Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютауская Буржуазна - Дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусi

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2012 в 22:38, реферат

Краткое описание

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новым стылі. Галоўнай яе прычынай з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет.

Файлы: 1 файл

Беларусь у Першай сусветнай вайне. Лютаўская рэвалюцыя.doc

— 101.00 Кб (Скачать)

    БЕЛАРУСЬ  У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ  ВАЙНЫ.  
ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ
 

    1. Пачатак і прычыны  Першай сусветнай  вайны. Адносіны  да вайны розных  класаў і партый

    Першая  сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новым стылі. Галоўнай яе прычынай з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар’і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.

    Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя і нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Полыпчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. Сутыкаліся інтарэсы і іншых краін: Францыі і Германіі, Італіі і Аўстрыі і г. д. У сувязі з гэтым у канцы XIX — пачатку XX ст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія — Італія — Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія — Францыя — Расія (Антанта).

    Акрамя  эканамічных сур’ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы.

    Падставай для развязвання вайны з’явіліся  супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. Аўстра-Венгрыя аб’явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб’явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльные ўладанні, аб’явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі — Турцыя. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.

    Пануючыя  класы і вярхі гандлёва-прамысловай  буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна можа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых.

    Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаведзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас.

    Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі  як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз’яднанню ўкраінскага народа. П.Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.

    Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў буржуазную манархію.

    Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. У партыі эсэраў таксама  вызначылася тры напрамкі ў адносінах  да вайны: сацыял-шавіністычны, які  падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

    Што датычыць рабочых і сялян Беларусі, то на пачатку вайны шавіністычна настроены былі большасць багатых  сялян і сярэднякоў, частка вясковай і гарадской беднаты і нават найбольш адсталыя групы рабочых. Увогуле ж пралетарыят Беларусі адкрыта выступаў супраць імперыялістычнай вайны. 

    2. Беларусь у гады  Першай сусветнай  вайны

    У пачатку вайны беларускія губерні  былі аб’яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступлен-няў. Па прыгаворах ваенна-палявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.

    Асабліва  шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП, арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе населеныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек.

    З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, меркавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі.

    На  Паўднёва-Заходнім фронце 3-я і 7-я  расійскія арміі пасля часовых  поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя нічога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выка-рыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Полыпчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.

    Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У  жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне  ў накірунку Коўна — Вільня — Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.

    Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транс-парт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае — па здабычы вугалю, пятнаццатае — па вырабу электраэнергіі. Амаль палову станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародкавым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў.

    Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял  краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў руска-японскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Болыпая частка расійскага флоту была знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы.

    Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму  народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся  гарады і вёскі, знішчаліся матэры-яльныя і духоўныя каштоўнасці.

    У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Полыпчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў больш за 1320 тыс. чалавек^. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе.

    Да  восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю  ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д. Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усе зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы. Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак.

    Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Нова-Барысаве. Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Аб’ём вытворчасці павялічыўся на 25—40 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна", Дубровенскай бавоўна-прадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па пашыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання.

Информация о работе Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютауская Буржуазна - Дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусi