Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
В. Г. Гак за аснову тыпалогіі метафар бярэ суадносіны формы i значэння, у выніку чаго ён выдзяляе два тыпы метафар:
Класіфікацыя метафар паводле кантэксту ў паэтычных творах адбываецца з улікам працягласці сінтаксічнай канструкцыі метафары. На аснове гэтага выдзяляюцца простая i складаная метафара, неразгорнутая i разгорнутая метафары (у межах апошніх – аднафокусныя разгорнутыя метафары i шматфокусныя разгорнутыя метафары), метафара-тэкст, двухкампанентная i шматкампанентная метафара [ 17, с. 14].
Выдзяляюць метафары моўныя i паэтычныя. У адрозненне ад моўнай метафары паэтычная метафара характарызуецца наступнымі якасцямі;
Такім чынам, у лінгвістыцы прапаноўваліся i прапаноўваюцца сёння розныя класіфікацыі метафар, якія, безумоўна, адлюстроўваюць гісторыю вывучэння метафары, раскрываюць розныя падыходы i вызначаюць розныя бакі такой складанай з'явы, як метафара.
Сярод розных і шматлікіх вобразна- выяўленчых моўных сродкаў галоўнае месца ў паэзіі Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны займае метафара. Як вядома ў сістэме паэтычнай мовы метафара складае аснову мастацкіх пераўтварэнняў на ўзроўні слоў як у асобна ўзятым ідыястылі, так і ў сістэме паэтычнага маўлення, яна “прысутнічае ва ўсякім паэтычным тропе” [19, с. 156].
Выкарыстанне метафар у паэтычным тэксце тлумачыцца спробамі мастака слова стварыць і выразіць уласны свет, напоўніць яго новым зместам, спалучаючы выпадковыя, як здаецца на першы погляд, неспалучальныя паняційныя прыкметы, мяняючы набор паняційных прыкмет . І тады метафара – гэта не проста выяўленчы сродак, а яшчэ і стрыжань вобразнай мадэлі свету паэта.
Метафару
ў паэтычным тэксце можна разглядаць
з розных бакоў – структурнага
і семантычнага, паводле характару
функцыянавання, паходжання і ролі
яе ў тэксце. Але ўсе аспекты вывучэння
метафары перасякаюцца,
Паэтычныя метафары Пятруся Броўкі паводле суаднесенасці з рознымі часцінамі мовы можна падзяліць на вербальныя, субстантываваныя, ад’ектыўныя, адвербіяльныя.
Вербальныя – гэта метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае дзеяслоў, на які прыпадае асноўная сэнсавая і эмацыянальная нагрузка. Дзеясловы могуць абазначаць:
1) канкрэтнае фізічнае дзеянне, гэтыя метафары могуць быць праілюстраваны наступнымі прыкладамі:
За лес схавалася зара,
Спускаўся морак шэры,
Чакала маці і сястра
Андрэя на вячэру [1, с. 64].
Быць не можа –
Не скасіла смерць і не забрала:
Ты жывы сягоння, наш Купала [1, с. 74].
Устае наш дзень вясенні
З перамогай на Захадзе.
Возьмеш сеўкі.
Час на поле нам выходзіць [1, с. 74]!
Помняць іх на дарогах вятры
І далёкія сінія зоры,
Налібоцкія
Пушчы – бары,
Палачанскія нашы азёры. [1, с. 100].
Хутка вернуцца шляхамі
Рунь густую,
Рунь густую
Ім рассцелем дыванамі [1, с. 74].
Не бура нам стрэхі сарвала,
Не ветры павыбілі шыбы
Чужая, ліхая навала
Разбурыла нашы сялібы [1, с. 102].
Вельмі цікавы прыклад метафары мы бачым у вершы “ Па дарозе Мінск- Масква. ”:
Ён выйшаў… Гамоняць бары,
І неба марознае зорна
Над шляхамі, што простай струной
Ад Мінска ляжыць да Масквы.
Прынеслі ўспаміны яму
Маўклівыя,снежныя далі:
Калісьці па гэтых мясцінах
Прарэзаўшы пушчы, бары,
Машыны ішлі чарадой [1, с. 16].
Перавяжам мы кужалем
Раны на целе,
Стому з твараў
Абмыем расой ледзяною [1, с. 32].
У вершы “Прачнуўшыся рана” аўтар паказвае нам бярозку як жывую істоту:
Чакала і ты нас, бярозка, аддана,
Як сэрца дзяўчыны.
Я раны агледзеў, спавіў іх старанна
Чысцюткай хусцінай [1, с. 76].
Яшчэ адна цікавая метафара з гэтага верша:
Чакаюць вас дзеці
І жонкі, і маці,
Чакаюць дубровы
І яблыні ў садзе.
Чакаюць азёры,
Чакаюць крыніцы,
Чакаюць над борам
Вясёлкі-зарніцы [1, с. 48].
2) рух, перамяшчэнне ў прасторы, гэта мы праілюструем наступнымі прыкладамі:
Дарэмна ўзляталі дзявочыя мары,
Яшчэ год прамчаўся над лсам, як хмара [1, с. 58].
Бяжыць задумліва ў трысці
Дарожка вадяная…[1, с. 60].
Падслухаў гоман я назвычны
Што плыў дарогамі вайны [1, с. 84].
Час вызвалення ідзе,
Сонца пакутных сагрэе,
Сцяг вызвалення плыве –
Гоніць чужынцаў ліхіх [1, с. 24].
З верша “Мінск” мы бачым, як аўтар праз метафару нам перадае тыя зверствы, якія рабілі ворагі на роднай зямлі:
Паміж пажарамі знішчаны сад,
Сем трупаў схілілі галовы на голлі…
Мне гэтага здышка,
Што вытварыў кат,
Відаць, пры жыцці не забыцца ніколі!
Разбітыя вуліцы, хаты стаяць,
І хмары над імі
Спусціліся нізка… [1, с. 36].
Праілюструем яшчэ рад прыкладаў метафары з дзеясловам, які абазначае рух, перамяшчэнне ў прасторы:
Сцяжынка кожная вядзе
Туды, дзе ўсё знаема [1, с. 63].
Навала пройдзе. І калі
Ізноў засвеціцца свабода [1, с. 68].
На варце стаялі яліны і сосны,
Схілялі галовы дубы векавыя [1, с. 90].
3) мову і думку, сюды аднясём наступныя аўтарскія ілюстрацыі:
Ты прымі ад сына
Клятвы вернай словы:
-Не даруем болю,
Здзекаў не забудзем
Чуеш, як гамоняць
Майскія дубровы… [1, с. 40].
Я чуў, як ветры галасілі
Над сном таварышаў маіх [1, с. 84].
Вятры вам спявалі апошнюю песню
Не свечкі свяцілі ў галовах, а зоры [1, с. 90].
Вам сосны скажуць, як жылі
Мы ў дні вялікай непагоды [1, с. 68].
Прайшла, адшумела зямлёй навальніца,
Ты раны залечыш, -
Хай лісце зялёнае шэпча з крыніцай
Пра нашу сустрэчу [1, с. 76].
4) успрыняцце прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:
- Скора вярнуся
Разам з сябрамі
Грукнем маланкамі
Ды перунамі.
Выпечам змеяў жалезам калёным [1, с. 34].
Вераснёвы прастор,
Што праменнямі сонца звініць [1, с.55].
Пад крокам ліст стары шасціць,
Трашчыць ламачча крохка,
Ды каб вы зналі, як ісці
Дамоў заўсёды лёгка [1, с. 63].
Метафарычнасць бачання паэта прыўносіць у паэзію навізну погляду на навакольны свет, гэта мы бачым у наступных прыкладах:
Я чуў, як граў струмень крынічны
У салдацкіх кубках бляшаных [1, с. 84].
Пагледзеў у час начных гадзін,
Як слёзы месяца віселі
На голлі сосен і ялін [84].
5) стан можа быць праілюстраваны наступнымі прыкладамі:
У полымя бітвы ішлі вы рашуча,
А сэрца не знала ні хвілі спакою [1, с. 88].
Пакутны боль яго пячэ,
Ды сумаваць не стане… [1, с. 63].
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки