Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
За родны сэрцу край, за ўсе пакуты нашы,
За здзек, за кроў, за смерць –
Разлічымся цяпер [1, с.13].
Па гаях, па цемным лесе,
Па чаротах і трысці
Бродзяць карнікі, эсэсы,
А атрада не знайсці [1, с.19].
З мячамі ў бойцы рашучай сягоння –
За нафту Баку, за расцвіўшае Поці,
За лозы Сухумі і воды Рыёна [1, с.28].
І чырвона, чырвона
Цвітуць арабіны
Па шляхах, па гаях
Па шырокіх палетках тваіх [1, с.55].
У паэме “Родныя берагі” аўтар праслаўляе вольнае жыццё:
Так пілі аж да світання –
За калгас,
За маладое,
За дзявочы голас звонкі,
А яшчэ за агранома,
За таварыша Сцяпана [1, с.308].
Якому ж раней
Напісаці сынку?
У Кіеў,
У Фрунзе,
У Мінск
Ці Баку [1, с.113]?
Мы ляцім у родную краіну
За тваім палётам сакаліным –
На зямлю сваю,
Да ніў, да хатак,
Да сясцёр, да засмучоных матак [1, с.45].
Песня – сонца вёрст не падлічала,
Мы з табою вернемся, Купала,
Да Дняпра, да Нёмна,
Да Бярозы;
Хай на травах не абсохнуць слёзы [1, с.46].
Паднімем жа чаркі
Сям’ёю адзінай
За матак, сясцёр і братоў,
За нашу хаціну,
За сэрца – дзяўчыну [1, с.81].
Падваенне – фігура маўлення, заснаваная на паўтарэнні адных і тых жа слоў або словазлучэнняў для іх лагічнага выдзялення. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе:
Беларусь, дай напіцца
З празрыстай крыніцы,
Бо ісці нам з баямі,
Далёка, далёка ісці [1, с.55].
Сейце, сейце зярняты,
Каб дружнейшымі сталі [1,с.414].
Эпіфара (грэч. epiphora “дадатак”), адзінаканчатак – паўтор слова ці группы слоў у канцы сумежных сказаў [7, с.82]. Як і анафара, эпіфара з’яўляецца лаканізаваным паўторам.
Эпіфара
спрыяе структурнай арганізацыі
тэксту, садзейнічае актуалізацыі семантыкі
і паўтараемых элементаў
Да лексічнай
эпіфары аднясём наступныя
Няблага ў нас жыве народ,
Вось наш куток, зважай –
Калгас “Прамень”, “Чырвоны Усход”,
І збоку – “Першы май”.
Як скончу вечарам паход
Ды граю ўсім: страчай!
Калгас “Прамень”, “Чырвоны Усход”,
Прыгожы “Першы май” [1, с.381-382].
Паклон вам, дняпроўскія хвалі,
І Кіева вежы, і ўзгор’і Карпатаў!
Вы ворага гналі з уласнае хаты,
Але вы ў нядолі сястру не кідалі.
Мы біліся з ворагам
Разам, упарта.
Не раз мы знішчалі паганцаў усялякіх.
Сястры Украіне – народнае дзякуй!
Вітанне Казбеку, Эльбрусу,
Хрыбтам Ала-Тау, Паміру сівому!
Джыгіцкая слава іх добра вядома
У бітве за дом і зямлю беларусаў.
Мы ворага разам вялі
Да разгрому...
Усей неабсяжнай Радзімы ваякам
Мы шлём прывітанне – народнае дзякуй [1, с.104]!
Гукавая эпіфара можа быць праілюстравана такімі прыкладамі:
І грознымі хвалямі кажа Бяроза:
“Чужынцам я заўжды прыносіла жах,
Нямала глынула я трупаў варожых,
Нямала іх змерзла на беразе ў лозах,
А колькі касцей у старых курганах” [1, с.240]!
Строфная эпіфара прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:
Ты ходзіш, маці, сцежкамі вайны,
І з вуснаў рвуцца ворагам праклёны.
З братамі прыйдзем мы, твае сыны, -
І выйдзе Беларусь з палону!
Рабуе гвантоўнік апошняе з двара,
Цябе давесці хоча ён да скону,
Ды грознай помсты блізіцца пара, -
І выйдзе Беларусь з палону!
Крывёй звяроў напоўнім берагі,
Касцямі катаў высцелем загоны:
Ударым мы – парвуцца ланцугі, -
І выйдзе Беларусь з палону [1, с.9]!
Дзе б ні быў я далёка,
У сэрцы ты жыла,
Знаёмая дарожка
Да роднага сяла.
І ў бойцы ці ў спачынку –
У сэрцы ты жыла
Любімая дарожка
Да роднага сяла [1, с.80].
Як бачым з прыкладаў эпіфара даволі распаўсюджаная ў лірыцы Пятруся Броўкі:
Васілёк!
- Чараўнік.
А пасля ўжо
Кожны з нас прывык:
- Чараўнік Мікіта,
Чараўнік!
3.2. Фігуры размяшчэння
і перастаноўкі
Інверсія (лац. inversion “перастаноўка”) – парушэнне звычайнага парадку слоў у сказе з мэтай выдзялення асобных слоў і павышэння экспрэсіі выказвання [7,с.73].
Інверсія выказніка ўжываецца для таго, каб надаць апісанню дынамічнасць, падкрэсліць дзеянне або стан прадмета, перадаць яго напружанасць або інтэнсіўнасць. Гэта мы бачым з наступных аўтарскіх ілюстрацый:
Лёг атрад па двух баках.
Гул мацней, бліжэй ідзе
Біў атрад сабак удала,
Неслі ворагі наш здзек,
Леглі ворагі навек [1, с.8].
Чакае маці трох сыноў,
І смутак не сыходзіць з воч.
Чакае маці. Безліч дум
Ёй не даюць спакою, сна:
Ці грукне лёд, ці лесу шум –
Бяжыць старая да акна... [1, с.14]
Зацвітуць ля новай хаты
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки