Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Апреля 2011 в 12:23, курсовая работа

Краткое описание

Вывучэнне мовы мастацкай літаратуры як спецыфічная задача філалогіі і эстэтыкі ў нашай навуцы распаўсюджваецца ўсё шырэй і шырэй. Яно атрымлівае ўсебаковае тэарэтычнае абгрунтаванне толькі ў Савецкую эпоху. Але і на сёння яшчэ няма поўнай дакладнасці ў разуменні сувязі гэтай задачы з гісторыяй літаратурнай мовы, з аднаго боку, і з гісторыяй развіцця стыляў мастацкай літаратуры, - з другога.

Оглавление

Уводзіны…………………………………………………………..3
2. Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры……………...5

2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання…………7

3. Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава……………11

4. Заключэнне…………………………………………………………16

5. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………....18

Файлы: 1 файл

стилистика 2.doc

— 93.50 Кб (Скачать)

      МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

                            Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

                                     Інстытут журналістыкі

     

                                                                                Кафедра стылістыкі і              

                                                                                літаратурнага рэдагавання 

      Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы

    
 
 

                                            

                                                                    Курсавая праца

                                                                    Студэнткі 3 курса, 1 групы

                                                                    Кажамякінай Вольгі Уладзіміраўны

                                                                   

                                                                    Навуковы кіраўнік

                                                                    Кандыдат філалагічных навук, дацэнт

                                                                    Цікоцкі Аляксандр Міхайлавіч

                                                              Мінск

                                                               2008

 

                                  

                                          Змест

  1. Уводзіны…………………………………………………………..3

  2. Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры……………...5

     2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання…………7

  3. Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава……………11

  4. Заключэнне…………………………………………………………16

  5. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………....18  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

                                                       Уводзіны.

     Вывучэнне мовы мастацкай літаратуры як спецыфічная задача філалогіі і эстэтыкі ў нашай навуцы распаўсюджваецца ўсё шырэй і шырэй. Яно атрымлівае ўсебаковае тэарэтычнае абгрунтаванне толькі ў Савецкую эпоху. Але і на сёння яшчэ няма поўнай дакладнасці ў разуменні сувязі гэтай задачы з гісторыяй літаратурнай мовы, з аднаго боку, і з гісторыяй развіцця стыляў мастацкай літаратуры, - з другога.

     Само па сабе слова стыль – мнагасэнсавае. У круг цэнтральных праблем вывучэння мовы мастацкай літаратуры  ўваходзяць праблемы “ мовы (стыля) мастацкага твора” і “мовы (стыля) пісьменніка”. І тая і другая праблема абапіраецца на паняцце індывідуальнага стыля і абумоўлена ім. Што маецца на ўвазе пад індывідуальным стылем? Гэта, перш за ўсё, асабістыя вынаходніцтвы аўтара ў мове свайго твора. Нават тады, калі стыль аўтара поўнасцю рухаецца ў сферы літаратурнай мовы, ўнутраная сувязь усіх элементаў гэтага стыля, прынцыпы падбора форм літаратурнай мовы ўяўляюць літаратурна- мастацкае адзінства, абумоўленае развіццём мастацкай літаратуры ці эстэтыкай асобных яе напрамкаў. Ступень індывідуальнасці гэтых адносін ўзрастае разам з развіццём культуры літаратурнай асобы з XVII стагоддзя. Так як ўзнікае спецыфічны круг новых стылістычных праблем, паняццяў і катэгорый, без гістарычнага аналізу немагчыма вывучэнне ўнутраных якасцей і законаў развіцця мовы мастацкай літаратуры. Сярод гэтых праблем і катэгорый асабліва месца займаюць пытанні аб стылістычнай будове вобраза аўтара і аб вобразах герояў.

     А. Н. Сакалоў ў сваей “Тэорыі стыля” піша: “ Паняцце “вобраз аўтара” патрабуе яшчэ далейшай распрацоўкі. Ці ва ўсякам літаратурным творы можна знайсці вобраз аўтара, ці прыдзецца гаварыць толькі аб адлюстраванні аўтарскай асобы ў творы , аб аўтарскай “прызме”, праз якую прыламляецца выяўляемае, пра пазіцыю аўтара? Вобраз аўтара і аўтарская асоба з’яўляюцца адным з вайжнейшых “кампанентаў” літаратурнага і ўвогуле мастацкага твора”.

     Мэта курсавой працы: прааналізаваць праблему вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры на прыкладзе твораў І. Пташнікава.

     Задачы, пастаўленыя пры напісанні курсавой працы –прааналізаваць праблему вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры на прыкладзе твораў І. Пташнікава, разгледзіць сказ як форму літаратурна-мастацкага апавядання. Пры напісанні курсавой працы была выкарастана вучэбная літаратура, публікацыі ў СМІ на гэтую тэму, апавяданні І. Пташнікава. 
 

   
 
 
 
 

                 Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры.

     Вобраз аўтара – гэта вобраз, які складаецца з асноўных рыс творчасці паэта ці пісьменніка. Ён уяўляе ў сабе і адлюстроўвае  ў сабе таксама і элементы мастацкіх ператварэнняў яго біяграфіі. Патэбня гаварыў, што паэт-лірык “ піша гісторыю сваей душы”. Лірычнае я – гэта не толькі вобраз аўтара, гэта – разам з тым прадстаўнік вялікага чалавечага грамадства.

     В. Б. Катаеў ў артыкуле “ Да пастаноўцы праблемы вобраза аўтара”, распыляе гэту праблему паміж стылістыкай, сацыялогіяй, псіхалогіяй і літаратуразнаўствам, піша: “ Чалавечая сутнасць аўтара адлюстроўваецца ў элементах, якія паказаны праз мову, моўнымі не з’яўляюцца”. Але што ж гэта за “ сутнасць аўтара”? У мастацкім творы трэба шукаць прынцыпы і законы моўна-мастацкай пабудовы вобраза аўтара. Гэта можа быць абавязковае і актыўнае ўмешванне аўтара ў працэс апавядання. Ён ажыццяўляецца самымі рознымі спосабамі. Тут і пахвілінныя публіцыстычныя каментарыі аўтара, разважанні, адзнакі, тут і сатырычная дэфармацыя малюнка ці, наадварот, падкрэсліная ідэялізацыя.

     Тэорыя вобраза аўтара вельмі цесна звязана з гісторыяй верша і прозы. Асабліва цяжка яе вывучэнне ў сферы лірычнай паэзіі. Для вывучэння гісторыі і варыяцыі вобраза аўтара ў празаічных творах сабрана вельмі шмат матэрыяла, хоць ён яшчэ дастаткова туманны. Сюды ж адносяць прынцып ці паняцце “суб’ектывізацыя”, якой час ад часу карыстаюцца даследчыкі.

     Квета Кажэўнікава прысвяціла гэтаму пытанню артыкул “ Суб’ектывізацыя і яе адносіны да стыля сучаснай эпічнай прозы”. Па яе словам, “ калі пакінуць ў старане пытанне адносінаў творчага мыслення суб’екта ( аўтара ) да аб’ектыўнай рэальнасці , тады можна акрэсліць тры асноўных падыхода да гэтага паняцця:

  1. Суб’ектывізаванай эпічнай прозай лічаць твор з апавядальнікам, які вядзе гаворку ад 1-ай асобы, і з’яўляецца адначасова пратаганістам ( галоўным героем дзеяння, ці адным з іх). Дзеля тэарэтычнага падыхода суб’ектыўная афарбоўка даецца перш за ўсё ў вышэйшай ступені роляй апавядальніка ў самом дзеянні, і двухбаковасцю гэтай ролі, паколькі апавядальнік адначасова з’яўляецца і апавядаючым суб’ектам і аб’ектам апавядання.
  2. Іншыя даследчыкі гавораць пра суб’ектывізацыю толькі ў сувязі з творамі, у якіх галоўнае месца належыць самапраяве і самааналізу апавядальніка. У гэтым выпадку мова ідзе пра творы, аб’ект эпічнага пазнання якіх роўны ўнутранаму свету галоўнага героя . Пад суб’ектывізацыяй такім чынам, разумеецца тут не толькі ўспрыманне фіктыўных эпічных дзеянняў вачамі апавядальніка, але і характар самой эпічнай матэрыі.
  3. Да суб’ектывізаванай эпічнай прозы адносяць таксама творы, якія адрозніваюцца частым уключэннем асабістых пунктаў гледжання асобных герояў у апавяданне ананімнага апавядальніка. У гэтым выпадку ролю адыгравае памнажэнне пунктаў гледжання, і ступень суб’ектывізацыі тут непасрэдна залежыць ад узрастання колькасці гэтых пунктаў гледжання”.

      Сення ўсё вастрэй і глыбей паўстае пытанне пра ўнутраны маналог. Гэта пытанне таксама цесна звязана з праблемай вобраза аўтара і яго будовай.  У адкрытай форме вобразы аўтараў і апавядальнікаў пераплятаюцца і змешваюцца ў розных відах сказаў. 
 

         2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання.

      Вобраз аўтара – гэта не просты суб’ет мовы, часцей за ўсё ён нават не названы ў будове мастацкага твора. Гэта – канцэтраваная праява сутнасці твора, якая аб’ядноўвае ўсю сістэму моўных пабудоў герояў ў іх адносінах з апавядальнікам ці апавядальнікамі. У формах сказа вобраз аўтара, як правіла, не супадае з апавядальнікам. Сказ – гэта не толькі адзін з важнейшых відаў развіцця апавядання ці аповесці, але і моцны выток абагачэння мовы мастацкай літаратуры. Вобраз апавядальніка ў сказе накладвае свой адбітак, стыль накладваецца на формы выявы герояў. Вобраз апавядальніка ў сказе – гэта праява літаратурнага артыстызма аўтара. Вобраз аўтара разглядваецца ў ім як вобраз артыста. Суадносіны паміж вобразам апавядальніка і вобразам аўтара дынамічна нават ў межах адной сказава кампазіцыі, гэта велічыня пераменная.

     Формы сказа адкрываюць у мастацкай літаратуры шырокі шлях змяшання розных дыялектных сфер гутаркова-бытавой мовы з рознымі відамі пісьмовай мовы. Сказ абумоўлен характаралагічна і ідэялагічна. У гэтым і заключаецца стылістычная вастрота пытання ў сказе. Калі сказ сам па сабе – па сваей знешняй будове – не распадаецца цалкам на формулы і сінтаксічныя схемы гутарковай мовы, тады ўзнікае неабходнасць “сігналаў”, асаблівых знакаў, з дапамогай якіх у чытача паўстае сваё бачанне мовы. Гэты канструктыўны прынцып прадугледжвае іншае ўспрыманне значэння слоў у літаратуры.  Семантыка мовы ў значнай ступені абумоўлена фактарамі, якія ляжаць па-за моўным ланцугом. У тых выпадках, калі мова акрэслена будуецца , як пісьмова-літаратурная , характэрна памкненне памесціць усе багацтва сэнсу ў аб’ектыўную прыроду напісанага слова.

     У мове літаратурнай, якакя не гучыць, а толькі павіна быць агучанай – па патрабаванню пісьменніка, яшчэ больш магчамасцей для стылістычнага ўскладнення гэтых значэнняў і ўяўленняў.

     Магчымасці мастацкай “гульні”  у сказе становяцца шырэй, калі мова літаратурнага твора пераносіцца  ў “па-за літаратурную” моўную плыню і за межы літаратурнай мовы. Тады ўжо не толькі знешнія абставіны і не толькі  стылістычная структура суб’екта адыграваюць ролю ў разуменні моўных форм, - але здараецца як бы сутыкненне розных пунктаў моўнага адзінства. Сказ будуецца ў суб’ектыўным разліку на людзей вядомага сацыяльнага круга, напрыклад, на бліжэйшых знаёмых, але з аб’ектыўнай мэтай – падвергнуцца ўспрыманню невядомага чытача. Пры гэтым на несупадзенні разумення разумення розных пунктаў моўнага адзінства заснаваны вострыя камічныя эфекты моўнага стылістычнага ўздзеяння з дапамогай сказа.

      З гэтага можна зрабіць вывад, што мастацкая проза , як мова, ствараемая ў парадку вуснага маўлення, адрозна па характару сваей моўнай інтэрпрэтацыі ад пісьмова-літаратурнай мовы. Пагэтаму неабходны дзеля поўнага разумення семантыкі сказа аўтарскія ўказанні . Нават тады, калі апавядальнік вядзе гаворку  “ як па напісанаму”, г.з. калі ён, заставаясь у сферы кніжных нормаў, свабодна ўладае іх вусным выкарыстаннем, “сказ” з цяжкасцямі можа быть апазнаны стылістычна і адасоблен ад аўтарскага апавядання.

     Але павінны быць і есць такія формы сказа, калі мастаку неабходна не імітаванне прафесійных ці іншых саціяльна-дыялектных уяўленняў вусна-маналагічнай пабудовы, а ўсяго літаратурнае выкарыстанне спадручнага вуснаму маўленню ўяўленняў. Інакш кажучы, пісьменніку  патрэбна бывае не моўная будова сказа, а ўсяго яго “экспрэсіўная сацыяльна-сталістычная атмасфера”. Узнікаюць асобныя формы сказавых пабудоў, якія могуць выконваць розныя стылістычныя функцыі, хоць яны і не прыстасаваны да служэння кампазіцыйным фактарам літаратурнага парадку.

     Сказ можа быць на свабодным выкарыстанні тых элементаў мовы, якія прызнаюцца анамальнымі. Адкланенні ад норм маналагічнай мовы становяцца вытокам камічных эфектаў. Рух моўнага парадку, не стрымлены лагічным кіраўніцтвам, з скачкамі і абрывамі; паўторы адных і тых жа слоў; розныя агаворкі, - усё гэта час ад часу выкарыстоўваецца як матэрыял літаратурных характарыстык. На фоне нармальнай маналагічнай мовы пабудавання такога тыпу надаюць уражанне “ моўнай паталогіі”.

     Стылістычныя функцыі сказа заключаюцца не толькі ў злітаванасці кніжных моўных формаў з адлюстраваннем жывога маўлення, не толькі ў змяшанні сінтаксічных схем кніжнай і гутарковай мовы. Сказ адкрывае перад мастаком цуды жывых і мертвых слоў. У сказе пісьмннік можа свабодна карыстацца дыялектамі, жаргонам, рознымі жанрамі пісьмовай мовы.

     Калі традыцыйныя формы пісьмовай, літаратурна-мастацкай празаічнай мовы знікаюць, яны ламаюцца з дапамогай верша, сказа. На самой справе, сказ абмежаваны сацыяльна-характаралагічна толькі тады, калі ён дакладна належыць вобразу асобы. Тады здаецца ўражанне бытавых абставін, нават калі прадметныя аксесуары іх і не паказаны. Вобраз суб’екта, апавядальніка памяшчае ў больш ці менш цесныя сацыяльна-характарыстычныя рамкі сказавую будову, калі адбываецца акт яго наіменавання. Імя – уключае ў сябе ўказанне мяжы і агульнага напрамку ў разуменні сутнасці вобраза апавядальніка і аўтара, які стаіць за ім. У літаратурным творы наіменаванне нярэдка з’яўляецца метафарычным , умоўна-сімвалічным, вобразным, а не тэрміналагічнай адзнакай суб’екта. Пагэтаму нават асабісты займеннік як абазначэнне апавядальніка – метафарычны. Усякае “я” мастацкага твора – вобраз. І яго функцыя – падвоеная: яно адначасова і імя суб’екта і займеннік, так як з’яўляецца ўсяго мнімым знакам адзінства гэтага суб’екта. Вобраз “я” дапускае больш шырокія магчымасці , асаблівы той вобраз, які амаль зліваецца з аўтарам. Сказ, які ідзе ад аўтарскага “я”, яшчэ больш незалежны. Мастацкае “я” – ужо зусім не вобраз-імя, а вобраз-займеннік. Значыць, пад ім можна схаваць што заўгодна, дыялектыка яго калебанняў вельмі цяжкая. За мастаком заўсёды прызнавалася шырокае права пераўтварэння і відазмянення сучаснасці. Для гэтага яму патрэбна толькі багатая мова. Такі мастак – рэфарматар мастацкай мовы – пераўтварае свой твор у пястратае ўбранне, якое ствараецца з розных варыянтаў форм пісьмовай, “сказавай” мовы. Натуральна, што стыхія сказа з’яўляецца адным з галоўных вытокаў, адкуль чэрпаюцца новыя віды мастацкай мовы.. Кансерватызм пісьмовай літаратурна-мастацкай мовы паралізуецца ўліваннем жывых рознадыялектных сацыяльна-моўных элементаў.    

Информация о работе Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы