Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
Колькі, колькі са свету дарог
Прывядзе іх на родны парог [1, с. 261]!
Мы сядзім
Тут над вадой,
А над нашай галавой
Вецер гайдае між хвой,
Навявае супакой.
І заснулімы з табой [1, с. 320]…
А завецца той куток
Санаторый “ Туравок ” [1, с. 321].
Названыя формы алітэрацыі могуць спалучацца, вар’іравацца ў межах аднаго верша. Яны сплятаюцца ў загадкавыя гукавыя малюнкі, заварожваюць слых сваёй мілагучнасцю і напеўнасцю.
У адрозненні ад зычных галосныя гукі ў стылістычных мэтах выкарыстоўваюцца радзей.Гэта тлумачыцца тым,што галосных менш па колькасці і яны маюць меншую семантычную значнасць, чым зычныя. Прыём, заснаваны на гармоніі галосных, называецца асанансам.
Асананс – сугучнасць галосных гукаў, паўтарэнне аднолькавых галосных для стварэння мілагучнасці і інтанацыйна-гукавой выразнасці маўлення[7,с.83].
У аснове асанансу ляжыць паўтарэнне націскных галосных.Часцей за ўсё асануюцца гукі [а], [і], [ы], [о], як бачым гэта з прыкладаў:
-Адкрывай жа хатачку,
Я твой тата, Настачка!
З перамогай, Настачка [1, с. 79]!
Я чуў, як свет ад шчасця плакаў,
Калі пабачыў вольны свет [1, с. 85].
-Ой, татачка, тата, не жалься багата,
Бо цёпла мне, тата, ля роднае хаты [1, с. 86].
Шмат у нас гарадоў.
Шмат яшчэ паўзнімаецца [1, с. 94]…
Ён да працы
Прагнасць мае.
Ён і ў песнях самы звонкі [1, с. 115].
Галосны націскны [о] перадае напружанасць, як бачым з наступных прыкладаў:
-Нам добра сягоння, з табою гамонім,
Цябе мы ад спёкі сабою заслонім,
Заслонім лістамі ад дожджу касога,
Ад гора ліхога, ад вока благога [1, с. 87].
Найболей, што дзед мой пабачыў, -
Сваё валасное сяло [1, с. 190].
І тое, было што далёкім,
Здаецца, што побач цяпер [1, с. 190].
Абяцаць табе мы можам –
Хай сягоння там журботна,
Ты забіў іх болей сотні
Федзя, гэты лік памножым [1, с. 235].
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіна заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы [1, с. 237].
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных промнямі рос [1, с. 237].
Галосны [ы] перадае канкрэтнасць дзеяння або з’явы, гэта прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:
Травы абсыплем чыстай слязою,
Чыстай слязою, быццам расою [1, с. 80].
Іх на дарогах франтавых
Хавалі маладых,
Вятры пяюць аб іх [1, с. 82].
Падслухаў гоман я нязвычны,
Што плыў дарогамі вайны [1, с. 84].
Вось тут ён трыццаць год назад
Стаў у рады байцоў [1, с. 175].
Ці на плячах пласты трымаць,
Ці жыць у звоне струн.
І рады ён, што праз гады
Іх шырыцца разгон [1, с. 175].
Галосны [ё] перадае ўзнёсласць, узрушанасць дзеяння, што характэрна з прыкладаў:
Ён любіць лес, з якім узрос,
Вялікім пачуццём,
Ён знае – у дрэў багаты лёс
І доўгае жыццё [1, с. 175].
Каваль падышоў к ёй з работай сваёю,
Паднёс ёй пярсцёнак і серп назублёны,
А потым стаяў і глядзеў улюблёны
Узняўшы пярсцёнак [1, с. 108].
Да нізкай хаціны
Пад крык жураўліны, -
Схіліўшы галіны,
Шапнула рабіна [1, с. 86].
Сарве падземку,з’есць ды зноў
Ідзе без перастання [1, с. 63].
Асананс таксама ўтварае сістэмы паўтораў: сумежныя і раздзяляльныя анафары і эпіфары, стык.
Анафара – паўтор пачатковых гукаў, напрыклад:
І лясы, і палі,
І гаі, і азёры,
І крыніцы, у якіх нашы думы відны [1, с. 31].
А сцягі ўзляіалі вышэй галавы,
А гоман і жарты,
А песні няспынна [1, с. 36]!...
А ўсё засталося:
І пройдзены шлях,
І горад з прасцёртымі ў дыме рукамі,
І ты, засмучоная наша зямля [1,с. 37].
Мы ішлі
І не чулі натруджаных ног,
І неслі журботу з нянавісцю разам,
І там, ля разбітых вайною дарог,
На некалькі год пастарэлі адразу [1, с. 38].
І шумяць і завуць
Іх бярозы,яліны і сосны,
І хвалі шырокай Дзвіны [1, с. 55].
Усе палі паабходзіў
У світцы саматканай
Усе гаі ператрубіў
Трубою берасцянай [1, с. 64].
Эпіфара – паўтор канцавых гукаў.Аднесём сюды наступныя аўтарскія ілюстрацыі:
Ты ходзіш, маці, сцежкай вайны,
І з вуснаў рвуцца ворагам праклёны.
З братамі прыйдзем мы, твае сыны, -
І выйдзе Беларусь з палону [1, с. 9]!
Час вызвалення ідзе,
Сонца пакутных сагрэе,
Сцяг вызвалення плыве [1, с. 24]…
На шляху ў паходным строі
На світанні,
Чуюць коннікі-героі
Голас родны з-пад Кубані [1, с. 26].
-Скора вярнуся
Разам з сябрамі,
Грукнем маланкамі
Ды перунамі. [1, с. 34].
Адзіная сёння ў салдата размова –
Ён грукае ў сцены
Берліна сурова
І верыць, нядарма
Свяціла заранка, -
Ён вызваліць хутка
Сваю паламянку [1, с. 73].
Цяжка ім часінай выпадала,
Крыллі мяла
Лютая навала,
Ды ніколі ў бойцы не кідала
Песня неўміручая Купалы [1, с. 45].
Паўтор канцавых гукаў перадае рытм верша, як бачым з прыведзеных прыкладаў:
Ён сілай магутны, душою агністы,
Нядаўна ў калгасе ён быў трактарыстам,
Вясёлы заўсёды,
Вадзіў карагоды,
Як хмары закрылі і сонца, і зоры,
Пайшоў партызаніць да бору [1, с. 43]…
Шумяць ленінградскія плошчы,
Гудзяць беларускія пушчы.
Упарта з баямі на захад ідуць
Смалячкова сябры.
І пройдуць, - па травах духмяных
Абсыплюцца зорныя росы,
Загойдаюць вятры ласкава палёў залатыя дары,
І пройдуць сцяжынкамі тымі,
Дзе хлопчыкам бегаў ён босы.
Журботна схіліўшы галовы,
Пра Федзю раскажуць бары [1, с. 236].
І помста няўмольна праходзіць шляхамі
Ад позняе ночы да ранняй зары.
Як гор не развеяць ліхімі вятрамі,
Як рэчак не высушыць злосці агнямі [1, с. 238].
Зеўгма (стык) – паўтор апошняга гука і пачатковага [7, с.72].
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки