Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
Стык гука паказаны на ніжэйпрыведзеных прыкладах:
Хмары слёзы насілі,
І як срэбрам,
Абсыпалі мне галаву [1, с. 53].
Ад ворага лютага
Адбілі багацце.
У кожнай расінцы
Нам свеціцца шчасце [1, с. 77].
Перад ім шляхі ляжалі,
І здавалася, што ў полі
Ён сяброўскі голас чуе [1, с. 235].
Гукаперайманне – імітацыя з дапамогай гукаў маўлення тых або іншых гукаў рэчаіснасці [7, с.84]. Гукаперайманне садзейнічае выразнасці маўлення, перадае дынамізм і напружанасць дзеяння, што бычым з аўтарскіх ілюстрацый:
Відаць, чамусьці на вяку
Даўгую сцежку значыць,
Як завяла : ку-ку, ку-ку…
Канца не дачакацца [1, с. 62].
Гусіны статак ля пруда
Ужо крылы распраўляе.
Гусак між імі : га-га-га!
Паважна пахаджае [1, с. 299].
Гітлер д’ябальскай натуры,
Брэша, лезе вон са скуры:
-Гаў, гаў, гаў… ды гаў, гаў, гаў…
Я даўно Маскву забраў [1, с. 409].
Фанетычны паўтор, які ў лінгвістычнай тэорыі выводзілі за межы “мовы” ў вобласць “літаратуры” [4, с.14-15], заснаваны на паўторы гукаў і іх спалучэнняў, а гукавая арганізацыя вершаванай мовы з’яўляецца адным з важнейшых прыёмаў экспрэсівізацыі паэтычнага тэксту. Яны надзвычай разнастайныя і прадстаўлены ў паэзіі Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны найбольш у межах традыцыйна выдзеленых алітэрацыі і асанансу, але імі не абмяжоўваюцца.
Падкрэсленае гучанне цвёрдага [р] у прыведзеных радках выражае мужнасць і жалезную сілу, гукавымі сродкамі мовы перадаецца сутнасць і змест характару беларуса ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Паэт уводзіць алітэрацыю не “для простай гульні словамі ” і разам з тым не назойліва, а натуральна, пры гэтым алітэрацыя скарыстоўваецца з рознымі мэтамі, але заўсёды для перадачы сугучнасці формы і зместу, для ўздзеяння гучаннем, які апярэджвае сэнс і нясе яго.
Для вершаў характэрна даволі частае выкарыстанне анафары, пры анафарычным спалучэнні гукаў выразна адчуваецца іх злітаванасць з сэнсам радкоў, з семантыкай слоў.
Анафарычны паўтор пэўных гукаў падаецца нярэдка ў спалучэнні з алітэрацыяй гэтых жа гукаў, і тады відавочная іх стылёвая роля: узмацняецца гучанне і асацыяцыйнае ўздзеянне,але кожны раз гэта адзін са сродкаў выявіць цэласнае адзінства пачуцця, ідэйна-мастацкі кірунак твора, яго асноўны змест.
Выражэнне розных пачуццяў перадаецца аўтарам з дапамогай асанансу розных гукаў, з якіх найбольш выдзяляюцца гукі [о], [а], што вельмі сугучна душэўнаму стану паэта ці яго лірычнаму герою.Асананс галоснага [о] дапамагае перадаць тугу, цяжкасць жыцця.
Праз
словы, праз усведамленне прадметных вобразаў
і гукавое выражэнне, характэрнае
абраным найменням, паэт выразіў
сваё бачанне фашысцкай навалы, якая
захапіла Радзіму.
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі
Тропы (грэч. tropos “паварот, зварот” ) – словы або вобразы, ужытыя ў пераносным сэнсе з мэтай дасягнення большай выяўленчай выразнасці маўлення. Тропы называюцца таксама фігурамі думкі, фігурамі пераасэнсавання. Да тропаў адносяцца: метафара, метанімія, сінекдаха, празапапея (адухаўленне), алегорыя, сінестэзія, антытэза, эмфаза, антанакласіс, гіпербала, літота, антыфразіс, перыфраза, алюзія.
Шматстайныя трапеічныя сродкі можна
падзяліць на некалькі груп.
2.1 Тропы, заснаваныя
на падабенстве прадметаў
Пытанням даследавання метафары ў апошні час даследчыкамі ўдзяляецца шмат увагі. Гэта азначае, што цікавасць да метафары не знікае. Ва ўсе гады праблемамі класфікацыі метафар займалася вялікая колькасць даследчыкаў. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць прац прадстаўнікоў розных галін навукі. Н.Д.Аруцюнава адзначае, што вывучэнне метафар ўсё больш "пашыраецца, захопліваючы розныя галіны ведаў - філасофію, логіку, ncixaлогію, псіхааналіз, герменеўтыку, літаратуразнаўства, літаратурную крытыку, тэорыю прыгожых мастацтваў, семіётыку, рыторыку, лінгвістычную філасофію, розныя школы лінгвістыкі" [3, с. 5].
У сучаснай навуцы няма адзінага погляду на сутнасць i змест метафары. Найбольш поўным азначэннем метафары, на наш погляд, з'яўляецца азначэнне, дадзенае Н.Д.Аруцюнавай: "Метафара –троп ці фігура маўлення, якая заключаецца ва ужыванні слова, што абазначае некаторы клас прадметаў, з'яў, дзеяння ці прыкмет для характарызацыі ці намінацыі другога аб'ект, падобнага з дадзеным у якіх-небудзь адносінах. Метафара мяркуе выкарыстанне слова не па яго прамому назначэнню, у выніку чаго адбываецца пераўтварэнне яго сэнсавай стуктуры. Узаемадзеянне метафары з двума рознымі тыпамі аб'ектаў (дэнататаў) стварае семантычную дваістасць, двупланавасць" [9, с .140].
Метафара (ад. грэч. metaphora – перанос) – від тропа, у якім уласцівасці адной з'явы пераносяцца на другую па прынцыпу ўпадабнення [10, с. 99].
Тэрмін метафара належыць Арыстоцелю i звязаны з яго разуменнем мастацтва як пераймання жыцця. Метафара Арыстоцеля па сутнасці амаль не адрозніваецца ад гіпербалы (перабольшванне), ад сінекдахі (іншасказанне), ад простага параўнання. Ва ўcix выпадках прысутнічае перанос сэнсу з аднаго на другое.
Метафара ў мастацтве часта з'яўляецца эстэтычнай самамэтай i выцясняе першапачатковае зыходнае значэнне слова. У Шэкспіра, напрыклад, часта галоўны не зыходны жыццёвы сэнс выказвання, а яго нечаканае метафарычнае значэнне – новы сэнс. Гэта прыводзіла ў непаразуменне Льва Талстога, які выхоўваўся на прынцыпах арыстоцельскага рэалізму. Прасцей кажучы, метафара не толью адлюстроўвае жыццё, але i творыць яе. Напрыклад, Нос маёра Кавалёва ў генеральскім мундзіры ў Гогаля - гэта не толкі ўвасабленне, гіпербала ці параўнанне, але i новы сэнс, якога раней не было. Футурысты імкнуліся не да праўдападабенства метафары, а да яе максімальнага аддалення ад першапачатковага сэнса. Напрыклад, "облако в штанах" Маякоўскага. У гады панавання сацрэалізму метафара практычна была выцеснена з літаратуры, як прыём, аддаляючы ад сапраўднасці. У 1970 годы з'явілася група паэтаў, якія сваім лозунгам абвясцілі "метафару ў квадраце" ці "метаметафара" (тэрмін Kанстанціна Кедрава). Адметнай рысай метафара з'ўляецца яе пастаянны ўдзел у развіцці мовы, маўлення i культуры ў цэлым. Гэта звязана з фарміраваннем метафары пад уздзеяннем сучасных крыніц ведаў і інфармацыі, выкарыстаннем метафары ў вызначэнні аб’ектаў тэхнічных дасягненняў чалавецтва.
3 часоў антычнасці існуюць aпicaннi некаторых традыцыйных відаў метафары:
- Рэзкая метафара прадстаўляе сабой метафару, якая зводзіць далёка размешчаныя адно ад аднаго паняцці. Мадэль: начынка выказвання.
Метафара – складаная i шматмерная з'ява, пра што сведчаць шматлікія i разнастайныя яе класіфікацыі. У аснове класіфікацыі метафар ляжаць розныя падыходы, разнастайныя прынцыпы.
Яшчэ
рымскія рыторыкі за аснову класіфікацыі
метафар бралі лагічны
прынцып, паводле якога працэсы метафарызацыі
падзяляюцца па чатырох
тыпах пераносаў: жывая прырода - нежывая
прырода,нежывая прырода -
жывая прырода, жывая прырода - жывая прырода,
нежывая прырода -
нежывая прырода. Пры такім падыходзе
разглядаюцца лагічныя адносіны
паміж паняццямі, але ніяк не заканамернасці
семантычнага развіцця слова.
Тым не менш адгалоскі гэтай класіфікацыі
дайшлі да нашага часу i
адлюстроўваюцца ў сучасных класіфікацыях,
напрыклад, выдзяляецца
найбольш пашыраны від метафары - "адухаўленне
- наданне нежывым
предметам адзнак жывой істоты" [10,
с. 99].
Паводле марфалагічнага выражэння падзел метафар праводзіў М.В.Ламаносаў, вынікі гэтага падзелу назіраем у працах сучасных даследчыкаў метафары. Так, Д. М. Шмялёў заўважае, што "некаторыя болей ці меней агульныя заканамернасці, да якіх адносяцца, напрыклад, адметнасць абазначэння канкрэтных прыметнікаў для адцягненых прыкмет, а таксама ўжыванне дзеясловаў, якія абазначаюць канкрэтнае фізічнае дзеянне, для абазначэння псіхічных працэсаў i г. д., усё ж адзначаюцца" [10, с. 96].
А. А. Патабня у якасці асновы класіфікацыі метафар разглядаў ix сінтаксічную функцыю:
метафары-азначэнні,
метафары-дзейшкі,
метафары-выказнікі,
метафары-дапаўненні,
метафары-акалічнасці. Аднак гэтая тэарытычная распрацоўка не атрымала далейшага развіцця i прымянення.
Прынцыпы жывы-нежывы, канкрэтны-абстрактны кладзе ў аснову класіфікацыі метафар С. Ульман. Ён выдзяляе:
Тыпалогія метафар, распрацаваная на аснове рознай ступені выразнасці сродкаў, што выкарыстоўваюцца людзьмі ў працэсе моўнай камунікацыі, зроблена А. К. Авелічавым. Ён выдзяляе:
Паводле функцыі ў мове класіфікуе метафару Н. Д. Аруцюнава. Яна выдзяляе чатыры тыпы метафар:
4) генералізаваная, якая з'яўляецца канечным вынікам кангнітыўнай і якая сцірае ў лексічным значэнні слова межы паміж лагічнымі парадкамі i стымулюе ўзнікненне лагічнай полісеміі [ 13, с. 168].
Н. А. Басілай праводзіць класіфікацыю метафар з ўлікам часцінамоўнай прыналежнасці, выдзяляюцца наступныя тыпы метафары:
В. Дз. Старычонак паводле таго, што пакладзена ў аснову пераносу i выяўлення падабенства аднаго прадмета да другога, выдзяляе некалькі тыпаў метафар:
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки