Палітычнае становішча ВКЛ у XV-першай палове XVIст

Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2012 в 00:36, контрольная работа

Краткое описание

У 1444 Казімір вярнуў у склад Беларуска-Літоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да польскай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Польшча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. Казіміру давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асманскую імперыю, пастаянна парушалі паўднёвыя граніцы дзяржавы).

Оглавление

1. Унутраная і знешняя палітыка ў часы кіравання князёў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонда І Старога……………………………………………2
2. Ваенная і палітычная дзейнасць П.Л.Глінскага і К.І.Астрожскага………………………………………………………………….4
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі………………………………………………………….8
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, Статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер…………………………..13
Спіс літаратуры………………………………………………………….14

Файлы: 1 файл

Палітычнае становіша ВКЛ 14-16 стагоддзі.doc

— 81.00 Кб (Скачать)

     Паводле дагавора, Жыгімонт аддаў Маскве ў “вечнае карыстанне” усе заваёвы Івана III. Інакш гаворачы, цяжкія для Літвы ўмовы перамір’я літоўскага князя Аляксандра з Янам III сталі зараз умовамі “вечнага міра” паміж Жыгімонтам і Васілём III. Аднак шэсць воласцяў, занятых маскоўскімі войскамі падчас баявых дзеянняў 1507-1508 гадоў, прыйшлося вярнуць Літве. Сярод гэтых воласцяў былі і валодання Глінскіх.

     Сваякам і прыхільнікам Глінскага было дазволена  з’ехаць у Маскву. Паколькі ўсё ўладанні Міхаіла Глінскага засталіся ў Літве, Васіль III падараваў яму два горада - Малы Яраславец і Мядынь (па іншым звесткам - Бароўск), некалькі паселішчаў пад Масквой. 

     
  1. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход  ад неабмежаванай  да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
 

     Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага - феадальная манархія, якая мела шэраг  асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў не супра-ваджалася пераносам  іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Рускай дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнт-равалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў Вялікім княстве Літоўскім не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваныхустаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ен узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя.

     Дума  трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову - паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых палкоў), дзяржаўныя чыны: маршалкі (старшынствуючыя на пасяджэннях рады і сейма), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (каман-дуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), старосты і інш. Назвы дзяржаўных чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.

     Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання  меў вальны сейм. На яго пасяджэннях  удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і пра-васлаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болып прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзяржаўных павіннасцей;

     Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі  прастол, стараліся ўлагоджваць  феадалаў княства, каб мець магчымасць “сядзець адразу на двух крэслах” і трымаць абедзве дзяржавы “ў саюзе і любові”. Прывілеем 1447 г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай насельніцтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў матэрыяльную залежнасць ад землеўладальнікаў-феадалаў, да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.

     Прывілей 1492 г. устанавіў, што толькі рашэнні  гаспадара з паны-радай маюць  сілу закону, які быў абавязковым  і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г. пайшоў яшчэ далей: ён увёў катэгарычнае правіла - усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., пры-мала ўсё больш акрэсленыя абрысы.

     У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму, натуральна, перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўстаноў, так і па выканаўчых функцыях. Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старажытныя княствы на чале з князямі, праўда пазбаўленымі былых сваіх прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і іншых пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.

     Мясцовае  кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган - сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.

     Такім чынам, у XIV-XVI стст. у Вялікім княстве  Літоўскім склалася дакладная і  акрэсленая сістэма прадстаўнічай  манархіі.

     Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэн-дэнцыю да легітымнага развіцця. Гэта вынікала з умоў, у якія было пастаўлена княства, г.зн. з поліэтнічнасці манархіі, з наяўнасці моц-най і шматлікай зямельнай арыстакратыі, выбарнасці велікакняжацкай улады і цесных палітычных зносін з канстытуцыйнай Полышчай.

     Вельмі  доўгі час у Вялікім Княстве  Літоўскім судовыя функцыі выконвалі  службовыя асобы разам з князем. З XV ст. і амаль да пачатку XVI ст. сістэма судовых устаноў заставалася няпэўнай, даволі складанай і разнастайнай. На працягу XV ст. судовая сістэма паступова ўдасканальваецца (спробы уніфікацыі разнастайнага звычаёвага права), аднак ужо на пачатку XVI ст. становіцца відавочным неабходнасць больш глыбокіх пераўтварэнняў. Правядзенню судовай рэформы садзейнічала накапленне ў дзяржаве шматлікага нарматыўнага матэрыялу. Прадумовай для судовай рэформы была тэндэнцыя удакладнення і уніфікацыі судовага ладу і судаводства адносна ўсіх судовых устаноў (асабліва гродскіх судоў).

     Рэформа праходзіла паэтапна на працягу XVI ст., што знайшло адлюстраванне ў шматлікіх нарматыўных актах таго часу: пастанове Бельскага сойма 1564 года, Законе аб Галоўным Судзе 1581 года, Статутах 1529, 1566, 1588 гадоў. У гэтых дакументах былі замацаваны асноўныя прынцыпы судовай сістэмы таго часу.

     У працэсе судовай рэформы пашырылася падсуднасць гродскага суда. Ішоў працэс уніфікацыі дзейнасці гродскіх судоў на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Паступова вызначаецца тэндэнцыя  пераўтварэння гродскага суда з адміністрацыйнай установы ў судовую. Вышэйшы гродскі суд пачаў разглядаць справы з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці (свабодных саслоўяў – шляхты, мяшчан). Удзел прадстаўнікоў грамадскасці ў паседжанні гродскага суда з’яўляецца крыніцай інстытута народнага прадстаўніцтва, які існуе і ў сучаснай судовай сістэме.

     Судовая рэформа XVI ст. у ВКЛ з’явілася важным этапам у жыцці грамадства. Нягледзячы на змены, якія адбыліся ў судовыя ладзе і судаводсве ВКЛ, адзначаныя прагрэсіўныя ідэі былі дэкларатыўнымі і не мелі дакладнага тэарэтычнага вызначэнне ў законе. Некаторыя прынцыны толькі дэклараваліся законам. Аднак і такое замацаванне іх сведчыла аб прагрэсіўных тэндэнцях у праве, аб жаданні заканадаўцы мець іх рэальнае ажыццяўленне. Аб важнасці і значнасці дасягненняў судовай рэформы XVI ст. сведчыцъ той факт, што пры правядзенні ў Расіі судовай рэформы 1864 года - у дакументах адносна рэфармавання судовай стстэмы неаднойчы адзначалася, што на тэрыторыі Беларусі рэформа пойдзе значка хутчэй у сувязі з тым, што ў ранейшы перыяд там ужо мелі месца прагрэсіуныя набыткі.

     Як  бачым, ход унутранага развіцця і  яго вынікі ў княстве значна адрозніваліся  ад сучаснай яму Маскоўскай дзяржавы. Апошняя развівалася ўсё болып  у бок манархічнага абсалютызму (эпоха Івана Грознага). Выхаваныя на мясцовым патрыятызме, а не на агульнадзяржаўным, феадалы Вялікага княства Літоўскага ў складаны час ахвяравалі не сваімі асабістымі і маёмаснымі правамі, а дзяржаўнай незалежнасцю, калі ўвайшлі ў Карону Польскую. 
 

     
  1. Дайце вызначэнне наступных паняццяў:

     Саслоўна-прадстаўнічая манархія – форма праўлення, якая прадугледжвае ўдзел саслоўных прадстаўнікоў у кіраванні дзяржавай, складанні законаў. Яна складвалася ва ўмовах палітычнай цэнтралізацыі.

     Статут – вярхоўны закон Вялікага княства Літоўскага, што складае яго прававую аснову.

     Метрыка ВКЛ - дзяржаўны архіў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. У ім захоўваюцца дакументы з палітычнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі Вялікага Княства, а таксама юрыдычных, царкоўна-рэлігійных і культурных дачыненняў у ХІV-ХVІІІ стагоддзях. Кнігі Метрыкі падзяляюцца на судовыя і публічных спраў, дзе змяшчаюцца вялікакняскія прывілеі, уставы, соймавыя пастановы, перапісы войска ды інш.; кнігі запісаў, у якіх пераважаюць вялікакняскія граматы; пасольскія кнігі, што ўтрымліваюць міждзяржаўныя пагадненні, дыпламатычную перапіску, «навукі» паслам і да т.п.; кнігі перапісаў са звесткамі пра замкі і дзяржаўныя зямельныя ўладанні; кнігі арэндаў; кнігі данін і некаторыя іншыя. Мова дакументаў да пачатку ХVІІІ стагоддзя ў асноўным беларуская, пазней пераважна польская, сустракаецца таксама лаціна.

     Гетман - кіраўнік узброеных сілаў ВКЛ. Адзін з найвышэйшых урадоўцаў ВКЛ. Падчас міру займаўся агульнай адміністрацыяй і бараніў вайсковыя інтарэсы.

     Канцлер - кіраўнік ураду Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер вялікі літоўскі меў прыблізна такія ж паўнамоцтвы, як і канцлер вялікі каронны. 
 
 
 
 
 

     Спіс  літаратуры

     1. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам./ А.Ф. Вішнеўскі, І.У. Вішнеўская. - Мн.:Тетрасиемс,2005. –  192с.

     2. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможник/ А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 2000. – 319с.

     3. Довнар-Запольский, М.В. История Белорусии / М.В. Довнар-Запольский. – Мн.: Беларусь, 2003. - 680с.

     4. Кузнецов, И.Н. История государства и права Беларуси: Пособие для студентов высш. учеб. заведений / И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс. – Мн.: Тесей, 2004. – 320с.

     5. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / Я.А. Юхо – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – 270с. 

Информация о работе Палітычнае становішча ВКЛ у XV-першай палове XVIст