Палітычнае становішча ВКЛ у XV-першай палове XVIст

Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2012 в 00:36, контрольная работа

Краткое описание

У 1444 Казімір вярнуў у склад Беларуска-Літоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да польскай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Польшча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. Казіміру давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асманскую імперыю, пастаянна парушалі паўднёвыя граніцы дзяржавы).

Оглавление

1. Унутраная і знешняя палітыка ў часы кіравання князёў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонда І Старога……………………………………………2
2. Ваенная і палітычная дзейнасць П.Л.Глінскага і К.І.Астрожскага………………………………………………………………….4
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі………………………………………………………….8
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, Статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер…………………………..13
Спіс літаратуры………………………………………………………….14

Файлы: 1 файл

Палітычнае становіша ВКЛ 14-16 стагоддзі.doc

— 81.00 Кб (Скачать)

Міністэрства  спорту і турызму  РБ

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт  фізічнай культуры 

Кафедра філасофіі  і гісторыі 
 

Кантрольная работа па гісторыі Беларусі

Тэма  №5

Палітычнае  становішча ВКЛ у XV-першай палове XVIст. 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                        студэнткі 14 гр.

                                                                              завочнае аддзяленне

                                                                   Ивановой Г.М.

                                                                                    адрас:Солтыса, 195-203

                                                         г.Мінск

                                                                            тэл.8029 332-66-62 
 
 
 
 
 
 

Мінск 2010 

     ЗМЕСТ:

  1. Унутраная і знешняя палітыка ў часы кіравання князёў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонда І Старога……………………………………………2
  2. Ваенная і палітычная дзейнасць П.Л.Глінскага і К.І.Астрожскага………………………………………………………………….4
  3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі………………………………………………………….8

     4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, Статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер…………………………..13

     Спіс  літаратуры………………………………………………………….14 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     
  1. Унутраная і знешняя палітыка ў часы кіравання князёў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонда І Старога

     У 1444 Казімір вярнуў у склад Беларуска-Літоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да польскай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Польшча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. Казіміру давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асманскую імперыю, пастаянна парушалі паўднёвыя граніцы дзяржавы).

     Ba ўнутранай палітыцы намаганні  Казіміра былі скіраваны на ўмацаванне велікакняжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамогся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх гараджан, у 1490— 92 — украінскіх i малдаўскіх сялян.

     Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў  гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Беларусі, Літвы i Украіны, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права судзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаўныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў прымаць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў (у Польшчы аналагічны акт, паводле якога сяляне страцілі асабістую свабоду i права ўласнасці на зямлю, прыняты ў 1496). Пры Казіміры вырасла роля дарадчага органа — паноў-рады i ўзмацніўся яе ўплыў на вялікага князя. Выданнем Няшаўскага статута Казімір фактычна зацвердзіў палітычнае панаванне ў Польшчы шляхецкага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі судзебнік, вядомы ў гісторыі як статут Казіміра, у якім вызначаны адзіныя віды, спосабы i меры пакарання за злачынствы супраць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства.

     Сын Казіміра IV Аляксандр – вялікі князь  Беларуска-Літоўскай дзяржавы (1492-1506) і кароль польскі (1501-1506).

     У 1492 г. Аляксандр Казіміравіч выдаў  агульназемскі прывілей, які значна пашыраў правы баяраў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Улада вялікага князя абмяжоўвалася на карысць паноў-рады, без згоды якой вялікі князь цяпер не меў права прымаць важныя дзяржаўныя рашэнні і адмяняць ухвалы рады. Падкрэсліваўся суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага і самастойнасць дыпламатыі.

     У знешняй палітыцы галоўнымі былі стасункі з Маскоўскай дзяржавай, якая пастаянна нападала на землі Вялікага Княства Літоўскага. Пасля вайны 1492-94 гадоў ВКЛ канчаткова страціла Верхнеокскія княствы і Вязьму. Пасля заключэння мірнай дамовы Аляксандр ажаніўся з дачкой Івана ІІІ Аленай. Маскоўскі князь разлічваў з дапамогай дачкі ўплываць на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім, а Аляксандр спадзяваўся на трывалыя мірныя адносіны з Масквой. Нягледзячы на добрыя адносіны з жонкай, Аляксандр не здолеў утрымаць іх з цесцем, які рашуча намагаўся заваяваць як мага больш тэрыторый на Захадзе.

     У 1500 г. пачалася чарговая вайна Масквы з Вільняй. Перадавая частка войска ВКЛ на чале з гетманам князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім была разбіта пераўзыходзячым у сілах маскоўскім войскам, а сам Астрожскі на некалькі гадоў трапіў у палон. Адначасова саюзнік Івана ІІІ крымскі хан Менглі-Гірэй пасылае свае войскі на Украіну і Беларусь. Татары спусташалі гарады і вёскі, бралі ў палон людзей, неслі насельніцву эпідэміі і галодную смерць. У гэтых абставінах Аляксандр узмацніў Полацк, Віцебск, Смаленск. Вайна працягвалася.

     Сын Казіміра IV Аляксандр – вялікі князь  Беларуска-Літоўскай дзяржавы (1492-1506) і кароль польскі (1501-1506).

     Гісторыкі называюць Аляксандра заканадаўцам. У 1492 ён даў феадалам сваёй дзяржавы прывілей, якім абавязаўся не прымаць важных рашэнняў без згоды велікакняжацкай рады. Гэты акт, які ўвайшоў у гісторыю як Аляксандраў прывілей, далей развіваў ідэі, закладзеныя ў прывілеі 1447 Казіміра IV, аб абмежаванні ўлады вялікага князя панамірадай, што выбіраліся з асяроддзя феадалаў. Ён замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы цывільнага i крымінальнага права. Фактычна гэта была своеасаблівая канстытуцыя Вялікага княства Літоўскага. Па ўказанні Аляксандра Петракоўскі (1503 i 1504) i Радамскі (1505) соймы займаліся зборам i пераглядам усіх узаканенняў, выдадзеных яго папярэднікамі. Былі прыняты таксама пастановы, паводле якіх усе былыя каралеўскія i велікакняжацкія маёнткі аб'яўляліся ўласнасцю рэспублікі i вялікія князі (каралі) не мелі права ні дарыць ix, ні аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 Aляксандр увёў Радамскую канстытуцыю, якая яшчэ болын пашырыла правы шляхты. У сваім статуце 1505 ён абяцаў за сябе i за сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без усеагульнай згоды сойма. Менавіта з гэтага часу Каралеўства Польскае i Вялікае княства Літоўскае пачалі называцца рэспублікай — Рэччу Паспалітай. 

     
  1. Ваенная і палітычная дзейнасць П.Л.Глінскага і К.І.Астрожскага
 

     У студзені 1508 года князь Міхаіл Львовіч Глінскі (каля 1470-1534) здзейсніў мяцеж. Глінскі выхоўваўся ў Нямеччыне. Ён быў шырока адукаваны, славіўся адвагай, добра ведаў ваенную справу, якую вывучыў на службе ў войсках Максіміліяна I Габсбурга, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Вярнуўшыся ў Літву, Міхаіл даволі хутка стаў адным з блізкіх сяброў вялікага князя Аляксандра і, акрамя таго, адным з найбагатых тутэйшых магнатаў (яму прыналежылі шырокія валоданні ў Падляшша, у Лідскім павеце, а таксама горад Тураў). Калі Аляксандра абралі каралём Польшчы (з вялікай дапамогай самаго Глінскага), фактычна ператварыўся ў яго намесніка ў ВКЛ, хоць афіцыйна такая пасада адсутнічала.

     Ён  дамогся выключнага становішча ў Літве толькі сваімі талентамі, але яго імклівае ўзвышэнне, а таксама ўсебаковая падтрымка ім сваіх братоў Івана, Васіля і Фёдара ўзбудзілі востры канфлікт паміж Міхаілам і старымі літоўскімі арыстакратамі. Групоўку праціўнікаў роду Глінскіх узначаліў гарадзенскі ваявода Ян Юр'ін Забярэзенскі (або Забярэсскі). У 1506 году князь Міхаіл разграміў татараў у бітве пад Клецкам. Перамога пад Клецкам паклала канец рэгулярным рэйдам крымскіх татараў у землі ВКЛ (яны ўварваліся яшчэ толькі адзін раз - у 1508 году).

     Аляксандр памёр праз тры дня, паспеўшы пазнаць  пра перамогу. А сярод літоўскай  шляхты паўстала асцярога, што, вярнуўшыся на чале пераможнай арміі, Глінскі паспрабуе  захапіць уладу. Аднак Міхаіл Львовіч  прысягнуўся на вернасць Жыгімонту. Тады ваявода Забярэзенскі абгаварыў князя Міхаіла і яго брата Івана, заявіўшы, быццам бы яны ў прыватных размовах “зневажаюць яго вялікасць”. Паверыўшы паклёпу, Жыгімонт выдаліў Міхаіла са складу сваёй світы. Жыгімонт адцягваў суд. Тады у канцы снежня 1507 года ён з сямю сотнямі вершнікаў свайго прыватнага войска ўначы ўварваўся ў загарадны маёнтак Забярэзенскага поруч Гародні. Ваявода быў забіты ў сваёй спальні.

     Ён  не жадаў мірыцца са стратай таго выключнага становішча, і неўзабаве  адкрыта выступіў супраць Жыгімонта. У студзені 1508 года ён сабраў каля 2 тыс. чалавек, з якімі спустошыў Слуцкую і Копыльскую воласці, захапіў гарады Мазыр і Бабруйск, двойчы абложваў Слуцк, чаргуючы штурмы з спробамі падпаліць горад. Аднак гарнізон, адбіў усе прыступы мяцежніка.

     Увесну да Глінскага з’явіўся пасол Васіля III, нейкі Губа Маклакаў. Ён дамовіўся аб сумесных вайсковых дзеяннях і ад імя вялікага князя абяцаў яму ў валоданне ўсё заваяваныя літаўскія гарады.

     Неўзабаве Васіль Іванавіч разгарнуў наступ па трох накірунках. Палкі Данілы Шчэні з Ноўгарада і Якава Захарь’іна-Кошкіна з Масквы пайшлі на Смаленск. Войска Рыгора Фёдаравіча з Вялікіх Лук зрушылася да Полацка. Трэцяя раць, на чале з князем Васілём Іванавічам Шамяцічам, ішла на дапамогу Глінскаму. Маскоўскі гаспадар напісаў яму, каб разам з Шамяцічам ён “здабываў найблізкія да сабе гарады, а далёка з ёю не хадзіў, справу рабіў бы не спяшаючыся”, пакуль падыдзе з Масквы другое, больш шматлікае войска. Шамяціч трымаўся бліжэй да поўначы, адкуль павінны былі прыйсці маскоўскія палкі, таму вырашылі ісці на Менск, адправіўшы перад сабою “загоны” (атрады лёгкай кавалерыі) у глыб Літвы для таго, каб устроіць паніку і перашкодзіць збору войскаў. Гэтыя “загоны” падыходзілі на 14 вёрст да Вільні, на 7 вёрст да Наваградка, захадзілі нават пад Слонім.

     Толькі  тады дайшло да мабілізацыі сілаў  на абарону. Гетман Астрожскі, які яшчэ раней здолеў збегчы з маскоўскага  палону, першым сабраў вершнікаў. У траўні ён заняў Тураў - гняздо бунтаўнікоў. У Лідзе збіралася шляхецкае рушэнне. Сюды праз Берасце ўжо спяшаўся з Кароны і Жыгімонт з 3-4-тысячным войскам палякаў. Калі сілы аб’ядналіся, кароль прызначыў іх галоўнакамандуючым Астрожскага. 20-га чэрвеня ён ўжо ўвайшоў у Менск: Глінскі адступаў на ўсход, да Барысава. Але Васіль III, апавясціўшы аб руху сваіх ваявод (Шчэню, Кошкіна і Фёдаравіча), загадаў Шамяцічу і Глінскаму ісці на злучэнне з імі ў стратэгічна размешчаную Воршу.

     Шамяціч і Глінскі зрушыліся да Оршы, па дарозе занялі Друцк. Адначасова з імі да Воршы падышоў князь Шчэня з ноўгарадскімі палкамі, і разам яны пачалі аблогу крэпасці. Аднак ўзяць Воршу не атрымалася. Трэці ваявода, Якаў Кошкін, у гэты час час стаяў без справы пад Дуброўнай. 12 ліпеня 1508 года маскоўскія ваяводы пазналі, што войскі ВКЛ ідуць да Оршы. Хоць Глінскі гарэў жаданнем вялікай бітвы і ўгаворваў не ўхіляцца ад яе маскоўскіх ваяводаў, тыя не падзялялі аптымістычных планаў князя. Шырокай падтрымкі Глінскі не атрымаў. Яўна пераацаніў ён свае сілы і сваю значнасць. У вялікай гульні манархаў ён быў не роўны з роўнымі, а толькі адной з фігур, якой можна было і ахвяраваць. Для тактыкі Масквы было натуральным не рызыкаваць войскам у адкрытай палявой бітве, а здабываць замкі і пустошыць воласці. I калі 13 ліпеня да Оршы стаў набліжацца Жыгімонт з 16-тысячным злучэннем Вялікага Княства і Кароны, яны паспешліва пераправіліся на левы бераг Дняпра і размясціліся ў лесе. На правым беразе ў баявым парадку паасобна спыніліся войскі К. Астрожскага, які кіраваў сіламі Княства, і М. Фірлея, які вёў палякаў. Аднак уначы ваяводы зняліся ды хутка павялі свае палкі ў бок Дуброўны і далей на паўднёвы ўсход, да Мсціслаўля, дзе разрабавалі і спалілі пасад. Потым іх войска пайшло да Крычава. Такім чынам, маскоўскія ваяводы разыйшліся з Астрожскім у розныя бакі.

     У жніўні Астрожскі і М. Фірлей здзейснілі рэйд у Северскую зямлю, а смаленскі ваявода Кішка спаліў крэпасць Белую, авалодаў Тарапцом і заняў Дарагабуж, які спалілі самі гараджане, каб не пакідаць ворагу.

     Тады  ў контрнаступленне перайшлі маскавіты. Ваявода Кішка, які засеў у  Дарагабужы, збег пры набліжэнні маскоўскай раці. Дарагабуж быў узяты. Такім  жа спосабам ваявода князь Шчэня  ўзяў Тарапец. Па нейкім няясным прычынам далей маскоўскія ваяводы не пайшлі.

     Жыгімонт I не меў сіл далей весці вайну, а Васіль 111 не меў больш жаданні  ваяваць. 19 верасня 1508 года ў Маскву прыбылі каралеўскія паслы: полацкі  ваявода Станіслаў Глебавіч, маршалак Ян Сапега і іншыя. Ужо 8 кастрычніка  быў складзены “вечны мір” (гэта значыць бестэрміновы) паміж Маскоўскай дзяржавай і Літвой.

Информация о работе Палітычнае становішча ВКЛ у XV-першай палове XVIст