Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
І горад з прасцёртымі ў дыме рукамі,
І ты, засмучоная наша зямля [1, с.37].
Масты ўзлятаюць,
Машыны знікаюць
Пад смелым агнём партызан [1, с.41].
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых [1, с.43].
Я спяшаўся да вас,
Засмучоныя хаты,
Здратаваныя нівы [1, с.53].
Калі чуў я гоман твой бялесны –
Плакала засмучаная песня [1, с.57].
У наступных прыкладах эпітэты яскрава раскрываюць жах вайны:
Шумяць на дарогу...
Няма ж дарагога...
І вецер хаўтурны над сёламі вее... [1, с.59].
Снуюць паміж пакутных хат
Чужыя там размовы,
Там ходзіць п′яны камендант
Па вуліцах вішневых [1, с.60].
Мы помнім, як кветкі ляцелі на каскі...
А з захаду лезлі крывавыя хмары [1, с.88].
У цябе нечуваная сіла,
Поступ дужы, узлёты арла [1, с.95].
У вершы “Мінск” аўтар ўспамінае, як выглядаў горад у мірныя часы:
Мне ў памяці горад вясёлы, жывы,
Без бомбаў,
Без ран і без чорных руінаў [1, с.36].
У вершы “Кастусь Каліноўскі” аўтар нам паказвае як чакае героя прырода:
Чакаюць крыніцы яго ледзяныя,
Лясы, паўзнімаўшы смыкі смаляныя, чакаюць [1, с.44].
Да эпітэтаў, выражаных назоўнікамі аднясём наступныя аўтарскія ілюстрацыі:
Хлопец – юнача, смутныя вочы [1, с.41].
За здзекі, за раны
Сыны-партызаны
Выходзілі ворага біць [1, с.41].
Па-самотнаму сёння
Жаўры-птушкі гамоняць [1, с.47].
Аднойчы з вячэрняю яснай заранкай
Прыйшла на магілу сястра-партызанка [1, с.49].
І грудзі прыкрылі яму рутай-мятай [1, с.49].
Эпітэты, выражаныя прыслоўямі можна праілюстраваць такімі прыкладамі:
У бітву сцяганосца вёў
Святы народны гнеў.
І сцяг у водблісках агнёў
Сурова палымнеў [1, с.51].
Ім бліжай і бліжай
Да мэты дарогі –
Апошнія крокі
Да ўсей перамогі [1, с.77].
Эпітэты, выражаныя дзеепрыметнікамі можна праілюставаць наступнымі прыкладамі:
Мне помніцца горад у смутку вялікім,
І чорныя плямы аслепшых акон [1, с.38].
На ўсіх неабсяжных, здзічэлых прасторах
Вятры нам спявалі апошнюю песню [1, с.90].
І рвуцца снарады на полі
Над спахмурнелай зямлёю [1, с.7].
Папялішча акутаў туман памярцвелы...
Вас няма [1, с.155]!
Да эпітэтаў, выражаных дзеяпрыслоўямі аднясём наступныя паэтычныя ўрыўкі:
І, ставячы сёння будовы,
За кожнай мы сочым хмурынай [1, с.102].
Сейбіт прыйдзе з надзеяй,
Погляд можа ўсміхаючыся [1, с.280].
І забяспечан кожным трэцім:
Ідучы на фронт,
І там памерці [1, с.408].
Гіпербала (грэч. hyperbole “перабольшванне”) – наўмыснае перабольшванне пэўных уласцівасцей чалавека, прадмета ці з′явы з мэтай узмацнення выразнасці выказвання [7, с.52], напрыклад:
Шмат катаў насунула з ёю,
Дзе д′яблаў такіх нараджалі?
Ля вогнішчаў смерці людское,
Як блазны, яны рагаталі [1, с.102].
Якія ваўчыныя спевы
Спявалі ім лютыя маці?
Тут кожнай былінкай і дрэвам
Зямля ім узнесла пракляцце [1, с.102].
Як бачым у вершы “Камсамольцам Беларусі” аўтар паказвае нам нечалавечую сілу і моц юнака:
Вы моцныя духам, ваш гарт бальшавіцкі.
Народ не забудзе, як Міша Сальніцкі
Зямлю ад навалы грудзямі прыкрыў [1, с.105].
Да роднай зямлі
Я навечна прырос
Карэннямі сосен усіх
І бяроз [1, с.123].
Паміж рускіх гаротных сясцёр.
Калі б нашага плачу рака ўсплыла,
Той бы рэчкай да вас прыплыла.
Каб сабраць наш пакутлівы стогн,
Аглушыў бы Нямеччыну ён –
Мы праплакалі зрок.
Наша кроў –
Што ні крок.
Сын мой, сын,
Васілёк [1, с.261]!
2.2. Тропы, заснаваныя
на выкарыстанні мнагазначнасці
слова
Іронія – (грэч. ieroneia “прытворства”) – рытарычны троп, які адначасова выклікае і утрымлівае ў свядомасці гаворачага і слухачоў прамое, літаральнае, і пераноснае, супрацьлеглае першаму, значэнні слова або выраза. Іронія – гэта ўласцівасць стылю, якая заключаецца ў супярэчнасці паміж даслоўным значэннем выказвання і яго сапраўдным значэннем , якое не выказваецца прама, але якое аўтар мае на мэце [7, с.55].
Сігналам іранічнага выказвання выступаюць інтанацыя, міміка альбо кантэкст, апрача таго ўласцівае чытачу веданне рэальных спраў і людзей, на якое разлічвае аўтар і на якое спасылаецца.
Іранічнае
выказванне з′яўляецца сведчаннем дыстанцыі,
якую той, хто гаворыць, мае да значэння
ўласнага выказвання, а таксама да
яго прадмета, напрыклад:
Фанабэрысты фрыц
Фрыц стары Вільгельм Фонбот
Па шашы кульгаў на фронт.
Ён пацеў, пыхцеў, стагнаў.
А рашуча разважаў:
- Раз татальны ёсць загад,
Значыць добры я салдат
Фюрэр знае мне цану, Што ж, я выграю вайну.
Як індык, надзьмуўся фрыц,
Са ўсяго на свеце кпіць:
- Я, стары ваенны воўк,
Хоць адзін пайду на поўк.
І панёс ён, І панёс...
Ледзь не ўзняўся да нябёс.
Толькі раптам гонар знік –
Бахнуў з боку драбавік,
Пасінеў ў фрыца твар...
Выйшаў з лесу дзед Макар.
Фрыц яму пад ногі бац:
- Не хацеў я ваяваць.
Вінаваты фюрэр-гунд,
Будзе фюрэру капут.
- Ну, і чмут, стары пляткар... –
Усміхнуўся дзед Макар, -
Як сабака, брэшаш шмат
Ты ж лізаў Адольфу зад,
З ім хацеў забраць наш край...
Дык рыхтуйся, памірай!
Ды не варта сумаваць,
Будзем зноўку цалаваць.
Я з табою згодзен, Гут.
Будзе фюрэру капут!
На Палессі, між балот,
Кліча фюрэра Фонбот [1, с.406].
У вершы “Брахун” аўтар з іроніяй і сарказмам высмейвае ворага:
Гітлер д′ябальскай натуры,
Брэша, ледзе вон са скуры:
- Гаў, гаў, гаў... ды гаў, гаў, гаў...
Я даўно Маскву забраў.
Аж язык самлеў ад зморы...
А фашысцкіх трупаў горы
Узрастаюць на вачах,
Пад Масквою мосцяць шлях, Ні адзін фашыст жывы
Не пабачыць век Масквы,
Хутка бегчы ім назад,
Дык брашы ж, пракляты кат:
- Гаў, гаў, гаў... ды гаў, гаў, гаў...
Смерць сабе ты набрахаў [1, с. 404].
2.3.
Тропы, заснаваныя на
сумежнасці з′яў
Сінекдаха (грэч. synecdoche “суаднясенне”) – троп, які ствараецца ў выніку замены назвы цэлага назвай яго часткі і наадварот, ужывання адзіночнага ліку ў значэнні множнага і наадварот [22, с. 108]. Гэта мы бачым у наступных паэтычных прыкладах:
Мяшаўся морак, дым і пыл,
А вораг падаў, бег,
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки