Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 11:15, реферат
Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.
Каля 1651—1714 г.
Жыццё і дзейнасць
І.Ф.Капіевіча — беларускага
1652 г.
Атрыманне мястэчкам
Капыль самакіравання паводле
1653 г.
У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) друкар І.Труцэвіч выдаў кнігу П.Бярынды «Лексіконъ славеноросскій именъ толъкованіе».
1654 г., 18 студзеня.
Пераяслаўская рада
зацвердзіла рашэнне
1654 г., вясна —
1667 г.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну; гэга вайна стала нацыянальнай трагедыяй беларускага народа: большасць гарадоў, мястэчак і вёсак была разрабавана і спалена, гаспадарка прыйшла у заняпад, колькасць насельніцтва скарацілася напалову.
1654 г., май.
Пачатак наступления расійскіх войск: галоўныя сілы на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам наступалі на Смаленск, армія В.П.Шарамецева — на Полацка-Віцебскі раён, армія А,М.Трубяцкога — на Рослаўль і Мсціслау, саюзныя Расіі украінскія казакі на чале з наказным гетманам І.Н.Залатарэнкам —— на Гомель, Прапойск, Стары Быхаў, атрады Л.Салтыкова і Я.Ялагіна —- на Люцын, Рэжыцу, Дзвінск.
1654 г., май—чэрвень.
80-тысячная расійская
армія заняла Дарагабуж,
1654 г., ліпень —
12 кастрычніка
Аблога і штурм царскімі воискамі города Дуброўна.
1654 г., 24 жніўня
Ўзяцце расійскім войскам горада Магілева.
1654 г., лета.
Расійская армія на чале з В. П. Шарамецевым заняла на поўначы Беларусі гарады Полацк, Невель, Дзісну, Усвят.
1654 г., сярэдзіна жніўня
— 18 лістапада
Аблога і ўзяцце 20-тысячным расійскім войскам горада Віцебска.
1654 г., жнівень —
1657 г., студзень
Беспаспяховыя аблогі ўкраінскімі казакамі і рускімі воискамі горада Стары Быхаў.
1654 г., верасень —
1655 г., сакавік.
Аблога воискамі Вялікага княства Літоўскага горада Дзісна
1654 г.
Аблога расійскімі войскамі Смаленска, Чачэрска і іншых гарадоў Беларусі.
1654, 1659, 1660 г.
Аблогі і штурмы расійскімі войскамі гарадоў Мсціслаў і Нясвіж; беспаспяховыя аблогі города Ляхавічы.
1654, 1658, 1661 г.
Аблогі і штурмы расійскімі войскамі горада Крычава.
1654—1667 г.
Існаванне і дзейнасць Беларускага казацкага палка на чале з магілёўскім шляхціцам К.Ю.Паклонскім; полк створаны расійскім урадам, але ў лютым 1655 г. перайшоў на бок беларуска-літоўскага войска.
Канец 1654 г. — пачатак
1655 г.
Беларуска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Я.Радзівіла, А.Гансеўскага, П.Сапегі, Глябовіча, Аскеркі пачалі вызваленне гарадоў, занятых расійскімі арміямі; знялі аблогу Старога Быхава, вызвалілі Копысь, Дуброўну, Оршу.
1655 г., студзень —
лістапад.
Аблога расійскімі войскамі Езярышчынскага замка і горада Суража.
1655 г., 6 лютага —
1 мая.
Аблога і вызваленне войскамі Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам Я.Радзівілам і А.Гансеўскім горада Магілёва.
1655 г., лета.
Расійскія войскі і казакі І.Залатарэнкі распачалі новае наступление на землі Беларусі; зноў захоплены Дуброўна, Орша, Копысь, Барысаў, Мінск, у жніўні — Вільня.
1655 г., лета.
Расійская армія А.М.Трубяцкога не здолела авалодаць Старым Быхавам і Слуцкам, затое рэйдам прайшла па Беларусі, заняла і спаліла гарады і мястэчкі Клецк, Ляхавічы, Мыш, Сталавічы, Слонім, Навагрудак, Нясвіж, Капыль; атрад Валконскага абрабаваў і спаліў Тураў, Давыд-Гарадок, Столін, Пінск; дзесяткі тысяч сялян і гараджан з Беларусі выведзены ў Расію.
1655 г., лета.
Заняцце шведскімі войскамі гарадоў Браслава, Друі, крэпасці Іказнь (непадалёку ад Полацка).
1655 г., 17 жніўня і
20 кастрычніка.
Кейданскі дагавор пра ўстанаўленне уніі (саюза) Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй (заключаны у г. Кейданы, Літва); ініцыятарамі саюза была вялікая група паноў і шляхты з Жамойціі, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.
1655 г., 26 верасня.
Аблога і спаленне расійскімі войскамі горада Пінска.
1655 г., верасень.
Дзве беспаспяховыя аблогі расійскімі войскамі горада Слуцка.
1655 г.
Штурм і спаленне казацкімі войскамі І.Залатарэнкі горада Бабруйска.
1655, 1659 г.
Аблога казакамі І.Залатарэнкі і расійскімі войскамі князя І.А.Хаванскага Лідскага замка.
1655, 1660 г.
Аблогі і ўзяцце расійскімі войскамі Новагародскага замка.
1656 г., 24 кастрычніка.
Віленскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у час вайны 1654 — 1667 г.; расійскаму цару перамір'е патрэбна было для падрыхтоўкі да вайны супраць Швецыі.
Да 1656 г.
Дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік Піліп Абуховіч (?—1656 г.) у сваім «Дыярыушы» апісау падзеі грамадска-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай за 1630—54 г.
1656—1659 г.
Існаванне Беларускага казацкага палка на чале з Іванам Нячаем; у 1658 г. полк перайшоу на бок Рэчы Паспалітай і пачаў вызваляць ад расійскіх войск гарады ўсходняй Беларусі: Быхаў, Чавусы, Мсціслаў, Рагачоў і інш., полк размяшчаўся ў г.Чавусы (адсюль яго другая назва — Чавускі беларускі полк).
1656—1664 г.
Дзейнасць Сімяона Полацкага у Полацкай брацкай школе.
1658 г., 16 верасня.
Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і ўкраінскім гетманам І.Выгоўскім, паводле якога да Рэчы Паспалітай вярталіся Чарнігаўскае, Кіеўскае і Брацлаўскае ваяводствы, казацтва абвяшчалася саюзнікам польска-беларуска-літоўскага войска.
1659 г., 14 лютага.
Расійскія войскі штурмам узялі Стары Быхаў, дзе знаходзіліся казацкія войскі, што перайшлі на бок Рэчы Паспалітай, і жорстка расправіліся з імі.
1659 г., восень.
На Беларусь накіравана
расійская армія пад
1659 г.
Аблога расійскімі войскамі горада Чачэрска.
1660 г., 18 чэрвеня.
Паражэнне пад Ляхавічамі расійскіх войск на чале з ваяводам І.А. Хаванскім.
1660 г., 25 чэрвеня.
Аблога і штурм украінскімі казакамі горада Пінска.
1660 г., 28 чэрвеня.
Аб'яднанае беларуска-літоўскае (камандуючы П.Сапега) і польскае (камандуючы С.Чарнецкі) войска разбіла каля в. Палонка (Слонімскі павет) армію І.А.Хаванскага; 3 ліпеня вызваліла Мінск і тэрыторыю Беларусі да р. Бярэзіна.
1660 г., 8 кастрычніка.
Беларуска-літоўскія і польскія войскі адбілі каля г.Чавусы наступление расійскай арміі і вымусілі яе адступаць да Смаленска.
1661 г., 12 лютага.
Паўстанне ў Магілёве; гараджане знішчылі 3-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, узялі ў палон салдат гарнізона і трох ваявод.
1661 г., красавік.
Антырасійскія паўстанні ў Дзісне, Себежы, Гомелі і інш. акупіраваных гарадах Беларусі.
1661 г., 3 лістапада.
Паражэнне групы расійскіх войск на чале з І.А. Хаванскім і Ордын-Нашчокіным каля в. Кушлікі (пад Вільняй); 2 снежня 1661 г. вызвалена Вільня.
1661 г., 6 лістапада.
Войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з С.Чарнецкім разбілі каля г. Глыбокае расійскае войска (больш за 18 тыс. чалавек) на чале з І.А.Хаванскім.
1664 г.
Аблога казацкімі і расійскімі войскамі гарадоў Пінск і Магілёў; у Магілёве спалены замак.
1664—1666 г.
Дзейнасць у Бярэсці манетнага двара, дзе чаканіліся медныя соліды з гербам «Пагоня».
1667 г., 30 студзеня.
Андросаўскае перамір'е
паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай,
якім закончылася вайна 1654—1667 г.; у
выніку да Расіі перайшлі Смаленскае
ваяводства і Левабярэжная Украіна
з Кіевам. Скончыўся перыяд, які ўвайшоў
у гісторыю Беларусі пад назваю «20-гадовая
смута».
1667 г.
Адкрыццё першага
міждзяржаўнага паштовага маршруту
праз Беларусь: Вільня-Мінск—Магілёў—Смаленск—
1667—1681 г.
Беларускі разьбяр па дрэве, майстра «беларускай рэзі» Арсеній (Старац) кіраваў арцелямі 20 беларускіх майстроў і Палатай разьбярных і сталярных спраў, якія афармлялі царскі палац у Каломне і Маскоўскім крамлі; гэта спрыяла развіццю мастацкай разьбы у Расіі.
1668 г., 16 верасня.
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір, расчараваны няўдачамі, адрокся ад трона (праз 4 гады памёр).
1669 г., 19 чэрвеня.
Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Міхал Вішнявецкі; правіў да 10 лістапада 1673 г.
1670 г.
Атрыманне горадам Гомелем самакіравання паводле магдэбургскага права.
1671—1765 г.
У Віцебску пры езуіцкім калегіуме дзейнічаў школьны тэатр.
1672 г.
Указ расійскага ўрада, якім дазвалялася купцам Рэчы Паспалітай гандляваць у гарадах Расійскай дзяржавы.
1673 г.
Пастанова сойма аб правядзенні кожнага трэцяга сойма Рэчы Паспалітай «у Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне».
1674 г., 8 мая.
Выбранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім палкаводца Яна Сабескага; правіў у Рэчы Паспалітай да 1696 г.
1676 г. і 1683—1699 г.
Вайна Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і яе васала — Крымскага ханства; вайна даведзена да перамогі
1681 г.
Выступленні праваслаўных
жыхароў Полацка супраць
1682 г.
Заснаванне горада Ветка стараверамі-бежанцамі з Расіі.
1686 г., 16 мая.
Заключэнне «Вечнага міру» — мірнага дагавора паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Расіі адышлі Смаленскія землі і Кіеў; створаны спрыяльныя ўмовы для сумесных дзеянняў супраць Турцыі і Крымскага ханства.
1693 г.
Стварэнне Магілёўскай хронікі — помніка гарадскога летапісання, апошняга беларускага летапіснага зводу; створаны Трафімам Суртам і Юрыем Трубніцкім, пазней прадоўжаны яго сынам Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (да 1856 г.).
1693 г.
Створаны рукапісны зборнік «Аршанскі кодэкс» (у Аршанскім езуіцкім калегіуме), у які ўключаны і 4 драмы з беларускімі інтэрмедыямі.
1695 г.
Узброенае выступление гараджан Слуцка і сялян навакольных вёсак супраць самавольства магнатаў Радзівілаў і Сапегаў.
1696 г., 29 жніўня.
Пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў (канфедэратыўнага сойма) Рэчы Паспалітай пра тое, каб у Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўныя документы пісаліся не на беларускай, а на польский і лацінскай мовах.
1696 г., 8 лістапада.
Выступленні сялян Крычаўскага староства супраць пастояў солдат.
1696—1700 г.
Барацьба шляхты Рэчы Паспалітай (рэспубліканцаў) пад кіраўніцтвам вялікага харунжага літоўскага Р.Апнскага супраць Сапегаў набыла характар грамадзянскай вайны; у лістападзе 1700 г. войскі Сапегаў разбіты.