Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Декабря 2012 в 20:22, курсовая работа
Афарызм – тэкст другасны, для стварэння якога неабходныя экстралінгвістычныя элементы: звышмоўная інфармацыя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя фактары, менталітэт, палітычнае становішча, сітуацыя зносін. У цяперашні час назіраецца ўзмацненне цікавасці да афарыстыкі (што працягвалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя). Гэты ёмісты, кароткі і мудры жанр літаратуры становіцца адным з самых папулярных і перспектыўных яе кірункаў. Але, нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.
Уводзіны ..................................................................................................... 2
Глава 1. Афарызм як мастацкі сродак..................................... 4
1.1. Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых
фразеалагічных адзінак..................................................................... 4
1.2. Асаблівасці структуры беларускамоўных афарызмаў..................................................................................................... 7
1.3. Выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў .................................................................................................... 9
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. Назва главы ........................................................................
2.1. Назва раздзела .........................................................................
2.2. Назва раздзела .........................................................................
2.3. Назва раздзела .........................................................................
Высновы ..........................................................................................
Заключэнне .............................................................................................. 14
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................................ 15
Дадатак 1. Назва дадатка .......................................................... 1–10
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова”
Кафедра англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства
Курсавая праца
афарызмы як мастацкі сродак у творах івана навуменкі
Выканаўца: студэнтка 3 курса групы А-33
факультэта замежных моў
Сiлiцкая Вольга Аляксандрауна
Кіраўнік: кандыдат філалагічных навук
дацэнт Iваноу Яуген Яугенавiч
Магілёў 2011
Рэферат
Аб’ём і структура працы: 27 старонак. Курсавая праца складаецца з уводзінаў, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (усяго 15 пазіцый) і дадатка (аб’ёмам 7 старонак).
Ключавыя словы: афарызмы, мастацкі сродак, крылатыя выразы, Іван Навуменка.
Аб’ект даследавання: літаратурныя творы Івана Навуменкі.
Мэта даследавання: ахарактарызаваць структурна-граматычную арганізацыю афарызмаў як мастацкіх сродкаў у творах Івана Навуменкі.
Метад даследавання: аналіз літаратурных крыніц па дадзенай тэме.
Вынікі даследавання:
Сфера прымянення вынікаў даследавання: крытычныя артыкулы, афарыстычны слоўнік беларускіх аўтараў.
Змест
Уводзіны ..............................
Глава 1. Афарызм як мастацкі сродак........................
1.1. Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых
фразеалагічных адзінак........
1.2. Асаблівасці структуры беларускамоўных
афарызмаў.....................
1.3. Выкарыстанне мастацка–стылістычных
сродкаў у будове афарызмаў ..............................
Высновы ..............................
Глава 2. Назва главы ..............................
2.1. Назва раздзела ..............................
2.2. Назва раздзела ..............................
2.3. Назва раздзела ..............................
Высновы ..............................
Заключэнне ..............................
Спіс выкарыстаных крыніц ..............................
Дадатак 1. Назва дадатка ..............................
Уводзіны
У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца тэндэнцыя да актыўнага выкарыстання, вар’іравання і пераасэнсавання афарызмаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, перыядычным друку, на радыё, тэлебачанні, у жывой мове. Афарызм з'яўляецца вынікам сінтэзу, абагульнення і патрабуе паглыбленых разважанняў.
Афарызм – тэкст другасны, для стварэння якога неабходныя экстралінгвістычныя элементы: звышмоўная інфармацыя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя фактары, менталітэт, палітычнае становішча, сітуацыя зносін. У цяперашні час назіраецца ўзмацненне цікавасці да афарыстыкі (што працягвалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя). Гэты ёмісты, кароткі і мудры жанр літаратуры становіцца адным з самых папулярных і перспектыўных яе кірункаў. Але, нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.
Нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.
Гэта ж датычыцца лінгвістычнага даследавання такіх моўных праяў, уласцівых шэрагу афарызмаў, як граматычны іх склад або структурная парадыгма.
………………………….
Усё сказанае вызначае актуальнасць тэмы нашага даследавання.
Мэтай нашага
даследавання стала характарыстыка
структурна-граматычнай
Задачы даследавання:
1) апісаць асноўныя падыходы да вызначэння паняцця афарызму;
2) вызначыць структурна-граматычную арганізацыю беларускіх афарызмаў;
3) прааналізаваць крылатыя выслоўі з мастацкіх твораў Івана Навуменкі.
Аб’ект даследавання – літаратурныя творы Івана Навуменкі.
Прадмет даследавання: афарызмы як мастацкія сродкі ў творах Івана Навуменкі.
Метад даследавання – аналіз літаратурных крыніц па дадзенай тэме.
Фактычны матэрыял даследавання – літаратурныя творы Івана Навуменкі.
Структура і аб’ём і даследавання: курсавая праца складаецца з уводзінаў, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (усяго 15 пазіцый) і дадатка. У першай главе «Афарызм як мастацкі сродак» падаецца азначэнне паняцця афарызму ў сувязі з падыходам даследчыкаў да паняцця фразеалогія ў шырокім і вузкім сэнсах, а таксама разглядаецца структура афарызмаў і мастацка-стылістычныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры будове афарызмаў. У другой главе « » вызначаецца… У заключэнні абагульняюцца вынікі даследавання. Аб’ём курсавой працы – 27 старонак (без уліку дадаткаў, аб’ём якіх складае 9 старонак).
Тэарэтычная (практычная) значнасць даследавання заключаецца ў тым, што прааналізаваныя афарызмы можна ўключаць ў агульны афарыстычны слоўнік беларускіх пісьменнікаў.
Глава 1
Афарызм як мастацкі сродак
1. 1. Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых
фразеалагічных адзінак
На пытанне “У якой галіне мовазнаўства вывучаюцца афарызмы?” па сенняшні дзень няма агульнапрынятага меркавання. Многія вучоныя да фразеалогіі адносяць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы (Камароўскі Я.М. і Мяцельская Е.С.)
У фразеалогіі як маладой галіне мовазнаўства многае застаецца нявырашаным, а на цэлы шэраг праблемных пытанняў існуюць розныя погляды. Няма адзінства думкі і адносна такіх вузлавых пытанняў, як аб’ём фразеалогіі, яе прадмет, само паняцце фразеалагічнай адзінкі.
Суіснуюць шырокае і вузкае разуменне аб’ёму фразеалогіі. Тыя, хто асноўнай прыметай фразеалагізма прызнае ўзнаўляльнасць, з’яўляюцца прыхільнікамі шырокага разумення фразеалогіі і ўключаюць у яе побач з сапраўднымі фразеалагізмамі (перамываць костачкі, падпілоўваць рогі) прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і іншыя словазлучэнні накшталт закляты вораг, мастацкая самадзейнасць. Як піша Ф.М.Янкоўскі, уключэнне ў фразеалогію спалучэнняў і выразаў тыпу “смех бярэ, дамашняе заданне, працоўныя поспехі, глыбей узарэш – болей збярэш” вядзе амаль да “бязмежнасці” фразеалогіі” [1, с.26]. Цяжка знайсці што-небудзь агульнае, апрача ўзнаўляльнасці, паміж фразеалагізмам-зрашчэннем перамываць костачкі “абгаворваць, бэсціць каго-небудзь” і спалучэннем закляты вораг, дзе вораг рэалізуе сваё слоўнікавае значэнне “непрыяцель, праціўнік”, а закляты абазначае “непрымірымы, вечны”.
Прыхільнікі вузкага разумення катэгарыяльнай адзнакай фразеалагізма лічаць яго семантычную цэласнасць, нераскладальную на асобныя значэнні кампанентаў, і аб'ём фразеалогіі абмяжоўваюць толькі матываванымі і нематываванымі сэнсава непадзельнымі выразамі. Сярод даследчыкаў фразеалогіі ўсё большае прызнанне атрымлівае семантычная канцэпцыя. Яе прыхільнікі найбольш істотным бокам фразеалагізма як моўнай адзінкі лічаць яго змест і сярод розных прымет фразеалагізма галоўнай, вызначальнай прыметай называюць цэласнасць яго значэння. Пры такім падыходзе ў аб'ём фразеалогіі ўключаюцца адзінкі аднароднага характару. Дарэчы, такі ж падыход ажыццяўляецца і пры складанні фразеалагічных слоўнікаў.
У сувязі з аналізам розных поглядаў на прадмет фразеалогіі і яе аб’ём заслугоўвае ўвагі выказванне А.І.Малаткова, які аспрэчвае правамернасць самога суіснавання двух поглядаў на прадмет фразеалогіі: “Няма аб'ёму фразеалагічных адзінак мовы ў “шырокім” або “вузкім” сэнсе слова, такое вызначэнне аб'екта фразеалогіі ненавуковае; у склад фразеалагізмаў колькасна ўключаюцца ўсе адзінкі мовы, якія якасна вызначаюцца як фразеалагізмы. Яны могуць дыферэнцавацца па семантыка-тэматычных, стылістычных, лексіка-граматычных і іншых разрадах, але па катэгарыяльнай сутнасці адрознівацца не могуць” [2, с.18].
Вядомы даследчык англійскай фразеалогіі А.У. Кунін зазначае: “Што датычыць падзелу на фразеалогію ў вузкім сэнсе і фразеалогію ў шырокім сэнсе, то падобны падзел уяўляецца нам немэтазгодным. Вылучэнне ж дзвюх фразеалогій абазначае разгляд як фразеалагізмаў усіх пераменна-ўстойлівых утварэнняў і іншых прамежкавых груп, што пазбавіць фразеалогію свайго аб’екта даследавання і ў значнай ступені растворыць фразеалагічныя адзінкі ў разнастайных прамежкавых утварэннях” [3, с. 213-214]. Можна прывесці і шэраг іншых падобных выказванняў. Напрыклад, Л.І.Райзензон піша: “Мы лічым немагчымым адначасовае існаванне дзвюх фразеалогій — “шырокай” і “вузкай” [4, с. 115].
У.П.Жукаў, прыхільнік вузкага разумення фразеалогіі, у 1967 г. пісаў: “Мяжой уласна фразеалагізма на ўзроўні словазлучэня... служыць фразеалагічнае злучэнне, а на ўзроўні сказа — тыя прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы, у складзе якіх словы не страцілі сваіх слоўных уласцівасцей” [5, с. 7]. Пазней даследчык адмовіўся ад уключэння ў фразеалагічны склад і тых нямногіх, як ён называў, “прыказкавых фразеалагізмаў” тыпу Нашла коса на камень, якія напачатку адносіў да фразеалогіі. Як бачым, за мяжой уласна фразеалагізмаў знаходзяцца і так званыя фразеалагічныя злучэнні, і прыказкі, і крылатыя выразы. Але, відаць, па-свойму зразумеў гэта выказванне вучонага А.С.Аксамітаў. Ён у прадмове і да “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа” (Мн., 1993) паўтарае словы У.П.Жукава, укладваючы ў іх зусім іншы сэнс: “Мяжой фразеалагізма на ўзроўні словазлучэння з'яўляецца фразеалагічнае злучэнне, а на ўзроўні сказа — прыказка і крылаты выраз”. У абодвух слоўніках фразеалагічныя злучэнні, прыказкі, крылатыя выразы і шмат які іншы нефразеалагічны матэрыял аказваюцца не за мяжой фразеалогіі, а ўключаюцца ў слоўнікі. Вось некалькі прыкладаў: насупіць бровы, цялячае за-хапленне, бярэ злосць, у ціхай вадзе чэрці водзяцца, як бугай на прадвесні, ткаць карону залатую, двуногі звер; адклад не ідзе на лад, жывая вага, забойная вага, абвяшчаць вайну, насцен-ная газета, адкрытае галасаванне, ганаровая грамата, будзь гатоў! і г.д.
У падручніку Л.М.Грыгор’евай даецца наступнае азначэнне афарызму: “Крылатыя выразы (афарызмы) – гэта ўстойлівыя трапныя выслоўі выдатных людзей розных часоў” [6, с. 385].
Асноўная адметнасць афарызмаў у тым, што яны вызначаюцца глыбінёй думкі, лаканічнасцю: Добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш (Я.Колас); Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах (К.Крапіва); Асадзі назад! (Я.Колас); Дум не скуеш ланцугамі (Я.Купала); Будзем сеяць, беларусы! (Я.Брыль); Не скажаш часу: “Пачакай!” (С.Грахоўскі); І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае “дзе” і густое “чаго” (П.Панчанка); І тчэ, забыўшыся рука, заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька (М.Багдановіч); Мой родны кут, як ты мне мілы! (Я.Колас); Мне сняцца сны аб Беларусі (Я.Купала).
У нашай рабоце мы будзем прытрымлівацца поглядаў вучонага І.Я.Лепешава, які вынес за межы фразеалогіі крылатыя выразы (афарызмы). Ён лічыць, што многія з афарызмаў фразеалагізаваліся, сталі прататыпамі сучасных фразеалагізмаў. Але самі афарызмы вывучае маладая навука – афарыстыка.
Гэта, перш за ўсё, пацвярджаецца тым, што пераважная большасць фразеалагізмаў узнікла ў выніку метафарычнага, метанімічнага ці сінекдахічнага пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, але не кожнага слова паасобку (што вельмі важна мець на ўвазе), а ўсяго словазлучэння ў цэлым, г.зн. на сінтаксічным узроўні. Напрыклад, выраз трымаць вуха востра — метафарычнае ўтварэнне “жывёльнага паходжання”, яно склалася ў выніку пераносу на чалавека дзеянняў, звычак, скажам, каня ці сабакі, якія пры адчуванні небяспекі востра трымаюць вушы, прыслухоўваюцца, насцярожваюцца.
Калі ж метафарызацыя
Не мяняе сутнасці справы і тое, калі такія словазлучэнні становяцца больш-менш устойлівымі і ўзнаўляльнымі. Гэтыя ж жар сэрца і агонь душы нярэдка сустракаюцца ў маўленні — галоўным чынам у паэтычных творах: “Я нясу вам дар братніх скіб і сяліб, смутак сосен і ліп, думак дар, сэрца жар — вольных, звонкіх песень чар” (Я.Купала); “Нікому да Пецёфі не ўдавалася ствараць вершаў, у якіх бы так непадзельна былі зліты жар сэрца і звон клінка, любоў і нянавісць да ворагаў, чуласць і рашучасць” (М.Танк); “Табе, мой край, я рад аддаць агонь душы не страчаны” (І.Калеснік); “Табе ж я данёс праз граніцы агонь сваёй шчырай душы” (П.Прыходзька); “О, шчасце жыць, не ведаць прыкрасці, агонь душы людзям аддаць!” (І.Калеснік); “Там душы агонь затухне” (Я.Колас).
У той жа час крылатыя выразы, якія набылі метафарычны сэнс і ў маўленні канструктыўна звязваюцца са словамі, выступаючы ў ролі якога-небудзь члена сказа, павінны разгядацца як звычайныя фразеалагізмы: ахілесава пята, выпускаць джына з бутлі, высцебаць самога сябе, дамоклаў меч, дражніць гусей, жаба ў каляіне, ні бэ ні мя, людзьмі звацца, пракрустава ложа, рукі прэч, рыльца ў пушку, рыцар ночы, свінтус грандыёзус, хадзіць на задніх лапках і г.д. Напрыклад, выкарыстанне крылатага выразу рыцар ночы: На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К.Крапіва).
Информация о работе Афарызм як мастацкі сродак у творах Навуменкі