Пра гэта сведчаць знойдзеныя археолагамі статуэткі, якія адлюстроўвалі жанчын, мужчын, лася, качку. Сведкамі ўзнікнення мастацтва таксама лічацца арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі.
2.Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст.
1.У пачатку XVI ст. у ВКЛ узмацнілася ўнутрыпалітычная барацьба паміж групоўкамі феадалаў за ўладу, прыкладам якой стала выступление Міхаіла Глінскага ў 1508 г. Яго аўтарытэт як гетмана ВКЛ узрос пасля перамогі над крымскімі татарамі ў бітве пад Клецкам у 1506 г. Ён з’яўляўся першым дарадцам пры вялікім князю літоўскім Аляксандру Казіміравічу ў 1492—1506 гг. Аднак пасля яго смерці М. Глінскі страціў сваю ўплывовасць пры двары вялікага князя Жыгімонта I Старога. Абгавораны сапернікамі, М. Глінскі вырашыў з імі разабрацца, распачаўшы ўзброенае выступление. Сабраўшы сваіх прыхільнікаў, ён выступіў супраць Жыгімонта I Старога з мэтай вяртання сваёй былой ролі ў дзяржаве. М. Глінскі для барацьбы за высокае становішча ў дзяржаве вырашыў выкарыстаць незадавальненне праваслаўных феадалаў сваім становішчам у ВКЛ. Нягледзячы на каталіцкае веравызнанне, М. Глінскі імкнуўся далучыць да сябе праваслаўных феадалаў Ён нрыняў прапанову ад вялікага князя маскоўскага аб ваеннай падтрымцы і перадачы роду Глінскіх усіх захопленых ім зямель узамен на прызнанне сваёй залежнасці ад Масквы. Маскоўскае княства ў той час з’яўлялася адным з самых модных сярод рускіх дзяржаў і праводзіла палітыку «збірання рускіх зямель». Масква стала цэнтрам праваслаўнай веры, а значыць, абаронцам усяго праваслаўнага насельніцтва, у т. л. і на тэрыторыі ВКЛ. Атрады Глінскага разам з маскоўскімі войскамі ўступілі ў барацьбу з войскам ВКЛ. Аднак у 1508 г. паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай быў падпісаны мір і Глінскі застаўся без падтрымкі. Страціўшы надзею на поспех, Глінскі выехаў у Маскву. Яго выступление завяршылася паражэннем. 2.XVI ст. увайшло ў гісторыю як «залаты век» ВКЛ, што было звязана з кіраваннем вялікага князя Жыгімонта I Старога з 1506 па 1548 г. Пры ім быў прыняты першы звод феадальнага права — Статут ВКЛ 1529 г. Жыгімонт шукаў паразумення з рознымі групоўкамі феадалаў і імкнуўся да ўраўнавання правоў шляхты і магнатаў. Выступление М. Глінскага сведчыла аб тым, што ўтрымаць «рускія» землі ў складзе ВКЛ можна, толькі калі праваслаўныя феадалы атрымаюць доступ да кіравання дзяржавай. Таму Жыгімонт I Стары садзейнічаў замацаванню верацярпімасці ў дзяржаве, каб пакончыпь з нераўнапраўным становішчам праваслаўнай знаці ў ВКЛ у параўнанні з феадаламі-католікамі. 3 1563 г. вышэйшыя пасады ў ВКЛ маглі займаць прадстаўнікі шляхты як каталіцакага, так і праваслаўнага веравызнання. ВКЛ у час княжання Жыгімонта I Старога выйшла з паласы зацяжных гіамежных войнаў з Маскоўскай дзяржавай. Была арганізавана надзейная сістэма абароны ад крымскіх татараў. Жыгімонт I Стары спрыяў развіццю адукацыі, навукі і мастацтваў, чаму садзейнічала і яго жонка — італьянка Бона Сфорца. Пры ім выдаваліся кнігі Ф. Скарыны, у ВКЛ з Еўропы прыязджалі таленавітыя мастакі і музыканты, архітэктары і скульптары.
БІЛЕТ 2 1.Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V— IX
У канцы V — пачатку VII ст. у час так званага Вялікага перасялення народаў славяне пачалі шырока рассяляцца ў Еўропе. Яны займалі землі на поўдзень ад ракі Прыпяць і адсюль рассяляліся па тэрыторыі Беларусі. Рассяленне славян ішло з поўдня і паўднёвага захаду ў напрамку поўначы. Рухаліся яны пераважна па рэках і іх прытоках. Разам з тым у многіх месцах на тэрыторыі Беларусі жылі балты. Таму доўгі час назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі. Затым балты канчаткова зліліся са славянамі, адбылася славянізацыя балтаў. У VI—VII стст. славяне падзяляліся на тры вялікія трупы: заходнія, паўднёвыя, усходнія (апошнія з’яўляюцца продкамі сучасных беларусаў, украінцаў, рускіх). У VIII— IX стст. на тэрыторыі Беларусі склаліся племянныя аб’яднанні ўсходніх славян. Крывічы-палачане рассяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Існуе літаратурная гіпотэза, што іх назва магла ўтварыцца ад слова крэўныя, што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку сяавянізацыі балтаў — змяшэння прышлых славянскіх з мясцовымі балцкімі плямёнамі. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва паходзіць ад слова дрыгва — балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль суцэльным вялізным балотам. Суседзямі дрыгавічоў былі радзімічы, якія аселі на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова асвойвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным населыйцтвам. Для абазначэння агульнасці ўсіх ўсходніх славян гісторыкі выкарыстоўваюць назву старажытнаруская народнасцъ.
2.Грамадскія адносіны былі звязаны з канчатковым фарміраваннем у VIII ст. на тэрыторыі Беларусі суседскай абшчыны. Яе ўзнікненне было абумоўлена пераходам ад падсечна-агнявога да ворнага земляробства. Цяпер апрацоўваць зямлю з дапамогай сахі і рала і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Людзі атрымалі магчымасць жыць асобнымі мальші сем’ямі (бацькі і іх дзеці і ўнукі). У пошуках зручнай для земляробства і ўрадлівай глебы родзічы з адной сям’і пачалі пакідаць умацаваныя гарадзішчы і будаваць на новых землях неўмацаваныя паселішчы. Насельніцтва у паселішчах складала суседскія абшчыны. Самастойныя сялянскія сем’і ўваходзілі ў суседскую абшчыну, якая называлася ў славян верв. Гэтая назва паходзіць ад слова «вяроўка», якой адмяралі ўчастак зямлі, што належаў кожнаму члену абшчыны. Ва ўсходніх славян паступова ўзнікала маёмасная няроўнасць сярод сялян-абшчыннікаў з паступовым выдзяленнем знатных людзей (знаці). 3 іх ліку выбіралі племяннога правадыра — князя. Спачатку князь у славян быў толькі вайсковым кіраўніком. Усе важныя справы ў славянскіх плямёнах вырашаліся на народным сходзе — вечы. Паступова ўсё кіраванне племенем перайшло да князя. Ён стаў уладальнікам пэўнай колькасці мясцовых зямель. Разам са сваёй дружынай (атрадам узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей) князь збіраў з падуладнага насельніцтва даніну — натуральны падатак гірадуктамі, які называўся палюддзем. Звычайна гэта адбывалася восенню, калі быў сабраны ўраджай. 3.Гаспадарчыя адносіны характарызаваліся існаваннем земляробства і жывёлагадоўлі як асноўных заняткаў ўсход- неславянскага насельніцтва зямель Беларусі. Пры падсечна- агнявым земпяробстве высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі попел, які ўтвараўся пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай, зробленай са ствала дрэва з абсечанымі сукамі. Пры пераходзе да ворнага тыпу земляробства пачалі выкарыстоўваць драўляную саху з жалезнымі сашнікамі і драўлянае рала з жалезнымі нарогамі. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол. Борцю ў славян называлася дупло, у якім вадзіліся пчолы. Мёд і воск тады высока цаніліся. Важную ролю адыгрывалі рамёствы. Рамеснікі рабілі рэчы з жалеза. Была наладжана апрацоўка каляровых металаў (медзь, волава, свінец), з якіх выраблялі ўпрыгажэнні. 3 гліны атрымлівалі посуд (гаршкі, міскі). Жанчыны пралі і ткалі.
2. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі
1.Перадумовы заключэння Берасцейскай уніі заключался ў тым, што з моманту падзелу хрысціянства ў 1054 г. на праваслаўе і каталіцтва адбываліся неаднаразовыя сиробы іх аб’яднання ў адзінае цэлае. ідэю саюзу дзвюх цэркваў падтрымлівалі вялікія князі літоўскія. Рымска-каталіцкая царква імкнулася за кошт уніі пашырыць свой уплыў тым самым кампенсуючы страты ад Рэфармацыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай яе вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб’яднаць усё насельніптва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб’яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе. У 1577 г. выйшла кніга рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай...», у якой сцвярджалася, што адзіным выйсцем з крызісу для праваслаўнай царквы ў ВКЛ з’яўляецца аднаўленне уніі. ідэю уніі падтрымаў праваслаўны епіскап іпацій Пацей, разлічваючы такім чынам дасягнуць роўнасці праваслаўнай царквы ў правах з каталіцкай і атрымаць доступ да дзяржаўнай улады. У 1596 г. адбыўся Берасцейскі царкоўны сабор, на якім была заключана царкоўная унія, якая аб’яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва ўніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады: выгляд храмаў, шлюб святароў, царкоўнаславянскую мову набажэнстваў. Пасля прыняцця уніі гіраваслаўная царква на тэрыторыі ВКЛ была забаронена, а яе прыходы сталі ўніяцкімі. 2.Распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі як новай рэлігіі ў канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. адбывалася гвалтоўна. Прымусова закрывался праваслаўныя цэрквы і школы. Ва ўніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай, што выклікала незадаволенасць вернікаў. Цэнтрамі барацьбы з уніяй сталі праваслаўныя брацтвы ў Магілёве, Оршы, Віцебску, Гіолацку, Менску. У выніку атрымалася, што унія не аб’ядноўвала, а раз’ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Абаронца праваслаўя полацкі архіепіскап Мялецій Сматрыцкі ў сваім творы «Трэнас» (1610 г.) заклікаў народы ВКЛ і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. У 1623 г. жыхары Віцебска забілі ўніяцкага архіепіскапа іасафата Кунцэвіча, які сілай распаўсюджваў ўнію на тэрыторыі Полацкай епархіі, дзе праваслаўная царква мела старажытныя карані, і якога за жорсткасць празвалі «душахватам». Рымскі папа Урбан учыніў расправы над горадам, які страціў магдэбургскае права, гарадская ратуша была разбурана, а званы паздыманы з усіх храмаў. Шматлікія выступленні праваслаўных вернікаў прымусі- лі караля Рэчы Паспалітай аднавіць у краіне праваслаўную царкву. Гэта садзейнічала пашырэнню ўніяцтва на беларускіх землях. У канцы XVIII ст. каля 3/4 сельскага насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.
БІЛЕТ 3
1. У канцы IX ст. узнікла старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Сучасная тэрыторыя Беларусі складала заходнія землі Кіеўскай Русі, якая лічыцца супольнай дзяржавай ўсходніх славян. У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі Полацкае княства вядома гіад назвай Полацкая зямля. Яго цэнтрам з’яўляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з впршсіў у грэкі». Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэпшо яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рпгвалод. У летапісе пад 980 г. згадваецца, што «Рагвалод жа прыйшоў быў з-за мора і меў воласць сваю ў Полацку». у 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з больш моцным кіеўскім князем Яраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён адпомсціў полацкай княжацкай сям’і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея адбылася каля 980 г. У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Яраполка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях ўсходніх славян новай рэлігіі хрысціянства. Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гпрыслава. Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў, так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. Аднак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын ізяслаў. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір загадаў выслаць Рагнеду з ізяславам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы імем сына - ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях, была пастрыжана) у манашкі пад імем Анастасія. Яна засталася вядомай у гісторыі як князёўна з трыма імёнамі і адна з першых манашак сярод ўсходніх славян. Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князъ-кніжнік, які ведаў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Князь ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 і., на год перажыўшы сваю маці. 2.Узмацненне Полацкага княства адбылося ў XI ст. пры сыне ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім войскам захапіў волакі, што злучалі Заходнюю Дзвіну і Днягіро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду. Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («правалачы») судны і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Варажскага) да Чорнага (Рускага) мора. Аднак войска Брачыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Аб княжанні Брачыслава нагадвае назва сучаснага горада Браслаў, пабудаванага па яго загадзе. Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы нарадзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова пра паход ігаравы» параўноўвае князя Усяслава з ваўкалакам (пярэва- ратнем). Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй, якая пры ім дасягнула найвышэйшага ўздыму. Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава трое сыноў кіеўскага князя Яраслава Мудрага ў 1067 г. напалі на пагранічны горад Полацкай зямлі — Менск (Мінск). 3 сакавіка адбылася жорсткая бітва на рацэ Нямізе. Горад быў спалены, а яго жыхары — мяняне — узяты у палон. 3.Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі ўяўляў сабой княжацка-вечавы лад. Улада князя спалучалася з існаваннем веча — агульнага сходу дарослых мужчыи, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча», верагодна, паходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі («вяшчалі») аб важных грамадскіх справах. На сход гараджан заклікаў гук звона, а рашэнне прымалася па гучнасці крыку тых, хто яго падтрымліваў. У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыя і камандаван- не войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Гіолацку складалася з дружыны — спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага атрада людзей і народнага апалчэння, якое складалася з гараджан і называлася «палком». Ва ўсходнеславянскіх землях дзейнічалі законы, якія назывался «праўдамі». Найболыы вядомы сярод іх зборнік «Руская праўда», распрацаваны пры вялікім кіеўскім князю Яраславе Мудрым. Лічылася, што доказ віны залежыць ад «суда божага». Напрыклад, калі ў абвінавачанага заставаліся апёкі пасля трымання рукі над агнём, то гэта сведчыла аб тым, што ён сапраўды вінаваты. Суд ажыццяўляў князь ці яго прадстаўнікі. Слушнасць ці віна абвінавачанага вызначаліся звычайна на карысць князя праз грашовыя штрафы або фізічныя пакаранні.
Информация о работе Шпаргалка по дисциплине "История Беларуси"