Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 23:30, курсовая работа
Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.
Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;
3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц…
Зноўку яблыні і грушы.
Будзем сеяць, беларусы!
Закуваюць нам зязюлі,
Пахаваюць катаў кулі [1, с.20].
Звоняць рэкі з ручаямі,
Расшумеліся дубровы.
Над палямі, над барамі
Кліч праносіцца вясновы [1, с.26].
Плача сірочая ў лесе жалейка...
Сціхла ты,
Змоўкла наша Надзейка.
Хто ж гэта думаў, як давялося:
Выцвілі косы,
Шчокі запалі [1, с.33].
Інверсія акалічнасці лагічна выдзяляе, падкрэслівае месца, час, прычыну, мэту і спосаб дзеяння, напрыклад
Навек прагнаўшы чужаніц,
Дахаты прыйдуць, дзе ўзраслі,
І вы пад звон азёр, крыніц
Па вольнай пойдзеце зямлі [1, с.15].
На шляху ў паходным строі
Рана-рана,
На світанні,
Чуюць коннікі-героі
Голас родны з-пад Кубані [1, с.26].
3.3. Фігуры ўбаўлення
Фігуры ўбаўлення – слоўныя фігуры, якія заснаваны на непаўтаральнасці моўных адзінак, іх пропуску. Да фігур убаўлення адносяцца асіндэтон, эліпсіс.
Асіндэтон (грэч. asyndeton “нязвязанае”) – бяззлучнікавасць, фігура маўлення, пры якой адсутнічаюць злучнікі паміж асобнымі, узаемазвязанымі сегментамі выказвання, што надае яму сцісласць і дынамізм [7,с.78].
Асіндэтон прасочваецца ў наступных паэтычных радках:
Яловымі шышкамі ўзброен атрад,
Паўзе.
Па імшарах, равах, гушчарах,
Умоўныя знакі, засады, напад [1, с.224].
А поблізу недзе, за зграяй чужынцаў,
Знаёмыя вёскі, дарогі, гасцінцы [1, с.21].
Рускі, грузін, украінец,
Рознай гаворачы мовай,
Любяць аднолькава ўсё
Маці, Радзіму маю [1, с.24].
Маці, рукі ўзняўшы,
Просіць несціхана:
- Май, удар ты з неба,
Прашумі дажджамі,
Вызвалі з палону,
Змый на целе раны [2, с.40].
І ўсіх вас да сэрца зямля прытуліла,
Расою абмыла, прыкрыла лістамі,
Рассыпала краскі на вашых курганах [2, с.90].
Беларусу, літоўцу, грузіну,
Латышу, чувашу, армяніну –
Усім тваім незлічоным сынам [2, с.95].
Асіндэтон вельмі распаўсюджаная фігура ў паэзіі Пятруся Броўкі, як бачым з прыкладаў:
Як ворага косіць наш храбры Дуброўскі,
Як нішчыць злачынцаў по сёлах і вёсках
Паўлоўскі, Казлоў, Бумажкоў, Лабанок [2, с.249].
Мусіць ён жыць,
Уставаць раніцою,
Баравікі сабіраць у бары,
Спевы саловак
Служаць вясною,
Мчацца зімою на санках з гары,
Вадзіць на начлег,
Сядзець над кастрамі,
Рэзаць канькамі люстэркавы лёд,
Бегаюць у школу
Разам з сябрамі,
Папрацаваць так,
Каб выступіў пот [2, с.342].
На пляц той
Сыходзіцца з розных бакоў
Нямала дарожак, сцяжынак,
Шляхоў [2, с.355].
Ідуць, глядзяць на ўсё сябры –
Сякеры скрозь, нажы,
Начоўкі,дзежачкі,цабры,
Калёсы, палазы [2, с.374].
Эліпсіс (грэч. elleipsis “недастача, пропуск”) – фігура маўлення, якая заключаецца ў пропуску асобных фрагментаў выказвання (слоў, словазлучэнняў), лёгка ўзнаўляльных па сэнсу з кантэксту [7, с.78].
Эліпсіс – фігура, блізкая да ўмаўчання, надае выказванню экспрэсію, дынамізм, напружанасць, напрыклад:
Масты ўзлятаюць,
Машыны знікаюць
Пад смелым агнём партызан.
У нашых паходах сцягі баявыя,
І помста – адзіны паказ [2, с.41].
На беразе Сожа, ля роднае хаты, -
Курган невысокі –
Магіла салдата [2, с.49].
Эліпсіс цікавая фігура, якая ілюструецца наступнымі аўтарскімі радкамі:
Сустрэнеш старога, малога – спытай,
Спытайцеся ў хлопца, спытайся ў дзяўчыны,
Адказ вы пачуеце толькі адзіны, -
Што помняць яны за разбураны край [2, с.249]!
Пад сцягам тым на бой,на смерць
Байцы ішлі не раз.
На сцягу тым – прысяга, чэсць
І мацеры наказ [2, с.51].
Ён едзе шляхам векавым,
Зямлёй зялёнай цешыцца.
Рэйн прасцерся перад ім,
Як на далоні, свеціцца.
Налева – роўнядзь,
Справа – бор,
Снуюцца сцежкі краскамі
На поўдзень –
Новыя сады
І дваццаць тры пітомнікі [2, с.296].
Куды падсыпаць купарос,
Куды падвезці гною,
Дзе сеяць жыта,
Дзе – авёс,
Дзе ўсё заняць травою [2, с.310].
3.4. Рытарычныя
фігуры
Рытарычны вокліч – сцвярджэнне пэўнага паняцця ў эмацыянальнай форме [7, с.79]. Рытарычны вокліч звычайна выражае аўтарскае абурэнне, здзіўленне, графічна афармляецца клічнікам. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе:
О, як пахнуць на лузе
Шаўкавістыя травы [2, с.267]!
Ёсць на свеце надзіва
Непаўторныя рэчы!..
О, якой нечаканай
Ты была, іх сустрэча [2, с.270]!
О, як вы ўставалі, прасторы Палесся,
У нівах шырокіх, што ў казачных песнях,
У гомане буйнай жытнёвай красы [2, с.244]!
Рытарычны зварот – заклік, словы, з якімі гаворачы звяртаецца да асоб ці прадметаў як прысутных, так і адсутных, і якія не патрабуюць непасрэднага водгуку [7, с.79].
Рытарычны зварот узмацняе эмацыянальнасць выказвання. Гэта фігура прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:
Мой край! Ты выпрастаў свой стан!
Край незабыўных партызан [2, с.392]!
Зямля Беларусі!
З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой
Зачэрпнулі думы Купала і Колас.
На кожнай сцяжынцы іх песня і голас [1, с.246].
Лясы наддзівінскія, лясы!
Не знаю большае красы,
Як ваш убор і гонкі стан,
Як ваш зялены акіян [1, с.393]!
Беларусь!
У сыноў тваіх многа братоў
І з-пад Волгі шырокай,
І з палёў Украіны [1, с.407].
Родны Мінск!
Сталіца Беларусі!
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки