История Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Августа 2011 в 19:51, курсовая работа

Краткое описание

Задача кантрольная работы – разглядзець палітычнае, культурнае і эканамічнае жыцце Беларусі ў перыяд 1950 – 1980 гадоў.

Оглавление

Уводзіны…………………………………………………………………….3
1. Спробы пераарыентацыі эканомікі паскарэння навукова – тэхнічнага прагрэсу ў 50-я гады………………………………………………………………4
2. Гаспадарчая рэформа сярэдзіны 60 – х гадоў, яе вынікі……………...9
3. Характэрныя рысы і асаблівасці гападарчай…………………………13
Заключэнне……………………………………………………………….17
Спіс літаратуры…………………………………………………………...18

Файлы: 1 файл

гісторыя Бел-сі.doc

— 88.50 Кб (Скачать)

            З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай  базы было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн. 790 тыс.  трактароў, 1 млн. 100 тыс. грузавых  аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. Нарэшце, звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутрыкалгаснай дэмакратыі.

     Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х  гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана, па-першае, удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.

     Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць  прадпрыемстваў, дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для  развіцця вытворчасці, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Па-трэцяе, былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія павінны былі запямпечыць, высокі тэхнічны ўзровень, укараненне дасягненняў навукі ў вытворчасць.

     Першыя  крокі гаспадарчай рэформы ўсялялі надзеі. Восьмая пяцігодка, разлічаная на 1966-1970 гг., па шэрагу важных паказчыкаў была выканана. Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі павялічылася за пяцігодку на 79% пры плане 70%. За пяцігодку ў Беларусі ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка трыкатажу ў Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродне, мясакамбінат у Барысаве і інш.

     Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да экалогіі краіны.

     Поспехі пачатковага этапа эканамічнай рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна спачатку з буйнамаштабнай ператварылася ў касметычную, а к пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванне А. Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     3. Характэрныя рысы і асаблівасці гаспадарчай рэспублікі ў 70 – 80 –я гады

     Сацыяльна-эканамічнае  і палітычнае становішча БССР ў 1970 - першай палове 1980-х гг.

     Восьмая пяцігодка 1966-1970 гг., якая праходзіла на хвалі распачатай у 1965 г. спробы рэфармавання эканомікі, завяршылася паспяхова. Па асноўных паказчыках яна не мела роўных за ўсе папярэднія гады і невыпадкова яе часам вобразна называюць "залатой пяцігодкай". Але гэты перыяд атрымаў і другое вымярэнне: менавіта з сярэдзіны 60-х гг. пачаўся адлік так званай эпохі Брэжнева, эпохі ўзмацнення кансерватызму ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці савецкага грамадства, які паступова перарос у застой.

     Эканамічны  патэнцыял Беларусі на пачатку 70-х  гг. выглядаў прывабна. За грошы, якія былі атрыманы за продаж на Захад нафты, газу, мініральных угнаенняў была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыемстваў, уведзены ў строй новыя: дакладанага машынабудавання, металаапрацоўкі, радыётэхнікі і электронікі, хімічнай прамысловасці. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы комплекс, у якім налічвалася амаль 1500 прадпрыемстваў.

     Разам з тым на пачатку 70-х гг. пачалі больш выразна праяўляцца негатыўныя з'явы ў параўнанні з сусветнай эканомікай. У БССР, як і ва ўсім СССР, узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, больш відавочнай стала неэффектыўнасць эканамічнай мадэлі.

     Пагоня  за павялічэннем аб'ёмаў прадукцыі  раслінаводства і жывёлагадоўлі прыводзіла часам да непапраўных парушэнняў экалагічных сістэм з негатыўнымі наступствамі для насельніцтва, якія адчуваюцца і ў наш час. У гэты перыяд ажыццяўляліся буйныя праекты па спецыялізацыі, меліярацыі і хімізацыі. У 70-х гг. па вытворчасці мяса на душу насельніцтва Беларусь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША. Але значная частка кармоў паступала з іншых рэспублік, куды потым адпраўлялася мясная прадукцыя. Кожны комплекс даваў каласальную экалагічную нагрузку. Рэспубліка выконвала ролю адкормачнага і перапрацоўчага цэхаў, вялікая частка якаснай прадукцыі вывозілася, насельніцтва беларускіх гарадоў стаяла ў чэргах за мясапрадуктамі, затое адходы пакідаліся Беларусі. Хоць у параўнанні з расійскімі рэгіёнамі забеспячэнне выглядала нядрэнна. У другой палове 70-х насельніцтва Беларусі зноў сутыкнулася з абвастрэннем хранічнай хваробы савецкай эканомікі - дэфіцытам. Вытворчасць спажывецкіх тавараў ва ўмовах жорстка цэнтралізаванай планавай эканомікі хранічна адставала. У лік дэфіцытных тавараў уваходзілі новая зубная паста і туалетная папера. За 1971 - 1985 гг. грашовая маса павялічылыся больш чым у 3 разы, а таварная - толькі у 2 разы. У такіх умовах скарачаліся магчымасці насельніцтва задаволіць свае патрэбы законным шляхам і, як вынік, квітнелі блат, хабарніцтва, раслі чэргі, уводзілася цэнтралізаванае размеркаванне тавараў першай неабходнасці праз так званыя "сталы заказаў", стварэнне спіскаў ільготнікаў і г. д.

     Было  б памылковым адказнасць за негатыўныя з'явы ў эканамічным і сацыяльным жыцці ўскладаць толькі на саюзныя органы і ведамствы. Многае залежала ад кіраўніцтва рэспублікі, асабліва ад першага сакратара ЦК КПБ. У 70-80-х гг. гэтую пасаду займалі П. Машэраў, Ц. Кісялёў, М. Слюнькоў, Я. Сакалоў. Гісторыя яшчэ не дала канчатковую ацэнку іх дзейнасці, але кожны з іх пакінуў пэўны след у рэспубліцы. Найбольшым аўтарытэтам сярод насельніцтва карыстаўся П. Машэраў, які ўзначальваў кампартыю Беларусі ў 1965-1980 гг. і нямала зрабіў як кіраўнік. Але ён, як і іншыя, мусіў працаваць па правілах сістэмы, якія вызначаліся не ў Мінску.  
 

     Між тым, калі ў сферы эканомікі ў 60-х гг. ды і пазней яшчэ рабіліся пэўныя спробы рэформ, то, як ужо адзначалася, у грамадска-палітычным жыцці адбываўся  паварот да кансерватызму. Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяўленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў відавочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так званага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца заняў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі ўнесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кіруючай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключана ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада.

     Адпаведна на рэспубліканскім ўзроўні кампартыя  Беларусі рэгламентавала жыццё беларускага  грамадства, была мясцовай "кіруючай сілай". У сваёй дзейнасці КПБ кіравалася агульнасаюзнымі ўстаноўкамі, што не заўсёды адпавядала інтарэсам рэспублікі і беларускага народа. Найбольш яскрава гэта праявілася ў нацыянальна-культурнай сферы. У 1976 г. ХХV з'езд КПСС зрабіў тэарэтычную выснову, што ў Савецкім Саюзе склалася новая гістарычная супольнасць людзей - савецкі народ. Па сутнасці гэта была ўстаноўка на сціранне нацыянальных адметнасцей, што ў выніку павінна было прывесці да страты нацыянальнай самабытнасці і самасвядомасці беларускага і іншых народаў. На Беларусі гэта рабілася асабліва хутка: у 80-х гг. у беларускіх гарадах ужо не было ніводнай беларускай школы.

     Паколькі  партыйныя камітэты былі той вышэйшай інстанцыяй, на якой у рэшце рэшт замыкалася кіраўніцтва раёнам, вобласцю, рэспублікай, то Саветы дэпутатаў працоўных, якія па Канстытуцыі складалі аснову народаўладдзя, фактычна былі пазбаўлены рэальнай улады. Ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы і пры адсутнасці альтэрнатыўных выбараў кандыдатуры будучых дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў праходзілі праз сіта кантролю з боку партыйных камітэтаў і канчаткова зацвярджаліся імі. Асобныя спробы павысіць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і эканомікай, надаць ім характар органаў сапраўднага народаўладдзя не давалі вынікаў.

     Такім чынам, партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сферах і пайшла па шляху ўмацавання аўтарытарна-бюракратычнага стылю кіравання, захавання неэффектыўнай эканамічнай сістэмы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Заключэнне

     Пагаршэнне  становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і ў сельскай гаспадарцы абвастрыла сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. У 1965 г. была праведзена эканамічная рэформа і зроб-лена спроба правесці радыкальныя змены ў эканоміцы. Рэ-форма прадугледжвала ўключэнне ў дзеянне таварна-грашо-вых механізмаў—элементаў рыначнай эканомікі. Аднак не прадугледжвалася паслаблення камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай, што з самага пачатку асуд-зіла рэформу на няўдачу. Рэформа не прывяла да кардыналь-ных змен у эканоміцы. Але сітуацыя не была асабліва вбстрай крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэд-зіны 70-х гадоў.

     Другая  палова 70-х гадоў характарызавалася вялікім раз-махам капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэ-зерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, вялікім аперад-жэннем у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці і няўва-гай да вытворчасці прадметаў спажывання. У гэты час зніжа-юцца ўсе асноўныя паказчыкі. 3 сярэдзіны 1970-х гадоў пас-тупова складваецца неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных змен. Яшчэ большым было адста-ванне ад тэхнічнага ўзроўню прамыслова развітых краін.

     Між тым Беларусь у 80-я гады заставалася ў сэнсе за-бяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.

     Такім чынам, нягледзячы на дасягненнi ў эканамічным  развіцці БССР у II палове 50-х—першай палове 80-х гадоў, на мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэты час, жыццё дыктавала неабходнасць больш сур'ёзных змен. 

     Спіс  літаратуры

  1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
  2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
  3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
  4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
  5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
  6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
  7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
  8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
  9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
  10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.

Информация о работе История Беларуси