Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 11:15, реферат
Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.
Канец 16 —пачатак 17
ст.
Створаны «Дзённік» Ф.Еўлашэўскага — помнік беларускай мемуарной літаратуры.
17 СТАГОДДЗЕ
1601 г.
Атрыманне мястэчкам Масты самакіравання паводле магдэбургскага права.
1603 г.
Надрукавана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага, награвіраваная Тамашам Макоўскім (захавалася 2-е яе выданне 1613 г.).
1604—1618 г.
Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у межы Расійскай дзяржавы.
1605 г., 27 верасня.
Кірхгольмская бітва — польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі.
1606—1608 г.
Выступленні гараджан Магілёва пад кірауніцтвам Стахора Мітковіча супраць магістрацкіх улад.
1609 г.
Беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам польным Я.К.Хадкевічам разбілі войскі шведау пад Рыгай, занялі Пярну, што на 8 гадоў прыпыніла ваенныя дэеянні са Швецыяй.
1609—1618 г.
Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй. Польскае і літоўска-беларускае войска разбіла рускія войскі пад Смаленскам і падышло да Масквы, дзе адбыўся пераварот (схінуты з трона Васіль Шуйскі), у выніку якога каралевіч Уладзіслаў (сын караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы) абвешчаны расійскім царом.
1609—1726г.
Дзейнасць Літоўскага скарбовага трыбунала — установы, якая ажыццяўляла кантроль за даходамі і расходамі у Вялікім княстве Літоўскім.
1610 г., верасень.
Польскае і літоўска-беларускае войскі занялі Маскву.
1611—1613 г.
Будаўніцтва ў Мінску Петрапаўлаўскай царквы — помнік архітэктуры барока.
1612 г., 22—26 кастрычніка.
2-е апалчэнне расійскіх войск пад кірауніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад войск Рэчы Паспалітай.
1612—1649 г.
Створаны абраз
Маці Боскай Будслаўскай (мастак невядомы),
які сярод католікаў Беларусі
лічыцца цудадзейнай святыняй; цяпер
абраз захоўваецца у
1613 г.
Пабудаваны Гайцюнішскі дом-крэпасць, вядомы пад назвай «Замэчак» (в.Гайцюнішкі Воранаўскага раёна).
1615 г.
Выданне сацыяльна-палітычнага трактата беларускага гуманіста і мысліцеля Міхалона Літвіна «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян».
1616 г.
Выступление гараджан Мінска і Мазыра супраць Брэсцкай царкоўнай уніі.
1616—1773 г.
Дзейнасць у Магілёве брацкай друкарні.
1617 г.
Заснаванне ліцэя ў Слуцку — адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі (з 1788 г. — публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. — павятовае вучылішча, з 1827 г. -— гімназія, у 1868—1918 г. —- класічная гімназія).
1617—1618 г.
Паход на Маскву войск
каралевіча Уладзіслава Жыгімонтавіча,
які меў тытул «цара
1618 г., 1 снежня.
Дэўлінскае перамір'е (заключана ў в. Дэўліна пад Масквой) паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш. , каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі»
1619 г.
Атрыманне мястэчкам Друя (цяпер гарадскі паселак у Браслаўскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права
1619г.
Надрукавана «Грамматики словенския правильная синтагма» Мялеція Сматрыцкага
1620 г.
Атрыманне горадам Оршай самакіравання паводле магдэбургскага права
1620 г.
Пабудаваны Бераставіцкі касцел кармелітаў (гар. паселак Бераставіца) — помнік архітэктуры ранняга барока (з 1866 г. праваслаўная царква)
1623 г., 12 лістапада
Бунт гараджан Вщебска супраць Брэсцкай царкоўнай уніі, у выніку якога забіты уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч (прылічаны уніяцкай царквой да святых Беларусі).
1626 г.
Завершана будаўніцтва Смалянскага замка («Белы ковель», в. Смаляны Аршанскага раёна).
1629 г., 26 верасня.
Падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончана вайна 1600—-1629 г.
1629—1680 г., 25 жніўня.
Жыццё і творчасць
Сімяона Полацкага —
1630—1654 г.,
Дзейнасць друкарні ў Куцеінскім манастыры (цяпер у межах Оршы), заснавана беларускім асветнікам Спірыдонам Собалем; друкарня вывезена у Іверскі манастыр (пад Ноўгарадам).
1631 г.
У Куцеінскай друкарні выдадзены адзін з першых на Беларусі "Буквар", падрыхтаваны С. Собалем.
1632 г., 8 лістапада.
Выбранне польскім каралём і вялікім князем літоўскім Уладзіслава Вазы (сын Жыгімонта III Вазы, правіў да 20 мая 1648 г.).
1632 — 1634 г.
Вайна Расійскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (Смаленская вайна).
1633г., 11 — 13 чэрвеня.
Няўдалая аблога рускімі войскамі горада Полацка.
1633 г.
Атрыманне горадам Крычавам самакіравання паводле магдэбургскага права.
1633 г.
У Мінску заснаваны касцёл і кляштар бернардзінак — помнік архітэктуры (будынак касцёла ў 19 ст. пераабсталяваны пад праваслаўную кафедральную царкву).
1633 г.
Пабудавана Гайцюнішская кальвінская капліца (в.Гайцюнішкі у Воранаўскім раёне).
1633 г.
Выступление гараджан Магілёва супраць мясцовых улад; у выніку пажару згарэў Магілёўскі эамак.
1633 г.
Аблогі рускімі войскамі гарадоў Мсціслава (двойчы), Суража, Друі, Прапойска, Крычава.
1633,1648, 1649, 1651 (двойчы)
г.
Аблогі ўкраінскімі казакамі горада Гомеля.
1634 г., 27 мая — 14
чэрвеня.
Палянаўскі мір паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, якім закончана вайна 1632—34 г.; пацвердзіў умовы Дэўлінскага перамір'я 1618 г.; кароль Уладзіслаў Ваза адмовіўся ад тытула расійскага цара.
1634 г.
Атрыманне горадам
Чавусы і мястэчкам Бешанковічы
самакіравання паводле
Каля 1634 г. — 1689 г., 30
сакавіка
Жыццё і дзейнасць
Казіміра Ляшчынскага — беларускага
мысліцеля-атэіста і
1636 г.
Атрыманне горадам Мсціслаў самакіравання паводле магдэбургскага права.
1637 г.
Атрыманне мястэчкам
Ружаны (цяпер у Пружанскім раёне)
самакіравання паводле
1641 г.
Атрыманне мястэчкамі
Астрына і Чэрыкаў
1642 г.
Атрыманне мястэчкам
Дзівін (цяпер у Кобрынскім раёне)
самакіравання паводле
1643 г.
Атрыманне мястэчкам Лагішын (цяпер гар. пасёлак у Пінскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.
1645 г.
Атрыманне мястэчкам Мальча (цяпер в.Малеч у Бярозаўскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.
1646 г.
Выданне «Дыярыуша» Афанасія Філіповіча, якім фактычна закончана развіццё на Беларусі палемічнай літаратуры; у «Дыярыушы» змешчаны адзін з найбольш ранніх нотных запісаў беларускай музыкі.
1648 г., май.
Пачатак паўстання ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай.
1648 г., лета.
На поўдні Беларусі паявіліся пасланыя Б.Хмяльніцкім казацкія загоны Галавецкага, А.Нябабы, Ф.Гаркушы, Крывашапкі, Міхненкі, Паддубскага, Мікуліцкага і інш., якія рабавалі панскія маёнткі, касцёлы і манастыры; да казакаў часам далучаліся сяляне і гараджане Беларусі; паўстанцы захапілі Гомель, Лоеў, Брагін, Мазыр, Тураў, Пінск, Бабруйск, Рэчыцу, аблажылі Мінск, Слуцк, Быхаў.
1648 г., лета.
Паражэнне казацкіх
загонаў Ф.Гаркушы і С.
1648 г., восень.
Беларуска-літоускае войска пад камандаваннем гетмана польнага Януша Радзівіла, рухаючыся ад Брэста ўздоўж Прыпяці, вызваліла ад казакаў гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу.
1648 г., кастрычнік.
Асада ў Пінску казакаў пад кіраўніцтвам А.Нябабы войскамі Вялікага княства Літоўскага.
1648г., 20 лістапада.
Выбранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Яна Казіміра (брат Уладзіслава Вазы; правіў да 1668 г.).
1648 г.
Адкрыццё у Оршы брацкай школы.
1648-1651 г.
Антыфеадальная вайна на Беларусі. Пачалася ў падтрымку паўстання казакаў на Украіне.
1648—1654 г.
Тры беспаспяховыя аблогі мястэчка Ляхавічы ўкраінскімі казацкімі атрадамі.
1648—1689 г.
Пабудова у Бярозе касцёла і кляштара картэзіянцаў — помніка архітэктуры сталага барока.
1649 г., студзень —
люты.
Асада казакаў у Бабруйску войскамі Вялікага княства Літоускага.
1649 г., вясна.
На поўдзень Беларусі з Украіны накіраваны новыя казацкія загоны І.Галоты, С.Пабадайлы, Ф.Гаркушы, да якіх далучаліся і мясцовыя сяляне; захоп казакамі гарадоў Чачэрск, Тураў, Рэчыца.
1649 г., ліпень.
Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам (Станілавам) Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага княства Літоускага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на Украіну.
1649 г., 31 ліпеня.
Бітва пад Лоевам паміж аб'яднанымі казацкімі атрадамі на чале з М.Крычэўскім і войскамі Вялікага княства Літоускага; разбітыя казацкія загоны часткова вырваліся з аблогі; М.Крычэўскі загінуў.
1650 г.
Выйшаў у свет трактат беларускага інжынера Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», у якім апісаны канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, упершыню прапанавана ідэя шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй і стабілізатараў да ракет.
Сярэдзіна 17 ст.
На Беларусі існуе больш за 450 гарадоў і мястэчак.
Сярэдзіна 17 ст. — 1730
г.
Жыцце і дзейнасць беларускіх друкароў і гравераў па медзі і дрэве Вашчанкаў (Максім Ярмалініч —- бацька, Васіль Максімавіч —- сын)
1651 г., лета
Казацка-сялянскія выступленні у раене Мсціслава, Прапойска, Чачэрска, Горваля.
1651 г., ліпень
Беларуска-літоўскае войска на чале з Я Радзівілам накіравалася на задушэнне казацкага паўстання на Украіне Па дарозе каля лоеўскіх перапраў разграміла 15-тысячнае казацкае войска М.Нябабы (Нябаба загінуў) і вызваліла Кіеў.
1651 г., верасень.
Белацаркоўскі мірны дагавор паміж гетманам Украіны Б. Хмяльнщкім і Рэччу Паспалітай, паводле якога з Беларусі выведзены ўсе казацкія атрады.
1651—1675 г.
У Пінску пабудаваны калегіум езуітау —- помнік архітэктуры барока.