Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки

Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа

Краткое описание

Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.

Оглавление

Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7

2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…

Файлы: 1 файл

Діпломная работа светы.doc

— 511.00 Кб (Скачать)

                        Да тваіх падышоў вораг хат,

                        Што ўдаў, абкружаецца фронт [1, с.96].

    З паэмы “Беларусь”:

                        Іх сіла, як сіла дубоў на Палессі,-

                        Высокія ростам, магутны у плячах [1, с.237].

   У паэме “Беларусь” перамога параўноўваецца са светлым небам, з лагоднай усмешкай:

                        Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба

                        На ўсходзе, заяснілася і заружавела [1, с. 248].

   У вершы “Стася” хлопец параўноўваецца аўтарам з салаўём, які пяе ў гонар вызвалення бацькоўскага дома:

                        Мо таму, што з напасці

                        Бацькаў вызваліў дом,

                        Мо таму, што спяваў ён,

                        Нібы салаўём [1, с. 169].

   З паэмы “Беларусь”

                        Ты сэрцам гарачым сваім адчувала,

                        Што новае долі сустрэла часы.

                        І ветры на хвалях, нібы на цымбалах,

                       Аб днях урачыстасці гралі ўдала [1, с. 242].

   У вершы “Бацькаў дом” дом параўноўваецца з сасновым палацам, які прасторны і ўтульны:

                        Бярно лажылі да бярна.

                        Пакуль не ўзняўся новы дом,

                        Нібы сасновы той палац [1, с.295].

    Характар параўнанняў у творах Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны найбольш выразна праяўляецца тады, калі параўнальныя звароты адносяцца да ўказальных слоў так, такі. У гэтым выпадку параўнальныя звароты ўводзяцца ў структуру сказа пры дапамозе злучніка як:

                        Як гоман крынічны, як звон ручаёвы,

                        Як плёскат бязмежных, блакітных азёр,

                        Як гоман лістоў на дубровах,

                        Так зазвінела свабоднае слова [1, с. 223].

    З паэмы “Хлеб”:

                         Павесялеў бядняк Арцём.

                         Лясы, дубровы і палі

                         Цяпер ягонымі былі.

                         Мільёны стала з тых часоў

                         Такіх, як ён,

                            Гаспадароў [1, с. 228].

    Такі параўнальны зварот сустракаецца ў вершы “Запаветнае”:

                        Як вецер у буру

                       Б’е ў вокны і дах

                        Так сэрца маё

                        Неспакойна ў грудзях.

                       Як ранне вясною

                         Іскрыцца расою,

                         Так нівы я ў горы

                         Абсыпаў слязою

                         Як шчасце між бору

                         Пабачыць мой зрок,-

                         Так уздымаюся я

                         Да аблок [1, с. 123].

    Акрамя параўнанняў, што ўводзяцца ў структуру сказа пры дапамозе злучнікаў, у беларускай мове ёсць вялікая група бяззлучнікавых параўнанняў. Яны выражаюцца склонавымі і прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўнікаў (часта з паясняльнымі словамі):

  Напрыклад, у вершы “Адыход у партызаны” сустракаецца такі параўнальны зварот:

                        Сасновы бор – прасторны дом,

                        Жыві, дзе сэрцу люба [1, с. 60].

    Напрыклад, у вершы  “Возьмеш сеўні!..”  таксама ёсць бяззлучнікавае параўнанне:

                       Грайце же вы, вятры – гарністы,

                   Шмат герояў стрэнуць хаты [1, с.74].

       У вершы ”Два клены” засмучоны бацька, што страціў сваіх дзяцей, параўноўвае іх з дрэўцамі:

                       Пытаецца бацька

                   У любай дачушкі:

                 - Дзяўчынка-рабінка, з уборам чырвоным,

                   Напэўна, дачушка сцюдзёна сягоння [1, с.86]?

                        Пытаецца бацька

                   У любімага сына:

                 - Каторы дзянёчак мароз, як званочак,

                   Напэўна, замерз ты, кляночак-сыночак? [1, с.87].

   У вершы “Расія”аўтар праз параўнанні паказвае веліч і моц краіны:

                     Расія – сэрца агнявое,

                  Прастор пабачнай шарыні,

                  Расія – волатава сіла,

                  Паглад крыштальнага святла [1, с.154].

      У бяззлучнікавых параўнаннях сродкам сувязі паміж суб′ектам і аб′ектам творнага параўнання выступае дзеяслоў. Назоўнік творнага склону прымыкае да дзеяслова і ў залежнасці ад яго семантыкі стварае вобразную характарыстыку  суб′екта параўнання.

       Напрыклад,  верш “Гомель”:

                      Калі паглыне мяне  шлях гадоў

                        У край курганоў і абеліскаў,

                  Адбіць навалу  над родным домам,

                  Вярнуся громам.

                  А звянуць травы, асмягнуць вусны, -

                Дажджом вярнуся [1, с.407].

    У вершы “на Палессі гоман, гоман...” вельмі цікавы параўнальны зварот:

                      Гул нястрыманы, бясконцы,

                  Трактары за трактарамі,-

                  Скібы тлустыя пад сонцам

                  Рассцілаюцца радамі [1, с.155].

    З “Паэмы пра Смалячкова”:

                       Ноч пачне апускацца,

                      Ляжа крыллем пахмурным на снягі між кустоў [1, с.233].

     Параўнанні ў залежнасці ад часцін мовы паддзяляюцца на:

      а) субстантыўныя (назоўнікавыя) параўнанні, якія вобразна характарызуюць прадмет, паясняюць дзейнік, выражаны ў сказе назоўнікам:

                        І загудзеў з усім сялом,

                        Як вулей той,

                       Арцёмаў дом [1, с.291].

                        Былога быліны, старога паданні

                        Плывуць, як аблітыя сонцам, чаўны [1, с.237].

   У паэме “Беларусь” аўтар параўноўвае славу з сонцам:

                        Хадзіў тут Вашчыла, Хвасько, Каліноўскі,

                        Вадзілі атрады на подзвіг геройскі,

                        Іх слава, як сонца, стаіць над зямлей [1, с.238].

    б) вербальныя (дзеяслоўныя) параўнанні, якія адносяцца да дзеяслова, які ў сказе выконвае ролю выказніка, і вобразна характарызыюць працэс дзеяння:

                        Разбяжыцца, як быстрая рэчка,

                        Наша белая, белая грэчка.

    З паэмы “Беларусь”:

                        Блакітнага неба струменіць віно,

                        Вятры пралятаюць, як песні над голлем,

                        Шырока-шырока калгаснае поле [1, с.245].

                        А бор шуміць над галавой,

                       Як быццам з ім гамоніць [1, с.300].

      в) ад′ектыўныя (прыметнікавыя) параўнанні характарызуюць прымету прадмета і  маюць цесную сувязь з прыметнікам:

     Напрыклад, паэма “Беларусь”:

                       О, як вы ўставалі, прасторы Палесся,

                       У нівах шырокіх, што ў казачных песнях,

                       У гомане буйнай жытнёвай красы [1, с.244].

   Цікавае параўнанне з паэмы  “Добры друг”:

                        І расказвала паволі,

                        Ціхом,

                        Як гора здарылася з ёю:

               -Воз мой вялізны, вялізны, як дом,

                      Засеў у гразі, пад гарою [1, с.326]. 

  Верш “Каўказ”:

                        І ўспомнім за шумнай бяседаю разам,

                        За чыстым, як снег, крышталёвым абрусам,

                        І дні Сталінграда, і высі Каўказа,

                        Палі Украіны, лясы Беларусі [1, с.29].

   У вершы “Кастусь Каліноўскі” вельмі цікавы параўнальны зварот, які характарызуе героя верша:

                         Дык будзь ён ад вескі далёка, далёка, -

                         Прымчыцца суровы і смелы, як сокал [1, с.43].

  г) адвербіяльныя параўнанні, якія характарызуюць прымету дзеяння, прымету прыметы:

                        Узлятала песня, як віхура,

                        І чужынца ў гарадах і сёлах,

                        Навылёт, як штык, калола [1, с.57].

    Верш “Вярба над вадою”:

                        Прагнулася вельмі,

                        Як тая бабуля.

                        Здаецца, што й лісце                        

                        На голля  паснула [1, с.122].

    З паэмы “Добры друг”:

                        Можна надзею мець,

                        Будзе жывы.

                        Шэпча, ледзь чутна, як шэпат травы [1, с.341].

    Верш “Чырвоныя сцягі”:

                        Сцягі, сцягі... лашчаць вока, -

                        Узняліся ў стройным маршы...

                        Пранясём жа іх высока,

                        Як бацькі насілі нашы [1, с.413].

   Такім чынам, Пятрусь Броўка шчодра насычае свае творы яркімі параўнаннямі. Безліч дэталей і падрабязнасцей у творах патрабуюць ад чытача павышаную засяроджанасць, бо амаль кожная дробная частка нешта дадае і праясняе ў творы.

      Эпітэт  – (грэч. epitethon “прыдытак”) – адзін з самых традыцыйных тропаў – вобразнае азначэнне прадмета або з′явы, якое адрозніваецца ад звычайнага азначэння пераносным сэнсам і экспрэсіўнай функціяй [22, с.111-112]. Эпітэт дапамагае дакладна і ўсебакова ахарактарызаваць пэўны прадмет, з′яву ці чалавека, вылучыць і апісаць іх найбольш істотныя індывідуальныя рысы. Эпітэт узбагачае выяўленча-выразныя магчымасці апісання, надае мове адметнасць і эмацыянальную насычанасць. Выражаецца найчасцей прыметнікам, які акрэслівае істотную прымету якога-небудзь прадмета ці з′явы, напрыклад:

Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки