Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
Каб наша радзіма цвіла [1, с.81]!
І ў майскія дні
І ў дні лістапада;
А сцягі ўзляталі вышэй галавы,
А гоман і жарты,
А песні няспынна[1, с.34]!
Мне ў памяці горад вясёлы, жывы,
Без бомбаў
Без ран і без чорных руінаў [1, с.36-38].
У вершы “Зварот музыканта” аўтар характарызуе музыку, яго майстэрства:
З-пад пальцаў рук яго шурпатых
Уставаў малюнак не адзін:
То паднімаліся Карпаты,
То мчаў Дунай у далячынь,
То чэзлі ў дыме бітвы каскі,
То сонцам слаўся краявід,
То бегла дзеўчына па краскі
То маці плакала наўзрыд [1, с.84].
Беларусь!
Сінь азёр!
Кружыць, кружыць асенняе лісце...
Як ты дорога нам
Як нішто і ніколі ў жыцці [1, с.55].
Мы працуем уважліва, дбала,
Каб народ наш узнімаўся і рос,
Каб не ведаў галечы і слёз,
Каб увысь узляталі кварталы,
Каб шумелі бары да нябёс [1, с.99]!
Як Цётка спяваля, як марыў Бядуля,
Як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок [1, с.246].
Лексічная
анафара – разнавіднасць
Тут вясна
Тут святло,
Тут жа сіняе неба, як шкло
Тут крыніцы, як срэбра, відны,
Толькі ў вочах маіх туманы [1, с.253].
Чакаюць вас дзеці,
І жонкі і маці,
Чакаюць дубровы
І яблыні ў садзе.
Чакаюць азёры,
Чакаюць крыніцы,
Чакаюць над борам
Вяселкі-зарніцы [1, с.78].
Сіла ў нашых руках,
Сіла ў новым часе –
Ля Чырвон-гарадка
Навакол калгасы [1, с.362].
Мы прымчым на конях,
Мы катаў давядзём
Да скону [1, с.40].
Ты з нядолі ўсіх узняла,
Ты нам вочы да шчасця адкрыла
Ты да сэрца свайго прытуліла
У жыццё нам дарогу дала [1, с.95].
Сінтаксічная анафара – гэта від анафары, дзе паўтараюцца ў пачатку радкоў аднолькавыя ці аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі, што ў паасобных выпадках можа надаваць твору выключны лірызм і ўзнёсласць. Гэта яскрава праілюстравана ў наступных паэтычных радках:
Леглі ў полі барозны,
Леглі ў полі, што хвалі,
Сейце, сейце зярняты,
Каб дружнейшымі сталі [1, с.414].
Чуеш, як гамоняць
Майскія дубровы?
Хутка разам будзем!
Хутка разам будзем [1, с.40]!
Праз вокны на шлях
Паглядае штодзень, -
А можа, хто едзе,
А можа, хто йдзе [1, с.212]!
Многа скрозь пасёлкаў
Добрай гаспадаркі,
Ані тых маенткаў,
Ані тых фальваркаў.
На зямлю сяляне
Маюць уладанне,
Ані табе пана,
Ані табе пані [1, с.363].
Чаму так назвалі хлапца – невядома,
Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай?
Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
Што мужны бы з твару,
Што ворагам – кара [1, с.42-44].
Наш горад! Пражыў ты ліхалецце,
Наш горад! Ты – нашае бяссмерце [1, с.69].
Полісіндэтон (грэч. poly “шмат” + syndeton “сувязь”), шматзлучнікавасць – фігура маўлення, звязаная з ужываннем аднаго і таго ж злучніка перад кожным аднародным членам сказа.
Полісіндэтон выдзяляе кожны аднародны член, падкрэсліваючы яго ролю, і ў той жа час стварае адзінства пералічэння, тым самым узмацняе выразнасць выказвання, напрыклад:
Палачанскае неба,
Што затканае ў зоры,
Неспакойныя хвалі шырокай Дзвіны,
І лясы, і палі,
І гаі, і азёры,
І крыніцы, у якіх нашы душы відны [1, с.30].
У вершы “Мінск” з дапамогай злучнікаў аўтар засяроджвае ўвагу чытача на цяжкім жыцці у часы вайны:
А ўсё засталося:
І пройдзены шлях
І горад з прасцёртымі ў дыме рукамі,
І ты, засмучоная наша зямля,
Аблітая ў ростані буйна слязамі:
Мы ішлі
І не чулі натруджаных ног,
І неслі журботу з нянавісцю разам,
І там, ля разбітых вайною дарог [1, с.36].
І лясы, і кусты,
І трысцё па-над Сожам,
І ў пажарах бяроз
Лістападаўскі шлях [1, с.53].
Ці Баку?
Ад Галі,
Ці з Фрунзе Фамы,
Ці з Бранска
Ад Валі,
Ці з Мінска Кузьмы [1, с.113]?
А дрымоты баравыя,
А ўсмешкі зараніц,
А вясёлкі дажджавыя,
Што красу бяруць з крыніц [1, с.222].
Хацелася крыкнуць
У бяскрайнія далі,
Каб воды, каб травы, каб лісці садоў –
І тыя аб гэтым пачуцці пазналі [1, с.229].
Дыяфара (грэч. diaphora “адрозненне, разнавіднасць, падхват”) – фігура маўлення, якая ствараецца ў выніку паўтору ў змененым, як правіла, узмоцненым значэнні выказных вышэй слоў [7, с.64]. Гэта можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:
І шле прывітанне туды,
Дзе неба канчаецца край:
- Ты – сын мой любімы, сынок,
Ці сябра яго, ці таварыш [1, с.18].
Спахмурнеў, замаркотнеў
Твар бялявы, што месяц...
Ах ты, Любачка, Люба,
Партызанка з Палесся [1, с.263].
Шапнула рабіна:
- Ой, татачка, тата, не жалься багата,
Бо цёпла мне, тата, ля роднае хаты [1, с.86].
Надзя! Надзейка! – плача жалейка.
Болей рукам тваім
Жыта не жаці [1, с.33].
Градацыя (лац. dradatio “узрастанне, узмацненне, паступовае павышэнне”) – фігура маўлення, заснаваная на такім размяшчэнні сегментаў выказвання, калі ў кожнай наступнай частцы ўзмацняецца (паніжаецца) сэнс папярэдняй, што ў цэлым павышае экспрэсіўнасць выражэння [7, с.63]. Напрыклад:
А як вы чароўны,Наддзвінскія заходы,
І ў дзень вераснёвы і сонечны май!
Хто быў там аднойчы з якое нагоды,
Дык той праканаўся і скажа заўсёды: -
Здаровы, прыгожы, азёрны наш край [1, с.246].
Паліптатон (грэч. polis “шмат” + ptotis “выпадак”) – фігура маўлення, занаваная на паўторы аднаго і таго ж слова ў розных формах [7,с.65]. Што характэрна з ніжэйпрыведзенага прыкладу:
Ты быццам на крыллях увысь узлятала
Палац за палацам, квартал за кварталам [1, с.247].
Шматпрыназоўнікавасць – фігура маўлення, заснаваная на паўтарэнні аднолькавых прыназоўнікаў. Шматпрыназоўнікавасць надае кантэксту ўзмоцненую эмацыянальнасць і садзейнічае экспрэсівізацыі выказвання. Гэта бачна ў наступных паэтычных радках:
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки