Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
Даследчыкі мовы мастацкіх
“Беларуская граматыка” дае наступнае азначэнне параўнанню: “параўнальнымі канструкцыямі называюцца словы і словазлучэнні, якія шляхамі параўнання раскрываюць і ўскладняюць змест іншых слоў ці словазлучэнняў у сказе.
Параўнанне – адзін з тропаў, сутнасць якога – у супастаўленні прадметаў ці з’яў, заснаваным на падабенстве іх у якіх небудзь адносінах” [5, с. 172].
Бурак Л.І. у падручніку “Сучасная беларуская мова.Сінтаксіс.Пунктуацыя.” прапанануе такое азначэнне параўнальнага звароту :”Словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест астатняй часткі сказа, называюцца параўнальнымі зваротамі” [6, с. 180].
А.А.Станкевіч азначае, што параўнанне – гэта прыпадабненне аднаго прадмета да другога на аснове іх агульнай прыметы з мэтай узмацнення выразнасці яго характарыстыкі [7, с. 51].
Таксама Ф.Янкоўскі ў слоўніку “Беларускія народныя параўнанні” выказаў думку, што “параўнанне – сродак распазнання, пазнання, нават успрыняцця рэчаў, і не толькі рэчаў. Параўнанне ва ўсіх мовах – яркі паэтычны сродак.
Параўнанне сустрэнем у мове пісьменніка, калі той апісвае штосьці ці разважае або аддае свайму герою маналог.Параўнанне вычытаем у навуковым трактаце пра рост расліны.Параўнанне дапамагае вучонаму расказаць людзям пра законы развіцця грамадства [8, с. 3].
Параўнальны зварот – самая пашыраная форма выражэння параўнання ў беларускай мове.Ён уводзіцца ў тэкст пры дапамозе злучнікаў як, нібы, бы, быццам, як быццам, што, усё роўна як, усё роўна што і інш. У сінтаксічных канструкцыях са злучнікамі як, што параўнанне мае сцвярджальны характар. Злучнікі бы, быццам, нібы, як быццам надаюць параўнанню ўмовы, меркавальны характар, і яно набывае мадальную афарбоўку.
Параўнанне, на якім асноўваецца кожная параўнальная канструкцыя, -адзін са сродкаў пазнання і ўспрымання рэчаіснасці.Пільнае людское вока прыкмячае падобныя ўласцівасці прадметаў і з’яў, бачыць агульныя і прыватныя праявы жывой і нежывой прыроды. Чалавек усведамляе тонкія адценні свайго фізічнага і псіхічнага стану, заўважае адметнасць стану іншых асоб і жывых істот. Усё гэта адлюстроўваецца ў фальклорных і літаратурных творах.
Параўнальнымі канструкцыямі ўмела карыстаюцца мастакі слова. Для іх параўнанне – выразны від тропа, адзін са спосабаў характарыстыкі прадметаў і з’яў рэчаіснасці праз супастаўленнеіх з іншымі, нечым падобнымі прадметамі і з’явамі жыцця.
Параўнальныя звароты ў мове Пятруся Броўкі маюць развітую і неразвітую структуру.
Неразвітыя параўнальныя звароты часцей за ўсё складаюцца з назаўніка, які можа ўжывацца ў форме розных склонаў.
Напрыклад, у паэме “Беларусь” выкарыстаны параўнальны зварот, які выражаны назоўнікам у форме Т. скл:
Скарыць на падолені іх чужаніцы,
Бо быў ім прытулкам і крэпасцю бор,
Чало асвятлялі з-пад Нёмна зарніцы,
І грудзі, як сталлю, паілі крыніцы,
А шлях азначаўся мільёнамі зор [1, с. 238].
У вершы Пятруся Броўкі “Сыны” неразвіты параўнальны зварот выражаны назоўнікам у форме Н.скл.:
Калі чуў я гоман твой балесны –
Плакала засмучаная песня,
Узнікала над франтамі бура, -
Узлятала песня, як віхура [1, с. 57].
У вершы “Два клёны” наступны параўнальны зварот :
Чакала дзяўчына і лета і восень,
Да пояса выраслі чорныя косы,
Як зоры, іскрыліся вочы-азёры [1, с. 58].
У вершы “Развітальнае слова” аўтар параўноўвае жыта са звонам, таму што гэты звон, гоман вельмі хвалюе сэрца чалавека, нават у цяжкія ваенныя гады:
Слязой паліваць і сваёю крывёю
Палеткі, дзе жыта, як звон, гаманіла [1, с. 84].
Неразвіты параўнальны зварот у вершы “Смерць героя” :
Спакойна чужынцу прамовіў казах:
-Захопіце край вы на Нёмне-
А кроў з Ала-Тау майго пацячэ,
Я гэтай зямлёю, як сын даражу,
Нічога,
Нічога я вам не скажу [1, с. 126]!
У паэме “Беларусь” пісьменнік параўноўвае народ беларускі з волатам:
Расправіўшы плечы, магутны, высокі,
Стаяў ты, як волат, між родных далін [1, с. 241].
У гэтай жа паэме наступны параўнальны зварот:
А як ажывіўся прастор твой багаты!
Вясна, як вясёлка, над полем прайшла,
І выпрастаў плечы пакуты араты [1, с.242].
Яшчэ адзін параўнальны зварот у паэме “Беларусь” :
Калі мы з’ядналіся слёзы, як росы,
Ад шчасця па тварах у нас пацяклі [1, с.247].
Развітыя параўнальныя звароты звычайна арганізуюцца з назоўніка і залежных ад яго слоў іншых часцін мовы. Напрыклад, верш “У вянок паэту”:
Ягоны геній
З калыханкі
Натхніў нас сілай і красой,
Як гоман хваль,
Як бляск маланкі,
Як буры рокат над зямлёй [1, с. 160].
У вершы “Спеў новых дзён” параўнальны зварот выражаны назоўнікам і прыметнікам, які характарызуе назоўнік:
Абсыпаў нас шчодра праменем со ўсходу,
Як волат магутны, Савецкі Саюз [1, с. 150].
Верш “Стася”:
Мо таму, што быў просты,
Як струмень яснаты,
Мо таму, што быў дужы,
Як са сталі зліты [1, с. 169].
З верша “Маладзіком”:
Я месяц пабачыў,
Сябры, мне паверце,-
Ён белы, як сыр той
На сіняй талерцы [1, с. 130].
Верш “Успаміны”, у якім аўтар параўноўвае здраду з горнай хмарай :
І крыху пастарэў мой таварыш,-
Падкралася здрада,
Як чорная хмара [1, с. 30].
З верша “Балада пра чырвоны сцяг”:
Мяшаўся морак, дым і пыл,
А вораг падаў, бег,
Як быццам чорныя снапы
Лажыліся на снег [1, с.51].
Самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе розных марфолага-сінтаксічных сродкаў –злучнікаў, прыназоўнікава-склонавых форм. Параўнальныя канструкцыі, што ўтвараюцца з дапамогай марфолага-сінтаксічных сродкаў, адрозніваюцца характарам сувязі суб’екта і аб’екта параўнання: у адных выпадках звязваюцца параўнальнымі злучнікамі, у іншых – прыназоўнікавым ці безпрыназоўнікавым кіраваннем. Характар сувязі ўплывае на семантыку канструкцый, іх экспрэсіўнасць і сінтаксічныя функцыі.
Злучнікавыя параўнанні – гэта сінтаксічныя канструкцыі ў структуры простага ці складанага сказа, уведзеныя з дапамогай параўнальных злучнікаў. Злучнікавыя параўнанні як частка простага сказа атрымалі назву “параўнальныя звароты”.
Напрыклад,”Паэма пра Смалячкова”
І лягла, як бачыць вока,
Сінь, прабіўшы паплавы,
Быццам кінуў хто далёка
Срэбны пояс між травы [1, с.220].
З верша “На Палессі гоман, гоман…”
Хто рыдлёўкай маша ўдала,
Хто карчы з-пад багны рые…
Роўна множацца каналы,
Быццам стужкі люстраныя [1, с. 155].
У паэме “Паланянка” аўтар параўноўвае вейкі пакутніцы-дзяўчыны з сумнымі хвоямі:
Апускаліся вейкі
У пакутнай дзяўчыны,
Быццам сумныя хвоі
Па-над возерам сінім [1, с.274].
У паэме “Хлеб” жыта аўтар параўноўвае з золатам, з жыццём:
Сейбіт меў асалоду –
Жыта слаўна ўрадзіла!
Ён глядзеў гаспадарна,
Браў на спробу рукою,
Як ішло з малатарні,
Быццам золата тое [1, с. 285].
Верш “Уранку, толькі бойка адгула…”
Уранку,
Толькі бойка адгула,
Баец ішоў па вуліцы сяла.
Бязмоўна скрозь пуцінамі вайны,
Што мерцвякі, тырчэлі каміны [1, с. 402].
З паэмы “Добры друг”:
Многа прайшло непаўторных гадоў
Многа на сэрцы жыццёвых адзнак,-
Дзён адляцела,
Што з дрэва лістоў [1, с. 346]…
У вершы “Думы пра Маскву” аўтар параўноўвае ворага з удавам, які захапіў Радзіму навокал:
Помню – восень з вялікаю золлю,
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки