История СМИ Болгарии

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Апреля 2011 в 00:01, реферат

Краткое описание

Перад пачаткам перыяду трансфармацыі, у снежні 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыі было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамі на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. і 780 часопісаў (разам з бюлетэнямі міністэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз.

Файлы: 1 файл

болгария.doc

— 58.00 Кб (Скачать)

Перад пачаткам перыяду трансфармацыі, у  снежні 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыі было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамі на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. і 780 часопісаў (разам з бюлетэнямі міністэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз. У выніку трансфармацыі сёння, як сведчыць каталог перыядычнага друку, засталіся 664 газеты и 729 часопісы. Іх агульны тыраж зменшыўся ўдвая. Амаль усе выданні засталіся органамі палітычных партый ці грамадскіх аб'яднанняў. Такім чынам, палітызацыя аказалася характэрнай рысай балгарскіх друкаваных СМІ ў перыяд трансфармацыі.

     Гэта  абумоўлена тым, што глебай для новай  інфраструктуры сталі партыйны і  прафсаюзны друк. Дысідэнцкі друк не меў  такіх глыбокіх каранёў у грамадстве, як у Польшчы або Чэхаславакіі.

     У першай палавіне 1990-х гг. найбольшай папулярнасцю ў краіне карыстаўся друк Саюза дэмакратычных сіл (СДС), які  аб'ядноўваў 16 партый і грамадскіх клубаў. Другое месца ў рэйтынгу займалі  выданні Балгарскага земляробчага саюза (БЗС), трэцяе – Дэмакратычнай партыі сацыялізму (ДПС).

     Засяродзім  увагу на тых выданнях, якія захоўваюць высокія паказчыкі тыражу і сёння.

     Сярод іх важнае месца займае галоўны орган  СДС – газета «Дэмакратыя», якая выходзіць з 12 красавіка 1990 г.  пяць разоў на тыдзень на 16 палосах вялікага фармата. Яе стартавы тыраж складаў 70 тыс. экз., а ў апошнія гады перавысіў 450 тыс. экз.

     Поспех  газеты ў значнай ступені абумоўлены яе крытычным стаўленнем практычна да ўсіх урадаў, якія пасля адстаўкі Тодара Жыўкава ў лістападзе 1989-га амаль штогод змянялі адзін аднаго. Нягледзячы на змены шматлікіх урадавых кабінетаў, эканамічная сітуацыя ў краіне нязменна пагаршалася ўсю першую палову 1990-х гг.

     Рост  беспрацоўя, закрыццё сотняў прадпрыемстваў, высокі ўзровень інфляцыі і нізкая пакупальніцкая здольнасць нацыянальнай валюты – усё гэта тлумачылася ў рэдакцыйных матэрыялах «Дэмакратыі» як вынік таго, што ўлада заставалася пад кантролем Балгарскай сацыялістычнай партыі і сапраўдныя рэформы так і не адбыліся.

     Такая пазіцыя знаходзіла шмат прыхільнікаў, забяспечваючы газеце пашырэнне кола чытачоў. Такім чынам, з пагаршэннем умоў жыцця ў краіне павялічвалася колькасць падпісчыкаў «Дэмакратыі». У другой палавіне 1990-х гг. газета выступала з паслядоўнай крытыкай планаў вяртання да ўлады былога цара Сімяёна.

     Высокаякасны  ўзровень крытычных матэрыялаў «Дэмакратыі» забяспечыў поспех і яе рэгіянальным філіялам – газетам «Брыг» у Бургасе і «Свабода» ў Плоўдзіве.

     Другое  месца ў рэйтынгу папулярнасці займае газета «Свабодны народ» – орган Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Балгарскія сацыял-дэмакраты мелі значны ўплыў у грамадстве да верасня 1944 г., калі на тэрыторыю краіны ўвайшлі савецкія войскі і ўсталявалася манаполія Камуністычнай партыі на ўладу. З 1955 г. «Свабодны народ» выдаваўся ў Вене, а ў Балгарыі распаўсюджвалася нелегальна.

     Напрыканцы 1989 г., пасля адстаўкі Тодара Жыўкава, сацыял-дэмакраты вярнуліся ў  грамадскае жыццё краіны. З 31 студзеня 1990 г. «Свабодны народ» зноў выходдзіць у Сафіі з перыядычнасцю пяць разоў на тыдзень. Газета разлічана на адукаваную аўдыторыю і займае цэнтрысцкую пазіцыю сярод розных палітычных плыняў. «Свабодны народ» утрымліваецца ад характэрнай для правацэнтрысціх і праварыдыкальных выданняў жорсткай крытыкі сацыялістычнага мінулага, слушна падкрэсліваючы, што ўзровень жыцця 1970–1980-х гг. пасля крызісу 1992–1993 гг. па-ранейшаму недасягальны для многіх груп насельніцтва. (У часы будаўніцтва «развітага сацыялізму» па ўзроўні дабрабыту Балгарыя саступала ГДР і Венгрыі, аднак пераўзыходзіла Чэхаславакію і Румынію.)

     Разам з тым «Свабодны народ» утрымліваецца ад уласцівай левацэнтрысцкім і леварадыкальным выданням з'едлівай крытыкі ўрадаў апошняга дзесяцігоддзя, мяркуючы, што альтэрнатывы капіталістычнаму ладу гаспадарання на дадзеным этапе ў дадзеным рэгіёне няма.

     Яго крытыка скіравана больш на тактычныя, чым на стратэгічныя хібы ўрадаў, мае  канструктыўны характар і спасылаецца на вопыт краін Еўрапейскага Саюза.

     Трэцяе  месца ў рэйтынгу папулярнасці займае цэнтральны орган Дэмакратычнай  партыі сацыялізму (ДПС) – тыднёвая газета «Сцяг». Выдаецца ў Сафіі з красавіка 1990 г. на 8 палосах малога фармату і разлічана па тэматыцы на масавага чытача. Дэмакратычная партыя сацыялізму займала «апартуністычныя» пазіцыі ў дачыненні да Балгарскай камуністычнай партыі, выступаючы за «абноўлены сацыялізм» або за так званы «сацыялізм з чалавечым тварам».

     Аднак паколькі расчараванне камуністычнай  уладай у грамадстве было высокім, папулярнасць ДПС і адпаведна тыднёвіка  «Сцяг», на пачатку 1990-х гг. была мізэрнай. Колькасць падпісчыкаў «Сцягу» пачала павялічвацца пасля 1993 г., калі ў выніку франтальнага крызісу ва ўсіх сферах жыцця ў грамадстве стала нарастаць хваля незадаволенасці сацыяльна-эканамічных рэформ. «Сцягу» адлюстроўвала пазіцыю канструктыўнай крытыкі ДПС у дачыненні да гэтых працэсаў.

     Разам з тым газета прыцягвала ўвагу  чытачоў не толькі настальгічным  настроем сваіх публікацый. Вялікі рэзананс выклікалі тыя публікацыі «Сцягу», дзе ішла гаворка пра  людзей, якія прыстасаваліся да новых  умоваў жыцця і палепшылі свой дабрабыт — індывідуальных прадпрымальнікаў, фермераў і інш.

     Сярод масавых выданняў заслугоўваюць  увагі тыднёвікі «ХХІ стагоддзе» і «Народна-земляробчы сцяг».

     «XXI стагоддзе» – орган Радыкальна-дэмакратычнай  партыі. Асвятляе пытынні палітычнага, эканомічнага і культурнага жыцця, разлічаны на інтэлектуальную аўдыторыю.

     «Народна-земляробчы сцяг» – орган Балгарскага  земляробчага народнага саюза «Мікола Петкаў», які, як і сацыял-дэмакраты, пасля 1944 г. сышоў з палітычнай сцэны  і вярнуўся на яе толькі з пачаткам 1990 г. З 27 лютага 1990 г. пачаў выдавацца «Народна-земляробчы сцяг». Яго асноўныя тэмы – будучыня балгарскай вёскі.

     Яе  беларускім аналагм з'яўляецца газета "Беларуская ніва". Газета актыўна выступае за прыватнае ўласніцтва на зямлю і падтрымку дзяржавай фермерскіх гаспадарак. Разам з тым дапускае суіснаванне дзеля канкурэнцыі прыватнаўласніцкіх і калектыўных гаспадарак. У якасці ўзору разглядае сельскагаспадарчую палітыку дзяржаў Скандынавіі.

     Сярод іншых выданняў значным попытам  карыстаюцца:

     • штотыднёвая газета «Экапалітыка»  – орган Партыі зялёных выдаецца з сакавіка 1990 г., асвятляе экалагічную сітуацыю, дрэнныя экалагічныя паказчыкі апошняга дзесяцігоддзя лічыць вынікам недальнабачнай палітыкі ўрадаў;

     • штотыднёвая газета «Маладзёжны  земляробчы сцяг» – орган Земляробчага маладзёжнага  саюза выдаецца з мая 1990 г., арыентавана на вясковую моладзь, у тэматыцы пераважаюць публікацыі забаўляльнага зместу; 

     • штотыднёвы часопіс «Падтрымка»  – орган Незалежнай федэрацыі  працы выдаецца з красавіка 1990 г. на 16 палосах малога формату тыражом 100 тыс. экз. Яго публікацыі прысвечаны не толькі прафсаюзнай тэматыцы і абароне інтарэсаў працоўных, але і актуальным пытанням унутранай палітыкі, гістарычнай спадчыны, міжнароднага жыцця. Значную колькасць падпісчыкаў газета прыцягвае тым, што яе ацэнкі далёка не такія катэгарычныя, як у многіх іншых выданнях.

     У адрозненне ад некаторых іншых постсацыялістычных краін, напрыклад Літвы, Латвіі або  Эстоніі, у Балгарыі не забараняліся выданні кампартыі і не пераследаваліся іх галоўныя рэдактары. Дзякуючы гэтаму, захавалі трывалыя пазіцыі на інфармацыйным рынку так званыя «старыя» газеты, арганізацыйна або ідэйна звязаныя ў свой час з Балгарскай кампартыяй.

     Найбольшы тыраж сярод іх мае штодзённая газета  «Слова» – орган Балгарскай сацыялістычнай партыі (БСП), створанай у сакавіку 1990 г. з ліку былых камуністаў. 4 красавіка 1990 г. яна змяніла цэнтральны орган БКП газету «Голас рабочага». Факт пераемнасці адыграў значную ролю ў тым, што выданне мае тыраж 720 тыс. экз., з якіх 500 тыс. распаўсюджваюцца па падпісцы. Газета неаднойчы забяспечвала перамогу кандыдатаў ад БСП у перадвыбарчых кампаніях 1990, 1994 і 1998 гг.

     Удвая меншы тыраж у штотыднёвай  газеты «Айчынны веснік» – орган Айчыннага саюза, у 1946–1989 гг. – самая масавая грамадская арганізацыя. Калі чытачы газеты «Слова» гуртаваліся вакол выдання на хвалі настальгічнага ўспаміну аб дасягненнях у сацыялістычным мінулым, дык аўдыторыю «Айчынны веснік» яднае ідэя злучнасці розных класаў балгарскага народа ў перыяд другой сусветнай вайны, з'яднанасць у барацьбе з фашызмам.

     У публікацыях, прысвечаных унутрыпалітычнаму становішчу ў Балгарыі, у матэрыялах пра новыя партыі, саюзы і групоўкі, «Айчынны веснік» нястомна нагадвае пра неабходнасць грамадскай згоды і яднання, каб сумеснымі намаганнямі пераадолець наступствы не толькі эканамічнага крызісу, але і глабальнага крызісу чалавецтва – экалагічнага, тэхналагічнага, культурнага і г. д.

     З 1989 г. не пацярпеў значных зменаў былы штотыднёвы часопіс Балгарскай кампартыі «Сучасны даведнік». Заснавальнікам часопіса лічыцца калектыў рэдакцыі. Яго назва – даніна нацыянальнай традыцыі. Часопіс з аналагічнай назвай рэдагаваў у ХІХ ст. Дзмітрый Благоеў – актыўны дзеяч вызваленчай барацьбы, заснавальнік Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

     Менавіта  з-за папулярнай назвы і пасмяротнай  славы Благоева «Сучасны даведнік»  быў абраны ў якасці аналітычнага органа ЦК БКП. Па тых жа самых прычынах выданне захоўвае стабільны тыраж  у 40 тыс. экз. Рэдакцыйная канцэпцыя часопіса прадугледжвае шырокае абмеркаванне шляхоў будаўніцтва дэмакратычнага грамадства.

     Асобную групу на інфармацыйным рынку  займае так званы пазапартыйны друк. Найбольш папулярнымі сярод іх з'яўляюцца гумарыстычны штомесячны часопіс «Авадзень», тыднёвыя часопісы «Позірк», «Палітычны ліст», «Дзяржаўны веснік», «Балгарыя», штотыднёвая газета «Жаночы веснік».

     Папулярнасць  гумарыстычнага штомесячніка «Авадзень» – аналаг айчыннаму «Вожыку» –  грунтуецца на з'едліва рэзкай крытыцы  балгарскіх урадаў і асобных міністраў, якія даюць для гэтага падставы. І хаця на публікацыі, змешчаныя ў «Авадні», рэдка гучаць афіцыйныя водгукі, яго гумарэскі і фельетоны маюць рэзананс у грамадстве.

     «Палітычны  ліст» і «Дзяржаўны веснік» –  органы ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта. Перважная частка іх зместу – поўны тэкст шматлікіх дакументаў, якія прымаюць урад, міністэрствы і адміністрацыя. У аналітычных аглядах унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне рэдакцыі часопісаў прэтэндуюць на ролю «аб'ектыўных рэгістратараў». Выдаюцца пры дапамозе датацый Прэзідэнцкага савета па інстанцыях.

     Часопіс «Балгарыя», які мае таксама англамоўны, нямецкамоўны і французскамоўны варыянты, мае характар прэзентабельнага выдання, знаёміць замежных чытачоў з гісторыяй і помнікамі культуры краіны. Яго аналаг – часопіс «Беларусь».

     Газета  «Жаночы веснік» выдаецца з 1990 г. і заяўляе пра сябе як пра пераемніцу спецыялізаванай жаночай газеты з аналагічнай назвай, якая выдавалася ў 1921–1944 гг..

     Пра пераемнасць лепшым традыцыям айчыннай журналістыкі ў пасляваенны перыяд заявіла і рэдакцыя часопіса «Жанчына сёння», які быў заснаваны Камітэтам балгарскіх жанчын і застаецца яго органам.

     Адной з першых прыкмет пранікнення  ў інфармацыйную прастору краіны замежнага медыябізнесу стала ўтварэнне  ў 1991 г. тыднёвага часопіса «Свет і бізнес» – сумеснага з Усходняеўрапейскім агенцтвам развіцця выдання.

     Яго спонсар – Шатландскае агенцтва развіцця. Матэрыялы часопіса прысвечаны пераважна апошнім навінам сусветнага бізнеса. Часопіс разлічаны на дзелавыя колы і так званых «новых балгар».

     Радыёвяшчанне ажыццяўляецца цэнтральнай станцыяй у Сафіі, а таксама раённымі ў  Варне, Плоўдзіве і Стара-Загоры. Вяшчанне на балгарскай мове адбываецца па 3 нацыянальных, 4 раёных і 1 сталічнай  праграмах аб'ёмам 50 гадз. у суткі.

     У перыяд трансфармацыі не змянілася колькасць гадзін замежнага вяшчання (24 у суткі) радыёстанцыі «Радзіма» для балгарскай дыяспары на грэчаскай, турэцкай, сербска-харвацкай, арабскай, англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і іспанскай мовах. Затое павялічылася ўдвая, з 12 да 24 гадзін у суткі, радыёвяшчанне для турэцкай меншасці на турэцкай мове.

     Тлумачыцца  гэта значнымі інвестыцыямі з суседняй Турцыі ў радыёстанцыю дыяспары. Яшчэ на пачатку 1990-х гг. турэцкі ўрад атрымаў дазвол на будаўніцтва каля мяжы новых перадатчыкаў. І калі ў часы кіравання Тодара Жыўкава (1954–1989) турэцкія тэле- і радыёхвалі глушыліся па ідэалагічных матывах, дык цяпер турэцкае радыё і тэлебачанне без асаблівых цяжкасцяў транслюецца на ўсю тэрыторыю краіны. Гэта дало падставы сцвярджаць журналістам часопіса «Позірк» у 1998 г., быццам адбываецца паўторная турэцкая экспансія на Балканы – на гэты раз ідэалагічная і культурная.

Информация о работе История СМИ Болгарии