История СМИ Болгарии

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Апреля 2011 в 00:01, реферат

Краткое описание

Перад пачаткам перыяду трансфармацыі, у снежні 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыі было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамі на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. і 780 часопісаў (разам з бюлетэнямі міністэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз.

Файлы: 1 файл

болгария.doc

— 58.00 Кб (Скачать)

     Менавіта  да аўдыёвізуальных, а не друкаваных СМІ Балгарыі праявіў найбольшую цікавасць замежны капітал.

     Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных  СМІ пачыналася з дабрачыннай  пастаўкі найноўшага абсталявання, а  завяршылася купляй эфірнага часу для  трансляцыі сваёй інфармацыйнай  прадукцыі. Так, французская тэлестанцыя  «Кэмал Франс Інтэрнэшнл» (Сі-Эф-Ай) дамаглася штодзённай трохгадзіннай трансляцыі сваіх праграм з субтытрамі. Французская тэлестанцыя «Еўропа-5» – права на бесплатную трансляцыю сваіх праграм. Яе перадачы прымаюць у Сафіі, Плоўдзіве, Бургасе. Штодзённы аб'ём вяшчання складае 9 гадзін. На балгарскім тэлебачанні французскія тэлеканалы закупляюць эфірны час (гэтаксама ж, як і на беларускім першым нацыянальным канале) і дэманструе свае дзіцячыя і прыгодніцкія тэлесерыялы, дубліраваныя на балгарскую мову. Акрамя таго, практычна ўсе станцыі кабельнага тэлебачання заснаваныя французскімі інвестарамі, якім належаць іх кантрольныя пакеты акцый.

     Такім чынам, калі радыёэфірная прастора Балгарыі знаходзіцца пад значным турэцкім кантролем, дык тэлевізійная пераважна пад французскім. Такое актыўнае пранікненне на балгарскі інфармацыйны рынак падаецца досыць значным для грамадскасці. Але, як бачым, уплыў замежнага капіталу на СМІ Балгарыі не такі значны, як, напрыклад, у Польшчы. Тлумачыцца гэта тым, што трансфармацыя балгарскіх СМІ адбылася ў найменшай ступені ў параўнанні з суседзямі па рэгіёне. Можна спрачацца – станоўча ці адмоўна адаб'ецца гэтая акалічнасць на фарміраванні сучаснай інфармацыйнай прасторы краіны. Аднак нельга не прызнаць, што свой «інфармацыйны суверэнітэт» Балгарыя пакуль бароніць больш надзейна, чым, як убачым ніжэй, Венгрыя або Чэхія. 

      

Информация о работе История СМИ Болгарии