Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 11:15, реферат
Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.
1697 г., 27 чэрвеня.
Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны курфюрст саксонскі Аўгуст II Моцны (правіў да 1733 г.).
1699—1706 г.
Беларускі кнігавыдавец і асветнік Ілья Капіевіч (Капіеўскі) склаў і выдаў у Амстэрдаме каля 20 свецкіх навуковых кніг.
1700, 1703 г.
Магілёўскі гравёр па дрэве Фёдар Ангілейка зрабіў гравюры для кніг, выдадзеных у Магілёўскай друкарні М.Вашчанкі.
1700—1721 г.
Паўночная вайна Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Швецыі, многія падзеі якой адбываліся на тэрыторыі Беларусі; вайна прычыніла вялікія страты Беларусі, многія яе гарады былі спалены, колькасць насельніцтва значна паменшала.
17 ст.
У Полацку складзены зборнік беларускай музыкі 16—17 ст. «Полацкі сшытак».
17—18 ст.
Будаўніцтва у Гродне касцёла і кляштара езуітаў.
Канец 17 ст. — 1-я палова
18 ст.
Дзейнасць на Беларусі базыльянскіх школ у Навагрудку, Мінску, Пінску, Віцебску, Брэсце, Магілёве, Полацку, Ружанах, Жыровічах, Вішневе, Талачыне, Баркулабаве, Чарэі, Ушачах і інш.
Канец 17 ст. — пачатак
19 ст.
Стварэнне Гродзенскіх філасофскіх рукапісаў (каля 50 трактатаў аб'ектыўна-ідэалістычнага кірунку).
18 СТАГОДДЗЕ
1701 г.
Пабудаваны Беніцкі Троіцкі касцёл бернардзінцаў (у в. Беніца Маладзечанскага раёна) — помнік архітэктуры сталага барока.
1702 г., пачатак.
Уступленне шведскіх войск на чале з каралём Карлам XII у межы Рэчы Паспалітай; узяцце шведскімі войскамі горада Гродна.
1702 г.
Дагавор паміж Расіяй і Вялікім княствам Літоўскім пра ўзаемную дапамогу ў барацьбе супраць Швецыі.
1702—1705 г.
Пабудова у мястэчку Івянец (Валожынскі раён) касцёла і кляштара францысканцаў — помнік архітэктуры сталага барока.
1702, 1706 г.
Штурмы і разбурэнне шведамі Лідскага замка.
1703 г., вясна.
Стварэнне у Вялікім княстве Літоўскім Генеральнай канфедэрацыі, якая дамагалася саюза з Расіяй.
1704 г., май.
Утварэнне Сандамірскай канфедэрацыі, якая ў жніўні 1704 г. абвясціла пра саюз з Расіяй у барацьбе супраць Швецыі.
1704 г., 13 ліпеня.
Канфедэрацыя, арганізаваная шведскім каралём Карлам XII, выбрала каралём польскім і вялікім князем літоўскім пазнанскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага.
1704 г.
60-тысячная расійская
армія над камандаваннем А.Л.
Пачатак 1706 г.
Шведскія войскі аблажылі расійскі гарнізон у Гродне; у сакавіку 1706 г. расійскаму войску ўдалося вырвацца з аблогі і праз Брэст адысці у Кіеў.
1706 г.
Узяцце і спаленне шведскімі войскамі гарадоў Нясвіж, Клецк, Полацк і Навагрудак; аблога горада Дяхавічы.
1706—1707 г.
Шведскае войска разам з атрадамі К.А.Сапегі прайшло па цэнтральнай Беларусі, руйнуючы маёнткі шляхты, якая падтрымала саюз з Расіяй.
1706—1707 г.
Дзейнасць у Гродне манетнага двара, які чаканіў металічныя грошы, у тым ліку шастакі.
1707 г.
Аўгуст II Моцны адмовіўся ад каралеўскай кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага.
1707 г.
Антырасійскае выступленне генерала Сініцкага ў Быхаве; аблога, штурм і ўзяцце горада расійскімі войскамі на чале з Пятром I.
1708 г., 14—15 ліпеня.
Бой паміж шведскімі і расійскімі войскамі каля мястэчка Галоўчын (цяпер веска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобл.), у якім корпус А.І.Рапніна быў разбіты (Рапнін разжалаваны у радавыя салдаты).
1708 г., ліпень.
Узяцце шведскімі войскамі горада Магілёва.
1708 г., верасень.
Расійскія войскі Пятра I, адступаючы на Украіну, спалілі гарады Віцебск, Дуброўна, Орша, Магілёў, Мсціслаў, Быхаў і інш.
1708 г., 9 кастрычніка.
Разгром расійскімі войскамі шведскага корпуса генерала Левенгаўпта каля вёскі Лясная (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобл.).
1708 г.
Захоп шведскімі войскамі Карла XII Горскага замка (мястэчка Горы, Горацкі раён).
1709 г., 8 ліпеня.
Палтаўская бітва — разгром расійскімі войскамі шведскіх войск.
1709 г.
Былы кароль Аўгуст II вярнуўся ў Рэч Паспалітую і аднавіў саюз з расійскім царом Пятром I.
1709 г.
Аблога расійскімі войскамі Пятра I Ляхавіцкага замка, дзе засеў украінскі гетман Мазепа.
1712 г.
Будаўніцтва ў Навагрудку фарнага касцёла — помніка архітэктуры сталага барока; у кампазіцыю будынка ўключаны капліцы гатычнага касцёла 14-15 ст.
1716 г., 23 сакавіка.
Утварэнне Віленскай канфедэрацыі літоўскай і беларускай шляхты, якая далучылася да Тарнагродскай канфедэрацыі 1715 г. і выступала супраць караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага (караля падтрымлівалі Расія і Прусія); у выніку каралеўская ўлада абмежавана, а правы шляхты пашыраны.
1717 г., 1 лютага.
Аднадзённы «нямы» сойм, на якім прынята рашэнне пра абмежаванне ўлады караля і гетманаў Рэчы Паспалітай, пра колькаснае скарачэнне польскай і беларуска-літоўскай армій, пацверджана права liberum veto.
1717 г., 20 лістапада
— 1795 г., 13 лютага.
Жыцце і дзейнасць Г.Каніскага — палітычнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі; кананізаваны праваслаўнай царквой у святыя Беларусі.
1718 г.
Дэкрэт Галоўнага літоўскага трыбунала (найвышэйшай судова-апеляцыйнай інстанцыі ў Вялікім княстве Літоўскім) аб затрыманні і вяртанні прыгонных сялян-уцекачоў.
1721 г., 30 жніўня.
Ніштацкі мірны дагавор Расіі з Швецыяй, якім закончылася Паўночнаявайна 1700—-1721 гадоў.
1728 г., 30 верасня —
1810 г., 20 лютага.
Жыццё і дзейнасць
беларускага астранома і
1729 г., 4 студзеня —
1812 г., 4 сакавіка.
Жыццё і дзейнасць Іахіма Ігнація Храптовіча — грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, філосафа, публіцыста і паэта.
1720-я гады.
Заснаванне Налібоцкай гуты (Стаўбцоўскі раён).
1730 г. — 1800 г., 31
мая
Жыццё і дзейнасць Міхала Казіміра Агінскага — дзяржаўнага дзеяча, мецэната, кампазітара і пісьменніка.
1732—1782 г.
Выданне «Валюміна легум» — 8-томнага збору законаў, соймавых пастаноў, прывілеяў і іншых заканадаўчых актаў Рэчы Паспалітай, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы з 1347 г. да 18 ст.
1733 г., 12 верасня.
Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Станіслаў Ляшчынскі; гэта не адпавядае інтарэсам Расіі, якая ўвяла свае войскі і арганізавала новыя выбары.
1733 г., 5 кастрычніка.
Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Аўгуст III (курфюрст Саксонскі, сын Аўгуста II Моцнага).
1733 г.
Пабудаваны Воўчынскі Троіцкі касцёл (в. Воўчын Камянецкага раёна, каля палацавай рэзідэнцыі князя К.Чартарыйскага) — помнік архітэктуры позняга барока.
1733—1764 г.
У Нясвіжскім замку Радзівілаў працаваў жывапісец і гравёр Ксаверы Дамінік Гескі; для галоўнага алтара Нясвіжскага касцёла езуітаў ён напісаў карціну «Тайная вячэра» (1753), пісаў фрэскі, партрэты Радзівілаў, дэкарацыі для Нясвіжскага камедыенгаўза, узоры для габеленаў, што ткаліся на мануфактурах у Карэлічах, Нясвіжы, Міры і інш.
1735 г.
Першае выгнанне старавераў: 5 палкоў расійскіх войск гвалтоўна ўварваліся на Беларусь і выгналі з раёна горада Веткі у Сібір больш за 13 тыс. так званых раскольнікаў, якія жылі тут з 17 ст.
1736—1844 г.
Дзейнасць у Слуцку мануфактуры шаўковых паясоў, дзе вырабляліся слуцкія паясы.
1738—1846 г.
Дзейнасць у мястэчку Урэчча (Любанскі раён) шкломануфактуры.
1738—1752 г.
Пабудова у Магілёве касцёла кармелітаў (Станіславаўскага касцёла) — помніка архітэктуры позняга барока.
1740 г., красавік.
Антыпрыгонніцкае выступление сялян у Быхаўскім старостве.
1740—1744 г.
Антыпрыгонніцкае выступление сялян Крычаўскага староства пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, Івана Карпача і інш.
1740—1791 г.
Дзейнасць у Нясвіжы тэатра Радзівілаў.
1744 г., студзень.
Баі каля Крычава і вёскі Царковішча паміж атрадамі паўстаўшых сялян на чале з В.Вашчылам і карным войскам Радзівілаў.
1746 г., 4 лютага —
1817 г., 15 кастрычніка.
Жыццё і дзейнасць Андрэя Тадэвуша Касцюшкі — палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай беларускага паходжання, кіраўніка вызваленчага паўстання 1794 г.
1749—1800г.
Жыццё і дзейнасць Мацея Радзівіла — драматурга, кампазітара, удзельніка вызваленчага паўстання 1794 г.
1750—1791 г.
Дзейнасць другой нясвіжскай друкарні (у замку Радзівілаў).
Да 1751 г.
У Гродне пабудаваны Каралеўскі палац (Новы замак) — помнік архітэктуры позняга барока.
1753 г.
Заснаванне Віленскай астранамічнай абсерваторыі (пры Віленскім універсітэце) — адной з найстарэйшых у Еўропе.
1754 г.
Выданне у Нясвіжы кнігі «Артыкулы ваенныя» — першага сістэматызаванага збору юрыдычных актаў па ваенным праве Беларусі і Літвы.
1756—1811 г.
Жыццё і дзейнасць Іосіфа Яленскага — аднаго з першых на Беларусі прадстаўнікоў утапічнага камунізму.
1757 г., 16 лютага —
1841 г., 21 мая.
Жыццё і дзейнасць польскага пісьменніка беларускага паходжання Юльяна Нямцэвіча.
1760 г.
Пабудаваны Быстрыцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл (в. Быстрыца Астравецкага раёна) — помнік архітэктуры позняга барока.
1762 г.
Атрыманне мястэчкам
Бобр самакіравання паводле
1762—1785 г.
Дзейнасць у Гродне балетнага вучылішча.
1763 г.
Заснаванне расійскіх гандлёвых консульстваў у Віцебску і Шклове.
1764 г., 7 верасня.
Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
1764 г.
Утварэнне ў Вялікім княстве Літоўскім Генеральная канфедэрацыі, якая выступіла на баку расійскіх войск супраць груповак Радзівілаў і Патоцкіх.
1764 г.
Другое выгнанне так званых раскольнікаў; расійскія войскі выгналі з раёна Веткі ў Сібір 20 тыс. старавераў.
1764, 1768г.
Пастановы соймаў Рэчы Паспалітай пра забарону самавольнага збірання пошлін з расійскіх купцоў.
1765 г., 25 верасня —
1833 г., 15 кастрычніка.
Жыццё і дзейнасць Міхала Клеафаса Агінскага — дзяржаўнага дзеяча, дыпламата і кампазітара.
1765 г.
Увядзенне ў Расіі новага мытнага статута, паводле якога жыхарам Рэчы Паспалітай дазвалялася бяспошлінна правозіць тавары у Рыгу.
1765—1775 г.
Будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў басейны Немана і Дняпра.
1766 г.
Пастанова сойма пра ўвядзенне ў Вялікім княстве Літоўскім адзінай сістэмы мер і вагі.