Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Декабря 2012 в 20:22, курсовая работа
Афарызм – тэкст другасны, для стварэння якога неабходныя экстралінгвістычныя элементы: звышмоўная інфармацыя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя фактары, менталітэт, палітычнае становішча, сітуацыя зносін. У цяперашні час назіраецца ўзмацненне цікавасці да афарыстыкі (што працягвалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя). Гэты ёмісты, кароткі і мудры жанр літаратуры становіцца адным з самых папулярных і перспектыўных яе кірункаў. Але, нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.
Уводзіны ..................................................................................................... 2
Глава 1. Афарызм як мастацкі сродак..................................... 4
1.1. Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых
фразеалагічных адзінак..................................................................... 4
1.2. Асаблівасці структуры беларускамоўных афарызмаў..................................................................................................... 7
1.3. Выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў .................................................................................................... 9
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. Назва главы ........................................................................
2.1. Назва раздзела .........................................................................
2.2. Назва раздзела .........................................................................
2.3. Назва раздзела .........................................................................
Высновы ..........................................................................................
Заключэнне .............................................................................................. 14
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................................ 15
Дадатак 1. Назва дадатка .......................................................... 1–10
1. 2. Асаблівасці структуры беларускамоўных афарызмаў
Афарызмы, як правіла, будуюцца з дзвюх частак: пэўнай думкі і выніковага заключэння. Часам гэтыя кампаненты непадзельныя, але яны заўсёды прысутнічаюць. У вывадзе звычайна заключаецца аўтарская адзнака першай часткі. Афарызмы маюць два аспекты, якія часта знаходзяцца паміж сабою ў канфлікце.
Прывядзём прыклады, возьмем афарызм М.Багдановіча “Дай бог арла варонай не назваць, Варону жа арлом – нічога (М.Багдановіч “Варона і чыж”). Варона і арол – дзве зусім розныя птушкі, яны не могуць ставіцца ў адну катэгорыю, бо арол – птушка высокародная, з пачуццём гонару, а вырона сілкуецца тым, што ўжо не падбіраюць усе іншыя птушкі. У дадзеным выпадку пад арлом разумееца высакародны чалавек, якога не дай бог пакрыўдзіць знявагай, нізкі ж чалавек будзе нават рады таму, што яго назвалі паважліва хоць і ненамерана. Так званы канфлікт вырашаецца пазіцыяй самога аўтара. Афарызм “Па прызванню быццам дворнік, А рыхтуе вершаў зборнік (К.Крапіва “Мілы чалавек”) таксама змяшчае супярэчнасць: не можа пісаць вершы чалавек, які не мае на тое прызвання, але ў жыцці так часта адбываецца, што многія займаюць не сваё месца. У афарызмах “Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гібель (К.Чорны. “Пошукі будучыні”) і “ Хто не спытаў хоць раз трывогі, Жыццю не ведае цаны (А.Звонак “На аўтастрадзе Мінск – Масква”) – тлумачэнне папярэднічае супярэчнасці.
Афарызмы заўсёды двухаспектныя
Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых афарызмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі афарызма, яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры афрызма.
Назоўнікавым і прыметнікавым афарызмам ўласцівы катэгорыі роду, ліку і склону, дзеяслоўным – трывання, часу, ладу, асобы, ліку, роду. Аднак і тыя фразеалагізаваныя афарызмы, якім уласцівы пэўныя катэгорыі, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе формы той ці іншай катэгорыі. У сувязі з гэтым выдзяляюцца афарызмы з поўнай, абмежаванай і нулявой парадыгмай.
Да афарызмаў з поўнай парадыгмай адносяцца выразы, у якіх няма значэння ацэначнасці, або яно нязначнае, аслабленае. Так, фразеалагізм бабіна лета мае зусім нязначную ацэначнасць і можа ўжывацца ва ўсіх склонах: стаяла бабіна лета (М.Капыловіч), быў пачатак бабінага лета (І.Дуброўскі); дзівіўся бабінаму лету (М.Ракітны) і г.д.
Абмежаваную парадыгму
маюць фразеалагізаваныя
Шмат якія афарызмы маюць нулявую парадыгму. Яны не скланаюцца па розных прычынах – застылі ў форме (авец ад козлішч, лахі пад пахі і інш.)
Адзначыўшы кампазіцыйна-
1. 3. Выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў
Пры стварэнні афарызмаў часта прымяняюцца мастацка-стылістычныя сродкі, а іменна: азначэнне, парадаксальнасць, антытэза, паралелізм, эліпсіс, рытарычнае пытанне, градацыя, анафара, і некаторыя іншыя.
Афарызм, пабудаваны на азначэнні, мае канкрэтна выражанную двухкампанентную форму. У першай частцы называецца якая-небудзь з’ява ці паняцце, у другой – раскрываецца яго сутнасць:
Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб (А.Вялюгін, “Прызнанне ў любові”)
Дружнасць – першы крок свабоды, Згода – сіла грамады (Я.Колас, “Песні вясны”)
Песень дар – агонь душы і сэрца жар (Я.Колас, “Сымон-музыка”)
Кожны чалавек – гэта цэлы свет (К.Чорны, “Пошукі будучыні”)
Нярэдка сустракаюцца афарызмы, заснаваныя на парадаксальнасці, якая надае ім арыгінальнасць і свежасць і толькі на першы погляд успрымаецца ў якасці супярэчнасці прынятым меркаванням:
І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! (Я.Купала, “Ворагам беларушчыны”)
Гаршчок агорнуты пашанай, Хоць ён фаміліі глінянай (Я.Колас, “Новая зямля”)
Заспявай жа мне песню такую, Каб маланкай жахала яна (Я.Колас, “Песняру”)
Хваробы лечаць і атрутамі (М.Багдановіч, “Уступ”)
Са стылістычных фігур у афарызмах часцей за ўсё выкарыстоўваецца антытэза, паралелізм і хіазм.
Антытэза – супастаўленне кантрасных паняццяў і вобразаў, што дазваляе ўзмацніць уражанне: Стагналі людзі – то нічога, Клялі – і гэта не бяда, Калі ж смяецца грамада, То смех такі гаворыць многа (Я.Колас, “Рыбакова хата”); Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах (К.Крапіва, “Саманадзейны конь”); Той толькі адчуе усю слодыч спаткання, Хто горкасць разлукі пазнаў (А.Звонак, “Дзе пройдуць ногі маладосці”); Дзе пройдуць ногі маладосці, Дыхне і мёртвая зямля (А.Звонак, “Дзе пройдуць ногі маладосці”); Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гібель (К.Чорны, “Пошукі будучыні”); За плячыма ганьба, а перад вачыма пустэча (К.Чорны, “Пошукі будучыні”); Проці цячэння вады Зможа толькі жывое паплыць (М.Багдановіч, “Рушымся, брацця, хутчэй”).
Паралелізм – дзве розныя думкі, што ствараюць адзіны, выразны вобраз па формуле А:В=С:D: Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці (К.Чорны, “Пошукі будучыні”); Дзе трэба – лі слёзы, Дзе трэба – падмаж (А.Александровіч, “Цені на сонцы”); Раны гояцца часам, а дружбаю – гора (А.Куляшоў, “ Грозная пушча”); Каб за край быў умерці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых (Ф.Багушэвіч, “Ахвяра”); Дружнасць – першы крок свабоды, Згода – сіла грамады (Я.Колас, “Песні вясны”).
Хіазм – супрацьпалажэнне двух аднародных словазлучэнняў па формуле А:В=В:А. На жаль, у беларускай літаратуры мы не знайшлі прыклада, таму прыводзім афарызм з антычнай літаратуры: “Жывыя не могуць ні чаму навучыць мёртвых, затое мёртвыя вучаць жывых” (Шатабрыан). Падаецца, што блізкім выглядае такі афарызм: “Няма таго, што раньш было” (М.Багдановіч “Вераніка”).
Эліпсіс – апусканне слова, што лёгка падразумяваецца, гэта спрыяе лаканізму і дынамічнасці афарызма: “Коласу – вырасціць жменю зярнят” (М.Танк, “Добра было б…”); “Спынішся – плынню адгоніць назад” (С.Грахоўскі, “Плынь”)
Рытарычнае пытанне – пытанне, якое не патрабуе адказу, а гучыць як сцвярджэнне. Гэты троп надае узнёсласць і патэтычнасць выслоўю: “І дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчачка другая?” (Я.Колас, “Новая зямля”); “Куды не трапяць беларусы?” (Я.Колас, “Новая зямля”); “Хто ж дужэй ад грамады?” (Я.Колас, “Песні вясны”); “Спяваеш добра, ды ці тое?” (Я.Колас, “Новая зямля”); “Ты так жа, брат, сееш… А дзе тваё жніва?” (Я.Купала, “Жніво”); “Каму ж верыць, як не чалавеку?” (К.Чорны, “Вялікі дзень”).
Градацыя – размяшчэнне аднароднах слоў, наступнае з якіх узмацняе (радзей зніжае) сэнсавае значэнне меркавання: “Заўсёды наперад! Ніколі назад!” (Я.Купала, “Курган”); Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў?” (Я.Колас, “Беларусам”); “Які ён гога! Які дока! Як ён нясе сябе высока!” (Я.Колас, “Новая зямля”)
Анафара – паўторы пачатковх слоў, што павялічваюць сілу эмацыянальнага ўражання: “А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе?” (Я.Купала, “А хто там ідзе?”); “Забілі зайца, не забілі, Але ж, брат, гуку нарабілі” (Я.Колас, “Новая зямля”).
Мы абмежаваліся самымі простымі прыкладамі будовы афарызмаў. Часцей афарызмы маюць больш складаную структуру, дзе сустракаюцца ў розных злучэннях дзве і тры стылістычныя фігуры і іншыя мастацкія сродкі.
Так, анафара ўзмацняецца рытарычным пытаннем: “ Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў?” (Я.Колас, “Беларусам”) А, напрыклад, у такім афарызме: “Калі вы пазычаеце ў аднаго пісьменніка, гэта называецца плагіатам, калі ў многіх – гэта ўжо даследаванне” (У.Мізнер), -- можна знайсці антытэзу, азначэнне і парадаксальнасць.
Пералічаныя стылістычныя прыёмы і розныя іх злучэнні садзейнічаюць вобразнасці, арыгінальнасці і эмацыянальнасці афарызмаў. Яны ж у пэўнай ступені ўздзейнічаюць на стварэнне “высокага стылю”, які характэрны для афарызмаў.
Такім чынам, выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў паказвае на прыналежнасць іх да мастацкай літаратуры.
Высновы
У дадзенай главе мы разгледзелі падыходы да вызначэння афарызму ў адносінах да фразеалогіі. Выдзялі азначэнне, на якое будзем абапірацца ў другой частцы нашай работы: “Крылатыя выразы (афарызмы) – гэта ўстойлівыя трапныя выслоўі выдатных людзей розных часоў” (Л. М. Грыгор’ева).
Таксама намі была вызначана будова афарызмаў (будуюцца з дзвюх частак: пэўнай думкі і выніковага заключэння), а таксама ўмовы наяўнасці або адсутнасці у афарызмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння (залежыць ад семантыкі афарызма, яго сінтаксічнай функцыі).
Пры стварэнні афарызмаў
часта прымяняюцца мастацка-
У наступнай главе мы пастпрабуем прааналізаваць афарызмы, якія сустракаюцца ў творах Івана Навуменкі.
Заключэнне
Аналіз літаратуры дазволіў зрабіць наступныя вывады:
1. Вывучэннем афарызмаў
з’яўляецца маладая навука
2. Афарызмы, як правіла, будуюцца з дзвюх частак: пэўнай думкі і выніковага заключэння. Наяўнасць або адсутнасць у афарызмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі афарызма, яго сінтаксічнай функцыі.
3. Пры стварэнні афарызмаў
часта прымяняюцца мастацка-
Аналіз літаратурных твораў Івана Навуменкі прывялі да наступных вывадаў:
Сфера прымянення вынікаў даследавання – крытычныя артыкулы, афарыстычны слоўнік беларускіх аўтараў.
Рэкамендацыя да выкарыстання вынікаў даследавання – студэнтам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “Філалогія”.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. - Мінск: Нар. асвета, 1981. – 79 с.
2. Молотков А.М. Основы фразеологии русского языка. — Л., 1977.
3. Кунин А.В. Английская фразеология. — М., 1970.
4. Ройзензон Л.М. Лекции по общей и русской фразеологии. — Самарканд, 1973.
5. Жуков В.П. Фразеологизм и слово: Автореф. д-ра филол. наук. — Л., 1967.
6. Грыгор’ева Л.М. (і інш.) Сучасная беларуская мова. Мн.: Выш.шк., 2006. – 559 с.
7. Янкоўскі Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы. – Мн.: Выд-ва АН БССР, 1960
8. Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужы-ванне. Пад рэд. М.Яўневіч, А.Баханькова. – Мн.: Вышэйш. шк., 1968. - 451 с.
9. Федоренко Н.Т., Сокольская Л.И. Афористика. М.: Наука, 1990.—416 с.
10.
11.
12.
13.
14.
15.
Информация о работе Афарызм як мастацкі сродак у творах Навуменкі