Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2013 в 20:49, контрольная работа
У першыя пасляваенныя гады ў СССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гг. Перамога над фашызмам давала спадзяванне, што людзі нарэшце будуць жыць больш свабодна. Прыкметай таго, што палітычны рэжым стаў менш жорсткім, сведчыў і Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1947 г. аб скасаванні смяротнага пакарання. У 1948-1949 гг. у СССР не было вынесена аніводнага смяротнага пакарання. Аднак такі стан быў не доўгім. У студзені 1950 г. быў новы указ, згодна якому смяротнае пакаранне зноў аднаўлялася. Верагодна, гэта было звязана з распачатымі працэсамі па так званай "ленінградскай справе". Па гэтай "справе" больш 200 партыйных і савецкіх работнікаў асудзілі, а некаторых прыгаварылі да расстрэлу [3].
Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1950-80-я гг
ПЛАН
У першыя пасляваенныя гады ў СССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гг. Перамога над фашызмам давала спадзяванне, што людзі нарэшце будуць жыць больш свабодна. Прыкметай таго, што палітычны рэжым стаў менш жорсткім, сведчыў і Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1947 г. аб скасаванні смяротнага пакарання. У 1948-1949 гг. у СССР не было вынесена аніводнага смяротнага пакарання. Аднак такі стан быў не доўгім. У студзені 1950 г. быў новы указ, згодна якому смяротнае пакаранне зноў аднаўлялася. Верагодна, гэта было звязана з распачатымі працэсамі па так званай "ленінградскай справе". Па гэтай "справе" больш 200 партыйных і савецкіх работнікаў асудзілі, а некаторых прыгаварылі да расстрэлу [3].
Актывізаваліся рэпрэсіі і на Беларусі. Як і ў перадваенны час, да лістапада 1951 г. іх ажыццяўляў міністр дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанава. У канцы 40-х гг. ён паспрабаваў расправіцца з С. Прытыцкім, які тады ўзначальваў Гродзенскі абкам партыі. І толькі заступніцтва ЦК КПБ, і перш за ўсе першага сакратара ЦК М. Патолічава, выратавала С. Прытыцкага.
Шырокі рэзананс у 1951 г. атрымала так званая "справа Саевіча". П. Саевіч, нарком асветы рэспублікі, быў абвінавачаны ў змове з "югаслаўскімі рэвізіяністамі", у трацкізме, нацыяналізме, а таксама ў "валютных махінацыях". Ваенны трыбунал прыгаварыў яго да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У пасляваенныя гады былі зноў рэпрэсіраваны пісьменікі У. Дубоўка, А. Александровіч, С. Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў. Усяго ў студзені 1953 г. у лагерах СССР знаходзілася 2,5 млн. вязняў. Пры гэтым так званыя "палітвязні" складалі 21 працэнт.
5 сакавіка 1953 г. памёр Сталін. 6 сакавіка адбылося сумеснае пасяджэнне ЦК КПСС, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, якое зацвердзіла Г. Малянкова на пасадзе старшыні Савета Міністраў СССР. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Хрушчоў і Малянкоў уступілі ў кампраміс з Л. Берыя, які пры Сталіне быў самай уплывовай фігурай. Як арганізатар масавых рэпрэсій, Берыя наводзіў жах на людзей, у т. л. і на іншых кіраўнікоў дзяржавы. У чэрвені 1953 г. Берыя зрабіў спробу змясціць М. Патолічава з пасады першага сакратара ЦК КПБ. Аднак на Пленуме ЦК КПБ (25-27 чэрвеня 1953 г.) беларускія камуністы не далі згоды на такую кадравую замену [2].
Па ініцыятыве М. Хрушчова 26 чэрвеня 1953 г. Берыя быў арыштаваны, выключаны з партыі, зняты з усіх пасад. У снежні 1953 г. ён быў расстраляны.
Пасля смерці Сталіна пачаўся некаторы
паварот да калектыўнага вырашэння
партыйных, дзяржаўных, народнагаспадарчых
пытанняў. Адносная дэмакратызацыя назіралася
ў дзейнасці кампартыі і
Пасля адстаўкі М. Хрушчова ў Савецкім Саюзе паступова забываліся пра яго планы. Партыйнае кіраўніцтва на чарговым з'ездзе КПСС абвясціла што "СССР знаходзіцца на этапе развітога сацыялізму", а пра камунізм больш не ўзгадвалі.
Восьмая пяцігодка 1966-1970 гг., якая праходзіла на хвалі распачатай у 1965 г. спробы рэфармавання эканомікі, завяршылася паспяхова. Па асноўных паказчыках яна не мела роўных за ўсе папярэднія гады і невыпадкова яе часам вобразна называюць "залатой пяцігодкай". Але гэты перыяд атрымаў і другое вымярэнне: менавіта з сярэдзіны 60-х гг. пачаўся адлік так званай эпохі Брэжнева, эпохі ўзмацнення кансерватызму ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці савецкага грамадства, які паступова перарос у застой.
Эканамічны патэнцыял Беларусі на пачатку 70-х гг. выглядаў прывабна. За грошы, якія былі атрыманы за продаж на Захад нафты, газу, мініральных угнаенняў была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыемстваў, уведзены ў строй новыя: дакладанага машынабудавання, металаапрацоўкі, радыётэхнікі і электронікі, хімічнай прамысловасці. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы комплекс, у якім налічвалася амаль 1500 прадпрыемстваў [4].
Разам з тым на пачатку 70-х гг. пачалі больш выразна праяўляцца негатыўныя з'явы ў параўнанні з сусветнай эканомікай. У БССР, як і ва ўсім СССР, узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, больш відавочнай стала неэффектыўнасць эканамічнай мадэлі.
Пагоня за павялічэннем аб'ёмаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі прыводзіла часам да непапраўных парушэнняў экалагічных сістэм з негатыўнымі наступствамі для насельніцтва, якія адчуваюцца і ў наш час. У гэты перыяд ажыццяўляліся буйныя праекты па спецыялізацыі, меліярацыі і хімізацыі. У 70-х гг. па вытворчасці мяса на душу насельніцтва Беларусь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША. Але значная частка кармоў паступала з іншых рэспублік, куды потым адпраўлялася мясная прадукцыя. Кожны комплекс даваў каласальную экалагічную нагрузку. Рэспубліка выконвала ролю адкормачнага і перапрацоўчага цэхаў, вялікая частка якаснай прадукцыі вывозілася, насельніцтва беларускіх гарадоў стаяла ў чэргах за мясапрадуктамі, і толькі адходы пакідаліся Беларусі. Хоць у параўнанні з расійскімі рэгіёнамі забеспячэнне выглядала нядрэнна. У другой палове 70-х насельніцтва Беларусі зноў сутыкнулася з абвастрэннем хранічнай хваробы савецкай эканомікі - дэфіцытам. Вытворчасць спажывецкіх тавараў ва ўмовах жорстка цэнтралізаванай планавай эканомікі хранічна адставала. У лік дэфіцытных тавараў уваходзілі новая зубная паста і туалетная папера. За 1971 - 1985 гг. грашовая маса павялічылыся больш чым у 3 разы, а таварная - толькі у 2 разы. У такіх умовах скарачаліся магчымасці насельніцтва задаволіць свае патрэбы законным шляхам і, як вынік, квітнелі блат, хабарніцтва, раслі чэргі, уводзілася цэнтралізаванае размеркаванне тавараў першай неабходнасці праз так званыя "сталы заказаў", стварэнне спіскаў ільготнікаў і г. д [1].
Было
б памылковым адказнасць за негатыўныя
з'явы ў эканамічным і
Між тым, калі ў сферы эканомікі ў 60-х гг. ды і пазней яшчэ рабіліся пэўныя спробы рэформ, то, як ужо адзначалася, у грамадска-палітычным жыцці адбываўся паварот да кансерватызму. Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяўленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў відавочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так званага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца заняў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі ўнесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кіруючай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключана ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада [2].
Адпаведна на рэспубліканскім ўзроўні кампартыя Беларусі рэгламентавала жыццё беларускага грамадства, была мясцовай "кіруючай сілай". У сваёй дзейнасці КПБ кіравалася агульнасаюзнымі ўстаноўкамі, што не заўсёды адпавядала інтарэсам рэспублікі і беларускага народа. Найбольш яскрава гэта праявілася ў нацыянальна-культурнай сферы. У 1976 г. ХХV з'езд КПСС зрабіў тэарэтычную выснову, што ў Савецкім Саюзе склалася новая гістарычная супольнасць людзей - савецкі народ. Па сутнасці гэта была ўстаноўка на сціранне нацыянальных адметнасцей, што ў выніку павінна было прывесці да страты нацыянальнай самабытнасці і самасвядомасці беларускага і іншых народаў. На Беларусі гэта рабілася асабліва хутка: у 80-х гг. у беларускіх гарадах ужо не было ніводнай беларускай школы.
Паколькі партыйныя камітэты былі той вышэйшай інстанцыяй, на якой у рэшце рэшт замыкалася кіраўніцтва раёнам, вобласцю, рэспублікай, то Саветы дэпутатаў працоўных, якія па Канстытуцыі складалі аснову народаўладдзя, фактычна былі пазбаўлены рэальнай улады. Ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы і пры адсутнасці альтэрнатыўных выбараў кандыдатуры будучых дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў праходзілі праз сіта кантролю з боку партыйных камітэтаў і канчаткова зацвярджаліся імі. Асобныя спробы павысіць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і эканомікай, надаць ім характар органаў сапраўднага народаўладдзя не давалі вынікаў.
Такім чынам, партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сферах і пайшла па шляху ўмацавання аўтарытарна-бюракратычнага стылю кіравання, захавання неэффектыўнай эканамічнай сістэмы [4].
Другая палова 1980-х гг. увайшла
ў гісторыю СССР спробай сур'
Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, паколькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў і прымхаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы [3].
Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі.
Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам [2].
Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках шырокія колы інтэлігенцыі рэфарматарскія захады Гарбачова разумелі як адыход ад таталітарнага рэжыму, распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структуп), палітычнага і светапогляднага плюралізму.
Дэмакратызацыя грамадскага
Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным
напрамкам сваёй дзейнасці
Пэўная палітызацыя грамадскіх клубаў і аб'яднанняў у значнай ступені была выклікана не толькі агульным кансерватызмам кіраўніцтва БССР, але і яго нежаданнем улічваць рэальны стан беларускай мовы, у якім яна апынулася за папярэднія гады. Яшчэ ў снежні 1986 г. 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова ліст, у якім звярталася ўвага на неабходнасць развіцця беларускай мовы і адраджэння беларускай культуры. У адказ кіраўніцтва рэспублікі заявіла, што праблема надуманая і не вартая ўвагі. А між іншым, па перапісу 1979 г. каля 60% беларусаў прызнавалі сваёй роднай мовай беларускую і ў якасці другой роднай мовы называлі рускую. У выніку беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ [1].
Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэньне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.
Амаль адначасова з афармленнем БНФ узнікалі іншыя групоўкі, камітэты, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У аснову дзейнасці ТБМ была пакладзена тлумачальна-асветніцкая і адукацыйная праца. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару.
26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет
рэспублікі прыняў закон "Аб
мовах у Беларускай ССР", паводле
якога беларуская мова
Информация о работе Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1950-80-я гг