Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1950-80-я гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2013 в 20:49, контрольная работа

Краткое описание

У першыя пасляваенныя гады ў СССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гг. Перамога над фашызмам давала спадзяванне, што людзі нарэшце будуць жыць больш свабодна. Прыкметай таго, што палітычны рэжым стаў менш жорсткім, сведчыў і Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1947 г. аб скасаванні смяротнага пакарання. У 1948-1949 гг. у СССР не было вынесена аніводнага смяротнага пакарання. Аднак такі стан быў не доўгім. У студзені 1950 г. быў новы указ, згодна якому смяротнае пакаранне зноў аднаўлялася. Верагодна, гэта было звязана з распачатымі працэсамі па так званай "ленінградскай справе". Па гэтай "справе" больш 200 партыйных і савецкіх работнікаў асудзілі, а некаторых прыгаварылі да расстрэлу [3].