История Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Августа 2011 в 19:51, курсовая работа

Краткое описание

Задача кантрольная работы – разглядзець палітычнае, культурнае і эканамічнае жыцце Беларусі ў перыяд 1950 – 1980 гадоў.

Оглавление

Уводзіны…………………………………………………………………….3
1. Спробы пераарыентацыі эканомікі паскарэння навукова – тэхнічнага прагрэсу ў 50-я гады………………………………………………………………4
2. Гаспадарчая рэформа сярэдзіны 60 – х гадоў, яе вынікі……………...9
3. Характэрныя рысы і асаблівасці гападарчай…………………………13
Заключэнне……………………………………………………………….17
Спіс літаратуры…………………………………………………………...18

Файлы: 1 файл

гісторыя Бел-сі.doc

— 88.50 Кб (Скачать)

     Змест

     Уводзіны…………………………………………………………………….3

     1. Спробы пераарыентацыі эканомікі  паскарэння навукова – тэхнічнага  прагрэсу ў 50-я гады………………………………………………………………4

     2. Гаспадарчая рэформа сярэдзіны  60 – х гадоў, яе вынікі……………...9

     3. Характэрныя рысы і асаблівасці гападарчай…………………………13

     Заключэнне……………………………………………………………….17 

     Спіс  літаратуры…………………………………………………………...18 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны

     У 1 палове 60-х гадоу была зроблена стаука на развіцце цяжкам прамысловасці. Хуткімі тэмпамі у гэты час  развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Вытворчасць аўтамабіляў была сканцэнтравана на МІнскім аўтамабільным заводзе, на Беларускім аўтамабільным завод-зе ў Жодзіне. Узніклі новыя галіны прамысловасці: радыёэ-лектронная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, вытворчасць сінтэтычных смол.

     Аднак лёгкай прамысловасці ў 60-я гады ўдзялялася недастатковая ўвага, таму хутка вызначалася яе адставанне.

     У II палове 50-х гг. павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, але ў пачатку 60-х гг. ураджайнасць зніжаецца. Істотую небяспеку для сельскай гаспадаркі нанес-ла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак. Адмоўна адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі МТС.

     Задача  кантрольная работы – разглядзець палітычнае, культурнае і эканамічнае жыцце Беларусі ў перыяд 1950 – 1980 гадоў. 
 
 
 
 
 
 

     1. Спробы пераарыентацыі  эканомікі паскарэння  навукова – тэхнічнага  прагрэсу ў 50-я  гады

     Пасля смерці Сталіна ўзнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю эканомікі на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова былі спробы ўключыцца ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. У Беларусі аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. За 1955-1958 гг. на прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання.

     Савецкая  навука ў 50-я гг. атрымала важныя вынікі, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастатковага навуковага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г. д. Аднак навукова-тэхнічны прагрэс служыў перш за ўсё ваенным мэтам. Сістэма адміністрацыйнага кіравання да таго ж не давала развівацца ініцыятыве, прадпрымальнасці, станавілася перашкодай на шляху інтэграцыі навукі і вытворчасці.

     За  першыя пяць пасляваенных гадоў у  БССР была ў асноўным адноўлена даваенная  сетка агульнаадукацыйнай школы. А  ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль  падвоілася. Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася сярэдняя адукацыя.

     Далейшае  развіццё агульнаадукацыйнай школы  разглядалася як неабходная перадумова паслядоўнага ўздыму ўсёй навукі і культуры. Павышэнне якасці адукацыі звязвалася з правядзеннем рэформы, якая павінна была забяспечыць ажыццяўленне політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання. Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадовыя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзесяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ узровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя выкладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай планы ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах перастала быць абавязковай.

     Новы  этап перабудовы школьнай адукацыі разгарнуўся  ў 1970-х гг. Спачатку на трохгадовы тэрмін навучання перайшла пачатковая школа. Затым была ўведзена ўсеагульная  сярэдняя адукацыя, што можна разглядаць як значны крок у развіцці адукацыі ў цэлым. Між тым перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 80-х гг. ("перабудова") закранулі і сістэму адукацыі. Адметнай рысай канца 80-х гг. стала з'яўленне навучальных устаноў новага тыпу - гімназій і ліцэяў. Ужо ў 1990/91 навучальным годзе акрамя 5429 дзяржаўных агульнаадукацыйных школ (з іх 2647 сярэдніх) у рэспубліцы працавалі першыя 12 гімназій і 5 ліцэяў. Ва ўстановах ўсіх тыпаў навучалася 1 млн. 507,7 тыс. дзяцей.

     Адносна паспяхова развівалася сістэма  сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, што дазволіла палепшыць падрыхтоўку кадраў сярэдняга і вышэйшага звяна. Для дзяржаўнага кіраўніцтва гэтым працэсам у 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Увага дзяржавы да гэтага сектара адукацыі, падмацаваная арганізацыйна і матэрыяльна, дазволіла павялічыць колькасць ССНУ са 107 у 1951 г. да 147 у 1990 г. Адпаведна колькасць навучэнцаў узрасла з 35 тыс. да 143,7 тыс. чалавек.

     Развівалася і сетка ВНУ: за 1950-1990 гг. іх колькасць павялічылася з 29 да 33, а колькасць студэнтаў з 31,6 тыс. да 184,6 тыс. чалавек. Агульнапрызнаным цэнтрам універсітэцкай адукацыі ў рэспубліцы з'яўляўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, на факультэтах якога ў 80-х гг. вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. Буйным цэнтрам падрыхтоўкі інжынерных кадраў стаў Беларускі політэхнічны інстытут (зараз Беларуcкі нацыянальны тэхнічны універсітэт), у якім набывалі адукацыю звыш 27 тыс. студэнтаў. Агульны лік выпускнікоў рэспубліканскіх ВНУ ў 1990 г. ў параўнанні з 1950 г. вырас больш чым у 3 разы.

     Аднак рост колькасных паказчыкаў не заўсёды  суправаджаўся адпаведнымі якаснымі зменамі. Адметнай для Беларусі была дэнацыяналізацыя навучальна-выхаваўчага  працэсу. Звязана гэта было з паступовым выцясненнем беларускай мовы і стратай нацыянальнай кампаненты ў сістэме адукацыі і выхавання ў цэлым. Безумоўна, тут праявіўся пэўны адбітак гістарычных фактараў. Аднак галоўная прычына каранілася ў той палітыцы русіфікацыі, актыўным правадніком якой да канца 80-х гг. быў ЦК КПБ. У рэспубліцы мэтанакіравана ўкараняўся тэзіс аб тым, што чым хутчэй адбудзецца зліццё моў (на карысць рускай мовы), тым хутчэй краіна наблізіцца да камунізму. Інтэн-сіўнае скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, адсутнасць беларускамоўных навучальных устаноў сярэдняга звяна і ВНУ, выцясненне беларускай мовы з ўжытку ў дзяржаўных установах у спалучэнні з адпаведным выхаваннем і прапагандысцкім уздзеяннем сталі прычынамі нацыянальнага нігілізму, які нарастаў у беларускім грамадстве.

     Значныя крокі ў сваім развіцці зрабіла беларуская навука. Вядучая роля тут належала Акадэміі навук БССР. Шэраг інстытутаў акадэміі распрацоўвалі самыя новыя перспектыўныя накірункі навукі ў асобных галінах фізікі, хіміі, матэматыкі. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзяленні былі створаны ў абласных гарадах Беларусі, пабудаваны спецыяльныя навуковыя гарадкі для інстытутаў ядзернай энергетыкі, анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, інстытута земляробства. Адначасова ўмацоўвалася галіновая навука і навуковая база ВНУ, вучоныя якіх актыўна распрацоўвалі важныя тэарэтычныя і прыкладныя праблемы. З мэтай інтэграцыі навукі з вытворчасцю ў рэспубліцы былі створаны навукова-вытворчыя аб'яднанні. Сярод іх першым у СССР з 1974 г. стала аб'яднанне "МАЗ-БПІ".

     Увага да навукі прыносіла свае вынікі. Дасягненні беларускіх навукоўцаў на шэрагу напрамкаў атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжою. Працы ў галіне матэматыкі, оптыкі, спектраскапіі, паўправаднікоў і г. д. былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. На працягу 50 першай паловы 80-х гг. прадстаўнікі беларускай навукі атрымалі 35 прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. Шэраг беларускіх навукоўцаў былі ўшанаваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы.

     Абнаўленчыя працэсы ў савецкім грамадстве сярэдзіны 50-х гг. садзейнічалі таксама ажыўленню беларускай літаратуры. Вярнуліся да творчасці былыя вязні сталінскіх лагераў С. Грахоўскі, А. Звонак, Я. Пушча, Я. Скрыган і інш. Працягвалі плённую працу пісьменнікі і паэты, імёны якіх асабліва загучалі ў пасляваенныя гады. У асяроддзі літаратараў пачало фарміравацца новае бачанне праблем савецкага грамадства і месца пісьменніка ў ім. Лаўрэатамі саюзных (Ленінскіх) сталі П. Броўка (зборнік паэзіі "А дні ідуць..."), I. Мележ (трылогія "Палеская хроніка"), М. Танк (зборнік вершаў "Нарачанскія сосны").  

     Быкаў Васіль Уладзіміравіч (1924 – 2003).

     Шырока  вядомай у СССР і за яго межамі стала творчасць В. Быкава. Яго  аповесць "Трэцяя ракета" (1962) была ўшанавана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываецца ў творах пісьменніка праз трагічны лёс асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцыйным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.

     Адметнай  з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звярнуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гістарычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг. На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй.

     На  працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў  беларускай прозы і паэзіі годна  далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў, Я. Янішчыц і іншыя. Многія з іх заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве. Іх уплыў на нацыянальна-культурнае развіццё краіны мог быць большы, калі б не русіфікатарская палітыка. У сярэдзіне 80-х гг. наклад беларускамоўных кніжных выданняў быў амаль у 10 разоў меншы, чым рускамоўных. Штучна стваралася незапатрабаванасць беларускамоўнай творчасці, што ператварылася ў адну з пагроз нацыянальнага развіцця. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     2. Гаспадарчыя рэформы сярэдзіны 60-х, яе вынікі

     У канцы 50 - пачатку 60-х гг. назіралася пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў  СССР, у тым ліку і ў Беларусі. Рэзка знізіліся тэмпы развіцця вытворчасці, рэнтабельнасць прадпрыемстваў, паменшыўся прырост даходаў насельніцтва. Асноўнай прычынай быў курс на паскоранае будаўніцтва камунізма, дагматызм савецкага кіраўніцтва ў пазнанні эканамічных законаў, суб'ектывізм і валюнтарызм у кіраванні эканомікай. У верасні 1957 г. урад СССР прызнаў неабходным не чакаць выканання шостага пяцігадовага плана на 1956-1960 гг., распрацаваць новы план на 1959-1965 гг.

     Адной з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ў гады сямігодкі было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963 г. быў уведзены ў строй першы ў Салігорску калійны камбінат, вялося будаўніцтва другога і трэцяга камбінатаў. З уводам у дзеянне калійных камбінатаў у Салігорску, азотна-тукавага завода - у Гродне, суперфасфатнага - у Гомелі ў рэспубліцы была наладжана вытворчасць уласных калійных, азотных і фасфатных мінеральных угнаенняў. Другой асаблівасцю развіцця народнай гаспадаркі Беларусі ў гады сямігодкі стала апераджальнае развіццё новых неметалаёмістых галін - прыборабудавання і электронікі.

     Аднак у цэлым прамысловасць СССР пачала рэзка адставаць ад прамысловасці  заходніх краін. Апрача зброі, усе іншыя  віды прадукцыі былі на нізкім узроўні. На Захадзе назіраўся бум выпуску  спажывецкіх тавараў: аўтамашын, тэлевізараў, моднага адзення, а для грамадзян Савецкага Саюза ўсё гэта было недасягальна. Па-ранейшаму не хапала нават харчавання, з пачатку 60-х гадоў СССР распачаў імпарт збожжа.

     На  развіцці сельскай гаспадаркі яшчэ больш адмоўна адбіліся суб'ектывізм і валюнтарызм у кіраванні. Калгасы і саўгасы атрымлівалі шаблонныя ўказанні з цэнтра па структуры пасяўных плошчаў, агратэхніцы і тэхналогіі вырошчвання той ці іншай сельскагаспадарчай культуры, пачалася так званая "кукурузная ліхаманка", калі загадвалася сеяць кукурузу без уліку адпаведных умоў. У выніку павялічваўся дэфіцыт харчавання.

     Бясконцыя перабудовы, непрадуманыя рэарганізацыі  і, як следства, - абвастрэнне сацыяльнай напружаннасці ў грамадстве сталі  галоўнымі прычынамі змены палітычнага кіраўніцтва СССР. У кастрычніку 1964 г. на Пленуме ЦК КПСС М. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемых пасад. Першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. Брэжнеў, Старшынёй Савета Міністраў СССР быў прызначаны А. Касыгін.

     Новае кіраўніцтва краіны разумела, што да сярэдзіны 60-х гг. была ўжо дасягнута тая мяжа змен, якія магчыма было б ажыццявіць за кошт частковых удасканаленняў. Патрабаваўся кардынальны паварот у арганізацыі эканамічнага жыцця.

     Жывёлагадоўчы комплекс: саўгас-камбінат “Мір” баранавіцкага раёна. Г. Карзенкі.

     Пачатак гаспадарчай рэформы сярэдзіны 60-х  гг. быў пакладзены сакавіцкім (1965 г.) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў пастанову "Аб неадкладных мерах па далейшаму  развіццю сельскай гаспадаркі СССР". Была зменена сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. Закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю былі павялічаны ў сярэднім у 1,5-2 разы. Адначасова былі зняты неабгрунтаваныя абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых.

Информация о работе История Беларуси