Выполнение
этих постановлений затронуло практически
все направления художественной
культуры Беларуси. “Идеологически вредными”
были признаны ряд произведений белорусских
писателей, поэтов, литераторов(К.Крапивы,
А.Кучера, К.Буйло, В.Агиевича, М.Ларченко).
К “антинародному формалистическому”
направлению отнесены симфоническая поэма
композитора Н.Аладова, 1-я и 2-я симфонии
П.Подковырова, опера “Алеся” Е.Тикоцкого
и т.д. В меньшей степени идеологическому
диктату были подвержены изобразительное
искусство, архитектура и скульптура.
В
целом же, несмотря на все трудности,
в первые послевоенные годы были достигнуты
определённые успехи в восстановлении
и развитии системы народного образования,
науки, культуры, литературы и искусства.
Жизнь требовала дальнейших перемен и
демократических преобразований в стране.
В
70 – 80-е гг. в основном было завершено
введение всеобщего среднего образования
молодёжи, система профессионально-технического
образования (ПТУ) перешла к подготовке
квалифицированных рабочих кадров со
средним образованием. В 1970-1985 гг. развивалась
сеть высших учебных заведений. Однако
в сфере высшего и среднего специального
образования рост выпуска специалистов
не всегда сопровождался улучшением качества
их подготовки. Развитие их материальной
базы отставало от требований времени
главным образом из-за недостаточного
финансирования. Остаточный принцип финансирования
продолжал сохраняться и в сфере культурно-просветительной
работы. Творчество многих деятелей литературы
и искусства сковывалось вмешательством
партийной номенклатуры.
50.
Утварэнне РБ
Пытанне
аб суверэнітэце Беларусі неаднаразова
ўздыма-лася прадстаўнікамі розных колаў
і грамадскіх аб'яднанняў. Яно было вырашана
27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоў-ны Савет
БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаў-ным
суверэнітэце Беларускай ССР.
Згодна
Дэкларацыі, Беларусь — «суверэнная
дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення
беларускай нацы-яй яе неад'емнага права
на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай
мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні
свайго лёсу» (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту
прызнавалася забес-пячэнне свабоднага
развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі.
Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай
крыніцай дзяржаў-най улады абвяшчаўся
беларускі народ. У адпаведнасці са зместам
Дэкларацыі з дня яе прыняц-ця на тэрыторыі
рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Кан-стытуцыі
і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады
рэспуб-ліканскіх дзяржаўных органаў
на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць
і ыезалежнасць Беларусі ў міжнародных
зно-сінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне
дзейнасці ў Бела-русі саюзных законаў.
Абвяшчэнне суверэнітэту не было накіравана
на разрыў шматбаковых сувязяў з іншымі
рэспублікамі. Наадварот, у канцы 1990 г.
і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагаворы
аб супрацоўніцтве Беларусі ў розных сферах
з Расіяй, Украі-най і Казахстанам. Перазаключэнне
дагавораў паміж рэс-публікамі сведчыла
аб ускосным юрыдычным прызнанні ўра-дамі
ўжо суверэнных краін нядзейснасці саюзнага
дагавора
1922
г. Распад СССР паскорылі падзеі,
якія адбыліся ў Маскве з
18 па 21 жніўня 1991 г. Падчас адпачынку
Прэзідэнта СССР М. Гарбачова
ў Крыме група вышэйшых дзяржаўных
асоб (Г. Янаеў — віцэ-прэзідэнт СССР, В.
Паўлаў — прэм'ер-міністр СССР, Б. Пуга
— міністр унутраных спраў СССР, В. Кручкоў
— старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяр-жаўны
камітэт па надзвычайнаму становішчу,
абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе
ўсёй улады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва
спрабавала з дапамогай войскаў, МУС і
КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць
таталітарны рэжым у СССР. У БССР дзейнасць
змоўшчыкаў падтрымалі Магілёўскі, Гродзенскі,
Брэсцкі абкомы КПБ, а ЦК кампартыі Беларусі
нават забараніў выхад газеты «Знамя юности»,
якая актыўна падтрымлівала перабудову.
Толькі Мінскі гарадскі савет на-родных
дэпутатаў асудзіў пераварот. Апазіцыя
па прыкладу Масквы правяла ў Мінску дэманстрацыю
і мітынг. У Мінску група з 25 дэпутатаў
вышэйшага заканадаўча-га органа ўлады
рэспублікі прапанавала склікаць 5 ю нечар-говую
сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня
на ёй быў прыняты Закон «Аб наданні статусу
канстытуцыйнага зако-на Дэкларацыі Вярхоўнага
Савета Беларускай ССР аб дзяр-жаўным
суверэнітэце БССР» і пастанова «Аб забеспячэнні
палітычнай і эканамічнай самастойнасці
Беларускай ССР». 3 17 па 19 верасня адбылася
6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета,
на якой разглядаўся Закон «Аб назве БССР».
Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць
БССР у Рэспуб-ліку Беларусь, а ў скарочаных
назвах — Беларусь. Тады ж былі абвешчаны
законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі
Беларусь», «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі
Беларусь». Старшынёй Вярхоўнага Савета
на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны
прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта
С. Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся
новы этап незалежнай Рэспублікі Беларусь.
8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі
«Віскулі» (кіраўнікі Беларусі, Расійскай
Федэрацыі, Украіны падпісалі Пагадненне
аб стварэнні Садружнасці Незалежных
Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР
як суб'ект міжнароднага права спыніў
сваё існаванне. 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны
Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую
Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі
Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь
абвяшчалася уні-тарнай дэмакратычнай
сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам
і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У
рэспуб-ліцы ўводзілася пасада прэзідэнта.
Ні парламент, ні прэзі-дэнт не атрымалі
рашучай перавагі ва ўладных паўнамоцт-вах.
Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны
на 10 чэр-веня 1994 г. Кандыдатамі на пасаду
прэзідэнта былі вылучаны шэсць чалавек:
А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў,
3. Пазняк, С. Шушкевіч. Шырокую падтрымку
сярод гра-мадзян знайшла перадвыбарная
праграма А. Лукашэнкі. У ёй акцэнт рабіўся
на сацыяльную справядлівасць, навядзен-не
парадку, барацьбу з карупцыяй, павышэнне
жыццёвага ўзроўню насельніцтва, збліжэнне
з Расіяй. Пераможцам першага тура выбараў
19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў
45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў
у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчы-каў.
У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль
80 % выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі
абралі Аляк-сандра Рыгоравіча Лукашэнку.
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла
далейшаму развіццю дэмакратычных адносін.
Хутка развівалася неза-лежная прыватная
прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян
за мяжу. Ужо ў першыя гады незалежнасці
былі зарэгістра-ваны 29 палітычных партый
і сем грамадска-палітычных ру-хаў. У 1994
г. парламент прьшяў закон аб палітычных
парты-ях, які гарантаваў грамадзянам
нашай краіны права свабоды палітычных
поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным
жыцці. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. 3 мэтай забеспячэння
эфек-тыўнасці дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнтам
А. Лукашэнкам было праведзена рэфармаванне
сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995
г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту
скразная вертыкальная структура, якая
ўключала выканаў-чыя і распарадчыя органы
як у цэнтры, так і на месцах, так званая
«вертыкаль» — строга цэнтралізаваная
сістэмадзяр-жаўнага кіравання. Між тым
у грамадстве працягваліся палітычныя
рознага-лоссі і барацьба. Важным этапам
барацьбы паміж урадавымі коламі і апазіцыяй
сталі парламенцкія выбары, прызнача-ныя
на 14 мая 1995 г. Для ўдзелу ў выбарах апазіцыйныя
партыі арганізавалі перадвыбарны блок,
аднак перамагчы на выбарах не здолелі.
Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне ў
адзін дзень з парламенцкімі выбарамі
рэспубліканскага рэферэн-думу. Па ўсіх
чатырох пытаннях (аб наданні рускай мове
роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні
новых Дзяржаў-нага сцяга Рэспублікі Беларусь
і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;
аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных
на эканамічную інтэграцыю з Расійскай
Федэрацыяй; аб уня-сенні змяненняў у Канстытуцыю
Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі
магчымасць датэрміновага спынення паўна-моцтваў
Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі
Беларусь у выпадках сістэматычнага або
грубага парушэння Кансты-туцыі) Прэзідэнт
атрымаў падтрымку грамадзян. У чэрвені
1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет
пра-панову аб рэферэндуме па пытаннях,
якія датычыліся ў тым ліку і артыкулаў,
замацаваных у Канстытуцыі: аб пераня-сенні
нацыянальнага свята з 27 ліпеня на 3 ліпеня,аб
свабодным абароце зямлі, аб адмене смяротнага
пакарання, аб рэарганізацыі парламента,
аб тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы,
аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі
Беларусі 1994 г. Ва ўмовах абвостранай канфрантацыі
ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць
рэферэндум, а таксама няўдалай спробы
правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада
працэдуру імпічмен-та прэзідэнту 24 лістапада
1996 г. адбыўся другі рэспублі-канскі рэферэндум.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі
Бела-русь ператваралася ў прэзідэнцкую
рэспубліку з шырокімі паўнамоцтвамі
кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца
гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод
чалавека і грамадзя-ніна. Выканаўчую
ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр урада.
Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла
правы і паўнамоцт-вы Савета Міністраў.
Замест аднапалатнага Вярхоўнага Саве-та
з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны
парла-мент — Нацыянальны сход, які з гэтага
часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў
(110 дэпутатаў, абраных насельніцт-вам)
і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек, абраных
ад кожнай вобласці і г. Мінска, і 8 чалавек,
прызначаных Прэзідэнтам). На парламенцкіх
выбарах 2000г.насельніцтва падтрымала
палітыку Прэзідэнта, у Нацыянальны сход
прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных
дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя
прэзідэнцкія выбары былі беспас-пяховымі.
У 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка
быў абраны на новы тзрмін. 3 цягам часу
палітычная сітуацыя ў краіне набыла адносную
стабільнасць. Аб гэтым сведчаць вынікі
новых парламенцкіх выбараў і рэспубліканскага
рэферэндуму. 17 кастрычніка 2004 г. адбыліся
выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі
Беларусь, на якіх ніводны прадстаўнік
апазіцыі не прайшоў у вышэйшы заканадаўчы
орган улады краіны. Адначасова з парламенцкімі
выбарамі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум
аб зменах у Канстытуцыі, якія далі права
А. Лукашэнку балаціравацца ў прэзідэнты
трэці раз. Пераважная большасць беларусаў
пра-галасавала за тое, каб сучасны кіраўнік
дзяржавы А. Лука-шэнка атрымаў магчымасць
удзельнічаць у прэзідэнцкіх вы-барах
2006 г.