Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Апреля 2011 в 12:23, курсовая работа

Краткое описание

Вывучэнне мовы мастацкай літаратуры як спецыфічная задача філалогіі і эстэтыкі ў нашай навуцы распаўсюджваецца ўсё шырэй і шырэй. Яно атрымлівае ўсебаковае тэарэтычнае абгрунтаванне толькі ў Савецкую эпоху. Але і на сёння яшчэ няма поўнай дакладнасці ў разуменні сувязі гэтай задачы з гісторыяй літаратурнай мовы, з аднаго боку, і з гісторыяй развіцця стыляў мастацкай літаратуры, - з другога.

Оглавление

Уводзіны…………………………………………………………..3
2. Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры……………...5

2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання…………7

3. Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава……………11

4. Заключэнне…………………………………………………………16

5. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………....18

Файлы: 1 файл

стилистика 2.doc

— 93.50 Кб (Скачать)

     

   
 
 
 

                Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава.

     На жаль, амаль не даследаванай ў беларускый філалогіі, застаецца праблема моўнага вобраза аўтара або вобраза апавядальніка. Калі браць менавіта апавяданні І. Пташнікава, то нельга сказаць, што пра вобраз аўтара-апавядальніка ў яго творах, ўвогуле нічога не пісалася нашымі беларускімі даследчыкамі. М. Я. Цікоцкі ў сваей кнізе “Сугучнасць слоў жывых…” аналізуе і мову апавяданняў І. Пташнікава, і распавядае пра вобраз аўтара ў яго апавяданнях. М.Я. Цікоцкі ў сваім даследванні робіць акцэнт на тое, што Пташнікаў вялікаю ўвагу надае менавіта персанажам твора, няма ярка выразнага вобраза аўтара. Калі чытаеш ўжо потым гатовыя працы даследчыкаў, заўважаеш, што вобраз аўтара шукаюць як правіла ў самых вялікіх і значных творах пісьменніка. Але ці трэба абмяжоўваць сябе імі? Канешне, можна гаварыць, што ў вялікім рамане вобраз аўтара больш выразны, ён праходзіць праз ўвесь тэкст, яго лягчэй зразумець. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Але я лічу, што ва ўсіх невялічкіх творах пісьменнік змяшчае яркі вобраз аўтра, ён проста велімі лаканічны, яго можна прачытаць у некалікіх радках і потым ўжо мець уяўленне яго. Калі нават аўтар не слова не напіша пра сваё ўласнае меркаванне, калі ён да канца твора застаецца за кадрам, а на першым плане галоўны герой, чытач ў першаю чаргу павінен адчуваць, што гэта не герой, гэта пісьменнік размаўляе з ім, гэта ён даруе свае пачуцці і вядзе за собой. У кожным слове галоўнага героя, персанажаў мы ўсё роўна знаходзім аўтара, яго маленькі свет, які ён стварыў падчас напісання твора. Усё, што б не прагучала з вуснаў герояў, гэта ўсё прапусціў праз сябе аўтар, а значыць гэта ўсё праходзіла праз яго светапогляд, ён трымаў гэта ў сабе, адчуваў нейкія перажыванні, а потым проста змясціў іх на паперы.

     У І. Пташнікава ў яго невялічкіх па аб’ему апавяданнях я знайшла аўтара, яго думкі, яго перажыванні, калі нават гэта было праз ўвасабленне галоўнага героя твора. Шмат месца ў сваіх творах І. Пташнікаў адводзіць пачуццям і перажыванням персанажаў. У апавяданні “ На шляху луг” вельмі яскрава аўтар апісвае ўнутраны стан галоўнага героя: “Але гэта я толькі думаю. У думках я смелы. Гатоў цябе падняць на рукі, несці, туліць, цалаваць. Я нават адчуваю, якая ты легкая-легкая, бо я дужы і, мусіць, ужо мужчына. Толькі як сказаць табе пра гэта, калі ад наплыву нейкай цеплыні ў мяне прыкушаны язык? Не, я ніколі не быў смелы. Я хачу, каб гэта зрабіла ты.” Па гэтаму невялікаму кавалачку тэкста бачна, колькі перажыванняў аўтар ўклаў у галаву героя. Амаль у кожным радку сустракаецца асабісты займеннік “я”, тым самым пісьменнік падкрэслівае эмацыянальную напружаннасць галоўнага героя, ствараецца эфект гучання гэтых словаў, чытач незаўважна прагаворвае іх пра сябе, тым самым пераносіць дзеянне на сябе: Я думаю.., я хачу..,я адчуваю.., я не смелы..”. Такое апавяданне называюць рэтраспектыўным, калі большая ўвага надаецца не рэальным падзеям, не дзеянню ўвогуле, а ўнутранаму стану героя, часам гэта могуць быць нейкія ўспаміны героя, разважанні. Такі стыль апавядання ў І .Пташнікава часта суправаджаецца апісаннем, у тым жа “ На шляху луг”: Неяк мімаходзь я зірнуў удалеч. Сонца ўжо збіралася заходзіть за лес, яно вісела там, удалечыні над цемнымі выгібамі векавечных яловых град, чыстае, цяжкае; намарылася за доўгі вясновы дзень. З лагчын і беразнякоў на луг наплываў рэдкі, нясмелы туман, але я ведаў, што ён неўзабаве ахутае ўсё сваімі валокнамі, што нават за тры крокі не заўважыш лісця на бярозах. На ўсходзе, за вёскай вісела сінеча. Там – шаша.” І раптам аўтар зноў звяртаецца да галоўнага героя з яго пачуццямі: “ Цябе, цябе знайшоў я…Толькі сення, цяпер…Праз ўсе свае школьныя гады. Мне цяжка пакінуць..Я люблю…” Такія пераходы ад рэспектыўнага апісання да падзей сустракаюцца амаль ва ўсіх апавяданнях І. Пташнікава. Па гэтай прыкмеце заўсёды лёгка пазнаць твор І. Пташнікава, нават калі аўтар не ўказваецца. І. Пташнікава даследчыкі часам папракалі залішняй “апісальнасцю” яго твораў. Сапраўды, гэта такая яркая адметнасць творчасці гэтага пісьменніка. Усе творы проста “крычаць” вобразнымі параўнаннямі, апісаннем прыроды, персанажаў. І гэта не заўседы добра. Часам здаецца ўражанне нагружанасці тэксту, шмат інфармацыі падаецца нам лішняй, чытаецца марудна, але гэта і ёсць вобраз аўтара.  Кожнае параўнанне ці апісанне выконвае сваю стылістычную функцыю, а разам ствараюць вобраз аўтара, які акрэслены гэтым стылем. І. Пташнікаў у сваіх апавяданнях стараецца не ўпусціць з выгляду ні адзінай дэталі, з дапамогай іх, ён вызывае ў чытача ўжо знаемыя яму асэцыяцыі, каб перадаць карціну глыбей. “ Твар яго то ўсплываў часа так блізка, што яна бычыла маршчынкі на ілбе і пераноссі, то раптам знікаў, губляўся. Толькі добра помнілася, што твар горды. І ці не прамы нос рабіў яго такім? Не. Хутчэй падбародак – востры і раздвоены. А вочы? Мусіць, шэрыя і разумныя. І часта загараліся. Памяць яшчэ хавала чамусьці ямачкі, якія былі, бадай, лішнія на яго шчоках: рабілі твар мяккім, зусім жаночым, калі хлопец размаўляў ці ўсміхаўся..” Гэты ўрывак з апавядання “ Асенняе апавяданне” як нельга лепш адлюстроўвае вобраз аўтара. Пісьменнік не падае нам апісанне героя ў чыстым выглядзе як яно ёсць. Праз дэталі ў знешнасці мы прачытваем характар персанажа, таму ўто твар ў аўтара, напрыклад, не прадаўгаваты, а горды”, вочы – “ шэрыя і разумныя”. І. Пташнікай гуляе з чытачом у гульню “ пытанне-адказ”, прым пытанні задае ён і быццам бы ён і адказвае. “ А вочы? Мусьць, шэрыя і разумныя”. “ І ці не прамы нос рабіў яго такім?” Аўтар патрабуе адказу ў чытача, і хоць потым адказвае сам, чытач усе роўна ўжо адказаў на гэта пытанне для сябе па-свойму.

     Трэба адзначыць асаблівасці будовы дыялогу ў І. Пташнікава. У невялікіх яго апаяданнях яны вельмі кароткія, а за імі адразу ідзе апісанне тако, аб чым толькі што шла гаворка ў ім:

-    А што там, над лесам сінім?..спытала яна, гледзячына незвычайны для яе шнурок у небе, які ледзьве варушыўся.

-   Журавы…Лета цягнуць на вяроўцы…Ад нас забіраюць. Але яны яшчэ асядуць. Тут, у лугах каб занава рыхтавацца да адлету…”

І сапраўды бы хто там, над лесам, узяў за канец тую вяроўку і пацягнуў уніз; журавы зблыталіся і пашыбывалі на старыя крыніцы ў канцы лугоў. Там была спажыва круглы год, там і зімой жыравалі дзікія качкі..” Гэта адступленне аўтара ў творы “ Асенняе апавяданне” стварае эфект прысутнасці. Дыялог вельмі легкі, не аб чым, але як яго ўзмацняе апісанне. Аўтар гуляе на тым, што знаёма чытачу, карціну, якую ён малюе, не трэба доўга ўзнаўляць у памяці.

     Калі мова І. Пташнікава ў апісаннях герояў, прыроды, пачуццяў вельмі багатая і зацяглая, то у дыялогах – наадварот: лаканічная, але нельга казаць, што збяднелая. Напрыклад, у апавяданні “ На шчасце”:

 - Я прыеду, Люда..Веласіпедам. Заганю каня і адразу. Спыніцеся ж ля самай амбулаторыі, ля варот. А мо я нават і даганю..- спрабаваў ён жартаваць.

- Не трэба. І  не думай. Я  сама. Лепш пазвоніш..-строга, нават уладарна  прагучаў яе голас.”

     Зноў вобраз аўтара паўстае перад намі, тут ужо ў якасці псіхолага.  Пісьменнік добра разумее – ўсе, што яго героі не дагаварылі ў дыялогу, ён дапіша ўнізе, раскрываючы праз тыя ж апісанні, параўнанні іх унутраны ці знешні стан. Што і адбываецца: “ Цяпер я стаяў ля іх. Зірнуў на Валю – яна хвалявалася. Але не за сябе, я разгадаў. Ёй боязна было за Люду, якая сядзела разам з ёй і пры кожным уздрыгу машыны моцна заплюшчвала вочы і ашчэплівала твар. Валя памагла ёй скінуць з плеч пыльнік і расшпіліла на плячах у сукенцы некалькі гузікаў. Яна нешта шаптала ёй, распытвала, раіла”.  

       І. Пташнікаў шмат выкарыстоўвае розных дыялектных слоў у сваіх творах, але як мы бачым, ён гэта робіць перш за ўсё таму, што арыентуецца ён у сваіх апавяданнях перш за ўсё на пункт гледжання персанажаў. А значыць, і гаворку ён вядзе ад іх імя, гаворыць іх мовай, якая насычана каларытам розных мясцовасцей, і не заўседы гучыць эстэтычна, напрыклад: відзіць, лобам, круга сябе і г.д. Але не трэба забываць, што гэта ўсё ж мы чуем не ад аўтара, а ад яго герояў. “ Проза Пташнікава сапраўды трымаецца на дыялектнай аснове, - заўважае адзін крытык, - але паспрабуйце яго герояў выключыць з натуральнай для іх стыхіі народнай гаворкі, і адразу будзе відаць, што яны пабяднеюць духоўна і шмат страцяць ў непаўторнасці, перастануць быць натуральным жыццем”. І сапраўды, калі выкінуць ўсе апісанні, параўнанні, дыялектныя словы, што ж тыды будзе ствараць вобраз аўтара. Вобраз аўтара будуецца менавіта на гэтым, збіраецц па кавалачкам і паўстае ў гатовым выглядзе, толькі калі ўсе кампаненты на месцы. І творы І. Пташнікава таму доказ. Увогуле, творчасць гэтага пісьменніка яскравы прыклад таго, як нават тады, калі апавяданне вядзецца толькі ад імя персанажаў, прысутнасць ў творах вобраза аўтара-апавядальніка не пакідае нас ні на хвіліну. Ён гаворыць з намі праз свае мастацкія прыемы, вядзе з намі дыялог, чакае нашай адзнакі.

Информация о работе Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы